• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    * * *
    Паўнавартаснае этнічнае асэнсаваньне сваёй калектыўнай жыцьцёвай прасторы зьявілася ў людзей толькі пасьля пераходу да земляробства і аседлага жыцьця. Людзі, прывязаныя да аднаго месца, сталі глыбей адчуваць патрэбнасьць гэтай знаёмай канкрэтнай прасторы. Яна стала больш пазнавальнай для чалавека, часткай ягонага штодзённага жыцьця. Прырода, зноў жа, канкрэтызаваная ў прасторы, становіцца ня толькі агульным асяроддзем існаваньня, але як бы прыродным домам. Пастаяннае месца, пастаянная прырода і пастаянныя суседзі спрыялі сталым кантактам паміж людзьмі, далейшаму разьвіцьцю паняцьцяў „сваё” і „наша”. Людзі адной тэрыторыі, якія ўжо раней адрозьнівалі сябе ад чужых па мове і сваяцтве, асеўшы на зямлі, умацавалі сваё супольнае адзінства, наладзілі пастаянства сувязяў у пастаянных абставінах.
    Калі лічыць, што людзі эвалюцыйна разьвіваліся з прыроды, то самаўсьведамленьне сваёй грамадзкай асобнасьці і адрозьненьне ад іншых групаў людзей павінна было мець першасны штуршок
    74
    якраз ад усьведамленьня сваёй калектыўнай тэрыторыі. Паняцьцевае разьвіцьцё мовы і думаньне паспрыялі асэнсаваньню супольнай прасторы як чыньніка лучнасьці людзей. Фігуральна гэта выглядала так: маўляў, тыя, што гавораць інакш і робяць паіншаму, — жывуць ,,там”, а мы — „тут". Тутэйшасьць ёсьць форма супольнага ўсьведамленьня.
    Пераход да земляробства і аседлага жыцьця быў плённым для ўмацаваньня і паглыбленьня этнічнай сьведамасьці. У сфэры пастаяннага, прывязанага да мясцовасьці насельніцтва лепш разьвілася этнічная культура (перадача традыцыяў праз лучнасьць пакаленьняў).
    Асэнсаваньне калектыўнай прасторы паспрыяла ўнутранай кансалідацыі раньніх этнасаў. За агульную тэрыторыю вялося сумеснае змаганьне. Тэрыторыя этнічнага расьсяленьня стала перашаснай супольнай каштоўнасьцю.
    афармляюцца сацыяльнапраўныя дачыненьні зямельнай ўласнасьці, зьяўляюцца гарады, пісьмовасьць, фіксуецца пісаная гісторыя.
    Тэрытарыяльнапрыродны чыньнік тут, як і раней, адыгрывае асноўную псіхалягічнаацэначную ролю. Але моўнакультурныя і сацыяльнапалітычныя аспэкты пачынаюць дамінаваць у грамадзкіх паводзінах і ў грамадзкім выбары.
    Гэта асабліва стала добра відаць з разьвіцьцём гарадоў і ростам гарадзкога насельніцтва. Гарады былі месцам канцэнтрацыі больш разьвітай культуры і больш складаных сацыяльнакультурных адносінаў. Тут быў і больш высокі, ідэйна асэнсаваны ўзровень народнай сьведамасьці. Гарадзкое грамадзтва больш аддаленае ад прыроды, яно існуе ў сфэры створаных ім дачыненьняў і ў асяроддзі арганізаванай ім сацыяльнаархітэктурнай прасторы. Народная сьведамасьць у сфэры лепш арганізаванага асяроддзя і
    Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі
    У гэты час глыбока асэнсоўваецца прырода як неад’емная частка існаваньня. Экзыстэнцыянальная і псіхалягічная залежнасьць ад прыроды ў этнічных народаў вельмі моцная. Для гэтакіх людзей прыродная прастора ёсьць іхная агульная радзіма. Гэта тое, што іх найбольш злучае, дае першасныя сродкі для выжываньня, забясьпечвае жыцьцёвую рэалізацыю, веру ў свае сілы і псіхалягічны камфорт жыцьця.
