Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
ладзёжнай газеты “Чырвоная змена” па Брэсцкай вобласці і аглядальнікам брэсцкай абласной газеты “Заря”. 3 верасня 2008 года галоўны рэдактар іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”. З’яўляецца старшынёй Брэсцкага абласнога аддзяленння Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборнікаў “Палескі Напалеон”, “Параненыя мары”, “Права на ўсмешку”, “Роднае, шчымлівае”, “Кніга прозы” (сумесна з А.Глушаковым), дакументальнай аповесці “Анатоль Клімец. Жыццё і лёс”. Жыве ў г. Іванава Брэсцкай вобласці.
КУФКО Эдуард Станіслававіч. Нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года у сяле Славоціна Цвярской вобласці ў Расіі ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Абазерскі лесатэхнічны технікум (1939г.), вучыўся ў Яраслаўскім мастацкім вучылішчы (1938-39гг.), педагог С. Пісахаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1956 года. Працаваў у станкавым жывапісе ў жанры карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны “Непакораныя”, “Вызваленне”, трыпціх “Антыфашысты”, “’’Праклён фашызму”, “Уцёкі”, “Асвенцым”, “Памяці вязняў Ламсдорфа”, “Іван Дзянісавіч”, “У памяці маёй”; партрэты Ф. Дастаеўскага, У. Калесніка, В. Ласковіча, М. Хлебнікава, “Маці партызана”; лірычныя пейзажы Брэстчыны. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1964 года. Памёр 18Л0Л 998 года ў Брэсце.
КУФКО Уладзіслаў Эдуардавіч. Нарадзіўся 8 лістапада 1955 года ў Брэсце. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1974 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1981 года. Працуе ў жывапісе і графіцы. Асноўныя творы: палотны “Сцяна”, “Усмешка”, “49 сноў, “Аракул”, “Рапарт з палігона”, “Госць”, “Вароты ў рай”, трыпціх “Брэсцкая крэпасць”, “Ахвярам фашызму”, “Дзве спіралі”. Творы знаходзяцца ў выставачным аб’яднанні “Цэнтральны дом мастака” ў Маскве, у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Мастацкім музеі Брэста, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, мэрыі г. Равенсбурга, Германія; а таксама ў прыватных калекцыях краін СНД, Еўропы, Амерыкі, Японіі. Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1987), прэміяй на IV Біенале Малых Жывапісных Формаў (г.Торунь, 2001), медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” БСМ ( 2005). Член БСМ з 1987 года. Жыве ў Брэсце.
КІРДЗЕЙ Рыгор Іванавіч. Нарадзіўся 10 сакавіка 1938 годаў г.п. Чырвоная Слабада Мінскай вобласці. Скончыў Алма-Ацінскае мстацкае вучылішча імя М.Гогаля ў 1965 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станкавым жывапісе. Асноўныя творы: сграфіта ‘Тісторыя і сучаснасць” у краязнаўчым музеі г. Бярозы і “Айчынная вайна” ў кінатэатры “Партызан” г. Івацэвічы, “Алегорыя” ў Доме тэхнічнай і народнай творчасці ў г.Пінску, “Чалавек у працы” на Брэсцкім электрамеханічным заводзе; мазаіка “Музыка” ў Доме культуры в. Ракітніца Брэсцкай вобласці; палотны “Восень за ваколіцай”, “Сосны”, “Восеньскі букет”, “Захад сонца на моры”, “Ленінград. Мойка”. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1994 года. Памёр вясною 2011 года. Жыў у Брэсце.
