Непрыдуманыя партрэты
Лявон Валасюк
Выдавец: Брэсцкая друкарня
Памер: 284с.
Брэст 2014
РАЦЬКО Леанід Міхайлавіч. Нарадзіўся 8.05 1951года ў вёсцы Кель Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (мастацкая апрацоўка металу), дызайне, а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: жывапісныя работы “Айцец наш...Вясна. Раніца”, “Айцец наш... Лета. Поўдзень”, “Айцец наш... Восень. Вечар”, “Айцец наш... Зіма. Ноч”. Творы знаходзяцца ў музеях Маскы і Брэста, у галерэі Равенсбурга (Германія). Лаўрэат усесаюзнага конкурсу ‘Талоўны манумент Перамогі на Паклоннай гары” ў Маскве. Член БСМ з 1988 года. Жыве ў Брэсце.
РАЗАНАЎ Алесь Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 5.12.1947 года ў сям’і служачых. У 1966 годзе скончыў Сялецкую сярэдюю школу Бярозаўскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У 1969 годзе перавёўся ў Брэсцкі педінстытут імя А.С. Пушкіна (скончыў у 1970-м). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, служыў у Савецкай Арміі. 3 1972 года ў Мінску літсупрацоўнік газеты “Літаратура і мастацтва”, бюлетэня “Родная прырода”. У 1974-1986 гадах рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. 3 1989 года віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Член СП СССР з 1972 года. 3 вершамі ў друку выступіў у 1961 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Каардынаты быцця” (1976), “Шлях 360” (1981), “Вастрыё стралы” (1988) і інш. Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу вершаў “Вастрыё стралы”.
РУДКОЎСКІ Міхась Міхайлавіч. Нарадзіўся ў вёсцы Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці 17.4 1936 года ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча ў 1955 годзе, настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960-1962 гадах літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты “Сялянская праўда”. Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна ў 1961 годзе. У 1962-1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член СП СССР з 1966 года. Памёр 7.7.1991 года. У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Выходзілі зборнікі вершаў “Першыя вёрсты” (1963), “Сінія Брады” (1967), “Позвы” (1971), “У краі тым...” (1975), “Векавечная Бацькаўшчына” (1978), “Трыгор’е” (1981), “Засцярога” (1984), “Залатазвон” (1986). Вядомы быў і як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.
РУДЧЫК Іван Дзям’янавіч. Нарадзіўся ў вёсцы Дабратычы (Люблінскае ваяводства ў Польшчы) 20 студзеня 1908 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў Кракаўскай школе прыгожых мастацтваў (1931-33). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1945 года. Працаваў у станкавым жывапісе ў жанрах карціны і пейзажа. Асноўныя творы: палотны “Крывавы золак 22 чэрвеня 1941 года”, ‘Таворыць Масква”, “Пераход партызан”, “Партызанскія вогнішчы”, “Ля сцен Брэсцкай крэпасці”, “Ой, туманы мае”, “Песні партызан”, “Хлябы Прыбужжа”, “Вяртанне. Вясна 1944 года”, “Раніца”, “Вясенні разліў”, “Беларуская восень”, “Лясная крэпасць”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Брэсцкім, Кобрынскім, Баранавіцкім краязнаўчых музеях, музеі Беларускага Палесся ў Пінску. Член БСМ з 1949 года. Памёр 22.03.2000 года. Жыў у Брэсце.
САБАЛЕЎСКІ Васіль Мікалаевіч. Нарадзіўся 3.10. 1932 года ў вёсцы Ліпна Камянецкага
раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Ленінградскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча ў 1954 годзе. Вучыўся ў Г. Арлоўскага, А. Мардвінава. Быў удзельнікам мастацкіх выставак з 1957 года. Працаваў у станкавым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Асноўныя творы: палотны”3ямля”, “Аэрадром у гарах”, “Кастрычнік. Гадавіна”, “Ля абрыву”, “Апошняе лісце”, “Восень. Возера Меднае”, “Апошні снег”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі,Брэсцкім краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1964 года. Памёр 11.01.2000 года. Пахаваны на радзіме.
САВІЧ Уладзімір Пятровіч. Нарадзіўся 16. 4.1952 года ў вёсцы Хатавічы Мінскай вобласці. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (1970), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучыўся ў В. Шаранговіча. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1972 года. Працуе ў станкавай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: лісты “А зязюля кукавала...”, “Старая дарога. Зіма”, “Асенні матыў”, “Драўляная скульптура”, “Памяць сівых курганоў”, “Песня жаваранка”, “Час медазбору”, “У белай прасторы”, “Вяртанне да былой сустрэчы”, “Шэсце”, “Паклон”, ілюстрацыі да кніг “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча, “Выбранае” Цёткі (А. Пашкевіч). Выкладаў у Беларускай Акадэміі мастацтваў (з 1976г.), працаваў старшынёй ГА “Беларускі саюз мастакоў” ( з 2007 па 2013гг.), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Узнагароджаны шматлікімі дыпломамі і прэміямі за арыгінальнае афармленне кніг. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ і Міністэрстве культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, галерэі Хагельстам (Фінляндыя), галерэі графікі г. Банска-Быстрыца (Славакія). Член БСМ з 1978 года. Жыве ў Мінску.
САКАЛОЎ-КУБАЙ Генадзь Генадзьевіч. Нарадзіўся 23.01.1942 года ў Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1961 годзе, Беларускі-тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. Працаваў у галіне мастацкай крытыкі, гісторыі мастацтва. Выступаў у рэспубліканскім друку. Асноўныя працы: артыкулы “Партрэтны жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў”, “3 краю ластавак”, “Да і пасля аўкцыёна”, “Партрэт Кштыштафа Весялоўскага”, “Партрэт Еўфразіны Тышкевіч”; творчыя партрэты М. Селешчука, М.Купавы. Працаваў у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі ў 1980-86 гадах, выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў з 1989 года. Член БСМ з 1988 года. Памёр 18.10.1998г. Жыў у Мінску.
