Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Народ — у савецкім уяўленьні — гэта простыя, як правіла, менш адукаваныя людзі, масы, якія займаюцца пераважна ручной працай, вытворчасьцю і гуртуюцца ў натоўп, рабочыя ды калгасьнікі.
Савецкае (ці савецканародніцкае) паняцьце пра народ бытуе ў Беларусі па сёньняшні дзень. Зьявіліся нават нэўрастэнікі, гатовыя праклінаць быццам бы „дурны народ” (як яны кажуць), што ня йдзе на барыкады і галасуе за Лукашэнку,
Нацыянальнадэмакратычнае разуменьне паняцьця „народ” (беларускі народ) — іншае. Народ, як я ўжо казаў у пачатку, — гэта ўсе мы — беларусы, жыхары нацыянальнадэмакратычнай дзяржавы. Гэта ўсе мы — людзі аднаго беларускага этнасу, яго мовы, гісторыі і тэрыторыі, незалежна ад адукацыі, сацыяльнага стану і роду заняткаў. *
Паводле прынцыпаў нацыянальнадэмакратычнай дзяржавы, кожны беларус ёсьць частка беларускага народа, кожны можа (мае магчымасьць) сказаць: народ — гэта я. Сумяшчэньне індывідуальных інтарэсаў і пачуцьцё адказнасьці за ўсіх — гэта той стан, якім характарызуецца народ у дэмакратыі айчынаў.
* Прадстаўнікі іншых дзяржаваў і іншых нацыянальнасьцяў, якія маюць беларускае грамадзянства і валодаюць усімі правамі, зьяўляюцца інтэгральнай часткай беларускага грамадзтва (у палітычным і юрыдычным сэнсе). У нацыянальнакультурным сэнсе яны могуць карыстацца правамі нацыянальных мяншыняў
69
Тым часам, калі пагаварыць зь беларусамі, то шмат хто думае, быццам народ — гэта нехта, а ён — так сабе: інтэлігент, ці вучоны, студэнт, ці ўвогуле „просты чалавек”.
За часы акупацыяў і вынішчэньняў у беларускім народзе (як і ў кожным іншым) набралася шмат неадпаведных, чужых, аджылых меркаваньняў, наносных якасьцяў, якія адмоўна ўплываюць на мэнтальнасьць, перашкаджаюць адпаведна ацэньваць рэчаіснасьць.
Гэтыя „адмоўныя якасьці” можна, што называецца, раскласьці па палічках. Але я ня бачу аніякай неабходнасьці ў такога роду аналізе і катэгарычна супраць выстаўленьня народных балячак напаказ у той час, калі зачыняюць беларускія школы, зьневажаюць беларускую мову, аплёўваюць беларускія сымвалы, гісторыю і культуру, Васіля Быкава, Кастуся Каліноўскага, і ўсё гэта называецца афіцыйнай палітыкай. Трэба нам шукаць іншыя спосабы народнай размовы і пазбаўленьня ад недахопаў, чым выстаўленьне іх на публічны агляд у няволі. (Мы ўжо маем гістарычны вопыт самабічаваньня перад чужымі.) Пра нашыя народныя ўнутраныя бядоты публічна мы будзем гаварыць у вольнай Беларусі (калі застанецца ў гэтым патрэба).
Вышэйшая праўда ня ў тым, што ў нас склаліся тыя ці іншыя адмоўныя звычкі, а ў тым, што цяпер, як на вайне, патрэбная адказнасьць і разумная самаацэнка, нельга даваць аргуманты нягоднікам і ворагам беларушчыны, каб яны потым пацьвельваліся і зьневажалі наш народ, спасылаючыся на выказваньні самых беларусаў.
Калі йдуць у адведкі да хворага чалавека, то не кажуць яму, як ён кепска выглядае і што можа памерці, бо вышэйшая праўда ў іншым — падтрымаць хворага, каб выздаравеў.
Нам, беларусам, патрэбна цяпер не самакрытыка і не самаедзтва, а самападтрымка, станоўчыя прыклады і станоўчыя ідэалы. (Тым больш, што самаедзтва — адна з заганаў у нашым грамадзтве.)
Памятаю, нядаўна ў Чэхіі група чэхаў і беларусаў слухала беларускую песьню, дзе сьпявакбеларус вітаў беларускую „нацыю”, абзываючы яе грубым зьняважлівым словам.
„Калі б такое пра чэхаў сьпяваў чэх, — сказаў адзін, — яго б проста...” (Тут я не перадаю, што б зь ім зрабілі, каб не пашыраць экстрэмісцкія выказваньні, але прысуд быў бы вельмі жорсткі.)
