Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Адбылася кардынальная перамена становішча і парадку ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Становішча стала нестабільным, бо дзьве экспансійныя лініі адвечнага цывілізацыйнага канфлікту сустрэліся „твар у твар” і выйшлі на агульныя межы.
Глябальнае ваеннае сутыкненьне паміж імі стала непазьбежным, але адбылося яно толькі праз сто гадоў (у 1914м), таму што спатрэбілася яшчэ сто гадоў, каб палітычна пераварыць Беларусь, Польшчу, Летуву і Ўкраіну, ды задушыць чатыры паўстаньні.
Пасьля сканчэньня 1й Сусьветнай вайны міру фактычна не наступіла. Гэта была толькі перадышка, бо нестабільнае становішча ў Цэнтры і на Ўсходзе Эўропы, створанае пасьля разбораў Рэчы Паспалітай, яшчэ больш абвастрылася. Беларусь падзялілі, а з існаваньнем незалежнай Польшчы ніхто сур’ёзна не лічыўся. Немцы і рускія (то бо Гітлер і Сталін) праводзілі ўзгодненую палітыку.
У 1939 годзе яны зноў сумесна вышлі „твар у твар” на лінію Керзона — часовы геапалітычны падзел. Вайна запалала ізноў.
Ялцінскі эўрапейскі парадак, які ўзьнік пасьля 2й Сусьветнай вайны, гэта ёсьць той самы парадак, што стварылі пасьля разбораў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя, толькі папраўлены цяпер Злучанымі Штатамі Амэрыкі, якія ўзялі на сябе ролю стрымліваючага фактару.
У 1991 годзе, калі часткова распаўся Савецкі Саюз і аднавіліся незалежныя краіны Ўсходняй Эўропы, тады зьмянілася і пасьляялцінская сітуацыя, і ўпершыню за 200 гадоў гісторыі ўзьнікла магчымасьць аднавіць Усходнюю Эўропу паміж Балтыкай і Чорным морам як цывілізацыйны фактар, адрадзіць на новым, незалежным узроўні той, больш надзейны парадак, які існаваў два стагоддзі таму.
Але аказалася, што ня так гэта проста. Аказваецца, шмат каго ўзнэрвавала пэрспэктыва БалтаЧарнаморскага адзінства ў Эўропе. Аказалася, што зноў сталі супрацоўнічаць старыя сябрыворагі немцырускія, зноў гандлююцца за Беларусь з Расеяй. А нядаўна нямецкі дыплямат у Беларусі ГансГеорг Вік (былы кіраўнік зьнешняй разьведкі Нямеччыны) так і заявіў у Беластоку, што нямецкая палітыка ў АБСЭ спрыяе ўключэньню Беларусі ў склад Расеі. Выяўляецца, што яны ўжо зноў таемна падзялілі Ўсходнюю Эўропу пад прыкрыцьцём размоваў аб „правах чалавека”.
Яны зноў інтэгруюцца. На Ўсходзе — хочуць вялікадзяржаўнай Расеі; на Захадзе — аб’яднанай Эўропы. Хто хоча дамінаваць на Ўсходзе — зразумела. Хто ў Заходняй Эўропе — таксама зразумела. (Калі ня немцы, то Дойчэ Банк.)
Гэтак фармальныя абставіны і пэўныя расстаноўкі сілаў на старым кантыненце ўплываюць на „старыя дарожкі” старых дачыненьняў.
Мушу сказаць, што гэтая змора, гэты кашмар нямецкарускай палітыкі ўжо стагоддзямі вісіць над Беларусяй і Польшчай. Сітуацыя, якая зноў адраджаецца цяпер, ужо (як мы бачылі) была ня раз і вядзе яна зноў да старога цывілізацыйнага канфлікту, разьвіцьцё якога можа рэальна пачацца, калі давядуць да інкарпарацыі Беларусі ў Расею.
Ведаючы правілы гісторыі і назіраючы цяперашнія працэсы ў нашай частцы сьвету, мы бяз цяжкасьці зразумеем, што Заходняя Эўропа — вельмі ненадзейны памочнік Беларусі ў яе беларускай нацыянальнай драме. Дамінацыя нямецкай палітыкі тут штораз павялічваецца, узаемадзеяньне Нямеччыны з Расеяй ёсьць гістарычна і сітуацыйна угрунтаванае, палягае на ўзаемных антаганізмах і агульных інтарэсах. Яны ўжо вызначаюць лёс Усходняй Эўропы: Беларусь — пад Расею, Польшчу — у Эўразьвяз.
Дзьве высновы напрошваюцца з таго, што ёсьць. Першая — гэта тое, што наша галоўнае спадзяваньне павінна быць спадзяваньнем на самых сябе. Наша сіла — у нас самых.
