Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Я ужо казаў у разьдзеле пра беларускую мову, што змаганьне за ўсталяваньне нацыянальнай мовы было першасным пытаньнем нацыянальнага фармаваньня народаў, стварэньня нацыяў і
Гэты чыньнік унівэрсальны як для эвалюцыйных гістарычных нацыяў, гэтак і для новых, піянэрскіх, каляніяльных ці эмігранцкіх грамадзтваў, такіх, як, скажам, ЗША, Канада, Аўстралія і інш. Працэсы моўнай уніфікацыі тут даволі вядомыя і складваліся часам у выніку жорсткай ваеннай і палітычнай барацьбы. Адгалоскі яе не закончыліся па сёньняшні дзень. (Напрыклад, змаганьне французкамоўнага Квэбека за незалежнасьць ад Канады).
Агульнапрынята, што працэс складваньня нацыяў спыніўся ў пачатку ХХга стагоддзя. Але змаганьне за незалежнасьць і нацыянальнае Адраджэньне там, дзе засталіся рэшткі каляніялізму і імпэрскай палітыкі, прадаўжаецца па сёньняшні дзень (Каўказ, Балканы, Вялікабрытанія, Усходняя Эўропа, Расея).
Імпэрская палітыка спарадзіла шэраг тактычных і прапагандысцкіх прыёмаў у барацьбе з нацыянальным Адраджэньнем і нацыянальнай мовай.
Самым небясьпечным палітычным вывертам імпэрскай стратэгіі ў змаганьні з нацыямі ёсьць падмена нацыянальнай ідэі рэлігійнай (канфэсійнай) ідэяй. Такая маніпуляцыя, калі яна прышчаплялася ў грамадзтве, заўсёды прыводзіла да бясконцай братабойчай барацьбы і разьліву крыві, да падзелаў народа па канфэсійнай
71
прыкмеце, да нацыянальных стратаў. У тым ліку — і моўных (Ірляндыя). Найбольш характэрныя прыклады — Балканы, Каўказ, ВялікабрытаніяІрляндыя. (Мы ня кажам тут пра так званы „трэці сьвет”.)
У сфэры прапагандысцкай дэмагогіі існаваў (і прадаўжае існаваць) цэлы набор прыёмаў супраць усталяваньня нацыянальных моваў: ад даказваньня „непаўнавартаснасьці” і „памерласьці” чыёйнебудзь мовы (напрыклад, Карл Маркс пра чэхаў, рускія — пра „інородцев” і г.д.) да сцьвярджэньня ўвогуле — другаснасьці мовы ў сістэме нацыянальных каштоўнасьцяў. Маўляў, мова, быццам бы, ня мае значэньня. Галоўнае — „самастойнасьць”, „свой шлях”. Гатовыя былі няшчыра гаварыць нават пра „незалежнасьць” (аўтаномію) у складзе імпэрскай дзяржавы. Нацыя, маўляў, можа быць і бяз мовы, а вось „народнасьць”, „адметнасьць” — трэба паважаць.
„Мы — за Белоруссію, но протів белорусского языка”, — казалі афіцыйныя расейскія непрыяцелі Беларушчыны у пачатку ХХга стагоддзя (прадстаўнікі розных агентурных таварыстваў, тыпу „Белорусское Обшество”, „Крестьяннн”, газэта „Белорусская жнзнь”, усялякія саланевічы, кавалюкі і іншыя „дзеячы”). У гэтай думцы выяўлялася сутнасьць ахоўніцкай ідэалёгіі „западноруснзма”. На ёй тоўпіліся потым розныя „абласьнікі” ды „інтэрнацыяналісты”.
У апошнія гады існаваньня Савецкага Саюзу, калі ўжо набірала моцы новае Беларускае Адраджэньне, зноў зьявіліся людзі, якія то тут, то там пачыналі гаварыць: маўляў, „язык не нада — нада свабода”; „главное лнквнднровать тоталнтарнзм”, „главное не язык, а демократня”. Потым, калі атрымалі ня тую „дземакрацію”, пачуліся галасы: „главное не язык, а права человека” і г.д.
Лапідарныя сэнтэнцыі, аднак, зьяўляюцца зусім не спантанна. Пытаньні прыдуманыя на ўсе ўзроўні. „Што лепш, — пытаюць, напрыклад, — калі хто гаворыць пабеларуску і супраць незалежнасьці, ці калі хто гаворыць паруску, але за незалежнасьць?” Глядзіш, якінебудзь прастак і задумаецца. (Ёсьць людзі, гатовыя па наіўнасьці выбіраць нават паміж куляй і вяроўкай, хоць выбіраць трэба іншае, бо тут няма выбару.)