Іншая справа, што чэхі такога не сьпяваюць. He прыходзіць у галаву. А беларусы — нічога. Слухаюць. Прывыклі, відаць.
Зважайма, аднак, што як мы думаем, так мы і жывём. А не наадварот.
Беларускі народ — гэта ты і я, ён і яны. He забывайма, што народ існуе на доле (кансэрватыўная ягоная частка), але разьвіваецца ўгары.'
Народ, як ужо гаварылася, жыве ў лепшых сваіх прадстаўніках. Павінен быць балянс, давер, лучнасьць паміж элітай і паспольствам (грамадзтвам). I найперш — у разуменьні і ўспрыняцьці нацыянальных каштоўнасьцяў. На верхавіне ж народу палягае і трымаецца найвялікшая адказнасьць за ягоны лёс.
Ці ўсьвядоміла сабе гэта наша беларуская „верхавіна”? Вось дзе пытаньне.
* * *
Што трэба рабіць, каб народ існаваў, ствараў і разьвіваўся, як забясьпечыць стабільнасьць ягонай трыадзінай структуры быцьця?
Як і ва ўсялякай канструкцыі, ідэйнай ці матэрыяльнай, тут ёсьць асновы (апоры), на якіх трымаецца ўвесь балянс зьявы. Калі гэтыя апоры выбіць, структура пачынае распадацца, зьява не разьвіваецца. На зьберажэньне такіх апорных асноваў нацыі павінна накіроўвацца агульная энэргія народа. (Тут падкрэсьліваю, што менавіта агульная энэргія, як імпэратыўнае дзеяньне, якое не падлягае сумненьню і ўсьведамляецца як неабходнасьць.)
На ўзроўні ЛЮДЗЕЙ галоўным зьберагаючым і фармуючым грунтам зьяўляецца салідарнасьць. Пачуцьцё салідарнасьці рознае ў розных народаў. Мы гэта выразна бачым на практыцы і заўсёды можам ацаніць вынікі гэтай рознасьці.
Салідарнасьць — вялікая сіла, моц народа. Калі народ салідарызаваны, ён вытрывала пераносіць удары лёсу (страту незалежнасьці, акупацыю, генацыд, рэпрэсіі, перасьлед і інш.). Салідарны народ — непераможны, на салідарнасьці трымаецца грунт яго незалежнасьці і свабоды.
Пачуцьцё салідарнасьці — гэта частка мэнтальнасьці народа, яно складваецца гістарычна на працягу жыцьця пакаленьняў. Яго нельга адразу зьнішчыць і адразу набыць. Патрэбныя адпаведныя ўмовы і доўгі працэс, замацаваны ў падсьведамасьці.
Трэба разумець, што народу з малой салідарнасьцю цяжка самарэалізавацца (асабліва ў неспрыяльных умовах), ён лягчэй паддаецца асіміляцыі і без супраціву здольны растрачваць свой духоўны і народны набытак. Аднак салідарнасьць можна шматкроць павялічыць тады, калі народ усьведамляе яе неабходнасьць.
На ўзроўні ДОМУ галоўным апірышчам зьяўляецца незалежнасьць (дзяржаўная незалежнасьць). Гэтая пазыцыя дасягаецца і зьберагаецца толькі агульным калектыўным дзеяньнем і зьяўляецца ўмовай нармальнага разьвіцьця.
Народнае разьвіцьцё найбольш поўна забясьпечваецца дзяржаўнай палітыкай. Таму на структурным узроўні ДОМУ няма нічога важнейшага за дзяржаўную незалежнасьць, бо толькі тады ўвогуле можна нешта гарантавана плянаваць і рабіць у маштабе ўсёй нацыі.
Цяперашні актуальны лёзунг Беларускага Народнага Фронту: „Не павы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свбода, бо не бывае ,,правоў чалавека” пад акупацыяй", — гэты лёзунг зыходзіць якраз з разуменьня прыярытэту дзяржаўнай незалежнасьці. Калі ня ставіць галоўнай мэтаю барацьбу за свабоду і незалежнасьць, то можна ўвесь час змагацца за „правы чалавека” (дасягаючы мізэрнасьці цаной вялікіх ахвяраў), але змарнаваць будучыню ўсёй нацыі. Будучыня найперш — у свабодзе, а не ў выпрошваньні правоў перад акупантамі і дыктатарам.
