• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    76
    „адміраць”, бо пры камунізме плянавалася адна мова (падразумевалася, што руская). Пра гэта пісаліся псэўданавуковыя дысертацыі, чыталіся даклады на канфэрэнцыях і лекцыі ў інстытутах, паэты плакаліся ў вершах („Кажуць, мова мая адамрэ...” і г.д.).
    Інтэлігентаў, якія цьвёрда баранілі мову і беларушчыну, называлі „нацдэмамі” ды „нацыстамі” (а гэта тады былі небясьпечныя палітярлыкі). Іх перасьледвалі, іншых людзей, што размаўлялі пабеларуску, абзывалі „калхозьнікамі”, „дзярэўняй”, і ўсё гэтае антыбеларускае варварства адкрыта падтрымлівалася зграяй начальнікаў, савецкіх кіраўнікоў, камуністаў, савецкіх палкоўнікаў ды іхных жонак, кагэбістаў, савецкіх настаўнікаў ды камсамольцаў і г.д.
    У пачатку 60х гадоў вясковым людзям дазволілі атрымліваць пашпарты (раней калгасьнікам пашпарты не выдавалі) і больш свабодна перамяшчацца. Пачыналася адміністрацыйная індустрыялізацыя, будаўніцтва гігантаў вялікай хіміі, меліарацыя ды інтэнсіфікацыя і г.д. 3 пачаткам 60х назіраецца масавая міграцыя сельскіх людзей у зрусіфікаваныя гарады. За кароткі час насельніцтва Менска павялічылася ўдвая. Ужо на 1979 год на вёсцы засталося толькі 28 адсоткаў жыхароў, амаль 72 адсоткі жылі ў горадзе. Усё гэта яшчэ больш умацавала нацыянальнадэмаграфічную карціну ў беларускіх гарадах, якія былі беларускімі па пераважным нацыянальным складзе насельніцтава.
    Аднак чэшскага варыянту (як сто гадоў таму) не атрымалася. На вуліцах загучэла „трасянка”, і горад зноў моўна зрусіфікаваўся. Больш таго, масавы і раптоўны прыход вясковага насельніцтва ў гарады канчаткова дабіў рэшткі даўняй беларускай гарадзкой культуры. Акурат у гэты час амаль бесперашкодна зьнішчаліся гістарычныя цэнтры беларускіх гарадоў, помнікі архітэктуры, пераймяноўвалі вуліцы і г.д. Для прыбылага вясковага насельніцтва горада гарадзкая гісторыя нічога ня значыла, горад быў для іх чужым асяроддзем і не зьяўляўся родным домам. Яны хутчэй стараліся атрымаць прапіску, размаўляць паруску (як начальства), стаць у чаргу на кватэру і гадоў праз 15 атрымаць яе. (Жыльлё і разьмеркаваньне жыльля было ў руках дзяржаўнай бюракратыі.) На гэтым жыцьцёвыя мэты гарадзкога вяскоўца, практычна, заканчваліся. Нашыя гарады па сваім сацыяльнакультурным узроўні і характару насельніцтва сталі нагадваць вялікія вёскі (толькі без беларускай мовы).
    Справа ў тым, што ў 6070х гадах у беларускія гарады перасяліліся не эканамічна вольныя людзі, як некалі ў Чэхіі (каб знайсьці працу, зарабіць грошай, адкрыць бізнэс, пачаць вытворчасьць, гандль і г.д.). У беларускія савецкія гарады ўцёк нядаўна запрыгонены, загнаны, запалоханы калгасьнік з адпаведнай псіхалёгіяй, залежнасьцю, няўпэўненасьцю ў сабе і мінімумам патрабаваньняў. Але нават гэты мінімум ён павінен быў яшчэ заслужыць у адміністрацыйнай сістэмы.
    Гэта была заплянаваная міграцыя ў таталітарным савецкім сьвеце пад чужой уладай: без свабоды, без дачыненьняў уласнасьці, без пашаны да беларуса і нацыянальных ідэй.
    Дэфармаваная этнічная сьведамасьць ня ў стане супраціўляцца ніякай экспансіі, якая валодае канцэптуальнай культурнай (ці квазікультурнай) ідэалёгіяй і ня ў стане захоўваць сваё асяроддзе ў агрэсіўных чужародных умовах. 3 сьведамасьцю „тутэйшых” у таталітарных абставінах цяжка стварыць нацыянальную гарадзкую культуру, а з псіхалёгіяй „вясковасьці” і ўсьведамленьнем другаснасьці — нельга яе перайначыць.
