• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Нацыянальныя культуры маглі часткова выжываць толькі ў форме калябарацыі з рэжымам улады і ў вузкіх межах дазволенага. У падсавецкай Беларусі ў 70х гадах нават беларускія казкі (выдадзеныя ў Вільні да 1939 года) і школьныя падручнікі на беларускай мове па трыганамэтрыі ляжалі арыштаваныя ў так званых „спэцфондах” бібліятэк. На беларускай мове выдаваліся творы Леніна ды савецкая літаратура, што хваліла рускіх ды камунізм. Да 70х гадоў былі зачыненыя ўсе беларускія школы ў беларускіх гарадах і пераробленыя на расейскія. Беларуская гісторыя была груба сфальсіфікаваная, а гісторыя Расеі стала гісторыяй СССР. На гэтай атруце ды на так званай „агульначалавечай мове” вучылі і абалваньвалі беларускую моладзь. Будаўнік камунізму ня мог гаварыць пабеларуску. Гэта не ўхвалялася і перасьледвалася камуністамі.
    За часы СССР Беларусь, як і раней, была асаблівым аб’ектам рускай палітыкі і зонай русіфікатарскіх экспэрыментаў. У 60х гадах Мікіта Хрушчоў, наведаўшы Менск, з задавальненьнем адзначыў, што беларусы першыя (вядома, першыя пасьля рускіх) прыйдуць да камунізму, бо дабраахвотна адмовіліся ад беларускай мовы і ўсталявалі рускі „язык”. Гэта была пахвала сьмерці.
    Сьмерць і гвалт, русіфікацыя і этнацыд, зьнішчэньне культуры і цэлых народаў, злачынствы супраць чалавецтва — вось галоўныя адзнакі і вынікі рускага імпэрыялістычнага камунізму.
    Пасьля 2й Сусьветнай вайны дзесяцімільённая Беларусь не далічылася каля трох мільёнаў сваіх жыхароў, але каля двух мільёнаў былі забітыя яшчэ да вайны ворганамі камуністычнага НКВД. У Беларусі фізічна зьнішчылі 70 адсоткаў усіх беларускіх пісьменьнікаў, пазабівалі вучоных і мастакоў. (Трупа Трэцяга Беларускага Дзяржаўнага тэатра Ўладзіслава Галубка была арыштаваная ў поўным складзе і расстраляная амаль цалкам.)
    Забівалі па нацыянальнай прыкмеце. Дзеля гэтага быў прыдуманы ярлык „нацдэм” (гэта значыць, нацыянальны дэмакрат, хаця партыі такой не існавала). Гэты ярлык прыклейвалі да ўсіх беларусаў, якіх сталіністы плянавалі зьнішчыць. У нетрах НКВД была прыдуманая неіснуючая антыкамуністычная арганізацыя — СВБ („саюз вызваленьня Беларусі”). Пад створаны фантом энкавэдзісты праводзілі арышты, вялі ўяўнае сьледзтва, дапытвалі, судзілі, потым ссылалі ў Расею і расстрэльвалі невінаватых людзей.
    Пасьля Рыскай змовы ў 1921 годзе, Беларусь падзялілі паміж Польшчай і Расеяй. Мяжу падзелу правялі непадалёк ад Менска. Існаваў таемны загад НКВД вынішчыць усё беларускае насельніцтва ўздоўж мяжы. Расейскія акупанты хацелі зрабіць тут бязьлюдную зону. Вынішчэньне ажыцьцяўлялі памежныя войскі. Давераным выдавалі карабін і рыдлёўку. Калі такі салдатпамежнік сустракаў у бязьлюдным месцы (на дарозе, у полі, у лесе) адзінокага беларуса, ці беларуску, ці дзіця, ён застрэльваў чалавека, тут жа рыдлёўкай выкопваў яму і засыпаў труп. Такая была інструкцыя. Людзі ў вёсках ня так баяліся „чалавека з ружжом”, як маскаля з рыдлёўкай. (Гэтыя факты надрукаваныя ў беларускім друку ў пачатку 90х гадоў.)
    У 30х гадах на 9599 адсоткаў (практычна поўнасьцю) была зьнішчана (сасланая і расстраляная) беларуская камуністычнапартыйная і цывільная адміністрацыя. Вынішчалі нават дырэктарат і гаспадарчых кіраўнікоў.