КАНЬКОЎ Міхаіл Карнілавіч. Нарадзіўся 28.02.1948 года ў вёсцы Пачашава ў Удмурдыі (Расія). Скончыў каменярэзна-мастацкае вучылішча ў горадзе Кунгур Пермскай вобласці ў 1966 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1970 года. Працуе ў галіне комплекснага афармлення інтэр’ераў і музейных экспазіцый, а таксама ў станкавым жывапісе. Асноўныя творы: палотны “Пейзаж з адзінокай лодкай”, “Затанулы карабель”, “Час разбураных гнёздаў”(трыпціх), ‘Тісторыя хваробы” (трыпціх), “3-за цёмнай вады...”, “Правінцыйны горад”, “Там, дзе канчаецца дождж”, “Зайдзі ў зачыненыя дзверы”, “У пошуках страчанага часу”, “Настальгія”. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і прыватных калекцыях Беларусі і шэрагу замежных краін. Працаваў галоўным мастаком Брэсцкага камбіната “Мастацтва” (1991-1999), старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Беларускі саюз мастакоў” (19952004). Узнагароджаны медалём БСМ “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” ў 1998 годзе. Член БСМ з 1994 года. Жыве ў Брэсце.
КУЗЬМІЧ Мікалай Пятровіч. Нарадзіўся 28 лістапада 1950 года ў вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна. У 1982 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя A. К. Глебава. 3 1983 года
ўдзельнік мастацкіх выстаў.
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як майстар-эмальер. Асноўныя творы: адноўлены Крыж святой Еўфрасінні Полацкай; стаўратэка да Крыжа; рака для мошчаў Еўфрасінні Полацкай; дэкаратыўныя кампазіцыі “Блакітныя мары”, “Купалле”, “Слуцкія паясы”, “Памяць”, “Прастора і час” і іншыя.
Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (1997), лаўрэат прэміі “Чалавек года 1997”, “Берасцейская зорка” (1997); узнагароджаны ордэнам святога князя Уладзіміра III ступені (1997), медалём князя Канстанціна Астрожскага (Полыпча, 2000), медалём Беларускга саюза мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” (2007). Член ГА “Беларускі саюз мастакоў” з 1987 года. Жыве ў Брэсце.
КУПРЭЕЎ Мікола Сямёнавіч. (25.05.1937 19.09.2004). Нарадзіўся ў Івацэвічах. Скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, а потым факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962). Працаваў у школах Івацэвіцкага, Ганцавіцкага і Лунінецкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты “Будаўнік камунізму”. Першая кніга паэзіі “Непазбежнасць” выйшла ў 1967 годзе. Другі зборнік вершаў аўтар выдаў амаль праз 30 гадоў (“Правінцыйныя фантазіі”, 1996). Пісаў таксама і прозу. Падчас жыцця ў Пружанах напісаў аповесці “Дзіцячыя гульні пасля вайны”, “Імгненне светлае”, “На вуліцы Карла Маркса з Паэтам”, “Палеская элегія”, “Рэчкаю плывём, плывём...”, “Пастух у космасе”, “Лісты з млына”.
КІТАЕЎСКІ Уладзімір Ігнацьевіч. Нарадзіўся 3 чэрвеня 1886 года на хутары ля вёскі Стаўпы Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскі раён) Брэсцкай вобласці ў сям’і унтэр-афіцэра расейскай арміі Ігната Іванавіча Кітаеўскага і шляхцянкі Кескевіч Ганны Васільеўны. Вучыўся ў Брэст-Літоўскай гімназіі. У 1915 годзе быў прызваны ў войска. Атрымаў чын афіцэра 17-га Фінляндскага палка. Прыняў рэвалюцыю 1917 года.. Служыў у Чырвонай Арміі. Быў сур’ёзна паранены. Вярнуўся на радзіму, дзе ўжо была панская Польшча. Працаваў на чыгунцы. Ажаніўшыся, перабраўся ў Тэўлі на пастаяннае месцажыхарства. Пазней абралі войтам Тэвельскай гміны. Пры паляках Уладзімір Кітаеўскі друкаваўся ў часопісе “Вікна” ў Львове, пазней, пры Саветах, дасылаў свае расейскамоўныя вершы ў Мінск. Некаторы час настаўнічаў. Памёр у ноч на 1 студзеня 1941 года. Пахаваны на Тэвельскіх могілках.
