• Газеты, часопісы і г.д.
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    За гэтыя апошнія гады Мікалай Кузьміч аднавіў раку (дамавіну), у якой знаходзяцца цяпер астанкі святой Еўфрасінні Полацкай, правёў персанальныя выставы творчых работ-эмаляў у Мінску, Полацку і Брэсце, даўшы волю фантазіі і майстэрству. Цыклы твораў “Вежы”, “Беларуская Антлантыда” (знакамітыя постаці з гісторыі Беларусі: Рагвалод, Усяслаў, Брачыслаў, Еўфрасіння Полацкая і іншыя) і абстрактныя кампазіцыі былі з цікавасцю сустрэты аматарамі выяўленчага мастацтва Беларусі. Пазней значную частку гэтых эмаляў Мікалай Кузьміч падорыў Мастацкаму музею ў Брэсцкай крэпасці.
    Мікалай Пятровіч вядомы і як мастак, які вывучыў і аднавіў унікальную старажытную візантыйскую тэхніку перагародчатай эмалі. Спатрэбіліся доўгія гады даследчыцкай работы, пакуль авалодаў гэтай вельмі складанай тэхнікай, якую пасля выкарыстаў для аднаўлення Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Выдатна, што ў Беларусі ёсць такі майстра-эмальер, з імем якога звязваюць сучаснае адраджэнне беларускага эмальернага мастацтва.
    У нашы часы эмаль вярнулася, прыцягвае ўвагу ювеліраў, мастакоў, скульптараў, ману-
    менталістаў. Мастакі выкарыстоўваюць у сваёй працы нетрадыцыйныя метады ў эмальернай тэхніцы.
    Сёння творчыя памкненні знакамітага мастака не абмяжоўваюцца толькі аднаўленнем праваслаўных рэліквій. Полацкія матывы, зніклыя помнікі даўніны, вобразы беларускіх святых, летнія асацыяцыі тэмы невялікіх цікавых работ па метале, у якіх пануе гармонія духу і майстэрства.
    “Ікона”
    “Стаўратэка да Крыжа Еўфрасінні Полацкай Эмалі
    СУСТРЭЧА 3 БАЦЬКАМ
    Цяжкай і доўгай аказалася дарога Рыгора Кірдзея да магілы бацькі, каб прывезці на радзіму некалькі жменяў зямлі з месца яго пахавання...
    Рыгор нарадзіўся ў сям’і медыцынскага служачага Івана Ігнатавіча Кірдзея і хатняй гаспадыні Марыі Ігнатаўны ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна (былым раённым цэнтры) у далёкім 1938-м годзе.
    Праз тры гады пачалася вайна, на другі дзень якой у гарадок уварваліся немцы на матацыклах. Напачатку яны сагналі ўсіх яўрэяў у адно месца, потым пагналі ў поле да выкапаных равоў, дзе і расстралялі ўсіх. Так пачалося жыццё ў акупацыі, у якім больш даставалася ад сваіх паліцаяў... Пасля расстрэльнай акцыі на плошчы Чырвонай Слабады карнікі сабралі мужчын, перапісалі і дадалі, што ўсе будуць служыць у паліцыі, дапамагаць акупацыйнаму рэжыму.
    Калі Іван Кірдзей вярнуўся дадому, то пра ўсё расказаў жонцы, дзецям і заявіў, што трэба накіроўвацца ў лес. Уве-
    чары ўсёй сям’ёй сабралі неабходныя рэчы, узялі карову і адшукалі сабе прыстанішча ў гусным ельніку. Там жа выкапалі зямлянку, прыстасавалі пад жыллё. Так пачалося жыццё ў лесе. У гэтым цяжкім становішчы шмат дапамагаў з ежаю Рыгораў дзед па маці Ігнат, які жыў у вёсцы. На той час у сям’і было пяцёра дзяцей. Але выпадалі і такія моманты, калі немцаў у гарадку не было, і тады людзі з лесу вярталіся на нейкі час на свае сядзібы, каб не пазарасталі пустазеллем. А як толькі даведваліся, што немцы зноў ідуць, то беглі хавацца назад у лес.
    Прыйшло доўгачаканае вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а з ім і прызыў на службу ў войска прыгодных мужчын. Так Іван Ігнатавіч трапіў на фронт, дзе загінуў 28 студзня 1945 года пры вызваленні Познані на тэрыторыі былой Усходняй Прусіі (пахавальная захоўваецца ў сям’і Рыгора Іванавіча).
