• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Практычна, аднак, нэгатыўныя дачыненьні вызначалі і вызначаюць якраз не беларусы, а калянізатары, акупанты, ворагі беларушчыны. Яны заўсёды былі агрэсіўныя і канцэптуальныя, a беларускае грамадзтва — пасіўнае і, як правіла, канфармісцкае.
    Галоўная прычына такога ненармальнага стану ў тым (пра гэта я ўжо пісаў раней), піто ў ХІХм стагоддзі была зьнішчана беларуская сацыяльнакультурная эліта, набілітэт, засталіся толькі нізы (у асноўным сяляне і часткова мяшчане). Руская каляніяльная імпэрыя ўвяла тут сваю сацыяльнадзяржаўную эліту замест зьнішчанай беларускай, і беларускія нізы змушаныя былі яе прызнаць як неабходную ўладу, бо іншай альтэрнатывы не існавала.
    3	гэтага часу пачалася нацыянальная сьлепата, якая ня скончылася па сёньняшні дзень.
    Васіль Быкаў. 1996 г.
    (Выкадроўка з фота Ул. Кармілкіна)
    Наша грамадзтва з прычыны даўгіх акупацыяў, падзелаў і страты элітаў, слаба скансалідаванае. У ім не хапае разуменьня асноўнага адзінства паміж прыватным, агульнанацыянальным і асабовым. Чалавек сучаснай эўрапейскай цывілізацыі айчынаў успрымае агульнанацыянальныя задачы і прэстыж вялікіх асобаў нацыі гэтак жа, як свой прыватны інтэрас. У пластах беларускага грамадзтва такога неабходнага разуменьня адзінства няма. Яно падзеленае. Задачы нацыі, палітыка, ідэі культуры, дзяржава, улада і прыватныя інтарэсы асобных людзей існуюць у сьведамасьці шмат якіх беларусаў незьвязана, нібы самы па сабе, а дзейнасьць вялікіх аўтарытэтных асобаў народа ацэньваецца як іхняя прыватная справа.
    Лёс вялікай нацыянальнай асобы ў гэтакім дэфармаваным нескансалідаваным грамадзтве, як правіла, поўны драматызму.
    23
    Ворагам беларушчыны лёгка расправіцца з такімі людзьмі, a прапаганда можа вытварыць, што хоча, пры агульнай пасіўнасьці і маўчаньні нацыі. Праца і творчасьць беларускіх адраджэнцаў з гэтае прычыны патрабавалі выключнай самаадданасьці.
    Жыцьці вялікіх беларусаў ужо большменш апісаныя, большменш вядомыя. Менш адчыненымі засталіся грамадзкія абставіны трагедыі, якія якраз высьвятляюць яе зьмест. Гэта, перш за ўсё, абыякавасьць у грамадзтве да лёсу сваіх прадстаўнікоў.
    Калізія паміж ахвярнасьцю змагарнай асобы і здрадай ёй (як непрыняцьцем асобы) адлюстраваная ў найвялікшай паэтычнай драме Янкі Купалы „Сон на Кургане”. Нагадаю схему сюжэта. Змагара Сама, які змагаўся за шчасьце і волю беларускага народа, беларусы (у дадзеным выпадку, сяляне) услужліва аддаюць у рукі царскіх сатрапаў. Схема для Беларусі тыповая і знаёмая, пачынаючы ад здачы інсургентаў Кастуся Каліноўскага царскім уладам да даносчыкаў НКВД і прыхільнікаў Лукашэнкі.
    Гэтай жа трагічнай калізіі прысьвяціў сваю выдатную паэтычную драму „Пакрыўджаныя” Леапольд Родзевіч. Маналёг змагара за свабоду ад прыгону — старога скульптара Піліпа, адрынутага ў канцы драмы роднай дачкой, — ёсьць, бадай, адзін з самых прачулых і трагічных у беларускай паэтычнай драматургіі.
    Беларуская рэчаіснасьць адэкватная такой літаратуры і ня менш выразная.
    Міхась Зарзцкі, як і сотні беларускіх інтэлігентаў, пісьменьнікаў і паэтаў, быў зьнішчаны ў 1930х гадах рускім НКВД. Сьледчыячэкісты шукалі рукапіс яго рамана „Крывічы”, спачатку — каб прад’явіць уліку, а потым, пасьля прысуду, каб зьнішчыць раман. He знайшлі. А рукапіс быў у вёсцы, і сялянедзядзькі, аматары махоркі, скарысталі гэты рукапіс — на ... самакруткі. Раман скурылі. Рэшта зьнікла ў НКВД.