    Каб дасягнуць мэты, асіміляцыйная палітыка імкнецца, перш за ўсё, сцьвердзіць сваю мову на акупаванай тэрыторыі, зьнішчыць нацыянальныя эліты і асіміляваць гарады. Калі гэта рэалізуецца, то далейшы ход асіміляцыі і разбурэньне нацыянальнай культуры адбываецца ўжо хутка і паўсюдна.
    Калі ў гэтых абставінах нацыя траціць мову і пераходзіць на мову асімілятараў, то яна ўцягваецца тады ў самазьнішчэньне, бо неабходныя цывілізацыйныя працэсы (напрыклад, урбанізацыя, прыватызацыя, інфарматыка, адукацыя, уніфікацыя дзяржаўнай сістэмы, стандартызацыя і г.д.) пачынаюць дзейнічаць не як нацыянальна кансалідуючыя, а як асіміляцыйныя (нацыянальна разбуральныя) мэханізмы.
    * * *
    У беларусаў, як і ў іншых народаў (асабліва ў тых, што змагаліся за нацыянальнае адраджэньне), існуюць адначасна розныя ўзроўні сьведамасьці. Але калі ў іншых ранейшыя, ужо гістарычныя, ўяўленьні пра сябе выяўляюцца як рэліктавыя зьявы, то ў нас, з прычыны асаблівасьцяў гісторыі, яны даволі пашыраныя. Асобы з этнічнай, і асабліва з „трасянковай” сьведамасьцю (этнічна дэфармаванай), не адмаўляюцца ад прыналежнасьці да беларускай нацыі і да Беларускай краіны, але не разумеюць значэньня і не даражаць нацыянальнымі каштоўнасьцямі і інтарэсамі нацыі: беларускай мовай, помнікамі беларускай гісторыі і культуры, беларускай тэрыторыяй, прыродай і г.д.
    Анатоль Казловіч у сваіх філясофскапсіхалягічных развагах пра беларускую прыроду і чалавека ў ёй дакладна заўважыў, што для шмат якіх вясковых беларусаў прырода, прастора, у якой яны жывуць, і ёсьць іхная Бацькаўшчына, іхнае паняцьце пра Радзіму, іхны Дом, апошні прыстанак, куды яны імкнуцца, дзе яны знаходзяць упэўненасьць і душэўны спакой. Але калі чужынцы пачалі крамсаць іхную Радзіму, асушаць ды выпростваць, высякаць ды капаць — яны маўчалі. Яны нават не супраціўляліся. Хоць месца ім на іхнай зямлі ўжо амаль не пакінулі.
    На жаль, гэта тыповыя паводзіны ігнараваных людзей з этнічнай сьведамасьцю. Аналягічна паводзяць сябе іншыя людзі і цэлыя народы з тэрытарыяльнапрыроднымі паняцьцямі Бацькаўшчыны ў сутыкненьні з вынішчэньнем іхняга жыцьцёвага асяроддзя (народы Поўначы, Сібіры і г.д)
    Змагацца за сваю прыродную Бацькаўшчыну, супраць вынішчэньня зямлі пасьлядоўна могуць толькі асобы, аб’яднаныя нацыянальнай ідэяй, а не насельніцтва на ўзроўні рэліктавай (і, тым больш, дэфармаванай) сьведамасьці.
    Гэта агульнае месца. Няправільна было б бачыць на Беларусі нейкае выключэньне ці абвінавачваць вясковых беларусаў у тым, да чаго іх змусіла савецкая ўлада, чужынцы і прыбышы, перад якімі яны былі безабаронныя. I мы гэтага ня робім. Людзі, перажыўшы генацыд і ня злучаныя агульнай нацыянальнай мэтай, баяліся выступаць супраць савецкай „уласьці”. Страх захаваўся па сёньняшні дзень.
    Але каб перамагчы і нават каб захавацца, трэба супраціўляцца ўсялякаму вынішчэньню.
    * * *
    Тое, што прастора і прырода мае велізарны псіхалягічны ўплыў на чалавека, —гэта аксіёма. Культурныя людзі стараюцца палепшыць сваю прастору і асяроддзе, дзе існуюць.
    Падсумоўваючы вопыт, можна зрабіць заключэньне, што існуе, відавочна, пэўны псіхалягічны парог ва ўспрыняцьці „дрэннай” (іншай) прасторы, перайшоўшы які чалавек не вытрымлівае, траціць сьведамасьць, адбываецца параліч псіхікі. (Псіхалягічны эфэкт парогавай прасторы скарыстоўвалі, напрыклад, рускія энкавэдзістыбальшавікі пры катаваньні людзей.)
