Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
Берасцейшчына з унікальнымі помнікамі архітэктуры, прасторы Беларусі натхнялі яго на акварэльныя серыі “Маё Палессе”, “Па літаратурных мясцінах Беларусі”, “Брэсцкая крэпасць-герой”. Уражанні з далёкіх паездак зрабілі для мастака добрую справу: непаўторнасць краявідаў Берасцейшчыны і Беларусі ў параўнанні з замежжам абвастрала пачуцці, натхняла на творчыя серыі акварэляў роднай стараны.
Яшчэ адзін значны ў творчасці мастака цыкл акварэляў “Жыві і памятай” быў прысвечаны
памяці ахвяр яўрэйскага гета ў Брэсце, знішчанага ў 1942 годзе. Творы здзіўляюць глыбінёй філасофскага гучання. Гэты цыкл зацікавіў аматараў мастацтва не толькі ў Беларусі, ён быў паказаны ў польскім Майданэку, Германіі, Чэхіі, Ізраілі... Мастак яшчэ раз напомніў людзям пра найвышэйшыя каштоўнасці чалавечага жыцця.
Лявонцій Андрэевіч пэўны час 33 гады працаваў мастаком-дэкаратарам у Брэсцкім абласным драмтэтры імя Ленінскага камсамола. Ствараючы дэкарацыі па эскізах вядомых мастакоў, удасканальваў адначасова ўласнае майстэрства, а ў вольны час з натхненнем працаваў у сваёй утульнай майстэрні па вуліцы 17 Верасня. Творы Лявонція Доўбуша знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША, Велікабрытаніі, Ізраіля, Мексікі, Кубы, Індыі і іншых краін свету.
Мастак пакінуў нас у кастрычніку 2002 года. Барвовая арабіна сваім восеньскім полымем гронак аплаквала страту. А памяць жыве ў сэрцах тых людзей, што былі неабыякавыя да творчасці берасцейскага мастака Лявонція Доўбуша.
“Сляпцы ”
“Брэст. Вуліца А. Міцкевіча ”
СВЕТЛАЯ ВЯСНА
МАСТАКА ГЕНАДЗЯ СУРМЫ
У першыя веснавыя дні чамусьці заўжды ўзгадваюцца яго жыццесцвярджальныя восеньскія маляўнічыя пейзажы, на якіх вясёлкава ззяюць асветленыя сонечнымі промнямі дрэвы з апошняй лістотаю, паніклыя травы... Успамін пра мастака, пра чалавека, якога няблага ведаў, наплывае светлым воблачкам з аднаго з апошніх пейзажаў. I цёплыя блакітныя вочы Генадзя Сурмы нібы з усмешкаю ўзіраюцца ў мяне. Здаецца, яшчэ хвіліна і я пачую голас мастака, які так рана сышоў ад нас у іншы свет.
Генадзь Фёдаравіч Сурма быў па-гаспадарску нетаропкім і разважлівым чалавекам, надзвычай працавітым мастаком. Адразу ўсплываюць у памяці яго акварэльныя пейзажы, што сваёй паэтычнасцю і чысцінёй асвятляюць пачуцці людзей, аматараў яго творчасці як на роднай зямлі, так і ў замежжы. Чалавек тонкай душы, ён не любіў шмат гаварыць, але вельмі мяняўся, калі гаворка заходзіла пра мастацтва і мастакоў, праблемы мастакоўскага жыцця, якіх заўжды ха-
пала і хапае ў цяперашні час.
Быў час, калі Генадзь Фёдаравіч захапіўся працай на лецішчы: захацелася адысці ад выяўленчага мастацтва, ад акварэляў, адпачыць душою ў цішы сада-агарода. Пры сустрэчы ён гаварыў пра яблынькі, грушы, пра зямлю і ўгнаенні. А ў блакітных вачах у той момант прагледжваўся нейкі сум, стомленасць, мо нават адчай... Мастак адлучыўся на некалькі гадоў ад любімай творчай працы, нібыта хваля перабудовы ў вялікай краіне неяк няўдала зачапіла і яго сваім вострым крылом. У тыя гады Генадзя Сурму не часта можна было сустрэць сярод калег-мастакоў у выставачнай зале па вуліцы Савецкай ці ля вытворчых майстэрань на вуліцы Гогаля. “Сурма на лецішчы працуе,” казалі тыя, хто ведаў пра яго месцазнаходжанне. A мне адразу ўзгадваліся яго акварэльныя пейзажы з залацістымі соснамі, вясковыя краявіды, рачныя плыні з адбіткамі аблокаў і дрэў. Недзе ў такіх мясцінах знік мастак Генадзь Сурма, працуючы на грэшнай зямлі з рыдлёўкай, віламі і граблямі.
