• Часопісы
  • Непрыдуманыя партрэты  Лявон Валасюк

    Непрыдуманыя партрэты

    Лявон Валасюк

    Выдавец: Брэсцкая друкарня
    Памер: 284с.
    Брэст 2014
    123.53 МБ
    Але жыццё працягвалася. I да 990-годдзя горада была завершана экспазіцыя на лесвічных маршах цэнтральнага ўнівермага, якая цяпер налічвае ажно 12 палотнаў па гісторыі Берасцейшчыны і Беларусі ўвогуле. Лічу, што мая праца не была марнай, бо толькі за адзін дзень тут праходзяць тысячы людзей, перад вачыма якіх ажываюць імгненні гісторыі нашага краю.
    He аднойчы з’яўляецца адна і тая ж думка: а калі б дырэктарам быў іншы чалавек, то ці была б магчымасць стварыць такую экспазіцыю для брастаўчан і гасцей горада? He ўпэўнены, бо вельмі многае залежыць ад асобы кіраўніка. Такой асобай, здольнай клапаціцца не толькі пра аб’ём продажу, але і пра духоўнае, эстэтычнае выхаванне наведвальнікаў, пашырэнне іх гістарычнага досведу, і з’яўляецца кіраўнік цэнтральнага ўнівермага.
    Цяпер Віктар Іванавіч Валюшыцкі працуе ў новым статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 1 я перакананы, што такія ягоныя якасці, як прынцыповасць і паслядоўнасць у поўнай меры праявяцца пры абмеркаванні важных для краіны і народа пытанняў.
    Будынак Брэсцкага ЦУМа
    Л. Валасюк “Брэст-Літоўск. 1842 — Гасціны двор 1970”
    Прадуктовы магазін «Цэнтрум». Галоўны ўваход
    Хол у адміністрацыйным корпусе ЦУМа
    Л. Валасюк “Горад Бярэсце ў XVII cm. ”
    Л. Валасюк “Дзяцінец старажытнага Бярэсця. XIII cm. ”
    Л. Валасюк “Размяшчэнне храмаў і пабудоў у Берасці на перыяд 1835 года ”
    ВЕЧНЫ ПОКЛІЧ
    МІХАІЛА РАЗОЎСКАГА
    У сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя завіталі да мяне добрыя сябры Сяргей Сідзько і Георгій Курыловіч набыць жывапісную работу для свайго сябра. Прыпыніліся на фарматнай карціне “Вяртанне да Храма”. У мяне было два варыянты карціны, выкананыя алейнымі фарбамі ў розных манерах.
    Усё было б як звычайна, калі б мой калега і сябар Аляксей Баруцін не паведаміў, што мая карціна з цэрквамі знаходзіцца ў офісе прыватнага прадпрыемства “Зов”. Крыху пазней, калі я працаваў ужо мастаком-дызайнерам у Брэсцкім ЦУМе, мне спатрэбілася сфатаграфаваць карціну, і я звярнуўся
    да Георгія Курыловіча, які на той час таксама працаваў у ЦУМе, падказаць адрас прадпрымальніка, у якога знаходзілася мая работа. Гэтым чалавекам аказаўся Міхаіл Разоўскі. А ісці мне давялося на вуліцу Інтэрнацыянальную, у будынак, дзе знаходзіўся абласны (ці гарадскі?) Саюз прадпрымальнікаў. Тады і ўбачыў упершыню Міхаіла Рыгоравіча, хаця і не пазнаёміўся з ім як трэба.
    Мінаў час, і вось ужо напачатку новага стагоддзя давялося апынуцца на вуліцы Кар’ернай (гэта ў мікрараёне “Кавалёва”), дзе будавалася першая чарга вядомага цяпер рынка “Будаўнічы рай”. Тут і працаваў Міхаіл Разоўскі, ствараючы рынак паслуг... I ўжо ў новым памяшканні вісела на сцяне “Вяртанне да Храма”. Шчыра прызнаюся, што мне было прыемна не толькі бачыць свой твор, але і супрацоўнічаць з Міхаілам Рыгоравічам, бо чалавек ён адказны, сумленны і словы свае на вецер не кідае...
    I вось ужо зараз, калі ягоны ўтульны офіс знаходзіцца на 2-м паверсе асобнага будынка, даволі часта заходжу туды па розных справах, бо да такога чалавека заўжды прыемна завітаць усяго на некалькі хвілін, каб не адрываць ад працы.
