Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Другі варыянт тлумачэньня гэтакай пазыцыі адбываўся на паўафіцыйным (непублічным, непісьмовым) узроўні, дзе гаварылася, што беларуская нацыянальная культура і мова „ннкому не нужны”, што трэба жыць іншай, „более передовой” рускай культурай, і гаварыць — паруску, бо „все поннмают н везде говорят”.
Узровень гэтакай шавіністычнай прапаганды, як кажуць, недыскусійны. Але бывае, што чым больш прымітыўная прапаганда, тым лепш яна засвойваецца простымі людзьмі. 3 такой зьявай нялёгка змагацца, бо на прапагандысцкі прымітыў павінен быць контрпрымітыў. Тады успрымаецца.
Вядома, усё вырашаецца нацыянальнай асьветай у нармальнай краіне. Але ў акупаванай краіне, дзе такой асьветы няма (ці яна забаронена), а нацыянальныя асьветнікі і шмат якія культурныя людзі — зьнішчаныя, у такой краіне могуць існаваць самыя неверагодныя антыкультурныя ўяўленьні.
* * *
Нацыянальная культура акамулюецца ў генетычнай памяці, у інтэлекце чалавека і ў набытых інстынктах. У грамадзкім сэнсе, нацыянальная культура адкладваецца ў гісторыі і выяўляецца ў людзкіх (грамадзкіх) дачыненьнях. 3 гэтага вынікае, што чалавек нармальна разьвіваецца толькі ў сістэме сваёй нацыянальнай культуры, але можа ўзбагачацца ў іншай нацыянальнай культуры. Такім чынам, кожная нацыянальная культура у дачыненьні сама да
81
сябе ёсьць сістэма існаваньня і разьвіцьця, а ў дачыненьні да іншай нацыянальнай культуры яна выступае як сістэма ўзбагачэньня. Адсюль зразумела, што нацыянальная культура ёсьць абсалютнай умовай культурнага існаваньня, а множнасьць культураў ёсьць чыньнікам паскоранага культурнага разьвіцьця кожнай нацыянальнай культуры і культуры чалавецтва ў цэлым. I чым большая множнасьць, тым лепшыя ўмовы, тым большая магчымасьць разьвіцьця.
Гісторыя ёсьць часткай культуры. Гэта яе памяць і назапашаны вопыт. Аб значэньні веданьня гісторыі для асобы і грамадзтва шмат напісана і сказана.
Без гісторыі культура не разьвіваецца, як не разьвіваецца чалавек без памяці. Каб лепш зразумець, паспрабуем уявіць такога чалавека. Скажам, з сёньняшняга дня асоба перастае раптам памятаць усё, што было. Чалавек адразу нібы выпадае з сацыяльнакультурнага жыцьця. Перастае быць паўнавартаснай асобай. Ня зможа далей ні нармальна жыць, ні працаваць.
Расейскія камуністы, зьнішчаючы беларускую гісторыю, фальсіфікуючы і зачыняючы яе для цэлых пакаленьняў, стваралі непаўнавартасныя ўмовы культурнага разьвіцьця, спрыялі інтэлектуальнай люмпэнізацыі (адсутнасьці духоўных каштоўнасьцяў) і культурнай няразьвітасьці ў грамадзтве. А гэта выклікала дэфармацыю нацыянальнай сьведамасьці, неадэкватныя грамадзкія паводзіны народа.
Паза культурай (гэта значыць, увогуле паза культурным чалавечым грамадзтвам) чалавек не разьвіваецца як культурная індывідуальнасьць (дзічэе).
Выходзіць, што для нармальнага і праўдзівага існаваньня і разьвіцьця грамадзтва і чалавека неабходна, каб былі моцныя
Старая Вільня.
нацыянальныя (народныя, этнічныя) культуры, каб іх было шмат і каб людзі, жывучы ў сістэме адной нацыянальнай культуры, маглі рухацца па сьвеце (ці хаця б ведаць, што ў ім робіцца).
У рэальнасьці аднак, назіраюцца істотныя адхіленьні ад узору, узьнікаюць войны і канфлікты з мэтай захопу чужой тэрыторыі ды маёмасьці, прыдумваюцца пачварныя тэорыі ды ідэалёгіі, дзеля асіміляцыі ці вынішчэньня нацыяў, снуецца хітрая палітыка і таемная дыпляматыя, правакуецца культурная экспансія, міграцыі, дыверсіі, імпэрыялізм у культуры і г.д.
На працягу ўсёй гісторыі культурнага існаваньня людзей назіраецца пастаянная разбуральная тэндэнцыя: зьменшыць множнасьць кулыураў (якія ствараюцца ў выніку культурнага разьвіцьця чалавецтва.)
