Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
СУРМА Генадзь Фёдаравіч. Нарадзіўся ў г.Глуску Магілёўскай вобласці 19 сакавіка 1946 года. Скончыў Глускую СШ№І у 1970 г., Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. 3 1971 г. удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх і замежных выставах і пленэрах. У 1994 г. стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Правёў 12 персанальных выстаў у Беларусі, Польшчы і Германіі. Творы мастака знаходзяцца ў музеях і галерэях Брэста, Мінска, Пінска, Магілёва, a таксама ў прыватных зборах шэрагу замежных краін, у тым ліку Польшчы, Германіі, Францыі, ЗША, Даніі, Бельгіі. Японіі і Ізраіля. Жыў у Брэсце. Памёр 20 снежня 2002 года.
СУПРУНЧЫК Іван Піліпавіч. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Працаваў бібліятэкарам. Народны майстар Беларусі. Лаўрэат УДНГ СССР (1987, 1989 гг.), Прэміі прафсаюзаў БССР у галіне мастацтва і культуры (1990), Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” (2000), Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна (2009).Персанальныя выставы: “Жыцця імгненні Івана Супрунчыка” (Брэст, 2002г.), “Мастацкія скарбы Івана Супрунчыка” (Брэст, 2007), выстава графічных работ, прысвечаная Чарнобылю (Галандыя, 1998), “Скарбы Івана Супрунчыка” (Віцебск, 2008, г.Бельск-Падляшскі, в.Шчыты, Польшча, 2010-2011), “Палеская Атлантыда” (Брэст, 2012). Выдадзены альбом-манаграфія, прысвечаны творчасці інсітнага мастака, які знакаміты тым, што высякае з дрэва, карыстаючыся толькі сякерай, самабытную драўляную скульптуру.
СЫЧЫК Іван Іванавіч. Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна Брэ-
сцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. Служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік семінара маладых літаратараў (Іслач-90). Творы друкаваліся ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, газеце “Чырвоная змена”, часопісе “Маладосць”. У 1994 годзе была выдадзена кніга прозы “За брамай маўчання” ў Бібліятэцы часопіса “Маладосць”. Працаваў мастаком на брэсцкім камбінаце “Мастацтва”. Удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах. Жыў у Брэсце. Памёр 10.8.200 Ігода. У 2012 годзе з дапамогай сяброў выдадзена кніга прозы Івана Сычыка “Крыж пакут і надзей”.
СЯНКЕВІЧ Мікола Іванавіч. Нарадзіўся 20 лютага 1957 года ў вёсцы Асіпавічы Драгічынскага раёна. Скончыў факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Брэсцкага педінстытута. Працаваў настаўнікам у школах абласнога цэнтра. 3 1995 года асістэнт, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя A. С. Пушкіна. Аўтар навуковай манаграфіі, вучэбнага дапаможніка і шэрагу артыкулаў па праблемах навучання малодшых школьнікаў. Аўтар празаічных кніг “Усё як было” (1997г.), “Хутар Паянтрый” (2002г.), “Незваротны шлях” (2012г.), зборніка вершаў “Mae пракосы” (2007г.). Лаўрэат прэміі “Берасцейская зорка 1997” у намінацыі “Літаратура”. Сябар СБП з 2006 года. Жыве ў Брэсце.
ТАЛМАЧОЎ Міхаіл Сяргеевіч. Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Алтайскім краі ў сям’і святара. У 1940 годзе паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў воднага транспарту. У 1941-м пайшоў на фронт (у 1944-м быў цяжка паранены). Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі, адкуль звольніўся ў 1955 годзе. 3 1955 па 1976 год працаваў у Брэсцкім гарадскім Доме піянераў і школьнікаў кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. 3 1976 па 1982 год месцам ягонай работы стаў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. 3 1982 года Міхаіл Сяргеевіч кіраваў дзіцячай студыяй выяўленчага мастацтва пры Палацы культуры прафсаюзаў. Быў узнагароджаны шматлікімі баявымі ордэнамі і медалямі.
ТУЛУПАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч. Нарадзіўся 17 лютага 1951 года ў Брэсце. Скончыў мастацкае вучылішча ў Растове-на-Доне і Віцебскі педагагічны інстытут у 1984 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Правеў дзве персанальныя выставы. Працуе ў розных жанрах жывапісу. Асноўныя творы: “Сарока”, “Ноч у крэпасці”, “Лясная школа”, “Францыск Скарына”, “Партрэт народнага майстра Веры Гаўрылюк”, “Партрэт Міхаіла Талмачова”. Работы знаходзяцца ў Абласным краязнаўчым музеі, музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”, у шэрагу прыватных калекцый Беларусі, Польшчы, Японіі, ЗША, Германіі, Францыі. Працуе ў Дзіцячай мастацкай школе Брэста. Член БСМ з 1997 года. Жыве ў Брэсце.
ТУРКОЎ Анатоль Савельевіч. Нарадзіўся Ікастрычніка 1949 года ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці. Скончыў СШ № 1 Камянца. Там займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Іванавіча Дошчыка, заслужанага настаўніка Беларусі. 3 1975 па 1986 год працаваў кіраўніком раённай мастацкай майстэрні пры аддзеле культуры Камянецкага райвыканкама. Аўтар уязных знакаў у горад Камянец, шэрагу помнікаў загінулым у часы Другой сусветнай вайны. 3 2004 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.Удзельнік і пераможца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, выстаў і пленэраў па разьбярстве. 3 2008 года з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання аматараў мастацтва рэгіёна “Белавежская пушча” і Берасцейшчыны “ТУР”. Работы майстра знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі, Ізраіля, ЗША, Францыі і Канады.
ТАРАСЮК Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Стойла Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне” ў намінацыі “Народная творчасць” за асабісты ўклад у адраджэнне і развіццё народных традыцый драўлянай скульптуры. 3 канца 1980-х гадоў удзельнічае ў выставах рознага ўзроўню. Творы Мікалая Тарасюка захоўваюцца і экспануюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі “Пружанскі Палацык”, Брэсцкім абласным грамадска-кулыурным цэнтры.
ТАТАРНІКАЎ Юрый Іванавіч. Нарадзіўся 10.08.1941 года ў горадзе Ліўны Арлоўскай вобласці ў Расіі. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1969 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1973 года. Працаваў пераважна ў станкавым жывапісе і акварэлі. Асноўныя творы: серыі “Лёс”: “Восень. Дарогі”, “Доўгая ноч”, “Разведка”, “Вясна. Спакой”, “ГУЛАГ”; серыя “Пакаленне”: “Дзед таямніца”, “Бацька слава”, “Жывы” (апошняя работа мастака); пейзажы “Брэст і яго навакольныя мясціны”: “Брод на Лясной”, “Стары горад”, “Рыбныя мясціны”, “Вуліца Савецкая. Прайшла навальніца”, “Камяністы бераг”. Выкладаў у Брэсцкай дзіцячай мастацкай школе. Член БСМ з 1997 года. Памёр 5.05.2005 года. Жыў у Брэсце.
ТАТАРШКАЎ Павел Юр’евіч. Нарадзіўся ў 1971 годзе ў сям’і мастакоў Валянціны і Юрыя Татарнікавых. Вучыўся ў СШ № 20 горада Брэста. Потым у 12-гадовым узросце быў прыняты ў Рэспубліканскі каледж мастацтва імя I. Ахрэмчыка. У 1995 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. 3 1997 года сябар Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік шматлікіх міжнародных выстаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Германіі, Іспаніі, Італіі, Славакіі, Даніі, Швейцарыі, Англіі, Японіі, Аўстраліі. Адзіны ў Беларусі ўладальнік прэстыжнай узнагароды “Залаты яблык” Міжнароднага біенале ВІВ-2001 у Браціславе (Славакія). Жыве ў Мінску.
