Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
„Сьвятая Ганна” і „Бернардынец”. Вільня, 2001 г.
(Фота 3. Пазьняка)
Ці вось іншы прыклад савецкага. Гандляр, прадпрымальнік робіць грошы, мае фірму. „Быстрэй бы пад Расію, — кажа мне гэты малады нявольнік. — Расійскія законы лушчэ для бізнеса. Тагда і мы паднімемся.” Камэнтар непатрэбны.
* * *
Людзі, не аб’яднаныя нацыянальнай памяцьцю, гісторыяй і культурай, якія не разумеюць каштоўнасьці нацыянальнай культуры, страцілі нацыянальную культуру і адчужаныя ад яе, такія людзі ня ў стане валодаць нацыянальнай сьведамасьцю, зразумець нацыянальныя інтарэсы як свае інтарэсы і стварыць нацыянальную дзяржаву. Нават уласнасьць, якой яны асабіста валодаюць, будзе імі страчана ва ўмовах чужынскай акупацыйнай палітыкі, сутнасьць якой ім звычайна таксама — незразумелая.
Беларус, які валодае нацыянальнай сьведамасьцю, беражэ таксама і каштоўнасьці нацыянальнай культуры. Ён разумее: каб мець маёмасьць, памнажаць уласнасьць і стаць заможным, неабходная самастойнасьць і дзяржаўная незалежнасьць.
Каб лепш жыць у народзе, трэба найперш, рупіцца пра свабоду для народа, а не пра грошы для сябе. Бо ня маючы незалежнасьці і свабоды, людзі будуць працай сваёй узбагачаць тых, ад каго залежныя, тых, хто будзе над імі гаспадаром, хто будзе распараджацца ў іхным доме (у іхнай краіне). Калянізатар зацікаўлены ўзбагаціцца коштам і працай нявольніка, а ня тым, каб памножыць яго дабрабыт. У сваёй краіне трэба быць гаспадаром.
83
Некалі я напісаў для сябе малы верш (нібы зацемку, дзеля памяці):
— Ці хочаш свабоды?
— Хачу — дабрабыт.
— Ня будзеш яго мець. Бо, каб стаць заможным, Трэба быць незалежным.
* * *
Велізарнай каштоўнасьцю культуры зьяўляюцца талент і інтэлект нацыі (адукаваныя людзі). Гэтыя акамуляваныя каштоўнасьці зрабіліся ў сучасным сьвеце першаснымі рэсурсамі культурнаэканамічнага разьвіцьця народа (ня нафта, ня газ, не жалезная руда, а менавіта інтэлект).
Адначасна талент і інтэлект даўно ўжо сталі таварам міжнароднага клясу, які зь беларускага боку расходуецца за бясцэн, задарма нават у Афрыку, і проста марнуецца ад таго, што рэальна не існуе ў акупаваным беларускім грамадзтве абароны інтэлекту як нацыянальнай уласнасьці народу. Каб абарона існавала, патрэбна ня толькі незалежная нацыянальная палітыка, але і сьведамасьць нацыянальнага існаваньня.
* * *
Разважаючы пра нацыянальныя каштоўнасьці, зьвернем увагу на паяднаньне іхных духоўных і матэрыяльных кшталтаў. Тут выразна прасочваецца залежнасьць характару матэрыяльнага ўгрунтаваньня грамадзтва ад ўсьведамленьня ім духоўных, маральнаэтычных і культурных здабыткаў нацыі.
Аказываецца, што свабода, эканамічнае разьвіцьцё і дабрабыт людзей у нацыянальным грамадзтве апасродкавана залежныя ад кшталтаваньня ў ім найперш духоўных і культурных каштоўнасьцяў нацыі (мовы, гісторыі, культуры, нацыянальных
традыцыяў, маралі, этыкі, мастацтва, нацыянальнай ідэі, інтэлекту, усьведамленьне нацыянальных абавязкаў і г.д.).
Зрэшты, яно зразумела само сабой. Але пра дачыненьні культуры неабходна гаварыць. Нават пра самае відавочнае. Бо доўгі савецкі пэрыяд і затым — частковая ягоная рэанімацыя (антыбеларускі рэжым) зьмянілі шмат дзе сам характар думаньня людзей. Шмат каму падсьведама здаецца, што духоўныя інтарэсы ня маюць самакаштоўнасьці, што за ўсялякім духоўным зрухам стаіць матэрыяльны інтэрас.
Можа б яно так і выгляла, калі б чалавек ня жыў духоўным жыцьцём. Першаснасьць у канкрэтных выпадках можа быць дыскусійнай, але агульны вызначальны кшталт культуры, сувязь і ўзаемазалежнасьць — відавочныя.
