Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
БУРДЫКА Вячаслаў Віктаравіч. Нарадзіўся 19 лістапада 1955 года на Мядзельшчыне. У 1972 годзе скончыў сярэднюю школу №17 г.Барысава. Працаваў рабочым паляводчай брыгады ў саўгасе «Стара-Барысаў» Барысаўскага раёна. У 1979 годзе скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, у 1992-м Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Працаваў на розных пасадах у раённых газетах Мінскай і Брэсцкай абласцей, у рэдакцыі брэсцкай абласной газеты «Заря». 3 2006 года адказны сакратар брэсцкай абласной беларускамоўнай газеты «Народная трыбуна». Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар дэтэктыўнага рамана «Яхта смерці», аповесцей і апавяданняў, якія публікаваліся ў абласным і рэспубліканскім перыядычным друку. Жыве ў Брэсце.
ВАЛЮШЫЦКІ Віктар Іванавіч. Нарадзіўся 4 лютага 1962 года ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 3 1969 па 1979 гады вучыўся ў Рэчыцкай сярэдняй школе. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў інжынерам у Брэсце на аўтамабільным транспартна-экспедыцыйным камбінаце №1.3 1985 па 1990 год працаваў у камсамоле. Быў першым сакратаром Брэсцкага гаркама камсамола. 3 1990 па 1995 год працаваў начальнікам аддзела ў Брэсцкім гарвыканкаме. 3 красавіка 1995 года з’яўляўся дырэктарам Брэсцкага ЦУМа. Напрыканцы 2012 года быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
ВАРОНІН Анатоль Анатольевіч. Нарадзіўся 25. 03. 1946 года ў горадзе Бійску Алтайскага краю (Расія). Вучыўся ў Алма-Ацінскім мастацкім вучылішчы. Служыў у Савецкай Арміі ў Брэсце (1966-1968гг.). Працаваў на прадпрыемствах горада мастаком-афарміцелем. Удзельнік абласных мастацкіх выстаў.
ВАШЧУК Нікадзім. Нарадзіўся 24 ліпеня 1931 года. У 1953 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў у галіне станкавага жывапісу, у асноўным у сюжэтна-тэматычнай карціне. 3 1953 года ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах. Творы знаходзяцца ў абласным краязнаўчым музеі, у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці, у Нацыянальным мастацкім музеі, у Пінскім і Кобрынскім краязнаўчых музеях. Жыў у Брэсце. Памёр у 1993 годзе.
ВАШЭКА Вінцэсь (Вячаслаў Васільевіч). Нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы, што на Косаўшчыне Івацэвіцкага раёна. Скончыў у 1983 годзе сярэднюю школу № 3 горада Івацэвічы, вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Служыў у войску ў Афганістане, працаваў токарам на заводзе. Настаўнічаў і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце Брэсцкага педінстытута імя A. С. Пушкіна. Працаваў інспектарам на мытні “Заходні Буг”, журналістам газеты “Брестскнй курьер”. Вершы і апавяданні друкаваў у часопісах “Крыніца”, “Маладосць”, у газетах “Чырвоная змена”, “Заря”. Быў удзельнікам семінара маладых літаратараў у “Іслачы”. Выдаў кнігу вершаў “Лампаднае святло”. Апошнія часы жыве ў Івацэвічах.
ВЯЛЬ Святлана Віктараўна. Нарадзілася 17 лютага 1958 года. Член саюза народных майстроў з 2004 года. Працуе дырэктарам Дзіцячай мастацкай школы ў Брэсце. Займаецца ручным ткацтвам і выцінанкай.
ВЯЛЬ Генадзь Ігаравіч. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Беразаўцы Мінскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1980 годзе. Працуе ў галіне станкавай графікі, экслібрысу. 3 1980 года з’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выстаў рознага ўзроўню.Неаднаразова быў лаўрэатам міжнародных выставак-конкурсаў у Польшчы, Бельгіі, Італіі, Югаславіі, Украіне і інш. Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі і шэрагу замежных краін. Жыве і працуе ў Брэсце.