ФАЛЕЙ Алесь Аляксандравіч. Нарадзіўся 21. 01. 1959г. у вёсцы Задвея Брэсцкай вобласці. Скончыў Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт, аддзяленне дызайну ( 1992 ). Удзельнік болыіі чым 80 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выстаў, 16 з якіх персанальныя. 3 1986 года працуе ў жывапісе, габелене, графіцы, скульптуры, мастацкім кавальстве. Лаўрэат конкурсу “Art Mark”, першай выставы візуальных мастацтваў за цыкл работ “Маленькі свет” ( Віцебск, 1992г.). Атрымаў першую прэмію і медаль у намінацыі “Станкавая графіка” Міжнароднага біенале графікі ( Манеж, С.-Пецярбург, 2004г.). Творы знаходзяцца ў нацыянальных музеях Беларусі: Мінск ( музей сучаснага мастацтва), Брэст ( музей Брэсцкай крэпасці), Орша, Баранавічы, Іванава (краязнаўчы музей), Віцебск (музей Марка Шагала); у музеях Расіі: Санкт Пецярбург (музей сучаснага мастацтва), Омск (музей імя Врубеля); ва ўніверсітэце візуальных мастацтваў (г. Корн, Ірландыя), прыватных калекцыях ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі, Літвы і інш. Член творчага аб’яднання “Аршыца” з 1991 г., член Міжнароднай акадэміі графікі “МАГ” з 2004г., сябра БСМ з 1999г. Жыве ў Баранавічах.
ХОМІЧ Іван Васільевіч. Нарадзіўся 31.10.1936 года ў вёсцы Брады Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1966 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1966 года. Працаваў у станкавай скульптуры (дрэва). Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1991 года. Жыў у Брэсце. Памёр 13.01.1992года.
ФІЛАТАЎ Леанід Георгіевіч. Нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Бабічы на Віцебшчыне. Скончыў Брэсцкі чыгуначны тэхнікум. Працаваў майстрам, галоўным інжынерам у дарожным будаўніцтве. Завочна займаўся ў Брэсцкім педінстытуце, які закончыў у 1971 годзе. Быў журналістам, настаўнікам. Зараз жыве ў пасёлку Мухавец пад Брэстам. Выдаў кнігі прозы “Ляхавецкая торба” (1992г.), “Дарога” (1997г.), “Жывая зямля” (2001г.), “Адарваць ад сэрца” (2004г.), “Страла жыцця” (2007г.), “Жывому жыць” (2013г.). Адзін з аўтараў успамінаў былых вязняў фашызму ў зборніку “Асколкі болю” (1999г.). Узнагароджаны прэміямі “Берасцейская зорка” (2000г.), “Паўпуду мёду” (2007г.), прэміяй імя У. А. Калесніка (2008г.). Сябар СБП з 2002 года.
ФЯЦІСАЎ Іван Якаўлевіч. Нарадзіўся 21 кастрычніка 1920 года ў г.п. Тума Разанскай вобласці ў Расіі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Іванаўскае мастацкае вучылішча (1947). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1947 года. Працаваў у розных жанрах станкавага жывапісу, афармленчым мастацтве. Асноўныя творы: карціны “Прыходзьце заўтра”, “Прыезд агранома”, “Пераемнасць”, “Вера ў жывых”, “Разведчыкі”, “На зямлі Афганістана”; партрэты “Беларус”, “Альшанка”, “Даярка А. Сыса”, “Будаўніца”, “Роздум (качагар)”, “Антон Ус”; серыя
партрэтаў ветэранаў вайны і будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС; пейзажы “Стары дворык”, “Вясна на Мухаўцы”, “Ля прычалу”; афармленне экспазіцый у Баранавіцкім, Брэсцкім, Пінскім, Столінскім краязнаўчых музеях, Музеі касманаўтыкі ў в. Камароўка і гіст.-рэв. Музеі г.Бярозы (абодва ў Брэсцкай вобласці). Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі “Брэсцкая крэпасць-герой”, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Музеі Беларускага Палесся ў Пінску. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1989). Член БСМ з 1949 года. Памёр 5 кастрычніка 1994 года.