Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
МЫСЛІВЕЦ Пётр Сцяпанавіч. Нарадзіўся 1 ліпеня 1938 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага-цесляра. У 1956 годзе скончыў драгічынскую СШ№1. У снежні 1957 года скончыў Драгічынскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі №29 і паехаў на Цаліну. У 1959-62гг. служыў у войску ў Прыморскім краі. Вярнуўшыся дамоў, працаваў шафёрам. У 1971 годзе як пачынаючы мастак выканаў сваю першую жывапісную работу Ля старога шлюза”. На той час ужо вырашыў сур’ёзна займацца жывапісам, таму паступіў на завочнае аддзяленне факультэта жывапісу і графікі Маскоўскага народнага ўніверсітэта імя Н. Крупскай, які скончыў у 1977 годзе. У абласных і рэспубліканскіх выставах удзельнічае з 1972 года. У 1976 годзе удзельнічаў ва Усесаюзнай выставе “Слава працы” ў Маскве. У 1995 годзе ў Брэсце была праведзена персанальная выстава, прысвечаная 25-годдзю яго творчасці. Узнагароджаны дыпломам Саюза мастакоў СССР у 1987 годзе.
МАНЬЯКОЎ Яўген Васільевіч. Нарадзіўся ў 1950 годзе ў пасёлку Аляксандр-Неўскі Нававяскоўскага раёна Разанскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута ў 1979 годзе. У Брэсце жыў з 1973 года. Працаваў ва ўпраўленні культуры прафсаюзаў, у вытворча-мастацкім камбінаце “Мастацтва”. Удзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выставах з 1982 года. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Польшчы, Германіі, Белыіі, Беларусі, Расіі. Займаўся фотамастацтвам. Заўчасна памёр у 2012 годзе ў Смаленску. Пахаваны ў Брэсце.
МАЙБАРАДЗІН Міхаіл Аляксеевіч. Нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Вінеўка Паласаўскага раёна Валгаградскай вобласці (Расія). У 1967 годзе скончыў Камсамольскую сярэднюю школу і пераехаў у горад Драгічын Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Народным універсітэце мастацтваў імя Н. Крупскай у Маскве. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Узнагароджаны медалём і дыпломам 1-й ступені на Усесаюзным фестывалі ў Маскве, дыпломам Саюза мастакоў СССР.
У 1983 годзе правёў персанальную выставу ў Брэсце, пазней неаднаразова — у Драгічыне. Удзельнік абласных і рэспубліканскіх пленэраў. 3 2003 года працаваў выкладчыкам у Драгічынскай дзіцячай школе мастацтваў. 3 2010 года з’яўляецца членам грамадскага аб’яднання аматараў мастацтва Берасцейскага рэгіёна “Тур”.
МАЦЯШ Ніна Язэпаўна. Нарадзілася ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна 20 верасня 1943 года. Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1973-1977 гадах працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. Дэбютавала вершам у бярозаўскай раённай газеце “Маяк камунізму” ў 1962 годзе. Член СП СССР з 1971 года. Аўтарка шматлікіх зборнікаў паэзіі, перакладаў і кніжак для дзяцей. Ніна Мацяш з вялікім майстэрствам перакладала з рускай, украінскай, англійскай, французскай, нямецкай, польскай, балгарскай ды іншых моў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова ( 1984 ) за “Паэму жніва" , прэміі “Берасцейская зорка-1998” у намінацыі "Літаратура”, Міжнароднай прэміі імя Грыгорыя Скаварады. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Памерла 19 снежня 2008 года.
НІКАЛАЙЧУК Канстанцін Канстанцінавіч. Нарадзіўся 13 красавіка 1942 года ў вёсцы Шастакова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Жыў у Брэсце з 1959 года на Граеўцы. Вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы імя Грэкава, скончыў Сімферопальскі медінстытут. На радзіму вярнуўся ў 1980 годзе. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача ў санаторыі “Бярэсце”. Удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў. Жыве ў пасёлку Знаменка Брэсцкага раёна.
ОСІПАВА Валянціна Міхайлаўна. Нарадзілася 22 кастрычніка 1959 годаў вёсцы Абакумы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Паэтка, піша па-руску. Аўтар зборнікаў паэзіі “Навстречу разлукам”, «Разноголоснца», «Бллкн», “Бумажный змей”. Сябар СБП. Жыве і працуе ў Бярозе.