    На месца забітых адміністратараў і камуністычных начальнікаў
    25
    беларусаў прысылалі расейцаў з Расеі. Рускія (так званыя „выдвіжэнцы”) прыяжджалі ў Беларусь, займалі вызваленыя пасады, атрымлівалі ільготы, маёмасьць, кватэры, і першае, што рабілі — зачынялі беларускія школы, пераводзілі іх на расейскую мову, каб іхныя дзеці маглі вучыцца, не абцяжарваючы сябе вывучэньням, як яны казалі, „нікому непатрэбнай” беларускай мовы. Гэтак акупанты стваралі на Беларусі „рускаязычнае населеніе”. Этнацыд, лінгвацыд, мнемацыд і генацыд праводзіліся бальшавікамі адначасова.
    Вынішчэньне беларусаў расейскім НКВД працягвалася і ў часы нямецкай акупацыі. У чэрвені 1941 года, у першыя дні вайны камуністы расстралялі ў турмах і на этапах тысячы вязьняў. Толькі
    рабілі іншую правакацыю, каб выклікаць карную апэрацыю гітлераўцаў, якія звычайна спальвалі ўсю вёску (часта разам зь людзьмі). Гэткім чынам, дарэчы, у выніку спэцыяльнай правакацыі савецкіх партызанаў была спаленая і вядомая Хатынь, якую камуністы потым, у 70х гадах разрэклямавалі на ўвесь сьвет як тыповую ахвяру фашысцкага зьверства.
    У выніку такой камунафашыстоўскай сумеснай „працы” на Беларусі спалілі больш за дзевяць тысячаў вёсак.
    Ужо ў 1943м годзе ў беларускіх лясах дзейнічала агулам ад трохсот да чатырохсот тысячаў партызанаў. Масква не давярала беларусам. Таму пад канец вайны, ў выніку спэцыяльнай апэрацыі НКВД, многія беларускія камандзіры былі пасланыя на сьмерць.
    Помнік вяскоўцам — ахвярам бальшавйму ў вёсцы Чарнагубава (Копыльскі раён).
    (Фота Я. ІІІатохіна)
    ў Берасьцейскай крэпасьці, дзе была страшная турма НКВД, усіх арыштаваных ліквідаваць не пасьпелі, частка разьбеглася. Тым часам вялікая група наглядчыкаў і функцыянэраў НКВД была заблякаваная ў крэпасьці немцамі. Яны сядзелі там каля месяца, пакуль ня вымерлі. Гадоў праз 20 пасьля вайны камуністы прыдумалі легенду пра „гераічную абарону” Берасьцейскай крэпасьці.
    Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што шырокі савецкі партызанскі рух быў арганізаваны толькі на Беларусі і часткова — на этнічных беларускіх землях, што былі пад Расеяй (Смаленшчына, Браншчына). У акупаванай Расеі „партызанкі” не было. Чаму? Ды таму, што прадаўжаў дзейнічаць плян зьнішчэньня беларускай нацыі. Масква праз ворганы НКВД уцягнула масы цывільных беларусаў у вайну супраць немцаў, і гэтым падставіла іх пад удар. Неабходная справа вынікала з подлай задумы і рабілася ня менш подлымі мэтадамі. (Сталін хацеў мець двайную выгаду.) Энкавэдзісты спэцыяльна каля беларускіх вёсак забівалі немца ці
    адхіленыя ад камандваньня, забітыя і рэпрэсаваныя. Іхняе месца займалі расейцы і верныя энкавэдзісты.
    Летам 1944 года, калі „чырвоная армія” заняла Беларусь, расейцы правялі мабілізацыю ў войска на беларускай тэрыторыі. Дзясяткі тысячаў маладых беларускіх хлопцаў, амаль без падрыхтоўкі, кінулі на перадавую лінію фронта. Рускія камандзіры падымалі іх у непатрэбныя атакі пад агонь нямецкіх кулямётаў, ня даўшы нават зброі ў рукі, альбо з карабінамі, ды без патронаў. Яны гінулі тысячамі, як трава пад касой, а тыя, што ўцякалі назад, траплялі пад кулі энкавэдзіскіх „заградатрадаў”. Зрэшты, заградатрады стралялі і ў сьпіну.
    Так працягвалася вынішчэньне беларусаў на вайне, рукамі немцаў і расейцаў адначасна. Як казалі камуністы, „в барбе за савецкую родзіну”.
    У 40х гадах рускія вывезьлі ў Сібір і там замардавалі ўсіх лясьнікоў і так званых „кулакоў” з Заходняй Беларусі. Вывозілі вагонамі, па разнарадках. У 19491950 гг. правялі так званую
    26
    калектывізацыю. У сялянаў адабралі зямлю, асноўную маёмасьць і сродкі вытворчасьці.
