Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
(Фота Ю. Беленькага)
Вільня, 2000 г.
зянон ПАЗЬНЯК
НОВАЕ СТАГОДДЗЕ
Вільня
Таварыства Беларускай культуры ў Летуве Варшава „Беларускія Ведамасьці”
2002 г.
УДК 323 (476)
(091) П 12
ISBN 9955933747
© Зянон Пазьняк, 2002
НОВАЕ СТАГОДЦЗЕ
„Новае стагоддзе” — гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага ХХІга стагоддзя.
Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і перакрочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў — гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем.
У ХХм стагоддзі Беларусь вытрымала неверагодны разбуральны ўдар з Усходу і з Захаду. Удар бязбожніцтва і чалавеканянавісьці. Нашыя народныя страты — велізарныя, мераюцца касьмічным маштабам.
I ўсё ж такі мы жывём і змагаемся пад нашым найсьвяцейшым БелЧырвонаБелым Сьцягам за будучыню.
У ХХІм стагоддзі нас чакаюць новыя выпрабаваньні,
новая навала з Усходу і з Захаду. Навала хцівасьці, бездухоўнасьці і граху.
Мы мусім абараніць беларускую цывілізацыю.
Адпор і сіла — у нас самых, у абароне каштоўнасьцяў, якія мы стварылі і на якіх стаім у нашым яднаньні і ў нашай веры.
Гэтыя артыкулы спэцыяльна разьлічаныя на шырокага чытача, на людзей, якія любяць Бацькаўшчыну, і пададзеныя як разважаньні на падставе існуючых здабыткаў і фактаў, прапушчаных праз досьвед і перажываньні ўласнага вопыту.
Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сістэмай ведаў.
To няхай жа гэтая кніжка прыдасца беларусам дзеля ўгрунтаваньня іхных ведаў пра Беларусь.
Зянон Пазьняк
5
МІНУЛА ХХе СТАГОДДЗЕ
Мінула ХХе стагоддзе, скончылася 2е тысячагоддзе і пачалося трэцяе. I мінула яно, і пачалося неяк незаўважна, без належнай увагі людзей, без падсумоўкі і раздумленьняў, без пакаяньняў і без надзей. Як быццам усе занятыя сваімі клопатамі, больш важнымі, чым задуменьне над вечнасьцю і сэнсам гісторыі.
У навагодні пераход стагоддзяў, гледзячы эўрапейскі тэлевізійны эфір, назіраючы калейдаскоп больш паўсотні нацыянальных праграмаў, нельга збавіцца ад уражаньня, што бачыш адну вялікую
У сфэры грамадзкіх дачыненьняў ХХе стагоддзе запомнілася ў гісторыі як час крывавых сусьветных войнаў, масавага зьнішчэньня людзей, таталітарных ідэалёгіяў і асэнсаванай, знарочыстай, фантастычнай хлусьні.
Для нас, беларусаў, гэтыя сто гадоў былі драматычным выпрабаваньнем, поўным сьмерцяў і пакутаў. Тым ня менш, мінулае стагоддзе сталася для нас больш выніковым, чым ХІХе, калі ўсе нашыя паўстаньні і войны з Расеяй не далі выніку.
Курапацкі крыж. Беларускі помнік ХХга стагоддзя.
забаўляльную праграму шумнай духоўнай пустэчы, робленай весялосьці і агрэсіўнай бессаромнасьці. Моляцца ў Ватыкане, а вакол — мітусіцца Вальпургіева ноч Эўропы.
Гэта ў эфіры. I гэта адбітак часу, адлюстраваньне ўзроўню тых людзей, тых пластоў, што ўсплылі на паверхню культуры.
Чаму гэтак адбываецца — варта задумацца разам. Чалавек жывы ня можа ня думаць пра сэнс існаваньня. Але цяпер, на пераломе стагоддзяў, трэба азірнуцца ў глыбіню, каб убачыць, што было.
ХХе стагоддзе было стагоддзем тэхнічнага разьвіцьця. Кардынальна зьмянілася хуткасьць і ўзровень камунікацыяў між людзьмі і адпаведна — ўяўленьне пра прастору. Чалавек, сьведама ці нясьведама, стаў адчуваць сябе істотай не ў бясконцым нязьведаным сьвеце, як раней, а жыхаром на круглай Зямлі ў замкнутай прасторы. Разьвіцьцё хуткасьці камунікацыяў пашырыла гарызонты, але абмежавала сьвет. Хуткасьць не дала эканоміі ў часе, але паскорыла рытм. Людзі сталі больш ведаць пра сьвет, але ці сталі яны лепшымі?