    Тут справа ня толькі ў адсталасьці і неадукаванасьці. Нешанаваньне свайго, выхаванае ў сялянскай сьведамасьці чужынцамі, прыводзіць да заганнай ацэначнай формулы: „Няма прарока ў сваёй айчыне”. Які ўжо там аўтарытэт, якая павага!
    Васіля Быкава ведае ўвесь сьвет. На Беларусі яго называюць сумленьнем нацыі. Гэта вялікі пісьменьнік, вялікі чалавек. Сіла ягонага маральнага аўтарытэту такая вялікая, што той чалавек, той чыноўнік, той дзяржаўны дзеяч, які пачаў бы яго зьневажаць ды паліваць брудам ягонае імя, павінен выклікаць усеагульнае абурэньне і шырокае асуджэньне брыдкіх паводзінаў, бо Быкаў — гэта ўжо ня проста вялікі пісьменьнік — ён вялікі гонар і каштоўнасьць Беларускай нацыі.
    Аж не. У Беларусі, аказваецца, можна зьневажаць і Быкава. I гэта абыходзіцца, сходзіць з рук. I ворагі беларушчыны пра тое ведаюць.
    Калі прааналізаваць жыцьцё беларускіх адраджэнцаў — вялікіх людзей ХХга стагоддзя, уражвае пастаянства іхных ілюзіяў у <
    дачыненьні да беларускага грамадзтва і да Расеі. Хоць, здавалася б, хто лепш за іх павінен бы быў усё ведаць.
    У канцы 60х у размове з Паўлінай Мядзёлкай я даведаўся, што калі ў сярэдзіне 20х на Беларусь вярнуліся з эміграцыі шмат якія беларускія нацыянальныя дзеячы і атрымалі навуковыя ды дзяржаўныя пасады ў БССР, яны неяк сабраліся разам і тады, здаецца, Язэп Лёсік сказаў: „Ну, цяпер ужо беларускай справе ніхто і нішто не перашкодзіць”.
    Праз нейкі час усе яны былі зьнішчаныя НКВД.
    У 1922 годзе Аляксандар Цьвікевіч, выступаючы на пахаваньні Алеся Бурбіса і расказаўшы пра ягонае цяжкае жыцьцё, пакуты, турмы і перасьледы, зазначыў, што ён быў беларусамадраджэнцам, а жыцьцё адраджэнца — гэта ахвярнасьць і служэньне Беларусі. Яно немагчымае без пакутаў.
    * * *
    Падагульняючы думкі пра сітуацыю, якая склалася на Беларусі ў дачыненьні да аўтарытэтных людзей нацыі і разумеючы, чаму так ёсьць, можна зрабіць дзьве галоўныя высновы, якімі, па маіх назіраньнях, кіраваліся вялікія адраджэнцы, такога ўзроўню, як Ларыса Геніюш і ксёндз Адам Станкевіч.
    Папершае. Каб запабегчы расчараваньням, трэба ня мець ілюзіяў. Беларускі адраджэнец павінен адносіцца да сваёй дзейнасьці (у якой бы галіне яна ні адбывалася) як да місіі, як да прызначэньня, памятаючы, што народ, людзі ёсьць такія, якія яны ёсьць, што іншых людзей няма і трэба дапамагаць ім вярнуць свой нацыянальны гонар і стаць вольнымі беларусамі, не чакаючы ад іх ні ўдзячнасьці, ні ўзнагароды. Адраджэнец мусіць узвышацца над абставінамі і не кідацца ў пэсымізм.
    3	іншага боку, кожны беларус, грамадзянін Беларусі, мусіў бы сабе ўсьвядоміць, што найпершае багацьце нацыі — гэта яе разумныя, таленавітыя, здольныя, адукаваныя вялікія асобы. Ім павінна быць найпершая павага, шанаваньне і абарона.
    Другая выснова. У абставінах грамадзкага асьляпленьня нельга абвінавачваць усю нацыю, крыўдзіцца на народ і, тым больш, зьневажаць яго (як часам цяпер бывае). Гэта было б цалкам няправільна і абсалютна беспэрспэктыўна.
    Калі я азіраюся на ХХе стагоддзе, мяне ўражвае маральная веліч беларускіх адраджэнцаў. Гэта людзі высокай пробы. Іхняя дарога, справы, дзейнасьць — ёсьць шлях дасканалых.
    Кожны адраджэнец адчувае сябе народам. Кожны мог бы сказаць: народ — гэта я. I гэта праўда. Гэта правільнае. нармальнае адчуваньне. Гэтак павінен бы думаць кожны чалавек у дасканалым грамадзтве.
    22 сакавіка 2001г., НьюЕрк.
    („Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №4 (34); „Народная Воля”, — 2002, 26 красавіка).