    Палітыка нацыянальнакультурнага вынарадаваньня беларусаў працягвалася пры Хрушчове. У пачатку 60х гадоў на закрытым пленуме ЦК КПСС быў прыняты плян ператварэньня 600тычяснага тады Менска ў шматмільённы прамысловы мегаполіс. Масква вырашыла пабудаваць у Беларусі гіганты вялікай хіміі, разьлічаныя на імпэрыю. Што азначала для 10мільённай краіны (дзе праводзілася палітыка русіфікацыі) разбудова шматмільённай прамысловай сталіцы без беларускіх школаў і беларускіх ўніверсітэтаў — зразумела. Плянавалася гэтая разбудова (і
    дзякуючы пастаяннаму насельніцтву. Інтэнсіўная, радыкальная і раптоўная ўнутраная міграцыя разбурае традыцыйную культуру. (Чарнобыльская зона — гэта экалягічная і сацыяльнакультурная катастрофа.)
    Плян ліквідацыі 73х адсоткаў вёсак у Беларусі пачаў ажыцьцяўляцца з канца 60х гадоў. (Дадам, што адначасна разбуралі гістарычныя цэнтры беларускіх гарадоў.) Плян быў абстаўлены псэўданавуковай дэмагогіяй, быў стратным з эканамічнага боку і дыктаваўся палітычнай задумай этнацыду беларусаў, пра што ўслых не гаварылася.
    Спробу зьнішчэньня беларускіх вёсак камуністы пасьпелі ажыцьцявіць толькі часткова. Папершае, на хуткі „прарыў” не
    Стаўленьне Курапацкага Крыжа Пакуты 29 кастрычніка 1989 г.
    (Фота Г. Ліхтаровіча)
    часткова была ажыцьцёўлена) не з эканамічных, а з палітычных русіфікатарскіх меркаваньняў.
    У гэты ж час, у 1964м годзе, камуністы зацьвердзілі грандыёзны плян зьнішчэньня беларускіх вёсак. Іх падзялілі на „пэрспэктыўныя” і „непэрспэктыўныя”. 3 „непэрспэктыўных” вёсак паступова высялялі людзей, адціналі сьвятло, радыё, энэргію, ліквідавалі крамы, здымалі транспартныя маршруты, спынялі фінансаваньне, высялялі калгасныя ўстановы і г.д. Людзі павінны былі самі выяжджаць ва ўказанае месца. Потым вёску зьнішчалі.
    3 трыццаці чатырох тысячаў беларускіх вёсак заплянавана было пакінуць дзевяць тысячаў, а дваццаць пяць тысячаў — ліквідаваць (як „непэрспэктыўныя”). (Прыпомнім, што ў вайну немцы, разам з рускімі, зьнішчылі дзевяць тысячаў беларускіх вёсак.)
    Гэта быў плян нацыянальнакультурнай катастрофы Беларусі. Нагадаю,што культура і культурныя традыцыі зьвязаныя з месцам гістарычнага існаваньня людзей, трымаюцца і разьвіваюцца толькі
    хапіла рэсурсаў і сілаў. Падругое, — скончыўся камунізм. Але ўдар па беларусах быў зроблены моцны.
    Наступны ўдар быў нанесены ў час Чарнобыльскай катастрофы. Як вядома, 70 адсоткаў радыяцыйных выкідаў было ськінута на Беларусь. Па загаду Масквы рускія „таварышчы” з выкарыстаньнем авіацыі асадзілі над Магілёўскай вобласьцю радыёактыўныя хмары на галовы беларусаў. Яны „спасалі Расію” над нашай тэрыторыяй, скарыстаўшы той факт, што Беларусь была імі акупаваная і ня мела суверэнітэту.
    Я бачыў мёртвыя радыяцыйныя вёскі на Магілёўшчыне, з пустымі дамамі і трохмэтровай крапівой на бязьлюдных вуліцах, бачыў, як іх хавалі, як закопвалі дамы — набытак пакаленьняў. A тысячы памерлых, а тысячы хворых дзяцей, а тысячы людзей бяз роднай зямлі, бяз спадчыны, уцекачы ў сваёй краіне...
    Аб Курапатах. Курапаты ёсьць неабвержнае сьведчаньне і рэчавы доказ камуністычнага генацыду на Беларусі. Упершыню эксгумацыйныя раскопкі праводзіліся тут археолягамі і
    27
    археалягічнымі мэтадамі. Гэта дало магчымасьць дасьледваць пахаваньні на аснове навуковых мэтодык, выявіць і пацьвердзіць факт папярэдніх раскопак магілаў у канцы 40х — пачатку 50х гадоў і выемку большай часткі касьцей расстраляных. Аналіз. дадзеных паказвае, што ў Курапатах з 1937га па 23 чэрвеня 1941га года было расстраляна больш за 200 тысячаў чалавек. Гэта быў энкавэдзісцкі канвеер сьмерці.