У ХХм стагоддзі была сьцьверджана Беларуская Нацыянальная Ідэя, адроджана Беларуская Дзяржава і аб’яўлена яе Незалежнасьць.
Сэнс гістарычнага існаваньня кожнага народу — у стварэньні нацыянальнай дзяржавы і разьвіцьці нацыянальнай кулыуры. Вось чаму для беларусаў найважнейшымі былі падзеі пачатку і канца XXга стагоддзя. А менавіта: 1918 год, калі была створаная і аб’яўленая незалежнай Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), і 1991 год, калі была зьліквідаваная маскоўская ўлада КПСС і адноўленая незалежнасьць Беларусі.
Гэтыя падзеі ёсьць для нас найважнейшым вынікам ХХга стагоддзя, які ўдалося дасягнуць велізарнымі высілкамі, ахвярнасьцю, працай і ахвярамі прадстаўнікоў Беларускага нацыянальнага Адраджэньня.
Азіраючыся ўсьлед стагоддзю, зададзімся пытаньнем: чаго нам, беларусам, не хапіла, каб давесьці ўсё да канца? Шмат чаго неставала, але найперш — не хапіла нам нацыянальнай салідарнасьці.
6
Беларусы, асабліва перад абліччам чужых нашаму народу сілаў, павінны падтрымліваць адзін аднаго. Беларус беларусу мусіць спрыяць і шанаваць усё беларускае. Гэта абавязковая ўмова беларускай свабоды. Інакш нават геніяльныя справы вялікіх беларусаў будуць змарнаваныя, стануць ня чыньнікам перамогі, a толькі чарговай ахвярай на алтар нацыянальнага вызваленьня.
Вядома, што нельга здабыць свабоду без ахвяраў. Але свабода не дасягаецца толькі ахвярамі.
Дзень у дзень крочыць ужо па нашай зямлі ХХІе стагоддзе. Мы перайшлі ў яго з усімі нашымі турботамі, трывогамі і хваляваньнямі за наш лёс. Нашым людзям існуецца цяпер так цяжка, гэтак бедна і непрытульна, што беларусы ня могуць не задумвацца: а што чакае іх у будучыні. Шмат хто па звычцы спадзяецца, што нешта здарыцца, што нехта дапаможа, што неяк жа ж будзе. Але гэта памылковыя ўяўленьні. Бо ўсё залежыць не ад некага, а толькі ад нас, беларусаў, і толькі мы можам самы сабе дапамагчы, і толькі так будзе, як мы зробім.
Самае вялікае выпрабаваньне, якое ўжо нясе нам ХХІе стагоддзе, — і ня толькі нам, але і ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Эўропе, — гэта разбурэньне маралі і маральны рэгрэс. Д’ябальская атака брыдоты і паскудства ідзе на Беларусь з двух бакоў: з кагэбоўскай Расеі і зь лібэральнай Эўропы.
Гэта комплексная атака, але калі вылучыць галоўнае, то самай страшнай заганай, што ідзе з Усходу гэта ёсьць алькагалізм, п’янства, інсьпіраванае ў нацыянальным маштабе.
На Беларусі п’янства рэзка пашырьшася за апошнія 56 гадоў. У канцы ХХга стагоддзя на Беларусі, амаль у паўтары разы перавышаны дапушчальны парог спажываньня алькаголю на кожнага жыхара краіны, пасьля чаго пачынаецца незваротны працэс выраджэньня этнасу.
Для параўнаньня: у Беларусі спажываецца больш за 11 літраў алькаголю ў год на аднаго жыхара. У Расеі — 14 літраў, на Украіне — 4,5 літра. Навуковая і міжнародна прынятая норма алькагольнага парогу, пасьля якога пачынаевда дэградацыя этнічнай супольнасьці, складае 8 літраў.
Абсалютным чэмпіёнам па алькагольным спойваньні і выраджэньні заўсёды была Расея. I Іяпер Беларусь набліжаецца да Расеі. Тое, што здарылася зь Беларусьсю ў канцы ХХга стагоддзя і набірае моцы далей — гэта ёсьць этнічная і народная алькагольная катастрофа. Патрэбныя ввельмі хуткія, радыкальныя і эфэктыўныя захады, разьлічаныя на доўгі час (аднодва пакаленьні), каб гэты працэс затармазіць.
