• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Паўмоўнае існаваньне прыпыняе ўнутраны спантанны працэс культурнага разьвіцьця чалавека, таму што тармозіць нацыянальнае самапазнаньне (ідэнтэфікацыю) яго грамадзкага, культурнага і духоўнага „Я”.
    Аднак здольнасьць да спажываньня культуры пры гэтым застаецца. Толькі яна, гэтая здольнасьць, зьмяняе арыентацыю з унутранага сьвету на зьнешняе асяроддзе, з актыўнай пазыцыі на пасіўную (спажывецкую). У выніку ўзьнікаюць умовы для разьвіцьця і спажываньня масавай культуры, эрзацу, сурагату, імітацыі духоўных каштоўнасьцяў.
    Шкоду, якую наносіць беларускай культуры паўмова „трасянка” (і ўвогуле, дэградацыя мовы, распаўсюджваньне чужых слэнгаў, жаргонаў, вульгарызмаў, паняцьцяў і г.д.) ніхто не падлічваў, і, як я ўважаю, ня шмат хто разумее, бо, як мяркуюць, справа ў прычынах, і зь імі трэба змагацца. Правільна. Але калі б так усё было проста, то трасянкавыя палітыкі не кіравалі б уладай у дзяржаве.
    Найлепшы сродак выратаваньня беларускай мовы — гэта паўсюдна пачаць на ёй гаварыць. Гаварэм жа, і будуць нас паважаць.
    * * *
    Знаёмства зь іншай мовай пачынаецца са слуханьня, як яна гучыць, з адчуваньня яе мэлёдыкі і рытму словаў, якія мы ацэньваем, паводле нашага густу ці законаў эстэтыкі. Ужываюцца ацэнкі: прыгожая — непрыгожая. Спэцыялісты стварылі нават адмысловую сістэму тэставаньня моваў па мэлядычнасьці, гучнасьці, колькасьці адкрытых складоў і звонкіх зычных ды галосных гукаў, камбінацыі звонкіх зычных з галоснымі, па вакальных магчымасьцях і г.д. Беларуская мова ў гэтакім тэставаньні займае шостае месца ў сьвеце.
    Наўрад ці трэба да гэтакіх дасьледваньняў адносіцца надта сур’ёзна, але ўсяроўна прыемна.
    Я сустракаў шмат добрых людзей сярод палякаў, латышоў, украінцаў, ангельцаў, якія былі захопленыя вымаўленьнем, словамі і мэлёдыкай нашай мовы, прасілі пагаварыць пабеларуску і слухалі з захапленьнем, нібы музыку.
    Памятаю, у 70х гадах я пазнаёміўся з маладым літоўцам з Каўнаса Ёзасам Рыбікаўскасам. У дзяцінстве ён прачытаў на пачку з макаронамі словы на незнаёмай мове. Высьветлілася, што напісана пабеларуску. Ёзаса гэтая мова так зацікавіла і потым так спадабалася, што ён вывучыў яе, бегла гаварыў, нават вершы пісаў пабеларуску. Пасьля ён прыязджаў спэцыяльна ў Менск, каб паслухаць беларускую мову (так яму было прыемна). Праўда, у Менску яго напаткаткала вялікае расчараваньне.
    Латышская літаратуразнаўца Мірдза Абала выдатна размаўляе пабеларуску. У 70х гадах яна сказала мне, што яе цягне на
    Беларусь, як магнітам, і што яна заўсёды стараецца прыехаць на Горадзеншчыну, каб толькі пагаварыць пабеларуску ды паслухаць беларускае мовы.
    У цэлым жа, я лічу, што на сьвеце няма непрыгожых моваў. Кожная мова — прыгожая, бо выяўляе асабовую сутнасьць бясконцага, невычарпальнага, шматаблічнага Боскага сьвету. Гаворачы, напрыклад, пра звонкую мэлядычнасьць італьянскай мовы, у нас звычайна ўзьнікае жаданьне спаслацца на дасканаласьць бэльканта, на традыцыі італьянскай опэры і г.д. Але немагчыма ўявіць у італьянскай мове, скажам, тувінскі гарлавы сьпеў. Тым часам па сіле ўзьдзеяньня і глыбіні выяўленьня нашага, але не прывычнага нам сьвету і ў не прывычнай нам эстэтыцы, гэта ёсьць магутнае мастацтва. Для вобразнага выяўленьня яму адпавядае якраз тувінская мова. I зьбегі зычных тут вельмі дарэчы. Яны на месцы гэтак жа, як італьянская вакальнасьць мовы на месцы ў опэрным бэльканта.