ПАГОДЗІН Павел Паўлавіч. Нарадзіўся 28.12. 1936 года ў вёсцы Дамашняя Наўгародскай вобласці ў Расіі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.Скончыў Іванаўскае мастацкае вучылішча ў 1940 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1940 года. Працаваў у станкавым жывапісе, графіцы і плакаце. Асноўныя творы: “А. П. Чэхаў на Сахаліне”, “Прыезд В.Чкалава ў Горкі”, “Экскурсія ў Эрмітаж”, “Паўднёва-Сахалінск”, “Выратаванне сцяга”, “Вяртанне да мірнай працы”, “Хлеб-соль”; пейзажы “Зжатае поле”, “Мінск увечары”, “Зімовы пейзаж”; трыпціхі “Брэсцкая крэпасць”, “Дываншчыцы”; партрэт П. Клімука; графічная серыя “Крэпасць над Бугам”, плакат “Слава героям космасу”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі “Брэсцкая крэпасць-герой”, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1966 года. Жыў у Брэсце. Памёр 13.02. 1983 года.
ПАПЕКА Міколай Мікалаевіч. Нарадзіўся 28 снежня 1961 года ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна. Закончыў сярэднюю школу ў Маладзечанскім раёне, Смілавічскі саўгас-тэхнікум, Кіеўскую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці заатэхнік-пчаляр. Вярнуўшыся з Кіева на Берасцейшчыну, пасяліўся ў вёсцы Лінава бліз Пружан. Працаваў пчаляром у лясніцтве, цяпер на ўласнай гаспадарцы. Выступае з публікацыямі ў абласным і рэспубліканскім друку як краязнавец, паэт і перакладчык. Выдаў кнігу паэзіі “Чарнавікі” ў 1999 годзе. Лаўрэат прэміі ‘Тліняны Вялес” (2000г.). Ініцыятар і фундатар “Мядовай прэміі”. Сябар СБП з 2007 года.
ПАПЛАЎСКІ Алесь Фядосавіч. Нарадзіўся 4 чэрвеня 1958 года ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна. Вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у лясгасах Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Аўтар паэтычных кніг “Спынены лістапад” (1997г.), “Незваротнасць” (2001г.), “Скрыжалі душы” (2013г.). Выдаў кніжкі прозы “Тэрыторыя скразнякоў” (2004г.) і “Пастка для рэха” (2009г.). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2009г.), прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” (2013г.). Сябар СБП з 2004 года. Жыве і працуе ў Брэсце.
ПАЎЛЮЧУК Тамара Іванаўна. (9.4.1942 20.2.2006). Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.Глебава ў 1966 годзе. Вучылася ў I. Ейдэльмана. Удзельніца мастацкіх выставак з 1972 года. Працавала ў станкавым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе. Асноўныя творы: палотны “Духоўнае адраджэнне”, “Мадонна Чарнобыля”, “Еўфрасіння Полацкая”, “Пакаяныя”, “Пакінутыя гнёзды”, “Рэквіем ахвярам Курапат”, “Экалагічны хаос”, “Зона забруджання”, “Таямніца быцця”; манументальныя роспісы “Прырода і мы” ва ўніверсітэце імя A. С. Пушкіна, “Шчаслівае дзяцінства” ва ўнівермагу “Дзіцячы свет”, “Гармонія” ў тубдыспансеры, “Космас” у школе № 10 (усе ў г. Брэсце). Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, мастацкай галерэі “Дэса” ў г.Любліне (Польшча), галерэі г.Гамбурга (Германія). Член БСМ з 1991 года.