Але з часам моцная натура пераварыла ўсё непатрэбнае, і творца вярнуўся да свайго любімага мастацтва, каб з новымі сіламі па-новаму сказаць пра сябе, пра сваю радзіму залатым голасам пэндзля, пакінуўшы на бела-шэрым палатне жоўта-барвовы след спелых рабін, апалага восеньскага лісця, зжаўцелай травы на поплаве, сярэбранага павуціння, першага інею на азімых. Яго новыя пейзажы і нацюрморты ўнеслі свежае паветра ў выставучную залу, у мастакоўскі асяродак.
Пасля акварэляў Генадзь Сурма звярнуўся да алейнага жывапісу, выказваючы свае новыя пачуцці і думкі, паказваючы сябе зусім з іншага, невядомага дагэтуль боку. Пасля шэра-серабрыстых, зеленаватых акварэляў заззялі вясёлкавымі фарбамі краявіды і дары садоў і лясоў, з-за свінцовых хмараў прабіліся промні выратавальнага сонца. Так мастак Генадзь Сурма вярнуўся да аматараў выяўленчага мастацтва сваімі новымі творамі, сваім новым настроем і пачуццём годнасці на сваёй роднай зямлі. Ён шмат працаваў у тыя гады, нібы спяшаўся сказаць нешта важнае, толькі яму вядомае... I гэта ўдалося, хаця маналог гэты аказаўся няскончаным. А дагаворваць застаецца ўжо іншым мастакам, яго таварышам па цэху, яго паслядоўнікам ужо іншаю моваю на новых жыццёвых скрыжалях.
Мінае час, а ў памяці застаюцца запамінальныя вобразы з акварэляў “Першы снег. Ноч”, “Возера Белае”, “Светлая вясна”, “Камароўка”, “3 маленства”, з жывапісных палотнаў “Вечар ля ракі”, “Восеньскі нацюрморт”, “Снапы”, “Бэз”... Чамусьці больш за ўсё ўзгадваюцца нацюрморты з бэзам... Светлая вясна назаўсёды засталася ў карцінах мастака Генадзя Сурмы, народжанага сакавіцкім днём.
“Восень ”
“Нацюрморт з грыбамі”
МАСТАК 3 ДУШОН ВАНДРОУНІКА
Талент мастака ў Валерыя Кавальчука праявіўся рана, таму нездарма ён трапіў у свой час у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а потым і ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Галоўная дзеючая асоба ў творах Валерыя Кавальчука чалавек. Партрэт сучасніка прываблівае сваёй дасканаласцю, каларытам, дэталёвай распрацоўкай, як гэта бачна ў вялікім палатне “3 акна майстэрні”, дзе перад гледачом паўстае панарама роднага горада з яго новабудоўлямі. Добрае валоданне малюнкам, дасканалае веданне анатоміі чалавека дае магчымасць працаваць і з аголенай натурай, вынікам чаго з’яўляюцца такія палотны, як “Аголеныя”, “Мадэль і скрыпка” і вышэй названае. Манера напісання твораў мае ў мастака канструктыўную аснову, што вельмі спрыяе яго выкладчыцкай працы са студэнтамі.
Стварае Валерый Кавальчук і абстрактна-дэкаратыўныя кампазіцыі, быццам выліваючы на палатно згусткі сваёй творчай энергіі сродкам фарбаў (“Пачатак гульні”). Праўда, ён прызнаецца, што не вельмі любіць змешваць фарбы на палітры, але гэта не зніжае якасці твораў.
Увогуле ж, Валерый Кавальчук мастак-манументаліст. Ён такім сябе бачыць і адчувае. Гэта адлюстроўваецца і на яго жывапісных палотнах. Але найперш Валерый любіць рабіць манументальныя сграфіта, мазаікі. Адзін з такіх твораў добра бачны на задняй сцяне будынка кінатэтра “1 Мая”, што па вуліцы Савецкай. Апошнім часам падобныя работы рэдка выпадае выконваць няма заказаў.
Яшчэ мастак любіць вандраваць. За апошнія некалькі гадоў аб’ездзіў амаль усю Еўропу, пабачыў у музеях і на вуліцах гарадоў Італіі, Іспаніі, Францыі шмат шэдэўраў жывапісу і архітэктуры. Замежныя вандроўкі натхняюць на стварэнне новых палотнаў, адным з якіх з’яўляецца “Ватыкан” з кідкай прыгажуняй на пярэднім плане. Панарама Вечнага Горада ўражвае сваёй веліччу. У Еўропе мастаку болып за ўсё спадабалася ў Нарвегіі, дзе атрымаў незабыўныя ўражанні ад мясцовых фіёрдаў.
