Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
ДЭБІШ Анатоль Іосіфавіч. Нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу. Служыў у войску. Закончыў Мінскі інстытут культуры. Жыве і працуе ў Брэсце. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Член ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Аўтар зборніка вершаў “Белыя птахі” (1993).
ДРАНЬКО-МАЙСЮК Леанід Васільевіч. Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, у сям’і цесляра Васіля і агародніцы Любы. Скончыў давыд-гарадзецкую сярэднюю школу №2 у 1974 годзе. Рабіў на “Хабішчах” на мясцовым заводзіку слясарна-мантажнага інструменту (1974-1976). Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай, паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя М.Горкага ў паэтычны семінар спачатку С.Смірнова і У.Мількова, а пазней Я.Ісаева і У.Мількова (1978). Па вучобе з Масквы прыехаў у Мінск і з ласкі Мікалая Дубянецкага пачаў працаваць у выдавецтве “Мастацкая літаратура”(1982). Са жніўня 2002 года на вольнай працы. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар чатырнаццаці выдадзеных кніг. З’яўляецца лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” за нізку апавяданняў, надрукаваных у 2005 годзе ў часопісе “Дзеяслоў”.
ЖАЛУДКА Анатоль Ігнацьевіч. Нарадзіўся 4 красавіка 1960 года ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1982 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1982 года. Працуе ў станкавым жывапісе, акварэлі. Асноўныя творы: “Плач на Палессі”, “Палескія краявіды”, “Старое Бярэсце”. Творы знаходзяцца ў музеях Брэста і замежных прыватных калекцыях. Выкладае ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Член БСМ з 1997 года. Жыве ў Брэсце.
ЖМІНЬКО Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч). Нарадзіўся 17.02.1941, в. Пугачова з 1979г. у межах Брэста. Скончыў СШ №4 абласнога цэнтра. Працаваў электрамантажнікам, служыў на ваенна-марскім флоце электрыкам-падводнікам. Пасля дэмабілізацыі мастак гарадскіх кінатэатраў, мытнік, адначасова студэнт філфака Брэсцкага педінстытута. У 1967 годзе накіраваны на працу ў праваахоўныя органы. У званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога Упраўлення ўнутраных спраў у лістападзе 1994 года выйшаў на пенсію. Mae дзяржаўныя
ўзнагароды, яго імя занесена ў “Кнігу Гонару” МУС БССР. Аўтар паэтычных зборнікаў “Між вамі” (1999), “Наканаваны неспакой” (2008), “Час палыноў і ранетаў” (2011), кнігі афарыстычных выслоўяў “Кастусь казаў...” (2008). Сябра СБП. Жыве ў Брэсце.
ЖЭРАЛО Аляксей Ільіч. Нарадзіўся 22 верасня 1959 года ў Гомельскай вобласці. У 1985 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці "Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці”. 3 1991 года выкладае жывапіс і кампазіцыю ў Дзіцячай мастацкай школе Брэста. Удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і абласных выстаў з 2000 года.
ЗАРЭЦКІ Пётр Васільевіч. Нарадзіўся ў вёсцы Навіцкавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці 6 мая 1935 года. Скончыў Кішынёўскае мастацкае вучылішча ў Малдове ў 1961 годзе, вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1961-1963г.г. у У П. Сухаверкава). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1966 года. Працаваў у галіне станкавага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у дэкаратыўна-ўжывовым мастацтве, плакаце і графіцы. Асноўныя творы:
Дываноўшчыцы’, “Лета-вадапой”, “Агарод. Капуста”, “Ішоў атрад па беразе...”, “Партрэт беларуса”, “Партрэт капітана I. М. Зубачова”; пано (маркетры): “Купалле”, “Белавежская пушча”, “Палессе”, “Францыск Скарына’’ і іншыя. Творы знаходзяцца ў музеях Мінска, Брэста, Пінска і ў замежных прыватных калекцыях. Узнагароджаны медалём БСМ “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. Член ГА “Беларускі саюз мастакоў” з 1994 года. Памёр 18.04.20 ІЗг. Жыў у Брэсце.
ЗАЙКА Алесь Фаміч. Нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу, у 1971 годзе філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся ў родную вёску, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Зараз загадвае школьным этнаграфічным музеем. Аўтар кніх “Дым з коміна” (проза, 2011г.), “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011г.), “Населеныя пункты Івацэвіччыны” (2012г.).
ЛЫСЕНКА Пётр Фёдаравіч. Нарадзіўся 16 верасня 1931 года. Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Жыве ў Мінску.
КАЛЕСНІК Уладзімір Андрэевіч. Нарадзіўся 17 верасня 1922 года на Гродзеншчыне. У час Вялікай Айчыннай вайны быў падполшчыкам і партызанам, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені. Пасля вайны скончыў Мінскі педагагічны інстытут і аспірантуру.