Самай небясьпечнай заганай, што шчэміцца да нас з брусэльскай Эўропы, — гэта ўзаконьваньне чалавечай брыдоты на падставе фальшыва ўспрынятай лібэральнай канцэпцыі правоў чалавека. Ня можа быць свабоды граху. Чалавек ня мае права на разбэшчанасьць, на самазьнішчэньне (хоць і здольны гэта рабіць). Грамадзтва не павінна такое цярпець.
Дзе ж компас, дзе ж той справядлівы шлях, дзе зорка, якая павінна сьвяціць беларусам у ХХІм стагоддзі над дарогай, што вядзе ў Беларускі Храм?
Я мяркую, што Беларусь павінна вярнуцца да Хрысьціянства. Беларусь у ХХІм стагоддзі мусіць адрадзіцца як Хрысьціянская краіна. Беларуская ідэя, абапертая на традыцыі беларускага Хрысьціянства — гэта шлях для нас найбольш унівэрсальны і правільны, бо толькі такая сьветлая і магутная ідэя магла б дапамагчы беларусам вылезьці з глыбокай ямы, у якую ўпіхнулі наш народ ворагі беларушчыны.
У нашай гісторыі ёсьць шмат дзівоснага і містычнага. Дзівосным было нашае ўстаньне з попелу ў канцы 80х гадоў. Дзівосным было вяртаньне незалежнасьці ў 1991м годзе вельмі малымі адраджэнцкімі сіламі ў Вярхоўным Савеце. Дзіўнымі здаюцца цяпер рабскія пакуты народа, структура інтэлекгуальных магчымасьцяў якога ў чатыры
разы перавышае сярэднеэўрапэйскі ўзровень. Дзіўным здаецца паніжэньне нашчадкаў тых, якія ніколі не прыгняталі іншыя народы і нават палонным іншаверцам давалі волю, зямлю і шляхецтва.Дзіўным ёсьць зьневажэньне народа, які трымае ў руках незвычайны сымвал — БелЧырвонаБелы Сьцяг Ісуса Хрыста. Гэты сьцяг у рэальнасьці
Сьцягі над Сьвіслаччу
(Фота В. Фядосснкі)
(і ў тым, што ён сымвалізуе) зьяўляецца галоўнай мэтай варожага перасьледу беларусаў і галоўным сэнсам беларускага змаганьня.
Магчыма, што Беларусь і яе народ чакае незвычайная будучыня і сьветлая доля. Магчыма, беларускім прарокам у ХХІм стагоддзі адкрыецца яе сэнс. Сёньня ж ужо відавочна і ўсім зразумела: ніколі беларускія рыцары Сьцяга ня вьшусьцяць з рук наш сьвяты БезЧырвонаБелы, наш адвечны беларускі сымвал — Сьцяг Беларускай Нацыі.
4 студзеня 2001 г., Варшава.
(„Беларускія Ведалшсьці", — 2001, №1(31); „Пагоня", — 2001, 11 студзеня; „Народная Воля”, — 2001,12 студзеня).
7
БЕЛАРУСКІ СЬЦЯГ
Давайце пагаворым пра нацыянальны сьцяг. Гэта значыць, пра рэчы відавочныя і таемныя, рэальныя і містычныя.
Нацыянальны сьцяг — гэта каляровае палатно, як правіла, прастакутнага памеру, якое зьяўляецца сымвалам нацыі. Бываюць людзі, якіх сьцяг нічым ня ўзрушвае: палатно як палатно. Іншыя — дзеля сьцяга ахвяруюцца жыцьцём, адносяцца да яго з піэтэтам і з найвялікшай павагай.
Адносіны да сьцяга паказваюць на ўзровень нацыянальнай кансалідацыі і нацыянальнай сьведамасьці народа. I што важна: тут існуе ўзаемаабарачальная сувязь. Народ падтрымлівае сьцяг, а сузіраньне сьцяга — кансалідуе народ.
Успомнім нядаўняе мінулае, як адносіліся да беларускага нацыянальнага сьцяга на Беларусі функцыянэры КПСС. Калі ўжо перад канцом Савецкага Саюзу камуністы ня мелі моцы, яны стараліся ўсімі сіламі прынізіць, зьменшыць значэньне сьцяга. „Ім бы толькі флажкі”, — крычалі яны ў Вярхоўным Савеце на Народны Фронт. Маўляў, ёсьць больш важныя рэчы, чым сьцяг.