Найвыразьней гэтая зьява ўвасоблена ў ідэалёгіі, псіхалёгіі і палітыцы імпэрыі. Ці ёсьць у гэтым нейкі аб’ектыўны рацыянальны сэнс? На жаль, ёсьць. Для хутчэйшага і вышэйшага разьвіцьця культуры патрэбная ня толькі множнасьць, але і канцэнтрацыя магчымасьцяў, рэсурсаў, грамадзкай сілы. Так узьнікалі вялікія цывілізацыйныя імпэрыі, заснаваныя на крыві і касьцях загіблых народаў, дзе будаваліся велічныя храмы, калёны, помнікі, сфінксы, аквэдукі ды піраміды, тэатры ды стадыёны, a вайна была сродкам культурнага прагрэсу.
Канцэнтрацыя багацьцяў і культуры ў імпэрыях выклікала зайздрасьць малакультурнага, так званага „варварскага сьвету”, зь якім імпэрыі вялі пэрманэнтныя войны. У выніку гэтакіх войнаў узьнікалі нават варварскія імпэрыі (напрыклад, Манчжурыя, Залатая Арда, імпэрыя Тамэрляна, Расея* і г.д.), якія пагражалі зьнішчэньнем любой кулыуры.
Цывілізацыйныя старажытныя імпэрыі зьнікалі, аднак, перш за ўсё, з унутраных прычынаў (заняпад маралі, духоўная дэградацыя), а ня толькі пад ударамі варвараў. Бо нішто ня можа доўга трываць, заснаванае на гвалце і крыві. На месцы імпэрыяў зноў ажывалі ацалелыя народы, адраджалася множнасьць культураў, якія разьвівалі свае народныя традыцыі і вельмі выбарачна засвойвалі культуру імпэрскую.
У ХХм стагоддзі разваліліся і спынілі сваё існаваньне, практычна, усе (акрамя Расеі) сусьветныя імпэрыі (у там ліку, і каляніяльныя). Утварылася мноства нацыянальных і посткаляніяльных дзяржаваў.
Назапашаны велізарны вопыт па самазахаваньні і адраджэньні нацыянальнай культуры.
У гэты ж час становіцца зразумелым (а ў канцы ХХга стагоддзя замацоўваецца ў палітыцы), што вялікая традыцыйная вайна (вайсковая франтавая кампанія) стала эканамічна непасільнай і эканамічна ня выгаднай, a вынікі яе — надзвычай разбуральныя 1 гвалтоўныя для культуры, якая, з ускладненьнем сваёй структуры, стала больш датклівай на разбурэньне.
Да пачатку XXI стагоддзя і спосабы вайны, і імпэрская палітыка пачалі мяняць аблічча. На месца „нэакаляніялізму” „ прыходзіць „глябалізацыя” (якая ўжо « выклікала канфлікт з ісламскім сьветам), a 2 замест традыцыйнай ваеннай акупацыі I часьцей і часьцей ужываецца эканамічная § вайна, распрацоўваюцца мэтады к інфармацыйных, кібэрнэтычных, | прапагандысцкіх, фінансавых войнаў, выкарыстаньне разьведкі, спэцслужбаў і г. д.
Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь (як я ўжо адзначаў раней) была захоплена Расеяй у выніку скаардынаваных дзеяньняў расейскіх спэцслужбаў і савецкага КГБ, з выкарыстаньнем дзеючых мэханізмаў фармаваньня ўлады. Гэта новы від вайны: акупацыя знутры пры дапамозе спэцслужбаў.
На працягу ўсіх гадоў гэтай вайны (з 1994га) адбываецца пасьлядоўнае вынішчэньне асноваў беларускай культуры, гісторыі, эканомікі, незалежнасьці і дзяржаўнасьці. Старая імпэрыя з адсталай эканомікай, культурай, з традыцыйнымі ськіраваньнямі
82
на захоп тэрыторыяў, на генацыд, тэрор і асіміляцыю (такую тэрарыстычную вайну яна вядзе ў Чэчэніі) распачала ў Беларусі новы мэтад вайны — ўнутраную акупацыю, расьцягнутую ў часе, шляхам стварэньня ўмоваў для самазьнішчэньня беларускай нацыі.
Экспансія любой імпэрыі (варварскай ці цывілізацыйнай) ёсьць заўсёды пагроза множнасьці культураў, духоўнаму і фізічнаму існаваньню народаў.
