Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
1989 год, 29 кастрычніка. Мітынг жалобы ў Курапатах.
Калі мы вернемся ў думках на 10 гадоў раней, то ўбачым, што з усіх нашых суседзяў, якія вызваліліся ад савецкай акупацыі (Польшча, Летува, Латвія, Расея, Украіна), Беларусь мела найлепшыя эканамічныя і патэнцыяльныя стартавыя магчымасьці. Прамаскоўская дыктатура, мафійнае і рэліктавае гаспадараньне запаволілі разьвіцьцё Беларусі, выклікалі страшэнныя страты. Цяпер у сістэме палітыкі, эканомікі, па ўзроўню сацыяльных прыярытэтаў і па жыцьцёвым узроўні Беларусь не стасуецца са сваімі суседзямі і нібы апусьцілася на дно глыбокай ямы. Але каб вылезьці з гэтай ямы, беларускае грамадзтва абавязкова павінна будзе вырашыць тыя нацыянальныя праблемы разьвіцьця і арганізацыі нацыі, якія не ўдалося вырашчць у 1905м, 1918м, 1920м, 1991м гадах. Прыдзецца паскорана адрабіць тое, што не далося нам зрабіць сто гадоў таму. Такая ёсьць дыялектыка разьвіцьця нацыянальнага грамадзтр° і нацыянальнай ідэі.
Ідзалёгія беларускага Адраджэньня зьяўляецца
супрацьпастаўленьня было некалькі і рознага ўзроўню. Найбольш сур’ёзнымі і разбуральнымі былі канцэпцыі „заходнерусізму", „саветызму" 2040х гадоў і, пачынаючы з сярэдзіны 50х і да канца СССР, — „савецкага інтэрнацыянальзму". На заходніх землях Беларусі, захопленых Польшчай у 19211939х гадах, узьнікла адзіная акупацыйная канцэпцыя палянізацыі беларускага насельніцтва.
Цяперашні прамаскоўскі рэжым ня мае вырабленай ідэалёгіі і праводзіць грубую палітыку задушэньня ўсяго беларускага, накіраваную ў канцовым выглядзе на ліквідацыю Беларускай дзяржавы і ўключэньне нашай нацыянальнай тэрыторыі ў склад Расеі.
Больш падступную і казуістычную сістэму змаганьня зь беларускім нацыянальным Адраджэньнем выставіў у Беларусі заходні лібэралізм. Гэта разрэклямаваная ў 90х гадах лібэральная дапрына прыярытэту правоў чалавека над нацыянальнай свабодай
101
і суверэнітэтам народа. У цэлым, гэтая канцэпцыя мае шмат станоўчага і прыцягальнага ў сваім зьмесьце, але, даведзеная лібэраламі да абсурду, яна не вытрымлівае крытыкі. I сапраўды, пра якія „правы чалавека” можна гаварыць пад акупацыяй? Страціўшы незалежнасьць і свабоду, народ траціць і свае правы. Так што прыярытэт не ў „правах”, а ў незалежнасьці і свабодзе. Нічога няма ў беларускай палітыцы вышэйшага, важнейшага і разумнейшага за народную ідэалёгію нацыянальнага Адраджэньня.
Пасьля бамбаваньня Сэрбіі, Афганістану і здачы Чачэніі на зьнішчэньне расейскім дзяржаўным тэрарыстам, усе ўбачылі, што дактрына прыярытэту „правоў чалавека” грэшыць дэмагогіяй і без супраціву ўлягае палітычным інтарэсам вялікіх дзяржаваў.
Міжнародны скрайні лібэралізм у эканоміцы ставіцца варожа да нацыянальнага Адраджэньня, дзейнасьці хрысьціянскіх, народных, кансэрватыўных партыяў, якія стараюцца ўмацаваць нацыянальную дзяржаву, культуру, маральныя традыцыі і грамадзтва. Для міжнароднага фінансвага бізнэсу патрэбныя краіны бязь межаў і нацыянальных інтарэсаў, так званае „адкрытае грамадзтва”, каб лёгка было ў яго пранікнуць і падпарадкаваць эканоміку сваёй фінансавай сістэме. Нацыянальная дзяржава, краінаайчына, якая грунтуецца на нацыянальнай ідэі, будзе супраціўляцца залежнасьці і захопу нацыянальнай эканомікі сусьветным фінансавым капіталам. Таму заходні лібэралізм змагаецца з нацыянальнымі рухамі і хрысьціянскай палітыкай, абапіраецца пры гэтым на касмапалітычную дактрыну „правоў чалавека” ў сваіх інтарэсах.