Другая выснова ў тым, што пэрспэктыва Беларусі зьлепшала б, калі б у новай расстаноўцы зьявілася трэцяя сіла. Сто гадоў таму не было такой сілы. Цяпер гэта можа быць Амэрыка.
Сёлета распачынаецца чарговая палітычная бітва за Беларусь*. У яе, магчыма, уключыцца і Амэрыка. Але ізноў жа, не забывайма: вырашае ні Амэрыка, ні Масква і ні Брусэль. Вырашае Беларусь і Беларускі Народ.
Студзень, 2001 г., Варшава.
(„Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №2(32); „Народная Воля”, — 2001, 15 лютага).
* Маюцца на ўвазе выбары прэзыдэнта ў Беларусі (аўт.)
10
ЭЛІТА
Задумваючыся над нашым беларускім цяперашнім існаваньнем, мы часта гаворым пра грамадзкія ды людзкія дачыненьні, пра плюсы і мінусы нашага нацыянальнага характару і заўважаем, што ёсьць у ім шмат тыпалягічнага, як у праявах высакароднага, так і адмоўнага кшталту. Тут вельмі істотна дайсьці да прычыны.
Мяне заўсёды ўзрушвала высакароднасьць беларускага характару ў спалучэньні са сьціпласьцю. Потым велікадушнасьць. Гэтае рыцарства душы ёсьць спагада да чалавека, разуменьне яго патрэбаў, перажываньне несвайго болю. Рыцарствам напоўненая ўся наша гісторыя. Успомнім кап’ё Альгерда пад маскоўскай сьцяной. На пакаяньне — была літасьць, палонных вызвалялі, людзей не прадавалі. У беларусаў няма ксэнафобіі. Беларус унутрана паважае чужое жыцьцё і права чалавека быць іншым, непадобным на яго.
Адначасна мяне не перастаюць бянтэжыць якасьці іншага кшталту, якія, здавалася б, нельга вытлумачыць разумным абгрунтаваньнем. Гэта найперш — нейкае ірацыянальнае, але сьведамае адмаўленьне ад барацьбы. Калі беларус хоча нейкага агульнага дабра, у яго нестае рашучасьці змагацца з перашкодамі. Ён кажа, што трэба, каб было так і гэтак. Але калі яму прапанаваць: „давай зробім”, ён адказвае: „Дык жа ж не дадуць”, альбо: „Дык жа ж ня выбяруць”, „Дык жа ж заб’юць”, ці: „Нічога не атрымаецца”, „Нічога ня будзе” і г.д.
Гэтае нявер’е ў свае сілы, нявер’е ў грамадзтва, гэтае ўцяканьне ад барацьбы, гэтае антырыцарства (бо рыцар мусіць змагацца са злом) характэрнае цяпер паўсюдна і, як ні дзіўна, найбольш у інтэлігентных, адукаваных вярхах грамадзтва. У ніжэйшых
сацыяльных пластах гэтая пазыцыя даведзена да лягічнага завяршэньня і да абсурду і гучыць так: „Абы вайны не было”. Альтэрнатыва паўстае сама сабой — цярпець. Цярпець зьдзекі, паскудства, прыгнёт, жаліцца — і зноў цярпець, пакуль не памром. Ужо ходзяць анэкдоты пра беларускае цярпеньне.
У чым жа прычына, што рыцарства суіснуе з пакорай злу, a псіхалёгія свабоды — з ідэалёгіяй нявольніцтва?
Справа ў тым, што, ў выніку акупацыяў і гістарычных прычын, быў зьнішчаны беларускі набілітэт і разбураная нацыянальная эліта грамадзтва. Паўнавартаснае нацыянальнае грамадзтва існуе ў суладдзі і дачыненьні сацыяльных структураў, якія твораць адзінае цэлае. У грамадзкай сістэме нацыі найважнейшымі ёсьць дачыненьні паміж масай і злітай, паміж народным стэрэатыпам і культурным аўтарытэтам. Эліта і аўтарытэт ёсьць важнейшымі дзейнікамі нацыянальнай культуры. Калі мы кажам, што для нармальнага разьвіцьця нацыі неабходная нацыянальная літаратура, тэатр ды школьніцтва, то не забывайма, што гэтыя найважнейшыя катэгорыі ёсьць вытворныя ад існаваньня і дзейнасьці нацыянальнай эліты. Эліта першасная. Спачатку мусяць быць людзі, якія народзяць ідэю і стануць яе ажыцьцяўляць.