    Псіхапарогавым эфэктам валодае, на мой погляд, касьмічная прастора за межамі зямной гравітацыі, дзе экстрымальныя ўмовы для чалавека канчаюцца і пачынаецца псіхічны хаос (цёмнае царства ГаргоныМядузы, як сказалі б старажытныя грэкі).
    Некалі, у XVIIIXIX стагоддзях, філёсафы будавалі пазнаваўчыя
    77
    сістэмы геаграфічнага дэтэрмінізму, дзе дамінуючым фактарам уплыву на характар і паводзіны людзей лічылі якраз прастору, геаграфічнае асяроддзе, залежнасьць ад геаграфічнай шырыні, клімату, вышыні над узроўнем акіяну і г.д.
    Погляды геаграфічнага дэтэрмінізму былі вельмі аднабокімі, каб растлумачыць філясофскія праблемы з свайго гледзішча. Тым ня менш, пэўны сьлед у разуменьні зьяваў яны пакінулі.
    Я, праўда, не рызыкнуў бы напрасткі зьвязваць прасторавы характар беларускага краявіду з характарам народу, хоць пэўную адпаведнасьць можна знайсьці на этнічным узроўні.
    Прыродны ўплыў быў раней і існуе цяпер. Мы ўвесь час адчуваем яго ў эмацыйным успрыняцьці. Гэта становіцца добра зразумелым, калі ад’едзеш ад Беларусі далей. Тады шмат якімі беларусамі апаноўвае настальгія (мэлянхолія, дэпрэсія) па беларускай прасторы і краявідах. Я шмат разоў назіраў гэта ў беларусаў за мяжой і перажываў сам.
    Гэта вельмі цяжкі псіхічны стан, які ў некаторых (як правіла, у тых, хто ня ў стане вярнуцца) доўжыцца гадамі і які я нікому б ня зычыў перажываць. Чалавек адчувае боль душы. Ва ўяўленьні, днём і ноччу, узьнікаюць краявіды Бацькаўшчыны і адчуваньне страчанага замілаваньня. Пачуцьцё страчанасьці любові ў некаторых даходзіць да роспачы, да самазабыцьця, да фетышызацыі прадметаў, гукаў і пахаў Айчыны, да галюцынацыяў у рэальнасьці і да нематываванага адчаю (плачу).
    Такое адчуваньне можна параўнаць са станам, як пасьля страты каханай ці са стратай (сьмерцю) самага блізкага чалавека. Толькі душа шчыміць шматкроць мацней і даўжэй.
    Калі чалавек мае моцную волю і разумее, што зь ім адбываецца, то можна перамагчы настальгію па роднай прасторы, задушыць у сабе боль, загнаць яго на дно. Але калі не змагацца, то, як кажуць, Бог — бацька. Тады дапамагчы можа толькі час.
    Тысячы беларусаў пасьля 2й Сусьветнай вайны, якія апынуліся за межамі Бацькаўшчыны, і шмат хто цяпер прайшлі праз такое выпрабаваньне.
    Але ўсё гэта, як кажуць, цяжкая проза. (Хоць, можа, й ня ўсім ведамая). Мяне захапіла іншае адкрыцьцё, якое выявілася само сабой, Трэба было толькі параўнаць.
    Я аб’ехаў усю Беларусь, уздоўж і ўпоперак і па пэрымэтру. У беларускім краявідзе паўсюдна адчуваецца нейкая цёплая таемнасьць, нейкая сьвятасьць, прысутнасьць сьветлага Духа. Беларускі краявід мае нейкую Боскую пячатку, душэўную заспакоенасьць. Вось жа нездарма нарадзілася выслоўе: „На Беларусі Бог жыве”.
    На Беларусі гэтая Боскасьць была для мяне абсалютна відавочнай, і я меркаваў, што так ёсьць ва ўсёй прыродзе. Усюды на Зямлі, думаў я, павінна бачыцца пячатка Бога.
    Але потым, паезьдзіўшы трохі па сьвеце і паўзіраўшыся, я нідзе такога, як на Беларусі, ня ўбачыў і не адчуў.
    Можа быць, у гэтакім адчуваньні Боскасьці беларускай прыроды ёсьць блізкая псіхалягічная аснова, як і ў перамене прасторы? Але ўсё гэта, як і раней на Беларусі, фіксуецца мной у спакойным стане духу і дастаткова рацыянальна.
    Тут справа не ў суб’ектыўнасьці. Прырода, як і чалавек, мае сваё аблічча. Ёсьць людзі з добрымі вачыма, сьветлай усьмешкай і спагадным тварам, мы кажам, з Боскім абліччам. Гэтыя людзі валодаюць канцэнтрацыяй дабра.