    * * *
    Чым я найбольш захоплены ў Беларускай мове, гэта яе вобразнасьцю і ёмкасьцю слова (і па зьмесьце, і па гучаньні). Другое, што мне надта падабаецца, гэта шматварыянтнасьць гучаньня і напісаньня словаў, і потым — багацьце сінонімаў. Тут рай для паэтаў, можна плаваць і купацца, плюскацца ў такой багатай мове, было б толькі што казаць.
    Калі глянем у гісторыю нашай мовы, то займае дых. Беларуская мова існавала даўно, яшчэ на племянным узроўні ў дапісьмовы пэрыяд. На думку гісторыкаў, як мінімум, у VIm стагоддзі, яна ўжо была. Але на самай справе — раней. Гэта можна зразумець, аналізуючы гісторыю і аўтэнтычны фальклёр (асабліва тэксты).
    У Хм стагоддзі пісьмовасьць распаўсюдзілася на Беларусі разам з Хрысьціянствам у чужой старабаўгарскай мове. Гэтая славянская мова, часткова набліжаная да беларускай, стала адыгрываць ролю афіцыйнай, кніжнай, „граматнай” мовы, мовы, на якой пішуць і размаўляюць пісьменныя людзі (найперш, сьвятары і сацыяльныя вярхі). У пэўнай ступені, яна займала такое ж становішча ў старажытнай Беларусі, як пазьней — мова вярхоў у Атаманскай імпэрыі. Старабаўгарская мова ў беларускай культуры — гэта была мова бяз этнасу, гэта ад пачатку был? мёртвая мова. Паступова, з разьвіцьцём грамадзтва і ўскладненьнем функцыяў дзяржавы, адбывалася лексічнае ўзаемапранікненьне моваў і экспансія жывой беларушчыны ў мёртвую кніжную мову.
    Асабліва гэта стала відаць у XIV XV стагоддзях. Ужо ў XVIm стагоддзі, у пэрыяд Рэнесансу, мёртвая старабаўгарская мова зьнікае з грамадзкага ўжытку і лякалізуецца толькі ў праваслаўнай царкве, і то, як царкоўны (царкоўнаславянскі) афіцыёз. У дзяржаўных і грамадзкіх дачыненьнях у Вялікім Княстве Літоўскім запанавала старабеларуская кніжная мова, якая канчаткова выцесьніла, запаланіла і перамагла ранейшую кніжную старабаўгарскую мову.
    Тут варта заўважыць, што рускія савецкія гісторыкішавіністы называлі старабаўгарскую мову „древнерусскнм языком” і будавалі на гэтым цэлыя антынавуковыя канцэпцыі аб міфічным „древнерусском государстве” (пад якім падразумевалі Кіеўскую Русь і часова залежныя ад яе землі), аб „узьнікненьні” беларусаў, украінцаў і рускіх зь міфічнай „древнерусской народностн” (якой ніколі не існавала) і аб пачатку беларускай мовы з XIV стагоддзя, a беларускай гісторыі — з 1917 года.
    Рускія афіцыёзныя гісторыкі прыдумвалі гісторыю, каб абгрунтаваць нібыта натуральнасьць існаваньня СССР, расейскі каляніялізм і расейскія прэтэнзіі на Украіну і Беларусь.
    Я сказаў у пачатку, што, азіраючыся на гісторыю нашай мовы,
    66
    займае дых. Таму што на старабеларускай дзяржаўнай мове неверагодна шмат напісана, таму, што я зачараваны яе багацьцем, вобразнасьцю, распрацаванасьцю і хараством. Пачытаўшы на старабеларускай кніжнай мове, разумееш, чаму Максім Багдановіч, седзячы ў расейскім горадзе Яраслаўль і акунуўшыся ў чытаньне гэтай мовы, стаў вялікім паэтам. Вось жа і сапраўды, што ,,як алень спрагнелы, мкнець да вады крынічнай, шукаю Бога я ”.
    Апошняя зьмена кніжных і афіцыйных моваў адбылася шмат дзе ў Эўропе (і ня толькі ў Эўропе) у XVIIIXIX стагоддзях, у пэрыяд узьнікненьня нацыянальных рухаў супраць імпэрыяў, з разьвіцьцём літаратуры рамантызму і ў выніку стварэньня нацыянальных дзяржаваў.
    У гэты час адбываецца пранікненьне ў літаратурны і афіцыйны ўжытак народнай мовы (гэта значыць мовы, на якой гаварылі і сьпявалі шырокія масы народа). Менавіта гэтая мова стала мовай нацыянальнай літаратуры, менавіта за яе змагаліся нацыянальныя рухі, менавіта на ёй будавалася нацыянальная дзяржава і новая нацыянальная культура. Беларуская гісторыя, таксама як і гісторыя іншых народаў, добра ілюструе гэты моўны працэс.
    Цяперака, азірнуўшыся за сабой, углядаючыся ў глыбіню, у наш народны лёс, можам сказаць коратка і ёмка: Беларуская мова — гэта мы.