Невыпадкова, што ўсе антыцывілізацыйныя і антычалавечыя агрэсіўныя сілы напрацягу ўсёй чалавечай гісторыі першым чынам стараліся вынішчыць эліту чужога ім народу. Пры гэтым людзей неабавязкова зьнішчалі фізічна, як гэта рабілі манголы ці расейцыбальшавікі. Нацыянальных кіраўнікоў, асобаў заможных, разумных, таленавітых, здольных ды ўмелых, і нават проста
Сьцяг Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”.
11
працавітых, стараліся запалохаць, падкупіць, навязаць фальшывыя ўяўленьні, завесьці ў тупік, на збочную дарогу дзейнасьці, ці проста забараніць тварыць і працаваць.
Народ рэалізуецца ў лепшых сваіх прадстаўніках. Таму страціўшы эліту — грамадзтва сьлепне і нямее.
Самым разбуральным вынікам рускай акупацыі (побач з паленьнем беларускіх кніг, бурэньнем беларускай архітэктуры, забаронай беларускай мовы і рэлігіі) сталася фізічнае і сацыяльнае зьнішчэньне беларускіх паноў і верхніх пластоў грамадзтва. На Беларусі была гвалтоўна перапынена элітарная традыцыя
Магіла Алеся Гаруна на Ракавецкіх могілках у Кракаве.
беларускай культуры. Спынілася яе сацыяльная рэпрадукцыя. Адбылася культурная катастрофа. Вялікі беларускі народ апусьцілі да ўзроўню этнічнага існаваньня, ператварылі ў мужыцкую нацыю.
Новая беларуская эліта магла адрадзіцца толькі з сялянаў. Гэта разумелі ўсе нешматлікія шляхецкія рыцары духу, ад ДунінаМарцінкевіча ды Багушэвіча да Янкі Купалы. Яны зьвярталіся да мужыка, узвышалі яго, падбадзёрвалі, маліліся на яго, спадзяваліся і марылі, што паўстане нацыянальны геній з сялянскага народу.
Што з гэтага атрымалася — вядома. Новая беларуская эліта сапраўды адрадзілася з сялянаў і тут жа была выразаная, выстраляная ў 30х, згноеная ў сталінскіх лягерах разам з сялянамі.
Пасьляваенныя інтэлектуальныя і сацыяльныя беларускія вярхі ўтвараліся ўжо пераважна з калгасьнікаў. I толькі нязначная іх частка (дакладней — доля працэнта) сфармавала новую нацыянальную эліту Беларусі.
Пасьляваенная беларуская эліта ўзьнікала ў вакууме разбураных традыцыяў. Яе цяперашнія прадстаўнікі валодаюць ведамі, навуковымі ступенямі ды пасадамі, яны любяць Беларусь, але нават будучы неардынарнымі спэцыялістамі, нясуць у сабе вясковую мэнтальнасьць шэрага чалавека, яго неактыўнасьць, яго задаволенасьць мінімумам, яго інфантыльныя спадзяваньні на некага. Адсюль — гэтае нярыцарскае: „Дык жа не дазволяць” і „Нічога ня будзе”, — адмаўленьне ад барацьбы.
Гістарычная практыка балгараў, краінаў Балтыі ды іншых народаў, якія фармавалі новыя эліты нават на пустым месцы, даказала, што становішча паляпшаецца пры нармальных варунках ва ўмовах незалежнай нацыянальнай дзяржавы напрацягу аднагодвух пакаленьняў. Лёс Беларусі горшы. Таму нашае змаганьне доўжыцца ўжо 200 гадоў, і цяпер яно найцяжэйшае, бо ў адзіночку імкнемся пазбавіцца з магільных абдымкаў паміраючай імпэрыі.
Заканчваючы развагі пра беларускае грамадзтва, хачу спаслацца на каштоўны вопыт гісторыі і думкі вялікіх беларусаў.
Максім Багдановіч, абагульняючы ўяўленьні народнікаў, пісаў, што інтэлігенцыя гэта ёсьць тыя людзі, якія валодаюць ведамі і выкарыстоўваюць іх дзеля дабра народу на карысьць грамадзтва. Інтэлектуальная эліта народу павінна спрыяць народнаму дабру і служыць яго памнажэньню.
Раней прадстаўнікі эліты адасаблялі сябе ад народа і называлі народам толькі ніжнія, працоўныя пласты грамадзтва, масы простых людзей. Гэтае архаічнае разуменьне можна напаткаць яшчэ і цяпер, калі новая эліта, што выйшла з калгаснай вёскі, у роспачы шукае вінаватых, абзывае беларускіх людзей дурнымі, дэбільнымі, здраднікамі ды халуямі за тое, што яны быццам бы не разумеюць яе сьветлых апазыцыйных памкненьняў.