    * * *
    Наступны этап грамадзкай самаацэнкі і самавыяўленьня народная сьведамасьць. Яна замацоўваецца ў грамадзтве тады, калі ўзьнікае дзяржава (дзяржаўная арганізацыя ўлады) і
    абкультуранай прасторы гарадоў набывае больш абстрагаванае (а значыць больш абагуленае) асэнсаваньне, апэрыруе лягічнымі катэгорыямі, сістэмнымі паняцьцямі. Супольная (народная) сьвядомасьць гаражанаў (мяшчанаў) менш зьвязаная з псіхалягічным асэнсаваньнем прыроднай прасторы і кансалідуецца на рацыянальным абгрунтаваньні свайго калектыўнага (народнага) адзінства. А гэта, як бачым, ёсьць вышэйшы і мацнейшы ўзровень сьведамасьці.
    Народная сьведамасьць — гэта тое ж этнічнае, калектыўнае ўсьведамленьне сябе, але дамінуючым і фармуючым фактарам яе (псіхалягічным і рацыянальным) зьяўляецца культура.
    Сучасная культура разьвівалася найперш праз гарады. Гарады
    75
    былі (і застаюцца цяпер) маторам культуры. Зразумела, чаму культурна арганізаванае грамадзтва заўсёды імкнулася зблізіць горад зь вёскай, не дапусьціць вялікага разрыву паміж гарадзкім і вясковым існаваньнем. (Пра гэта я пісаў у артыкуле „Урбанізацыя”.)
    Такім чынам стварэньне дзяржаўнасьці (дзяржаўнай улады) і ўзьнікненьне гарадоў (рост гарадзкога насельніцтва) у праўна арганізаваным земляробчым грамадзтве паспрыяла афармленьню народнай сьведамасьці жыхароў адной мовы, адной культуры і адной тэрыторыі.
    * * *
    Наступны этап кансалідацыі людзей — нацыянальная сьведамасьць. Яе афармленьне зьвязанае з пачаткам працэсу пераходу да індустрыяльнага грамадзтва. Пераход паўсюдна суправаджаўся бурным ростам гарадоў, які быў выкліканы разьвіцьцём машыннай (таварнай) вытворчасьці. У выніку адбылося пераразьмеркаваньне балянсу насельніцтва ў карысьць гарадзкога.
    У ХХм стагоддзі бальшыня насельніцтва індустыяльных краінаў жыве ў гарадах. Асноўным сродкам уласнасьці становяцца грошы, што паспрыяла павелічэньню індывідуальнай свабоды чалавека і мабільнасьці яго ў грамадзтве.
    У гэтых умовах (на індустрыяльным узроўні разьвіцьця грамадзтва) нацыянальная сьведамасьць становіцца формай ідэалёгіі і грунтуецца, найперш, на нацыянальнай ідэі. Гэта значыць на такой ідэі, якая імкнецца да стварэньня нацыянальнай дзяржавы і асэнсоўвае нацыянальныя каштоўнасьці грамадзтва (найперш — мову, народ, тэрыторыю, культуру, гісторыю, рэлігію і г.д.) як сродкі яго фэнамэнальнага існаваньня, кансалідацыі і разьвіцьця.
    Зразумела, чаму з разьвіцьцём нацыянальнай сьведамасьці пачалі развальвацца імпэрыі, што былі турмой народаў. (Народы, сцьвярджаючы нацыянальныя каштоўнасьці, імкнуліся стварыць самастойныя нацыянальныя дзяржавы.)
    Суадносіны гарадзкога і сельскага насельніцтва ў індустрыяльным грамадзтве мелі вялікае значэньне для фармаваньня нацыянальнай сьведамасьці. У традыцыйным эвалюцыйным разьвіцьці нацыі працэс адбываўся напружана, але бесканфліктна. У адраджэнскім разьвіцьці (гэта значыць шляхам змаганьня з імпэрыяй ці за незалежнасьць ад іншай дзяржавы) рашаючай была барацьба за сцьвярджэньне нацыянальнай мовы і за горад (за гарадзкое насельніцтва).