Трэба сказаць, што ў лібэральных партыях на Захадзе ніколі не зьбіраліся лепшыя людзі, хутчэй наадварот. Тым часам Эўропа цяпер моцна паружавела, практычна, усюды кіруюць сацыялдэмакраты, сацыялісты, камуністы і ўвогуле — левыя. Гэта ёсьць спажыўчае асяроддзе для лібэралізму ў культуры, этыцы і маралі, што прыводзіць да маральнай дэградацыі грамадзтва. Бо лібэралізм у культуры і ў маральных дачыненьнях разумее свабоду ў анархічным кшталце: як свабоду граху і скрайняга індывідуалізму, а правы чалавека трактуе як абгрунтаваньне права на грэх. За ўсім гэтым стаіць даволі стракатая публіка (ад дзяржаўных дзеячоў і палітыкаў да асацыяльных элемэнтаў), але ўсіх іх аб’ядноўвае непрыхільнасьць да хрысьціянства і нацыянальных каштоўнасьцяў і, у большасьці, — да ўсялякай традыцыйнай нармальнасьці.
У Беларусі гэтакі лібэралізм мае пакуль што яшчэ непрыкметны, наносны і штучны характар, трымаецца, у асноўным, на фінансавай падтрымцы з Захаду. Але разбуральнае ўзьдзеяньне ягонага амаральнага ўплыву на асобных людзей і шкода для беларускага Адраджэньня — ужо відавочныя.
* * *
Спробы размыць беларускае Адраджэньне, перарадзіць яго ці прыстасаваць да абслугоўваньня небеларускіх палітычных інтарэсаў назіраюцца пастаянна як у Беларусі, гэтак і на эміграцыі. Можна адзначыць некалькі стэрэатыпаў у гэтай справе. Напрыклад: „трэба выступаць за незалежнасьць, але ня трэба змагацца за беларускую мову, бо шмат беларусаў гавораць парасейску”. (Тэзіс, дарэчы, тыпова агентурны, калі ён гучэў у партыі Адраджэньня. Тэст на агента.) Ці яшчэ: „за незалежнасьць, але ня трэба выступаць супраць Расеі”; ці напрыклад: „трэба казаць тое, што людзі хочуць чуць і, калі патрэбна, то схлусіць, каб узяць уладу, а потым (узяўшы ўладу) праводзіць сваю палітыку”. (Гэта, дарэчы, таксама тэст: на інфантыльнасьць і палітычную няразьвітасьць.) Альбо: „трэба аб’яднацца з намэнклятурай, зь Кебічам”, ці: „супрацоўнічаць з Лукашэнкам” (як прапанаваў адзін мой былы намесьнік па БНФ у 1994 годзе, адразу пасьля выбараў) і г.д.
Увесь гэты „інфантылізм”, „ідыятызм” ды „прагматызм” мы ўжо перажылі. Але гэта ня значыць, што такое не паўтараецца.
Апошнім разам прыходзіцца чуць, што традыцыйнае Адраджэньне, маўляў, базуецца на гісторыі, на мінулым, а трэба глядзець у будучыню, праграмаваць Адраджэньне наперад і г.д. (Амаль, як у будаўнікоў камунізму: каб пабудаваць новае, трэба адмовіцца ад старога.) Ствараецца выгляд супярэчнасьці там, дзе яе не існуе. Дарэчы, нацыянальная гісторыя (гэтак жа, як нацыянальная мова) ёсьць грунтам і базай нацыянальнага Адраджэньня, прыярытэтам адраджэнскай палітыкі, Іншых прыкладаў у гісторыі адраджэнскіх рухаў не назіралася. He было нават выключэньняў.
Аднак як бы ні ўскладнялася ці як бы ня горшала палітычнае становішча на Беларусі, у беларускага Адраджэньня ёсьць грунт, на які яно заўсёды можа стаць абедзьвюма нагамі. Гэты грунт — ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1988 годзе, калі ўтварыўся Беларускі Народны Фронт, акурат гэтак і адбылося. Фронт узьняў нацыянальныя сымвалы БНР і, крок за крокам, ішоў у сваёй ідэалёгіі да незалежнасьці і суверэнітэту, да дзяржаўнасьці беларускай мовы, да дэмакратыі і рынкавай эканомікі, да свабоды сумленьня і аўтакефальнасьці беларускіх канфэсіяў (разарваных раней чужымі і часовымі ўладамі па сваіх закаморках), да беларускага войска і беларускіх грошай, да праэўрапейскага шляху разьвіцьця.