ПАЎЛЮЧУК Аляксей Аляксеевіч. Нарадзіўся 5 жніўня 1968 года ў Віцебску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1989).Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года. Працуе ў галіне манументальнай і станкавай скулытгуры, а таксама ў станкавым жывапісе і графіцы. Асноўныя творы: эмблема “Музы” (Брэсцкі тэатр драмы і музыкі), помнік спаленым вёскам Пружаншчыны, г.Пружаны; скульптурная кампазіцыя “Муха і Вец”, г.Пружаны; помнік 1000-годдзю Брэста; бюст канструктару А. П. Сухому, г.Лунінец; станкавая скульптура: “Адыходзячая восень”, мармур; “Холад”, мармур; “Нараджэнне дзевы”, дрэва; “Водар бэзу”, дрэва; “Скрыпка”, бронза; “Гітара”, бронза; “Дуэт”, бронза;”Музычная фантазія” з серыі “Сола для скрыпкі”, бронза; серыя рэльефаў, прысвечаная Яну Твардоўскаму, гатэль “Эверэст”, г.Венгруў, Рэспубліка Польшча. Удастоены звання “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Бурація (Расійская Федэрацыя, 2003г.). Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Полыпчы, Германіі, Францыі і ЗША. Член БСМ з 2005 г. Жыве ў Брэсце.
ПРАКАПОВІЧ Мікола Мікалаевіч. ЕІарадзіўся 1. 10. 1948 года ў вёсцы Пугачова пад Брэстам. Скончыў філфак Брэсцкага педінстытута. Настаўнічаў у школах вобласці і служыў у войску. 3 1972 года жыве ў Брэсце. Працаваў на абласным радыё, затым перайшоў на Брэсцкую студыю тэлебачання ў рэдакцыю літаратурна-мастацкіх і музычных перадач. 3 1984 па 1990 год узначальваў абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кіраваў літгуртком “Спадчына” абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці. Выдаў паэтычныя зборнікі “Белая вежа” (1979г.), “Неад’емнае” (1982 г.), “На кругі свае” (1986г.), “Мяжа надзеі” (1993 г.), “Літары на літоўцы” ў зборніку “Трохперсце” (з М. Рудкоўскім і А. Каско) (2009 г.). У пісьменніцкім Саюзе з 1981 года. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Багдановіча і абласной прэміі імя У Калесніка (2009г.). Жыве ў Брэсце.
ПЕПЯЛЯЕЎ Валерый Мікалаевіч. Нарадзіўся 7. 04. 1947 года ў сяле Чорнае Краснакамскага раёна Пермскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу, служыў у Ваенна-Марскім флоце. 3 1970 года вучыўся тры курсы ў Ленінградскім мастацкім вучылішчы імя В. Мухінай. Ажаніўшыся, пераехаў на пастаяннае месцажыхарства ў Брэст. Працаваў мастаком-афарміцелем у рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза, у камбінаце “Мастацтва”.
РАМАНЧУК Ігар Аляксеевіч. Нарадзіўся 24.09.1974 года ў вёсцы Стайкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1997 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1998 года. Працуе ў станкавым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа. Асноўныя творы: “Мелодыя дажджу”, “Стары Брэст”, “Восень на вуліцы Пушкінскай Брэста”, “Кветкі восені”, “Вясеннія лужыны”. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі. Выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А.С. Пушкіна на кафедры мастацка-графічных дысцыплін у 2000-2005-х гадах. Член БСМ з 2005 года. Жыве ў Брэсце.
РАМАНЮК Міхась Хведаравіч. Нарадзіўся 3 студзеня 1944 годаў вёсцы Кавалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Вучыўся ў мінскім тэхналагічным тэхнікуме на мадэльера-канструктара (1959-1963гг.). У 1964-1971 гадах працягваў вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская Акадэмія Мастацтваў). 3 1971 да 1974 года вучыўся ў аспірантуры і адначасова чытаў лекцыі ў БДТМІ. У 1975 годзе абараніў канды-
дацкую дысертацыю “Народны касцюм беларускага Палесся (канец XIX пачатак XX ст.) і ў 1976 годзе атрымаў вучоную ступень кандыдата мастацтвазнаўства. У 1978 годзе ўступіў у Саюз мастакоў СССР. У 1982-1984 гадах Міхась Раманюк выступіў заснавальнікам і галоўным рэдактарам часопіса “Мастацтва Беларусі”. У 1993 годзе прафесар Міхась Раманюк выдаў кнігу “Народны касцюм Чачэрска і наваколіц”, у наступным “Песні і строі Піншчыны”. У 1996 годзе адбылася персаналызая выстава Міхася Раманюка “Беларускі нацыянальны касцюм” у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Памёр заўчасна 4 верасня 1997 года.