    Немцы доўга трымаліся ў Познаньскай крэпасці, таму асноўныя сілы Першага Беларускага фронту абышлі яе і працягвалі наступаць у напрамку Берліна. А нямецкага войска ў цытадэлі заставалася шмат, яно злосна супраціўлялася вось і палегла там больш за 16 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў, у тым ліку і бацька Рыгора Кірдзея. Пазней, трыццаць гадоў таму, на тых могілках пабываў брат Рыгора Павел, калі сам служыў афіцэрам, зрабіў фотаздымкі. Прывёз тасама касету з успамінамі былых вайскоўцаў пра тыя баі.
    А сам Рыгор Іванавіч не мог трапіць у Познань доўгі час: лёс склаўся так, што ў 1956 годзе ён апынуўся ў Казахстане калі па камсамольскай пуцёўцы паехаў на будаўніцтва савецка-кітайскай чыгункі. Потым тры гады служыў у войску ў Туркменіі, вучыўся ў АлмаАцінскім мастацкім вучылішчы імя М.Гогаля, якое скончыў з чырвоным дыпломам (дарэчы, дыпломная праца была па Брэсцкай крэпасці, якую ён бачыў да таго толькі па фотаздымках). I так адсутнічаў на радзіме Рыгор Іванавіч доўгія 32 гады, пакуль у 1982-м не абмяняў кватэру на горад Брэст, які з таго часу і стаў такім родным і блізкім...
    Але паездка на магілу бацькі ў Познань па розных прычынах усё адкладвалася, не атрымлівалася, пакуль не выпадак з выставай брэсцкіх мастакоў у Познані. Ды і тут спачаку не пашанцавала, бо замест калектывнай выставы зрабілі выставу асобных мастакоў, так бы мовіць, “келейна”. Але, як кажуць, што ні робіцца, то ўсё да лепшага. I калі старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Мікалай Кузьміч папрасіў познаньскага моцнага бізнэсмена Здзіслава Філіпяка (ён жа кіраўнік фірмы ”А Z”, віцэ-прэзідэнт Познаньскай акругі Саюза польскіх мастакоў) дапамагчы з паездкаю, то Здзіслаў зрабіў запрашэнне для Рыгора Кірдзея. А Саюз польскіх мастакоў за свой кошт пасяліў у лепшы гатэль, аплаціў усе неабходныя выдаткі. (На той час ужо пачала працаваць выстава познаньскіх мастакоў у Брэсце.)
    Такім чынам, нарэшце мастак Рыгор Іванавіч Кірдзей апынуўся ў Познані горадзе, дзе ягоны бацька прыняў апошні бой за вызваленне Еўропы ад фашысцкага нашэсця. Радавы Іван
    Кірдзей быў пахаваны разам з іншымі савецкімі воінамі на могілках мястэчка Гурчын, былога прыгарада Познані. А ў 1961 годзе астанкі савецкіх вайскоўцаў былі перазахаваны ў Познаньскай цытадэлі. У цэнтры гэтай крэпасці на пагорку высіцца стэла-шпіль, да якой вядзе лесвіца са шматлікімі прыступкамі, а з правага боку на тэрасе знаходзіцца магіла Івана Ігнатавіча Кірдзея. На магільнай пліце з граніту адпаведны надпіс, адліты з чыгуну. Усё зроблена прыстойна, акуратна і з належным густам.
    На гэтыя могілкі, з дапамогай познаньскіх мастакоў Гжэгоэжа Ратайчука і Томаша Сівіньскі, і трапіў брэсцкі мастак Рыгор Кірдзей да месца апошняга зямнога прыстанішча свайго бацькі Івана Ігнатавіча. Ля магілы стаялі доўга. Ніхто нікуды не спяшаўся. Рыгор Іванавіч паклаў на магілу бацькі кветкі, паставіў свечку, прачытаў малітву “Ойча наш...”. Па славянскім звычаі памянулі...
    Так вось закончылася гэтая гісторыя. У Рыгора Іванавіча бы гара з плячэй звалілася. Цяпер яму стала лягчэй на душы, лягчэй на сэрцы. Зямлю з бацкавай магілы ён паклаў на магілы сваёй маці Марыі Ігнатаўны і дзеда з бабуляю...
    А яшчэ Рыгор Іванавіч ніколі не забудзе пра дапамогу бізнэсмена Здзіслава Філіпяка, польскіх мастакоў Гжэгожа Ратайчука і Томаша Сівіньскі, якія чатыры дні былі побач з ім у Познані. I асаблівая ўдзячнасць сябру па мастакоўскім цэху Міколу Кузьмічу. Свет не без добрых людзей!..