Прыярытэтнасьць частак можна вызначыць па магчымасьці ўзнаўленьня цэлага. Страціўшы матэрыяльнае, але захаваўшы культуру і дух, усё можна ўзнавіць. Страціўшы культуру і дух, можам страціць і матэрыяльнае. I калі страцім, то без культуры, бяз духу, без ідэі ўжо нічога не адновім.
Бо лепш умець, чым мець, ня ўмеючы. Лепш ведаць, чым валодаць, ня ведаючы. Беларуская культура ёсьць найвялікшы нацыянальны скарб.
15 чэрвеня 2002 г., Варшава.
* Нагадаю ізноў, што „варварамі” раней звычайна называлі тыя народы (дзяржавы), якія не стваралі высокай культуры (гэта значыць, духоўнай, не ўжытковай культуры: літаратуры, тэатра. архітэктуры і т.п.), а займаліся, галоўным чынам, вайной, ваенным рабаўніцтвам і заваёўніцтвам. Расея мела характэрныя рысы варварскай імпэрыі. Расейскі Цар Мікалай I, які цараваў у XIX ст., характарызаваў Расею як „ваенную дзяржаву”, а Сталін (у ХХм стагоддзі) рыхтаваў сусьветную рэвалюцыю, заваяваньне Эўропы і Азіі, перабудаваў усю імпэрыю на ваенналягерны лад.
** Дзяржаўная ўлада ў акупаваным войскамі НАТО Аўганістане мае фармальны характар і ў сапраўднасьці не выходзіць за межы Кабула.
Віленшчына асеньнім днём. 2001 г.
(Фота 3. Пазьняка)
84
ЛЕГІКА СТРАТАУ I АДРАДЖЭНЬНЯ
Пры поглядзе на гісторыю беларускага Адраджэньня ўражвае, як упарта яно падымалася ў кожным пакаленьні беларусаў і як аднолькава, штораз больш выраблена, яно вынішчалася імпэрскай машынай Расеі.
Беларускае змаганьне — гэта заўсёды была барацьба авангарда. Тут былі ахвярнасьць, гераізм і сіла духу, і — трагічнае вынішчэньне. Трагічнасьць барацьбы (што на справе абазначае несьмяротнасьць ідэі, вялікасьць прыкладу) падымала на змаганьне наступныя пакаленьні. I ўсё паўтаралася.
Лёгіка і прычыны гэтага паўтору пагібелі пакаленьняў паказваюць на асаблівую вырабленасьць расейскай палітыкі вынішчэньня беларускага супраціву, на яе змасаваны ўсеабдымны характар. 3 гэтакай пэрманэнтнай, гіпертрафіраванай злой сілай ня мог парадзіць геройскі, але малалікі авангард. Недастаткова было гераізму, які, пры вузкасьці змагарных колаў і пагібелі змагароў, спараджаў у наступных пакаленьнях мэмарыялізацыю мэнтальнасьці людзей (псіхалёгію аплакваньня і жалю). Патрэбна было стварэньне глыбокай, масавай салідарнасьці ў барацьбе за агульную ідэю.
Беларускаму Адраджэньню ва ўсе часы не хапала шырокага і грунтоўнага асьветніцтва ў грамадзтве. He былі ўключаныя мэханізмы самаасьветніцтва, не сфармаваны выразны і пазнавальны вобраз ворага; бяду і зло разумелі ў адцягненым (абстрактным) сэнсе.
Асьветніцтва вымагала цяжкай, часамі шэрай, непрыкметнай і будзёнай працы. Але менавіта гэтае асьветніцтва, у першую чаргу, пад корань стараліся зьнішчыць ворагі беларускага Адраджэньня. Замкнутае кола. Як зь яго выйсьці? Пытаньне, якое стаіць перад новымі пакаленьнямі.
* * *
У канцы XVIII стагоддзя, у выніку трох разбораў Рэчы Паспалітай, Беларусь (як інтэгральная, суверэнная частка Рэчы) страціла дзяржаўны суверэнітэт. Уся яе тэрыторыя апынулася пад Расеяй.
Існавалі дзьве галоўныя прычыны страты незалежнасьці. Першая, гэта тая, што Беларусь знаходзілася на ўскраіне эўрапейскай цывілізацыі і стрымлівала агрэсію варвараў: спачатку татараманголаў і мангольскай Залатой Арды, потым — маскоўцаў і Расейскай імпэрыі, якая вырасла з мангольскага заваёўніцтва.