Змагацца за правы неабходна. Але без барацьбы за волю — гэтч лёгіка калябарантаў. Хаця (тут я зраблю адступленьне ад тэмы) нельга адмаўляць нацыянальнай калябарацыі з акупацыйным рэжымам у сфэры адміністрацыі, бо трэба абараняць народ любымі спосабамі. Аднак і ў абароне трэба мець на мэце змаганьне за незалежнасьць.
Шмат якія беларускія адраджэнцы пэрыяду 2й Сусьветнай вайны сьведама пайшлі працаваць у цывільную акупацыйную адміністрацыю, адчынілі беларускія школы, тэатры, арганізавалі беларускую моладзь, у канцы вайны — беларускія вайсковыя адзінкі, выхавалі паўтысячны беларускі афіцэрскі корпус і адначасна (яны ж) адразу стварылі антынямецкае падпольле — таемную Беларускую Незалежніцкую Партыю, якая змагалася зь немцамі. (I якую гэстапаўцы вынішчылі амаль на палову.)
Потым тысячы беларускіх адраджэнцаў стварылі моцную беларускую палітычную эміграцыю на Захадзе, аднавілі дзейнасьць Рады БНР, удзельнічалі ў халоднай вайне супраць СССР, зьбераглі беларускія сымвалы і Беларускую нацыянальную ідэю, якую ў 80х гадах зноў узьняў і сцьвердзіў нанова Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне”.
Другі прыклад калябарацыі: 20я гады, беларускія дзеячы паверылі абяцаньням бальшавікоў і вяртаюцца на Беларусь. Яны працуюць дзеля Бацькаўшчыны, беларускай навукі, асьветы, культуры, не стварыўшы ніякага антыакупацыйнага падпольля і не змагаючыся з бальшавізмам. Практычна, усе яны неўзабаве былі
70
фізічна зьнішчаныя НКВД, перастраляныя, як качкі, а тыя, што трапілі ў ГУЛАГ, толькі перад сьмерцю зразумелі сваю памылку.
Трэці прыклад: пасьляваенная беларускасавецкая калябарацыя. Тут згнечаны нават інстынкт супраціўленьня. Абарона Беларушчыны ідзе на ўзроўні адстойваньня нацыянальных правоў, дазволеных у межах камуністычнай дактрыны і савецкай палітыкі. Хоць кожны разумеў, што ўсё вырашае не камуністычная дактрына, а крамлёўская ўлада.
Цяперашняя сітуацыя паказвае, што Масква (дакладней
нацыянальных дзяржаваў. Сцьверджаньне нацыянальнай мовы адбывалася рознымі шляхамі, але паўсюдна гэтае пытаньне ўспрымалася тады як палітычнае і вырашалася часам у зацятай барацьбе з імпэрскай палітыкай вялікіх дзяржаваў.
Мова, якая ў сваёй фэнамэнальнай сутнасьці зьяўляецца наймагутнейшым сродкам культуры (бо фармалізавала і сфармавала чалавечае думаньне), у пэрыяд стварэньня нацыяў асэнсоўваецца якраз у гэтым культуралягічным значэньні як галоўны, зьвязваючы і культурны чыньнік нацыі.
Дзіцячы фальклёрны тэатр „Госьціца". Менск.
маскоўская палітычная ўлада: КГБФСБ) зрабіла тактычныя высновы са стогадовай барацьбы зь беларускім Адраджэньнем. Яна імкнецца насадзіць рускую вышэйшую адміністрацыю ў Беларусі, выключыўшы супрацоўніцтва зь беларусамі нават на ўзроўні былых савецкіх функцыянераў і ствараючы пры гэтым сваю квазіапазыцыю з былой каляніяльнай намэнклятуры. (Тактыка так званага „кіруемага канфлікту”.)
Практычна, ідзе франтальнае зьнішчэньне ўсяго беларускага. (Цяпер узяліся за разбурэньне Курапатаў, за беларускія кадры і за закрыцьцё апошніх беларускіх газэтаў.) Сітуацыя падобная, як у 1943 годзе за часы гаўляйтара фон Готбэрга — беларусафоба і шэфа Гэстапа, які арганізаваў забойствы дзеячоў Беларускай Незалежніцкай Партыі і ліквідацыю прыхільнага да беларусаў Вільгэльма Кубэ.
* * *
Але вернемся да нашай размовы пра апорныя асновы народу.
На ўзроўні ХРАМУ, у сфэры ідэяў, творчасьці, веры, культуры, галоўным апірышчам зьяўляецца нацыянальная мова.