ГАДУЛЬКА Васіль Уладзіміравіч. Нарадзіўся 17 мая 1946 года ў вёсцы Федзькавічы Жабінкаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся спачатку ў Рагазнянскай сямігодцы, затым у сярэдняй школе ў Жабінцы. Вучыўся ў Дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў, які так і не скончыў. Адслужыў у войску, вярнуўся ў родныя Федзькавічы. Некаторы час працаваў настаўнікам. У 1986 годзе вершы Васіля Гадулькі трапілі да Васіля Сахарчука, які працаваў у раённай газеце. 3 таго часу творы таленавітага самабытнага паэта пачалі з’яўляцца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку. У 1992 годзе Васіль Гадулька падрыхтаваў рукапіс зборніка вершаў, якому даў назву “Кропелька сонца”. У 2004 годзе пабачыў свет яго пасмяротны паэтычны зборнік вершаў “Голас”. На світанні 15 чэрвеня 1993 года Васіль Гадулька раптоўна памёр.
ГАНЧУК Аляксей Іванавіч. Нарадзіўся ў вёсачцы Навасёлкі, што на Кобрыншчыне. Вучыўся ў Стрыгаўскай сярэдняй школе. Служыў у войску.З часу дэмабілізацыі жыве ў Жабінцы, куды пераехалі бацькі. Працаваўрабочым, фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам
рэгіянальных газет. Закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. Цяпер працуе ў абласной газеце “Народная трыбуна”. Паэзіяй захапіўся ў школе. Першыя вершы з’явіліся ў дывізійнай газеце пад час вайсковай службы. Друкаваўся ў раённых і абласных газетах, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, зборніку “Берасцейскія карані”, альманахах “Дзень паэзіі”, “Жырандоля”. Выдаў зборнік вершаў “Белы ганак” (2010).
ГАЙДУКОВІЧ Аксана Міхайлаўна. Нарадзілася 13 ліпеня 1971 года ў Брэсце. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1990) і беларускую Акадэмію мастацтваў (1997). Працуе ў розных жанрах станкавага жывапісу. 3 1991 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах і пленэрах. Член БСМ з 2000 года.
ГАУРЫЛЮК Вера Ільінічна. Нардзілася ў 1904 годзе ў вёсцы Стараселле Беластоцкага ваяводства (цяпер тэрыторыя Полыпчы). Пасля Другой сусветнай вайны апынулася ў Брэсце. У 60-я гады мінулага стагоддзя працавала на брэсцкай фабрыцы сувеніраў. У 66 год скончыла Маскоўскі завочны ўніверсітэт мастацтваў імя Н.Крупскай. Пайшла з жыцця ў 1986 годзе.
ГУРШЧАНКОЎ Мікалай Ігнацьевіч. Нарадзіўся 6 лютага 1950 года ў вёсцы Гаўлі Гомельской вобласці. Падчас вучобы ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце яго выкладчыкамі былі вядомыя мастакі-графікі Васіль Шаранговіч і Пётр Любамудраў. 3 1976 года з’яўляецца ўдзельнікам абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў. Працуе ў розных жанрах станкавай графікі, а таксама ў галіне манументальнага жывапісу, музейных экспазіцый. Асноўныя творы: серыі графічных лістоў ”Па Прыпяці”, “Зіма ў мікрараёне”, “Зона асаблівай увагі”, “Зямля Мазыршчыны”; экспазіцыі Музея прыроды Брэсцкага краязнаўчага музея, Музея гісторыі Брэста, Музея патрыятычнага выхавання ў гімназіі №1 горада Брэста; сграфіта “Бярэсце 17 стагоддзя”; роспісы”Берасцейскі манетны двор”, “Берасцейская друкарня 16 стагоддзя”. Графічныя творы Гуршчанкова знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Гомельскім краязнаўчым музеі, Брэсцкім мастацкім музеі, Заслаўскім гістарычна-культурным запаведніку, Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі, карцінных галерэях Буда-Кашалёва на Гомельшчыне, Іванава на Брэстчыне, а таксама ў прыватных калекцыях у Фінляндыі, Германіі, Польшчы, Ізраілі. Член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” з 1988 года. 3 1992 года жыве ў Брэсце.