    24
    КАМУНІЗМ
    ЯК ФОРМА РУСКАГА ІМПЭРЫЯЛІЗМУ
    Прамаўляючы слова „камунізм”, я маю на ўвазе тую сістэму ўлады, тую сістэму палітыкі і тую ідэалёгію, якая існавала ў былой расейскай імпэрыі — Савецкі Саюз — з 1917 па 1991 гады.
    Гістарычна гэтая імпэрыя (яе палітыка і ідэалёгія) была заснаваная манголамі і выяўлялася ў пастулаце: „ісьці да апошняга мора”. На працягу стагоддзяў зьмяняліся сталіцы і групы, што кіравалі імпэрыяй Чынгізхана, зьмяняўся яе назоў, але нязьменным заставаўся яе аб’ём, яе эўраазіяцкі зьмест, яе палітычная сутнасьць — вайна — і яе ідэялёгія: „ісьці да апошняга мора” („да перамогі рускай зброі”, „да перамогі камунізму”).
    Імпэрыя ніколі не распадалася. Яна зьмянялася, пераменьвала форму. У часе пераменаў траціла ненадоўга на ўскраінах свае тэрыторыі, каб потым, набраўшы рускага, візантыйскага ці прускага вопыту, ці кшталту вучэньня сусьветнага камунізму, усё вярнуць і пакаціцца наперад, нічога не ствараючы: душыць, рабаваць, спажываць, разбураць і хлусіць.
    Хлусьня ёсьць самым істотным вызначэньнем стылю палітыкі, стылю існаваньня і дачыненьняў расейскай імпэрыі. Хлусьня, узьведзеная на п’едэстал веры, ёсьць сутнасьць дачыненьняў у камунізме.
    У гісторыі пераменаў і ўмацаваньня расейскай імпэрыі пэрыяд камунізму ёсьць радыкальна новая форма ўлады і кіраваньня старой каляніяльнай дзяржавай. Была зламаная дынастычная цягласьць рускага царызму і зьмененая форма імпэрскай ідэалёгіі. Замест дынастыі — палітычная група (партыя); замест цара — аўтарытарны дыктатар; замест праваслаўя — марксізмленінізм. Нязьменным засталіся імпэрыялізм, русізм, рабскі прыгнёт асобы, прыгоннае права, агрэсія і вайна.
    „Расея ёсьць ваенная дзяржава”, — казаў рускі цар Мікалай I. У XVIII стагоддзі яна падрыхтавала разбор Рэчы Паспалітай, захапіла Беларусь і Прыбалтыку, парушыла балянс у Эўропе, стала прычынай бясконцых войнаў за перадзел сьвету, выклікала Першую і Другую Сусьветныя войны і — ня выключана — справакуе трэцюю, каб ацаліць сваё існаваньне.
    Перамена формы ўлады і ідэалёгіі, усталяваньне новага аўтарытарнага кіраваньня, вяртаньне прыгоннага права ў вёску і эканоміку вымагала татальнага задушэньня ўсіх апазыцыйных і патэнцыяльна нязгодных сілаў. Для абсалютызацыі новай улады, для абнаўленьня імпэрыі і для падрыхтоўкі вайны масавыя рэпрэсіі, расстрэлы і лягерная сістэма ГУЛАГ былі непазьбежнымі. Яны шакавалі Захад, але не бянтэжылі Расею, бо вынікалі з кантэксту яе гісторыі, зь нявольніцкай эўраазіяцкай (гэта значыць, ні эўрапэйскай, ні азіяцкай) мэнтальнасьці, з эгалітарнай псыхалёгіі насельніцтва.
    Камунізм ня быў субстанцыянальнай зьявай у Расеі, а толькі таталітарнай формай імпэрскай улады. Ніякіх ахвяраў, ніякіх разбурэньняў і ніякіх пабудоваў не было зроблена так званымі „будаўнікамі камунізму” дзеля самога камунізму. Усё працавала на выключнасьць, абарону і ўмацаваньне новай татальнай улады і новай расейскай звышдзяржавы, якая ператварылася пры камунізме ў рэальную пагрозу для ўсяго сьвету.
    Руская мова ў СССР стала ідэалягічным атрыбутам камуністычнай „тэорыі” зьліцьця моваў (гэта значыць, русіфікацыі). Расейшчына была аб’яўлена „агульначалавечай” мовай будучага камуністычнага грамадзтва, мовай так званага „савецкага народу” як новай імпэрскай агульнасьці *людзей, стварэньнем якой займаліся рускія камуністы. Русіфікацыя ў СССР пасьлядоўна праводзілася і кантралявалася КПСС.