Гэтакая палітпрапаганда на бытавым узроўні, нават самага прымітыўнага кшталту, — далёка не бясшкодная справа ў каляніяльна дэфармаваным грамадзтве.
Цікавае назіраньне. Калі нават у вельмі агульных рысах прааналізаваць антыбеларускую дзейнасьць у нашай краіне на працягу другой паловы ХХга стагоддзя, так ці гэтак выкліканую ўсходняй палітыкай, то заўважаем, што найбольшая актыўнасьць, найбольшая колькасьць зьвязаных тэмаў і найбольш выразныя тэндэнцыі разбурэньня відаць былі якраз у накірунку зьнішчэньня беларускай мовы. Тут праходзіў магістральны ўдар па беларускай нацыі, які яшчэ раней пакінуў у гісторыі ўнікальныя сьведчаньні цемрашальства. (Напрыклад, афіцыйная забарона ў 1840м годзе рускім Сэнатам ужываньня назвы „Беларусь” — і, адпаведна, беларускай мовы — ці рэпрэсіўны сталінскі асіміляцыйны дэкрэт аб „рэформе“ беларускай мовы і набліжэньні яе да расейскай.)
Уражвае, аднак, нават ня гэтак характар антыбеларускіх дзеяньняў, колькі іхная бязьлітасная пасьлядоўнасьць, цягласьць, на працягу ўсёй гісторыі дачыненьняў з чужой уладай, накіраваная да адной палітычнай мэты — поўнага зьнішчэньня Беларускай культуры, Беларускай дзяржаўнасьці, Беларускага народа і русіфікацыі яго рэштак.
* * *
Выключнасьць антыбеларускай палітыкі з боку Масквы тлумачыцца, перш за ўсё, старым цывілізацыйным канфліктам. Пасьля разбурэньня і заняпаду Кіева (Кіеўскай Русі) вызначыліся
два варагуючыя цэнтры аб’яднаньня ўсходніх славянаў: Вільня (Вялікае Княства Літоўскае) і Масква (Масковія, потым — Расея). Больш магутнае і эўропаморфнае Вялікае Княства, тым ня менш, было ўрэшце разбурана, бо апынулася паміж дзьвюх экспансіяў: захопніцкай з Захаду (немцы) і агрэсіўнай, варварскай — з Усходу (манголы, Масква). Падзел Усходняй Эўропы адбыўся ў канцы XVIII стагоддзя, пасьля таго, як ўсходняя і заходняя экспансіі аб’ядналіся і Беларусь цалкам трапіла ў зону Расеі.
Для Расеі гэта была найвялікшая стратэгічная перамога за ўсё яе існаваньне. Ліквідаваны асноўны супернік. Царызм лічыў, што ўтрымаць у будучыні гэтую заваёву, стратэгічную тэрыторыю і манапольную пазыцыю ён зможа толькі разбурыўшы беларускую дзяржаву, зьнішчыўшы беларускую гісторыю і беларускую мову (паколькі гэта ўсё ўзаемазьвязана).
Татальнае, агульнае вынішчэньне беларускай культуры, русіфікатарская асіміляцыя стала афіцыйнай палітыкай Расеі ў Беларусі, праводзілася непасрэдна (XIX ст.), праз каляніяльную адміністрацыю (XX ст., камунізм), цяпер робіцца праз дыктатуру стаўленьнікаў.
* * *
Калі мы адзначаем апорную функцыю мовы ў вышэйшых (ідэйных) дачыненьнях народа, то маем на ўвазе нармальны эвалюцыйны працэс разьвіцьця цывілізацыі, натуральны працэс фармаваньня нацыяў і разьвіцьця культуры ў межах аднаго ўзроўню грамадзтва.
Мы не разглядаем тут зьявы трэцяга сьвету, арганізацыю дзяржаваў на руінах эўрапейскага каляніялізму тымі этнічнымі супольнасьцямі ды плямёнамі, якія займаліся паляваньнем, жывёлагадоўляй ды зьбіральніцтвам, ня мелі сваёй пісьмовасьці, альфабэту, культурнай гісторыі, але з адыходам калянізатараў стварылі, пры іх дапамозе, свае ўрады і адміністрацыю на партугальскай, французкай ці іншай эўрапейскай каляніяльнай мове. Зьявы гэтакай дэкалянізацыі і дзяржаўнасьці часьцяком даволі змушаныя і хімерычныя, з прычыны папярэдніх гвалтоўных каляніяльных парушэньняў, глыбокай дэфармацыі натуральных дачыненьняў ды патрэбаў разьвіцьця больш простых супольнасьцяў.