Прыклад зь Беларусяй яскравы, але можам паглядзець на сьвежы прыклад зь іншага боку: як адбываецца экспансія цывілізацыйнай глябалізацыі, наступ супэрімпэрыі. Якім мэтадам тут зьнішчаецца мова, культура, духоўныя традыцыі народаў (інакш бо „глябалізацыі” ці новага каляніялізму плянэты ня станецца). Гэты мэтад ёсьць культурны імпэрыялізм (распаўсюджаньне камэрцыйнай збочанай маскультуры па рыначных каналах). „Культурны імпэрыялізм”, распуста і збочанасьць агрэсіўнай маскультуры ідуць наперадзе глябалізацыі і здольныя разваліць, зьнішчыць, спаганіць любую чалавечую культуру, „зжэрці” любую мараль, разбэсьціць нармальнае грамадзтва.
Радыкальныя ісламісты ў Аўганістане (талібы) пачалі змагацца з культурным імпэрыялізмам даступным ім варварскім мэтадам (рэпрэсіямі) і вышлі зпад кантролю супэрімпэрыі. Праз нейкі час, пад выглядам злаўленьня БінЛадэна, які хаваўся ў Аўганістане, Аўганістан як дзяржава** быў сьцерты з твару зямлі тысячамі бомбаў ды ракетаў. Талібы перасталі існаваць.
Вось такое „радыкальнае ўмяшальніцтва”, як кажуць у хірургіі. (Дарэчы, а дзе БінЛадэн? Але, зрэшты, ня важна, дзе. Галоўнае, што ўсё у парадку і з „правамі чалавека”, і з „ідэаламі дэмакратыі” таксама.)
Дадам толькі, што Аўганістан — стратэгічны ключ да Сярэдняй Азіі і ўсяго Ўсходу. Праз яго — ўсе шляхі. Гэта яшчэ Аляксандар Македонскі ведаў, калі туды ішоў рызыкаваць сваёй галавой і арміяй.
Такім чынам, там, дзе паўстае пытаньне аб існаваньні альбо аб становішчы народаў, заўсёды, першым чынам, узьнікае пытаньне аб нацыянальнай культуры. Усім да яе раптам зьяўляецца справа.
Але, можа, у Беларусі інакш, можа тут — нейкае выключэньне з правіла? Можа, і сапраўды, як кажуць саветы, „какая разннца?”.
Мэта сучаснай, „тэхналягічнай” вайны, гэтак жа, як і мэта традыцыйнай збройнавайсковай кампаніі — аднолькавыя: захоп нацыянальнай маёмасьці, тэрыторыі і рэсурсаў. Культура сама па сабе менш цікавіць акупантаў, але, каб дасягнуць мэты, ім трэба зьнішчыць культуру. Бо культура, мова, гісторыя ёсьць кансалідуючым чыньнікам нацыі. Яны злучаюць народ, робяць яго сьзедамым дзеля нацыянальных інтарэсаў, спрыяюць адпорнасьці народа пры замаху на ягоную ўласнасьць і свабоду. Без культуры народ раззброены.
Усьлед за стратай нацыянальнай культуры ідзе страта нацыянальнай ўласнасьці. Што гэта абазначае — тлумачыць няма патрэбы. Галечу і выміраньне, беднасьць. Зьнішчыўшы нацыянальную культуру, мову, гістарычную памяць народа, чужынцам значна лягчэй забраць („прыватызаваць”, купіць за бясцэн) нацыянальную ўласнасьць, напрацаваную пакаленьнямі, захапіць рэсурсы, фабрыкі ды заводы, зямлю, лясы, дарогі, ваду, нетры, палі ды паветра. Народ становіцца нікім і нічым на сваёй зямлі, якая робіцца ўжо не яго. Чалавек можа пайсьці, праўда, на працу, да новых гаспадароўакупантаў, бо ім патрэбная будзе танная рабочая сіла. Але на гэтым пэрспэктыва яго і замкнецца.
Савецкага простага беларуса, які кажа „какая разннца”, ужо рыхтуюць да нявольніцкай пэрспэктывы. Лібэралкалябаранты да таго ж яшчэ хлусьліва „растлумачаць” яму (паруску), што, маўляў, ня мае значэньня, чыя ўласнасьць, важна гарантаваная праца,
рабочыя месцы, заробкі. I савецкі „пралетар”, даведзены да галечы гэтымі калябарантамі ды чужынцамі, павінен (па задуме) узрадвацца, што ўзамен за ягоную нацыянальную ўласнасьць дадуць яму пустыя гарантыі працы на прыбытак рабаўніку. (Як быццам нешта значаць гарантыі беднаму ды слабому.)