Асноўным жа месцам працы Валерыя Кавальчука з’яўляюцца, канечне ж, аўдыторыі роднага ўжо яму тэхнічнага ўніверсітэта, дзе мастак вучыць студэнтаў сакрэтам малюнка і жывапісу (прыйшоў туды працаваць з Канстанцінам Калодзічам, калі пасля доўгага перапынку кафедра аднавілася).
Дацэнт кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка Валерый Яўгенавіч Кавальчук карыстаецца заслужанай павагай як студэнтаў, так і калег-выкладчыкаў, бо шмат часу аддае любімай справе, рыхтуючы яшчэ і метадычныя рэкамендацыі па малюнку і жывапісе. Летам ездзіць са студэнтамі на пленэры-практыкі ў цікавыя сваёй архітэктурай гарады.
У мастака многа творчых планаў, бо шмат атрымаў уражанняў ад замежных вандровак, ад паездак па Беларусі. А значыць, найлепшыя палотны наперадзе.
“3 акна майстэрні ”
“Аголеныя ”
“ Сарэдневяковае Бярэсце ”
ГАРМОНІЯ ДУХУ I МАНСТЭРСТВА
Мікалай Пятровіч Кузьміч, брэсцкі мастак-эмальер, прачнуўся знакамітым у 1997 годзе, калі ўзнавіў па замове Беларускага экзархата РПЦ нашу нацыянальную святыню Крыж Еўфрасінні Полацкай. 3 таго часу яго імя на слыху па ўсёй Беларусі і не толькі.
Нібыта непрыкметна-павольна цурчыць час скрозь далоні працавітых рук мастака-эмальера, а ўжо за плячыма шэсцьдзясят пражытых гадоў, з якіх палова аддадзена служэнню ў мастацтве...
А напачатку ў будучага знакамітага творцы былі неаднаразовыя спробы паступіць у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, куды ў рэшце рэшт трапіў толькі ў 28-гадовым узросце (годам пазней прыёмная камісія нават не дапусціла б яго да іспытаў). Скончыў вучылішча ў 33 гады (сімвалічны ўзрост!).
Ужо тады Мікалая моцна захапіла мастацтва эмалі. Кваліфікаваных спецыялістаў у гэтай унікальнай, вядомай яшчэ са старажытных часоў справе на той час у Беларусі не было. (На землі Кіеўскай Русі эмальерная справа прыйшла з Візантыі болып за тысячу гадоў таму.) Мікалай Кузьміч ездзіў на ўсесаюзныя, міжнародныя выставы і сімпозіумы ў Юрмалу, Палангу, іспанскі горад Ла-Карунья. Тыя творчыя камандзіроўкі дапамаглі мастаку ва ўдасканаленні эмальернай тэхнікі: працуючы побач з вядомымі майстрамі, ён набываў не толькі каштоўны вопыт, але і шукаў асабісты мастакоўскі стыль і шлях. He ўсе ведаюць, што эмаль аб’ядноўвае ў сабе шматвобразнасць тэхнічных магчымасцей. Саюз агню, металу і крохкага шкла дае незвычайны каларыстычны і фактурны эфект. Перапальванне і недапальванне матэрыялу ўзбагачае палітру. А ў творах Мікалая Кузьміча тэхніка і матэрыял узаемна дапаўняюць і узбагашчаюць адно аднаго. Пазней работы мастака-эмальера знайшлі пачэснае месца ў музеях, галерэях, прыватных калекцыях шэрагу краін Еўропы і Амерыкі.
Ведаю Мікалая Пятровіча даўно. А бліжэй сутыкнуўся, калі той стаў старшынёй Брэсцкага аддзялення ГА “Беларускі саюз мастакоў”, дзе ён адпрацаваў два тэрміны і атрымаў званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў”. Канечне, адміністратыўна-кіруючая праца не творчая, але нешта зрабіў і на гэтай пасадзе для мастакоў Берасцейшчыны: адсвяткавалі 60-годдзе брэсцкага аддзяляння Саюза мастакоў вялікай выставай у выставачнай зале па вуліцы Савецкай, прыёмам у губернатара Канстанціна Сумара (у падарунак мастакі атрымалі сігнальныя экзэмпляры новага альбома-каталога “Мастакі Берасцейшчыны”), два гады запар правялі абменныя выставы з польскімі калегамі Познані.