Гэтыя палітычныя каштоўнасьці былі засвоеныя ў Народным Фронце і актыўнай часткай беларускага грамадзтва ўжо ў першыя два гады існаваньня БНФ. Як ні дзіўна, найдаўжэй засвойвалася пытаньне, якое павінна б было ўсьвядоміцца першым. Менавіта: што зьяўляецца прычынай нашай несвабоды і нацыянальных няшчасьцяў? Адказ, зразумелы раней для кожнага беларускага адраджэнца, для кожнага актывіста БНР. Але ў постсавецкім грамадзтве ён высьпяваў на Беларусі амаль да сярэдзіны 90х гадоў. I, дарэчы, у гэтым найбольш выяўлялася саветызаванасьць, глыбокая дэфармаванасьць беларускага грамадзтва. Зьяўленьне на вяршыні беларускай улады чалавека з антыбеларускімі поглядамі (што абсалютна неверагодна было б, скажам, у Польшчы ці Летуве), тут было дастаткова абумоўлена якраз разбуранасьцю нацыянальнай канцэпцыі народнага існаваньня, зьніжэньнем нацыянальнай годнасьці беларусаў, збочаным зьместам думак пасьлясавецкай супольнасьці.
Бадай што толькі цяпер, калі палітыка рэжыму набыла выразныя прарасейскія і антыбеларускія рысы, для шмат якіх беларусаў (у форме адкрыцьця) стала зразумелай сутнасьць і роля расейскай шавіністычнай палітыкі, накіраванай супраць Беларусі. Да той пары, дакуль будзе існаваць вялікадзяржаўная Расея і яе імпэрская палітыка, датуль будзе ўзьнікаць пагроза для беларускай незалежнасьці і для беларускага нацыянальнага існаваньня.
Эліты беларускага грамадзтва толькі цяпер пачынаюць набліжацца да ўсьведамленьня гэтай простай і галоўнай відавочнасьці, зразумелай больш чым сто гадоў таму яшчэ шляхоцкім змагарам за свабоду. „Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табой ня будзе!” — пісаў Кастусь Каліноўскі
Прамаўляючы лапідарна, можна сказаць, што толькі тады ёсьць сэнс гаварыць пра свабоду, калі чалавек разумее, што ён несвабодны. Калі ж „у думах выхаваны зморных, ня знае, дзе пячэ, дзе студзіць’’ (Янка Купала), то змаганьне за незалежнасьць набыве кшталт бегу на месцы. Перш, чым змагацца, трэба навучыцца правільна думаць, каб барацьба мела сэнс і дасягала выніку. Таму нацыянальнае асьветніцтва мае цяпер найвялікшае значэньне. (I, дарэчы, цяперашняя фронтаўская праграма Беларуская Салідарнасьць.)
102
Праз асьвету — да свабоды — вось лёзунг усяго эўрапейскага нацыянальнага Адраджэньня ў ХІХм стагоддзі. Нам, беларусам, ня трэба думаць, што цяпер — ХХІе, і ўсе мы ўжо разумныя. Лепш хоць позна, але навучыцца таму, чаму некалі навучылася Эўропа, і чаго не навучыліся ў нас цэлыя пакаленьні, жывучы пад савецкай акупацыяй.
Няма сэнсу беларусам ганарыцца пабочнымі ведамі, скажам, у электроніцы, у эканоміцы ці ў мастацтве, калі няма разуменьня галоўнага: што такое Бацькаўшчына, што такое нацыянальная мова і што ёсьць прычынай няшчасьця Бацькаўшчыны, дзе яе ворагі і дзе яе сябры. Без усьведамленьня гэтых галоўных паняцьцяў, пабочныя веды беларуса, разам зь яго талентамі, адукаванасьцю ды „прафэсарствам”, ня пойдуць яму ў карысьць. Ён будзе змушаны прадаць іх за бясцэнак пад чужым рэжымам і памрэ ў галечы ды рабстве, так і не зразумеўшы прычынаў.
Ня можна быць свабодным ад народа і незалежным ад нацыі, калі яна ў бядзе. Ня можна быць вольным ад краіны, калі яна церпіць.
* * *
Школай нацыянальнага асьветніцтва, крыніцай вялікіх і простых ведаў зьяўляецца гісторыя Беларускага Адраджэньня, дзе найбольш яркай старонкай ёсьць, ізноў жа, утварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі і потым — змаганьне за яе ідэалы.