    Л. Валасюк “Вяртанне ў Храм”
    М. Разоўскі за рабочым сталом у офісе
    Прадпрыемства “ЗОВ”
    Гандлёвыя рады па вуліцы Кар ’ернай г. Брэста.
    ДАВЕДКІ
    АБДУСАМАТАЎ Дот Саматавіч. Нарадзіўся 12.06.1941 годаўпасёлку Шахрынаў (Таджыкістан). Скончыў Душанбінскае мастацкае вучылішча ў 1963 годзе і Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Веры Мухінай у 1971 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1972 года. Працуе ў галіне мэблева-дэкаратыўных тканін, у станкавым жывапісе і габелене. Асноўныя творы: палотны “Карарскія горы”, “Кісці рук”, “Флора”, “Самсон і Даліла”, “Юзіфь”, “Восеньскі пейзаж”. Творы знаходзяцца ў музеях і галерэях Таджыкістана, Чэхіі і Аўстрыі, прыватных калекцыях іншых замежных краін. Член БСМ з 1979 года. Жыве ў Брэсце.
    АМЯЛЬЧУК Сяргей Іванавіч. Нарадзіўся 6 сакавіка 1957годаўвёсцыРэчыцаБярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1980 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут і атрымаў адукацыю інжынера-металурга. Працаваў у г.Балашыха Маскоўскай вобласці, у горадзе Барысаве і Белаазёрску. 3 1991 года у Берасці. Працуе на СП ААТ “Брэстгазаапарат” інжынерам. Выдаў зборнікі паэзіі “Дарога, вір і амфара” (1999), “Мая Сінекура” (2012). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка “Маладыя галасы” (1985).
    АНДРАЮК Аляксей Анатольевіч. Архітэктар. Нарадзіўся 30 ліпеня 1959 года ў Брэсце. Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута ў 1981 годзе. Вучыўся ў Брэсцкай музыкальнай школе (1974). Скончыў спецфакультэт па перападрыхтоўцы кадраў пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце (1985).
    Працуе галоўным архітэктарам праектаў інстытута ААТ “Брэстпраект”, дырэктарам прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “СТУДЫА А-3”. З’яўляецца старшынёй Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз архітэктараў”, акадэмікам Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).
    Архітэктар Аляксей Андрыюк з’яўляецца лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу “Помнік на Паклоннай гары ў Маскве” (1988), уладальнікам гран-пры конкурсу Рэспублікі Беларусь на лепшы праект і пабудову ў 1993 годзе, лаўрэатам прэміі ім. Караля за дэталёвую планіроўку СЭЗ “Брэст” у 1997годзе, лаўрэатам 1-й прэміі, уладальнікам медаля і дыплома ў намінацыі “Шматпавярховыя будынкі для жылля” за забудову жылога квартала па вуліцы Зубачова ў Брэсце і шматлікіх ішных.
    Сярод яго прац можна назваць Ваенна-гістарычны музей (1986 1989гг.), Дзіцячаую вёску (1990г.) і Малітоўны дом у горадзе Кобрыне (1993 2000гг.), помнік 1000-годдзю Бярэсця (2009г.) і шматлікія іншыя. Сярод конкурсных праектаў вылучаюцца Храм 1000-годдзя хрышчэння Русі (1990), Нацыянальны музей Карэі ў Сеуле (1995), Плошча Паўночнай станцыі ў Асака (Японія) (2003), парк высокіх тэхналогій у Мінску (2008), Помнік Барысу Пастэрнаку ў Маскве(2009) і многія іншыя.
    АЛОНЦАЎ Аляксандр Аляксандравіч. Нарадзіўся 24 студзеня 1941 года ў Брэсце. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1973) і Украінскі паліграфічны інстытут імя I. Фёдарава ў Львове (1997). Вучыўся ў Івана Сталярова і Фелікса Гумена. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Працаваў пераважна ў жанры акварэлі. Асноўныя творы: “У бубны дахаў вецер б’е...”, “Палёўкі”, “Зялёны шум”, “Першыя кроплі”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Быў заснавальнікам і першым дырэктарам Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і выстаў. Узнагароджаны медалём Беларускга саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. Памёр 19.06. 2013 года. Жыў у Брэсце.