КАСКО Алесь Канстанцінавіч. Нарадзіўся ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна 10 снежня 1951 года. Скончыў філфак Брэсцкага педінстытута. Служыў у войску, настаўнічаў. У 1984 годзе пайшоў працаваць на абласное тэлебачанне, з 1991 года выбраны сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў. Працаваў у Жабінцы ў сродках масавай інфармацыі. Выдаў зборнікі вершаў “Вестка” (у калектыўным зборніку “Нашчадкі”), “Скразная лінія” (1982г.), “Набліжэнне” (1989г.), “Час прысутнасці” (1994г.), “45” (1996г.), “Трохкроп’е” (2001г.), “Трохперсце” (зМ. Рудкоўскім і М. Пракаповічам) (2009г.), “Нічога болып” (2011г.); кнігі для дзяцей “Два сонцы” (2004г.), “Чыстага ўсё нячыстае баіцца” (2007г.). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, абласной імя У. Калесніка, Мядовай прэміі, міжнароднай імя Г. Краснапёркі. У Саюзе беларускіх пісьменнікаў з 1984 года. Жыве ў Жабінцы.
КУДЗІНЕНКА Анатоль Дзмітрыевіч. Нарадзіўся 23 студзеня 1940 года. Скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, аспірантуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, прыйшоў працаваць загадчыкам кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. На працягу 25 гадоў узначальваў кафедру. Стварыў унікальную архітэктурную школу. Анатоль Дзмітрыевіч быў галоўнай фігурай у архітэктурным адукацыйным працэсе інстытута (цяпер дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). Памёр у снежні 2010 года ў Брэсце.
КУЛІН Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 8 кастрычніка 1926 года. Скончыў Політэхнічны інстытут у Мінску. Працуе на кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка БрДТУ. Жыве ў Брэсце.
КЛІМАЎ Марат Рыгоравіч. Нарадзіўся 28.02.1940 года ў вёсцы Выганішчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1963), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968). Вучыўся ў А.Шаўчэнкі, А.Кішчанкі, Г.Вашчанкі, М.Данцыга. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1968 года. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станкавым жывапісе. Узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны” (1986), медалём БСМ (2000), дыпломам Нацыянальнага алімпійскага камітэта за ўдзел у конкурсе творчых прац “Алімпійскі спорт у мастацтве (2007). Творы станкавага жывапісу знаходзяцца ў Мастацкім музеі імя Масленікава ў Магілёве, Брэсцкім краязнаўчым музеі. Член ГА “Беларускі саюз мастакоў” з 1977 года. Жыве ў Брэсце.
МЕЛЬНІЧУК Іван Міхайлавіч. Нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сяле Носава, што на Любліншчыне (Полынча). Пасля дзесяцігодкі працаваў падлікоўцам Брэсцкай МТС. У 1957 годзе паступіў у Брэсцкі педінстытут, з чацвёртага курса якога быў запрошаны ў Брэсцкую раённую газету “Заря над Бугам”. Служыў у войску. Працаваў уласным карэспандэнтам “Чырвонай змены’ па Брэсцкай вобласці, потым лектарам, памочнікам першага сакратара абкама партыі, у савецкіх органах вобласці. Выдаў кнігі для дзяцей «Кто разбуднл солнце» (1982г.), «Самп днво сотворнм» (1990г.), «Добрый лучнк» (1997г.), «Как муравьншка Ншка себя наказал» (2003г.), «Сказкн добрые подсказкн» (2008 г.), а ў 2008 годзе кніжку вершаў “Хлеб насушный”. Лаўрэат абласной літаратурнай Мядовай прэміі за 2008 год. Сябар СБП з 2006 года. Жыве ў Брэсце.
МАЕЎСКІ Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся 1 сакавіка 1950 годаў вёсцы Дварцы Камянецкага раёна. Скончыў Ленінградскае мастацкае вучылішча імя В. А. Сярова ў 1979 годзе. Працуе ў галіне жывапісу і акварэлі ў жанрах лірычнага пейзажа і нацютморта, у манументальна-дэкаратыўным мастацтве. 3 1979 года ўдзельнічае ў выставах і пленэрах. Правёў дзве персанальныя выставы ў Германіі ў 2000-2001 гадах. Творы знаходзяцца ў музеях і мастацкіх галерэях Мінска і Брэста, а таксама ў прыватных калекцыях шэрагу краін Еўропы. Працаваў старшынёй Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў у 1989-1991 гадах. Член БСМ з 1987 года.