На ўсход ад Беларусі, за Смаленскам і Дзясной, была яшчэ геаграфічная Эўропа, але па мэнтальнасьці і дзяржаўнаму ўладкаваньню грамадзтва гэта была Азія са зьмешаным канглямэратыўным насельніцтвам, жорсткімі звычаямі і адсталай культурай.
„Мы на самым краі хрысьціянства, — пісаў вялікі Гусоўскі. — Як лес безгалосы, мы пад сякерай.”
Другая прычына: сілавая разьяднанасьць і палітычны канфармізм Эўропы. Цывілізацыйнымі катэгорыямі, гэтак, як Мікола Гусоўскі, думалі ня многія. Можныя эўрапейцы не імкнуліся падтрымаць тых, хто „на краі хрысьціянства” прымаў на сябе ўдары з усходу, а наадварот, клапаціліся аб прыдбаньні новых тэрыторыяў за іхны кошт для сваіх імпэрыяў, уступаючы ў змову з Масквой.
Стагоддзямі змагаючыся паміж двух агнёў, магутная Беларусь абяскровілася. Вялікае Княства Літоўскае было разбурана, Беларусь захоплена Масквой.
* * *
Барацьба за незалежнасьць Вялікага Княства і ўсёй Рэчы Паспалітай пачалася адразу, пасьля канчатковага забору. Паўстаньне Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі. Вынікі паражэньня: вынішчэньне краю, рэпрэсіі актыўных людзей, эміграцыя.
Наступная спроба вызваліцца — 1812 год, паход Напалеона. Барацьба з маскоўцамі набывала ўсенародны характар. Ня толькі шляхецкае войска змагалася з расейскім ворагам побач з французкай арміяй, але і беларускія сяляне, мяшчане — зьнішчалі акупантаў. У Менску, напрыклад, мяшчане і шляхта ўзялі ўладу ў свае рукі за тыдзень да заняцьця горада аддзеламі французскага маршала Даву.
Вынікі паражэньня кампаніі, бяздарна прайгранай французамі: рэпрэсіі беларускай шляхты, эміграцыя актыўных людзей.
1830 год — чарговае паўстаньне шляхты і барацьба за незалежнасьць. Зброю ўзялі нават жанчыны. (Геройская Эмілія Плятар.)
У выніку паражэньня гэтага паўстаньня, расейцы, як і пасьля 1794 і 1812, амаль пад корань вынішчылі заможную беларускую шляхту і магнацтва, выгналі іх у эміграцыю, саслалі ў Сібір. Маёнткі і землі рэпрэсаваных параздавалі рускім памешчыкам, фаварытам рускага двара. Тых, што ацалелі, узялі пад нагляд, пазбавілі права перамяшчэньня, маёнткі абклалі непасільнымі рэпарацыямі, штрафамі і штогадовымі выплатамі ў акупацыйную казну.
У гэты час (18311839) была зьнішчаная і патопленая ў крыві найбольш пашыраная беларуская рэлігія (канфэсія) — Вунія (80% вернікаў), спаленыя тысячы беларускіх кніг і сьвятых абразоў, зьнішчаныя і разрабаваныя кляйноты, разбураныя сьвятыні, манастыры. У 1840 годзе забароненая беларуская мова і назва краіны — Беларусь.
Уся беларуская барацьба за свабоду да паловы XIX стагоддзя вялася шляхтай пад сьцягам аднаўленьня незалежнасьці краіны, адраджэньня Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
* * *
У сярэдзіне XIX стагоддзя змаганьне за незалежнасьць працягвала ацалелая дробная шляхта, што стаяла найбліжэй да сялянства.
Пачаўся новы, шляхецканародніцкі этап змаганьня, пагрунтаваны ня толькі на саслоўнадзяржаўнай ідэі свабоды, але і на этнічнакультурным, моўным адзінстве. (Тыповым прадстаўніком і вястуном шляхецканародніцкай беларускай пазыцыі быў Вінцэнт ДунінМарцінкевіч.)
Менавіта ў гэты час назва „Беларусь” пачынае ўжывацца як новы нацыянальнакансалідуючы тэрмін, назоў народа і ўсёй краіны, што гістарычна склалася як Літва (Вялікае Княства Літоўскае).
1863 год. Студзенскае паўстаньне. Узьнялася дробная шляхта (апошняя рэзэрва збройнага супраціву), якую месцамі падтрымалі сялянекасіянеры. Кастусь Каліноўскі, стоячы на грунце Вяліка Княства, выяўляў у сваёй пазыцыі ўжо і народніцкую ідэю Беларусі. Ідэю нацыі.