    * * *
    Але ёсьць яшчэ вышэйшая цана мовы, якая не вымяраецца нават жыцьцямі. Мова належыць усім пакаленьням народу, якія жылі дагэтуль і якія будуць жыць потым. Мова належыць мінуламу і будучыні. Ніхто ня мае права разбуральна распараджацца лёсам нацыянальнаіі мовы (а толькі станоўча), ніякі чалавек і ніякое пакаленьне народу. Мова ёсьць трансцэндэнтная, вечнасная каштоўнасьць нацыі. Таму пытаньне існаваньня ці абмежаванасьці ўжываньня мовы ніколі і нідзе не вырашаецца на рэфэрэндумах. Бо людзьмі (пакаленьнем) могуць маніпуляваць. He дазваляюць вынясеньня лёсу мовы на рэфэрэндум і беларускія законы.
    * * *
    У, цяперашніх абставінах, калі ўлады рэжыму прыніжаюць беларускую мову, зачыняюць беларускія школы ды беларускія газэты, па афіцыйных крыніцах вядома, што больш за 86 адсоткаў грамадзянаў Беларусі лічаць беларускую мову сваёй роднай, але толькі каля сарака адсоткаў карыстаюцца ёй ў жыцьці.
    I тут узьнікае пытаньне, якое мне задавалі ўсюды, на якое ня проста адказаць і цяжка ўсім растлумачыць. Бо не разумеюць. Пытаньне гэтае гучыць так: „А чаму беларусы між сабой не гавораць пабеларуску? ” Усе на сьвеце між сабой гавораць пасвойму. Цыганы, якія ніколі ня мелі і ня маюць сваіх школаў, бо не існуе цыганскай пісьмрвасьці, а між сабой — гавораць пацыганску. Ня знойдзеш цыгана, які б не гаварыў пацыганску. Дык у чым жа справа?
    Ня стану і я адказваць на дзіўнае пытаньне, тым больш, паўтаруся, што нідзе нас у гэтым не разумеюць. Зазначу толькі, што, для датрыманьня чалавечай годнасьці і нават найпрасьцейшага культурнага звычаю ці маральнага рушэньня, заўсёды патрэбнае стараньне і сіла духа. У канцовым выпадку вырашае воля. Нішто ня можа перамагчы волю людзей, калі яна моцная і калі яна ёсьць. 3 гэтага гледзішча не павінна б існаваць праблемы беларускай мовы ў Беларусі. Бо заўсёды можа стацца так, як усе захочуць.
    Мы мусім усьвядоміць, што ў нас самых засяроджаная велізарная магчымасьць: без вялікай бойкі, бяз грукату, бяз шуму і стратаў у корані перамяніць становішча і высока падняць нашу
    беларускую мову ў нашай краіне. Менавіта так думаюць і робяць усе ва ўсім сьвеце. Патрэбныя толькі хаценьне, воля і добры чын.
    Дык чаму ж беларус зь беларусам не гавораць пабеларуску?..
    28 верасьня 2001 г., Варшава.
    („Народная Воля”, — 2001, 31 кастрычніка, 2 лістапада).
    3.	БЕЛАРУСКІ НАРОД
    Найвялікшай каштоўнасьцю Беларускай Нацыі ёсьць Беларускі Народ. Народ — гэта фізічнае цела нацыі. Гэта ўсе мы і кожны з нас разам. Культура, мова, вера, характар, мэнтальнасьць ёсьць як бы аўра народу (душа), вытворнае духа і дзейнасьці. У гэтакім адзінстве „душы” і „цела” толькі й можа існаваць народ.
    Калі мы гаворым пра каштоўнасьць народу, то перш за ўсё маем на ўвазе ягонае існаваньне, ягоную бытнасьць, прысутнасьць у жыцьці. Народ павінен быць. Дзеля гэтага грамадзтва клапоціцца пра стварэньне ўмоваў існаваньня народу і пэрспэктываў ягонага разьвіцьця.
    Аўра ствараецца толькі на ўзроўні грамадзкага ўсьведамленьня народнай пэрспэктывы і забясьпечвае несьмяртэльнасьць народу. Фігуральна і сымвалічна вечнасьць народу можна паказаць так: ЛЮДЗІ — ДОМ — ХРАМ. Лёгка зразумець (і гэта пацьвярджаецца гісторыяй), што дэградацыя і самавыміраньне пачынаецца заўсёды ў адваротным парадку — з разбурэньня ХРАМА, са зьнішчэньня аўры (г. зн. мовы, рэлігіі, культуры і г.д.). Потым разбураецца ДОМ (г. зн. адбываецца страта ўласнасьці, маёмасьці, дзяржаўнасьці, расстройства працоўных дачыненьняў, марнатраўства грамадзкага багацьця і г.д.).