ГРЫГОР’ЕЎ Аляксандр Аляксандравіч. Нарадзіўся 19.05.1955 года ў в.Мазуркі Брэсцкай вобласці.Мастацкай адукацыі не мае.Працуе ў галіне станкавай графікі і жывапісу. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1993 года. Правёў персанальныя выставы ў Брэсце і Полыпчы. Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях. Член БСМ з 1999 года. Жыве ў Брэсце
ДАЎГАЙЛА Яўген Максімавіч. Нарадзіўся 1945 года ў Мінску. Скончыў архітэктурны факультэт Мінскага політэхнічнага інстытута. Працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце старшым выкладчыкам архітэктурнага праектавання. Пазней пераехаў у Мінск, працаваў у студыі выяўленчага мастацтва. Памёр у 1990 годзе.
ДАНЭЛІЯ Пётр Аляксеевіч. Нарадзіўся 23 студзеня 1920 года ў г.Махачкала ў Дагестане, дзе ў 1937 годзе скончыў школу-дзесяцігодку. Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы Памяці 1905 года (1938-1939г.г.). 3 1939па 1945 гады служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. 3 1945 года жыў у горадзе Брэсце. У 1947 годзе стаў членам Беларускага саюза мастакоў. З’яўляўся адным з заснавальнікаў Брэсцкай абласной арганізацыі БСМ. Плённа кіраваў мастацкай студыяй пры абласным Доме народнай творчасці ў 1947-1967 гадах. Сярод студыйцаў былі і тыя, што сёння сталі вядомымі беларускімі мастакамі Мікола Селяшчук, Леў Алімаў, Пётр Свентахоўскі, Уладзімір Новак, Леанід Данэлія. У 1967 годзе Пётр Аляксеевіч быў узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”. 3 1961 па 1971 год галоўны мастак горада Брэста. Быў старшынёй праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў ў 1957-1963, 1971-1977, 1992-1994гадах. 3 1946 года з’яўляўся ўдзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і замежных выстаў.Памёр 6 кастрычніка 2012 года.Пахаваны па Паўночных могілках.
ДАШЫНА Ярына Іванаўна. Нарадзілася 4 кастрычніка 1978 года ў вёсцы Ставы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымала адукацыю філолага і практычнага псіхолага. Вершы друкаваліся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках паэзіі. Выдала зборнік паэзіі “Графіці на сэрцы” (2007г.). Працуе ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
ДОЎБУШ Леанід Андрэевіч. Нарадзіўся 1 верасня 1935 года ў сяле Папаўцы Капайгарадскога раёна Вінніцкай вобласці на Украіне ў рабочай сям’і Андрэя Рыгоравіча і Елізаветы Захараўны Доўбушаў. Дзяцінства прыпала на суровыя гады Другой сусветнай вайны. Вучыўся ва Усесаюзным завочным народным універсітэце імя Н. К. Крупскай у Маскве (1959 -1962). 3 1957 па 1963 год кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Кобрынскім Доме піянераў і школьнікаў. 3 1963 года працаваў мастаком-дэкаратарам Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. 3 1968 года пачаў удзельнічаць у абласных, рэспубліканскіх і усесаюзных мастацкіх выставах. 3 1966 года з’яўляўся членам Беларускага саюза тэатральных дзеячоў, з 1991 членам Беларускага саюза мастакоў. Жыў у Берасці.
ДЭБІШ Васіль Іосіфавіч. Нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Жыве і працуе ў Брэсце.
Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. Член ГА “Саюз Беларускіх пісьменнікаў”. Аўтар зборнікаў вершаў “Белыя птахі”(1993), “Лісты да Марыі” (1996), “Праз дождж” (2012).