    “Балотныя кветкі ”
    “Ля возера ”
    3 НАСТАЛЬГІЯН ПА ДУШАНБЭ
    За 10 дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 12 чэрвеня 1941 года, у пасёлку Шахрынау ў Таджыкістане бліз межаў з Індыяй, Кітаем і Пакістанам нарадзіўся хлопчык. Бацька даў яму імя Дот. Нарадавацца сынам бацька Самат не паспеў: яго ў хуткім часе ўзялі на фронт, адкуль ён ужо не вярнуўся.
    Бацька быў моцным мужчынам. Працаваў правадніком суправаджаў людзей праз перавал. Таксама даводзілася і скаціну пераганяць праз той перавал, які выводзіў на Ферганскую даліну. Маці Саліма памерла ў галодныя ваенныя гады. Таму з 4-х гадоў Дот выхоўваўся ў раённым дзіцячым доме, які потым перавезлі ў Душанбэ, знаходзіўся ў рускамоўным асяродку.
    Тут ён пачаў захапляцца малюнкам і жывапісам. Хлопчыкам назіраў за мастакамі, якія выкладалі ў школе, з 4 класа хадзіў на эцюды з членамі мастацкага гуртка. У дзіцячым доме пасля 8 класа накіроўвалі ў прафесійна-тэхнічныя
    вучылішчы, але Дот паступіў у мастацкае, потым у Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Веры Мухінай. У горадзе на Няве і сустрэўся з будучай жонкай Клаўдзіяй Уладзіміраўнай Ламаносавай, якая займалася ў тэхнікуме пры фабрыцы тэхналогіяй ткацтва і трыкатажнай вытворчасці.
    У 1969 годзе Дот Абдусаматаў, яшчэ будучы студэнтам, ажаніўся ў Брэсце. Дзеці, Алена і Зарына, таксама нарадзіліся ў горадзе над Бугам. (Алена скончыла ў Мінску інстытут замежных моў, Зарына бухгалтарскі тэхнікум, акадэмію эканомікі).
    Па накіраванні малады спецыяліст Абдусаматаў пасля заканчэння вучылішча паехаў працаваць у Душанбэ, у мастацкае вучылішча. У Саюз мастакоў СССР яго прынялі ў 1980 годзе (год быў кандыдатам). Праз 5 год Дот Саматавіч перайшоў працаваць у Мастацкі фонд. Ён быў першым мастаком, які заснаваў майстэрню па габелене. Сваімі лепшымі творамі майстар лічыць вялікую серыю габеленаў, створаных у савецкія часы. Гэта былі тэматычныя фігуратыўныя кампазіцыі філасофска-паэтычнага, музычнага напрамку.
    У 1992 годзе мастак выехаў з Душанбэ там ужо адчуваўся дыскамфорт, а потым пачалася вайна. У супольнасць берасцейскіх творцаў Абдусаматаў увайшоў з вялікім жаданнем працаваць. Першы знаёмы мастак па Брэсце Міхась Кебец. 3 ім і Анатолем Жалудка сумесна ездзілі на пленэры ў Польшчу (2002 2003 гг.). Мастак любіць творчыя камандзіроўкі і па магчымасці ездзіць на пленэры. А ў 2009 годзе Дот Саматавіч пабываў у родным Душанбэ па запрашэнні свайго сябра-калегі, месяц хадзіў на эцюды. Пасля тых настальгічных уражанняў працуе цяпер над жывапіснымі фігуратыўнымі кампазіцыямі ў сваёй творчай майстэрні.
    Усе гады мастак шмат сіл аддае працы. У савецкія часы рабіў мастацкія выставы ў Празе, Улан-Батары, Зальцбургу (Аўстрыя).
    Працаваў у Маскве (з 1994 года па 2000 год). Здымаў майстэрню, працаваў у Сонечнагорску на Сінежы ў Доме творчасці CM СССР.
    У ліпені 2012 года Дот Саматавіч правёў у выставачнай зале на вуліцы Савецкай у Брэсце сваю першую і пакуль адзіную персанальную выставу жывапісных твораў у Беларусі, адзначыўшы такім чынам свой 70-гадовы юбілей, хай і на год са спазненнем. Прысутныя былі зачараваныя яго працамі і дзякавалі мастаку за ўдалую экспазіцыю. Гэта была доўгачаканая падзея ў горадзе. “Усё праходзіць” такою была агульная назва выставы. Прыхільнікі мастацтва маглі пазнаёміцца болып чым з 70-ю жывапіснымі работамі. Усё праходзіць, і ўсё ўзаемазвязана ў жыцці. Адыход аднаго становіцца пачаткам другога... Новага часу, новага натхнення, новых уражанняў і ўспамінаў, новай радасці і смутку...