САЛАЎЁЎ Леанід Мікалаевіч. Нарадзіўся 9.12.1936 года ў вёсцы Дзюкава Валагодскай вобласці ў Расіі. Скончыў Крымскае мастацкае вучылішча імя Н. Самокіша (1958), Украінскі паліграфічны інстытут імя I. Фёдарава (1984). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1962 года. Працуе ў галіне жывапісу і графікі (масла, акварэль, пастэль) у жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. Асноўныя творы: лісты “Каля сцен крэпасці”, “Брэсцкая крэпасць”, “Холмская брама”, “Алея ў крэпасці”, “Абуджэнне”, “Старая капліца”, “Ветрана”, “Зямля”, “Фізаліі”, “Летні дзень”, “Партрэт маці”. Узнагароджаны медалём “За ўклад у выяўленчае мастацтва Беларусі” Беларускага саюза мастакоў у 2007 годзе. Творы знаходзяцца ў музеях Мінска і Брэста, у прыватных калекцыях Беларусі і шэрагу замежных краін. Член БСМ з 1989 года. Жыве ў Брэсце.
САПКАЛА Яўген Аляксеевіч. Нарадзіўся 21 чэрвеня 1955 года ў горадзе Пружаны ў сям’і вайскоўца. Скончыў Народны ўніверсітэт мастацтва імя Н. К. Крупскай у Маскве. Працаваў 25 гадоў мастаком-афарміцелем на Брэсцкім панчошным камбінаце. 3 1998 па 2004 год працаваў мастаком-дызайнерам у Польшчы ў прыватным выдавецтве “Мазуры”. На цяперашні час дызайнер “БелІнтэрМаркета”. Удзельнік Першай рэспубліканскай маладзёжнай выставы ў Брэсце, абласных выстаў. Працуе ў галіне жывапісу (партрэт, пейзаж, нацюрморт). Жыве ў Брэсце.
САХАРЧУК Васіль Якаўлевіч. Нарадзіўся 10 ліпеня 1953 года ў вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1970 годзе скончыў Равяціцкую сярэднюю школу і паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ імя У. 1. Леніна. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1975 годзе настаўнічаў у Касцюкоўскай васьмігадовай і
Юбчынскай сярэдняй школах любанскага раёна, затым у Высокаўскай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна. 3 1979 года жыў у горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці, дзе працаваў карэспандэнтам і адказным сакратаром мясцовай раённай газеты “Сельская праўда”. Член СП СССР з 1988 года. 3 вершамі выступіў у 1971 годзе ў калектымўным зборніку “Універсітэт паэтычны”. Аўтар кніжак паэзіі “Зорны мост” (у калектыўным зборніку “Крыло”, 1984), “Даніна” (1988), пасмяротнага зборніка “Мой вечны бор” (2004). Заўчасна пайшоў з жыцця ў 2000 годзе.
СЕЛЯШЧУК Міколай Міхайлавіч. Нарадзіўся 4.8.1947 года ў вёсцы Велікарыта Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1970 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў П. Любамудрава, В. Шаранговіча.Удзельнік мастацкіх выстаў з 1966 года. Працаваў у станкавай і кніжнай графіцы, у розных жанрах станкавага жывапісу. Асноўныя творы: серыі графічных лістоў “Характары і абставіны”, “Успаміны пра дзяцінства”,”Свята”, “Травы дзяцінства”, ілюстрацыі да кніг “Пара любові і жалю” Я.Янішчыц, “Усміхніся мне” Я. Сіпакова, “Скарб” 3. Бядулі, “Сымон-музыка” Я. Коласа, казак “Бацькаў дар”, “Прагны багацей”; палотны “Наведванне сядзібы Агінскага ў Залессі”, “Хроніка аднаго вечара”, “Матылькі тут не жывуць”, “Кампазіцыя з дзвюма фігурамі”, “Восень”, “У краіне казак”, “Кампазіцыя з конікам”, “Хвіліна маўчання”, “Вяртанне на радзіму”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Музеі сучаснага мастацтва Экватарыяльнай Гвінеі, музеях “Мальборк” (Полыпча), “Шлесбург” (Германія), галерэях “Кастані” (Грэцыя), “Хатестам” (Фінляндыя), бібліятэцы Кірыла і Міфодзія (Балгарыя). Узнагароджаны дыпломамі і прэміямі рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў кнігі, залатым медалём і дыпломам біенале кніжнай ілюстрацыі ў Браціславе (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992). Член БСМ з 1977 года. Трагічна загінуў 25.9.1996 года. Жыў у Мінску.
СЕРГІЕНКА Юрый Пятровіч. Нарадзіўся 01.03.1938 года ў вёсцы Новы Радзін Гомельскай вобласці. Вучыўся ў Народным універсітэце мастацтва імя Н. Крупскай у Маскве ў 1966-67 гадах. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975 года. Працуе ў станкавым жывапісе ў жанры пейзажа. Асноўныя творы: палотны “Столінская царква”, “Палескі край”, “Тройца”, “Свята на Івана Купалу”, “Старая кузня”, “УспаміньГ, “Пакінутая хата”, “Перад навальніцай”, “Вясновыя воды”, “Возера Тыльчына”. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі. Кіраваў мастацкай студыяй у Доме піянераў і школьнікаў горада Століна ў 1961-68 гадах, працаваў мастаком у столінскім Доме культуры ў 1968-91 гадах. Член БСМ з 1994 года. Жыве ў горадзе Століне Брэсцкай вобласці.