    АЛЯКСАНДРАЎ Мікалай Аляксеевіч. Журналіст, паэт. Нарадзіўся 4 студзеня 1954 годаў сяле Мегра на Валагодчыне ў Расіі. Вучыўся на журфаку ва Уладзівастоку, затым у маскоўскім Літаратурным інстытуце, які скончыў у 1978 годзе. Працаваў у часопісе “Наш современннк”, а з 1980 года загадчыкам аддзела культуры Брэсцкай абласной газеты “Заря”. У 1990-м годзе стварыў недзяржаўнае выданне “Брестскнй курьер”, якім кіруе і цяпер. Выдаў кнігі паэ-
    зіі “Кварта” (2002г.) і “Далёкнй путь в Кнтеж” (2009г.). Друкаваў творы ў многіх часопісах і альманахах. 3 2010 года сябар ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
    АКУЛІН Эдуард Аляксандравіч. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 годаўвёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Беларуская хатка”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацвет”, загадчыкам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Цяпер галоўны рэдактар часопіса “Верасень”. Аўтар кніг паэзіі “Лес дзённага асвятлення”(1988), “Пяшчота ліўня”(1990), “Крыло анёла”(1995), “Радно”(2000), “Непрычалены човен”(2003), “Вітражы”(2009), “Малітва воч”(2012), “Святая ноч”(2013). Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю бардаўскай песні ў 1993 годзе. Аўтар трох кампакт-дыскаў “Напачатку была песня”(2003), “Песні Залатой Крывіі”(2008) і “He магу жыць без крыл... “ (2012). Жыве ў Мінску.
    АЛІМАЎ Леў Барысавіч. Нарадзіўся 26 лістапада 1945 года ў Брэсце.У 1970 годзе скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча Памяці 1905 года (цяпер Дзяржаўнае Акадэмічнае). Удзельнік больш за 100 міжнародных конкурсных выстаў графічнага мастацтва ў Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Велікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Полыпчы, Расіі, ЗША, Украіне, Францыі, Швецыі, Швейцарыі, Японіі, Эстоніі, Літве, Нарвегіі, Бразіліі. Мастак-графік. Асноўныя творы: лісты “Старая яблыня”, “Экслібрыс Міхаіла Мінкевіча”,
    АРАБЕЙКА Іван Сяргеевіч. Нарадзіўся 26 сакавіка 1942 года ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна. У 1964 годзе закончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на шклозаводзе “Нёман”, на заводах зборнага жалезабетону, газавай апаратуры ў Брэсце, быў выкладчыкам Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, інжынерам камбіната па добраўпарадкаванні горада. Выдаў зборнікі паэзіі “Услед за сонцам” (1972г.), “Асенні ранак” (1978 г., “Сказаць хачу” (2012г.). Сябар СБП з 1979 года.
    БАРУЦІН Аляксей Дзмітрыевіч. Нарадзіўся 10 чэрвеня 1950 года ў горадзе Іванава Маскоўскай вобласці ў сям’і інжынераў. У 1963 годзе бацькі пераехалі на працу ў горад Баранавічы Брэскай вобласці. Пазней, у 1965 годзе, у Брэст. Маці, Раіса Уладзіміраўна, з 1965 па 1968 год была дырэктарам Брэсцкага панчошнага камбіната. Бацька, Дзімітрый Мікалаевіч, працаваў інжынерам-будаўніком на “Брэстсельбудзе” і “Калгаспраекце”, быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1971 годзе будучы мастак паступіў на архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, правучыўся два гады. Працаваў мастаком-афарміцелем на розных прадпрыемствах горада. Займаецца жывапісам, графікай, піша абразы.
    БЕЛЫ Аляксей Ільіч. Нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Закончыў Гомельскі палітэхнікум, філфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і аддзяленне журналістыкі Кіеўскага інстытута паліталогіі. Працуе галоўным рэдактарам у ПУП “Інтэкс-Прэс-Рэгіён”. Аўтар паэтычных кніг “Трыццаць другое жніўня” (1995г.), “Нявольнічыя песні” (1997г.), “Каляровыя сны” (1999г.), “Боскі вецер правінцыі” (2002г.), “Кветкі ў стагах” (2010г.). Сябар СБП з 2008 года. сябар Беларускага ПЭН-цэнтру. Жыве ў Баранавічах.