Дэкалянізацыйныя працэсы ў трэцім сьвеце вельмі наглядна паказваюць, што калі мова народа не зьяўляецца інфармацыйным чыньнікам ягонай гісторыі (гэта значыць, пісанай фіксацыі падзеяў, ня кажам ужо пра літаратуру), то зьвязваючая (культурная) функцыя мовы аслаблена. Чым больш культурны народ, тым мацнейшае культуратворнае (і адпаведна, палітычнае) значэньне мае для яго нацыянальная мова. Невыпадкова разьвіцьцё нацыянальнай мовы, яе існаваньне, ужываньне, зьберагаючыя абставіны рэгулююцца ня толькі нацыянальным грамадзтвам, але і дзяржаўнымі законамі.
Беларуская мова ў гэтым сэнсе — надзвычай яркі прыклад высокай культуратворнай напоўненасьці яе інфармацыйнай ролі ў грамадзтве. Наша старажытная гісторыя напісана пабеларуску. Сотні тамоў Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага, кнігі Магістратаў беларускіх гарадоў, перапіска знакамітых людзей, дыпляматаў, вялікія помнікі права — Статуты Вялікага Княства, старажытная перакладная літаратура, дыярыушы, потым тэксты Школьнага тэатру, Батлейкі, казані і граматыкі, прамовы і канты, духоўныя творы — усё гэта, ня гледзячы на вынішчэньні, захавала наша гісторыя ў выдатнай беларускай мове. Я не кажу ўжо пра гісторыю і літаратуру нашага нацыянальнага Адраджэньня ў XIXм і ХХм стагоддзях.
Калі б уявіць немагчымае, што беларуская мова якімнебудзь катастрафічным чынам раптам зьнікла (пра што стараюцца нашыя непрыяцелі) і народ застаўся б бяз мовы, то ўся беларуская гісторыя і культура сталася б для яго адсечанай, мёртвай для новых
72
пакаленьняў беларусаў. Яны як бы павісьлі б у паветры, безабаронныя перад русіфікацыяй і анэксіяй, пазбаўленыя грунту нацыянальнага існаваньня. На гэтым бы беларуская гісторыя і скончылася, нацыя зьнікла б, як туман, як пыл над вадой.
Успомнім 73 гады камуністычнай русіфікацыі, калі вынішчылі мову ў афіцыйным ужытку, сфальсіфікавалі беларускую гісторыю, абулі культуру ў лапці і пачалі яе адлік з 1917 года. Яшчэ аднодва пакаленьні такога існаваньня, і... я ня ўпэўнены, ці адбылося б ужо Беларускае Адраджэньне.
Беларуская мова — гэта мы. Мы існуем як гістарычная нацыя толькі таму, што жыве ў грамадзтве беларуская мова і людзі яе падтрымліваюць. Нашае нацыянальнае Адраджэньне і народнае існаваньне, гэтак жа, як існаваньне іншых народаў Эўропы, зьвязанае з адраджэньнем і жыцьцём нацыянальнай мовы. Наша беларуская народная вечнасьць —у беларускай мове.
Гэта ёсьць абсалютная праўда, неабходнасьць, якая не падлягае дыскусіі.
* * *
Акупацыя Беларусі і жорсткая антыбеларуская палітыка праводзілася якраз тады, калі ўся Эўропа будзілася да нацыянальнага жыцьця. Татальная забарона мовы выключыла легальнае разьвіцьцё беларускай літаратуры. У падпольлі нацыянальная літаратура разьвівацца не магла. (Хоць і зьявіліся беларускія ананімныя творы.) У выніку беларусы страцілі ў ХІХм стагоддзі мноства творчых людзей, якія вымушаны былі пісаць на іншых мовах і аддалі свае таленты іншым народам.
Літва! Радзіма мая! Ты, як здароўе.
Як даражыць табой трэба, толькі той зьведаў, Хто цябе страціў...
У самым пачатку нацыянальнай эры Беларусь страціла найвялікшага паэта. Можам даказваць цяпер, колькі заўгодна, як думаў Адам Міцкевіч, скуль паходзіў, што любіў, пра што пісаў, як адлюстраваў наш беларускі быт і дух. Але ён пісаў папольску і ўзбагаціў Польшчу. Ён ня быў чытэльным для беларускага народа, а для тых, хто чытаў (папольску), ён быў ужо не сваім. Вырашыла мова.