3 1956 года працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя A. С. Пушкіна. Прафесар, кандыдат філалагічных навук. Надрукаваў шэраг навуковых прац і падручнікаў, адзін з аўтараў ‘Тісторыі беларускай савецкай літаратуры” і двухтомнага даследавання “йсторня белорусской дооктябрьской лнтературы». За гэтую працу ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларускай ССР імя Якуба Коласа. У. А. Калеснік аўтар літаратурных твораў: “Аповесць пра Таўлая”, “Пасланец Праметэя”, “Я з вогненнай вёскі” (у сааўтарстве з А. Адамовічам, Я. Брылём). Памёр У. А. Калеснік 15 снежня 1994 года. На доме, дзе жыў навуковец, адкрыта мемарыяльная дошка. У мікрараёне “Паўднёвы Захад” у Брэсце яго імем названа вуліца. Берасцейскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў заснавала прэмію імя Калесніка. У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ёсць стыпендыя імя У. А. Калесніка.
КОЖУХ Уладзімір Уладзіміравіч. Нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці. Скончыў мінскае мастацкае вучылішча ў 1973 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1978 годзе, творчыя майстэрні AM СССР у Мінску ў 1983 годзе. Вучыўся ў А. Малішэўскага, Ю. Выхадцава, В. Аракчэева, П. Крохалева, М. Савіцкага. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1980 года. Працуе ў станкавым жывапісе. Асноўныя творы: “Вытокі”, “Снеданне на траве”, “Цудоўны ўлоў”, “Абуджэнне”, “Сустрэча вясны”, “Настальгія ’, “Светлыя дні восені”, “Мастак і флора”, “Сон”, “Раманс”. Творы знаходзяцца ў Нацыя-
нальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1992г.). Член БСМ з 1985 года. Жыве ў Мінску.
КАВАЛЬЧУК Валерый Яўгенавіч. Нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў Брэсце. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (1979), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1984). Вучыўся ў Гаўрыла Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка. 3 1982 года удзельнік абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве (сграфіта, энкаўстыка, фрэска, мазаіка), у станкавым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажа. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, у Музеі гісторыі горада, у прыватных калекцыях Чэхіі, Германіі, Польшчы. Дацэнт кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (1995). Член БСМ з 1991 года. Жыве ў Брэсце.
КАЛОДЗІЧ Канстанцін Канстанцінавіч. Нарадзіўся 12.04.1953 года ў Пінску. Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута ў 1975 годзе. Вучыўся ў М. Чурабы, М. Бялова, М. Пракаповіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1977 года. Працуе пераважна ў тэхніцы пастэлі. Асноўныя творы: кампазіцыі “Ноч. Вясна”, “Калядныя маразы”, “Успаміны пра Гагена”, “Сланечнік”, “Рэквіем”, “Бягоніі”, “Моцарт. 38 сімфонія”, “Бах. Арганная меса”, “Рабіна”, “Рыба”; трыпціх “Чорнае сонца Восіпа Мандэльштама”. Выкладаў у Брэсцкім політэхнічным інстытуце. Член БСМ з 1995 года. Жыве ў Брэсце.
КАЗАК Сяргей Іванавіч. Нарадзіўся 10 студзеня 1953 года ў вёсцы Равяцічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працуе ў станкавым жывапісе і графіцы ў жанрах карціны, пейзажа, нацюрморта, партрэта. 3 1973 года з’яўляецца ўдзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў. 3 1987 года быў членам ГА “Беларускі саюз мастакоў”. Жыве ў Брэсце.
КЕБЕЦ Міхась. ( 22.01.1949г. 21.10.2005г. ) Нарадзіўся ў г.Петрыкаве Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1977г.). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 года. Працаваў пераважна ў акварэлі. Асноўныя творы: лісты “Лясная дарога”, “Май”, “Разліў на Мухаўцы”, “Дарогі”, “Летні дзень”, “Апошні снег”, “Рака Лясная”, “Возера Меднае”, “KawaHeu”; серыі “Па Палессі”, “Берасцейшчына”; партрэты А. Кожына, А.Уса, “Аўтапартрэт”, a таксакма пано (маркетры) “Музыка архітэктуры” ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях шэрагу краін свету. Жыў у Брэсце.
КРУПСКІ Іосіф Рыгоравіч. Нарадзіўся 11.10.1934 года ў вёсцы Куплін Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1960 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. Працуе ў станкавым жывапісе (нейзаж, партрэт) і ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, сграфіта, фрэска). 3 1968 года ўдзельнік мастацкіх выстаў і пленэраў. Творы знаходзяцца ў музеях і галерэях Мінска, Брэста, Баранавіч, Пружан, у прыватных калекцыях Беларусі і Польшчы. Член БСМ з 1978 года. Жыве ў Брэсце.
КРУСЬ Іван Аляксеевіч. Нарадзіўся 17 лютага 1948 года ў вёсцы Легаты Кобрынскага раёна. Скончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу, Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў мастаком-дэкаратарам у лялечным тэатры Брэста, у рэкламных прадпрыемствах горада. Як мастак працуе ў тэхніцы пастэлі. Жыве ў Брэсце.
КРЭЙДЗІЧ Анатоль Іванавіч. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў вёсцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у вёску Рудск Іванаўскага раёна. Скончыў у 1992 годзе факультэт журналістыкі БДУ. Працу ў іванаўскай раённай газеце “Чырвоная звязда” сумяшчаў у першай палове 1990-х з працаю ў часопісе маладых літаратараў Беларусі “Першацвет”. 3 1996 года працаваў уласным карэспандэнтам рэспубліканскай ма-