    Некаторыя нямецкія інтэлектуалісты ў сярэдзіне XIX стагоддзя (напрыклад, К.Маркс) пісалі пра чэхаў як пра загіблы народ, які канчаткова анямечаны і ўжо ніколі не падымецца. Але ў другой палове XIX стагоддзя рэзка ўзмацнілася чэшскае нацыянальнае Адраджэньне. Таварныя адносіны выклікалі павелічэньне насельніцтва гарадоў, куды перасяліліся чэшскія сяляне, якія ператварыліся там у дробных прадпрымальнікаў, гандляроў, рамесьнікаў, купцоў, рабочых і г.д. Яныто найперш і падтрымалі чэпіскі нацыянальнакультурны і адраджэнскі рух. Гарады пачалі рабіцца ўсё больш чэшскімі па мове і па насельніцтву. Урэшце яны й вырашылі зыход нацыянальнага змаганьня за чэшскую культуру і чэшскую незалежнасьць.
    Гэта клясычны шлях нацыянальнага Адраджэньня ў Эўропе. Такой дарогай ішлі і беларусы. Шмат якія беларускія нацыянальныя дзеячы дэкляравалі стаўку выключна на вёску і не давяралі зрусіфікаванаму гораду. Яны лічылі, што сьведамы беларус, вышаўшы з вёскі і атрымаўшы нацыянальную адукацыю, апануе і створыць нанова беларускую гарадзкую культуру.Так яно і пачынала рухацца. Але зьнешнепалітычныя сілы і акупацыі прыпынілі і дэфармавалі гэты рух.
    Трэба ўлічыць, што зьява індустрыялізацыі грамадзтва, — гэта не нацыянальны, а цывілізацыйны працэс, які выклікаў зрух у нацыянальнай сьведамасьці людзей. Паўтаруся, што галоўны яго цывілізацыйны вынік — утварэньне нацыяў і перабалянсаваньне насельніцтва з сельскага ў гарадзкое.
    Большасьць людзей індустрыяльнага грамадзтва (як мы ўжо адзначылі) жыве ў гарадах. Гэтага не назіраецца, напрыклад, у „трэцім сьвеце”. Там большасьць — бедныя і жывуць у вёсцы. Гэтым якраз і характарызуецца „трэці сьвет”. Сацыяльная дэмаграфія тут мае вызначальны культуралягічны сэнс.
    Увогуле, трэба мець на ўвазе, што ў працэсе цывілізацыйнага руху некаторыя народы ці этнічныя супольнасьці па тых ці іншых прычынах выпадаюць з агульнага цывілізацыйнага разьвіцьця. Яны альбо зьнікаюць, альбо цяжка існуюць (экзыстуюць).
    Тысячу гадоў таму, калі балты і славяне (цяперашнія беларусы) суіснавалі побач, то нашыя продкі стварылі гарады, мелі пісьмовасьць і перадавую рэлігію (Хрысьціянства). Балты нічога гэтага ня мелі і не стварылі. Вынік — яны растварыліся дазваньня ў славянскім моры, не пакінуўшы пасьля сябе нават успамінаў, акрама, хіба што, гідронімаў ды назоваў, тыпу „Дулебы”, „Яцьвягі” ці „Дзяволтва”.
    Этнічная сьведамасьць з апірышчам на тэрыторыю, прыроду, традыцыю і род не змагла супрацьстаяць народнай кансалідацыі, што абапіралася на дзяржаву і культуру (і гарады, як цэнтры культуры), плюс на Хрысьціянства, як дактрынальную цывілізацыйную рэлігію.
    Другі прыклад: этнічныя сібірскія народы, якія расейскі імпэрыялізм проста стаптаў, збэсьціў, паламаў, спаіў; абрабаваў і згадзіў іхную зямлю і прыроду, прастору выжываньня. Лёс іхны незайздросны. Цяжка нават сказаць, ці ёсьць у гэтых народаў якаянебудзь пэрспэктыва.
    Пэрспэктыва людзей (тэрыторыяў), што былі пад заходняй калянізацыяй, лепшая, але фактам ёсьць тое, што некаторыя зь іх, як і пэўная частка ісламскага сьвету, выпалі з індустрыяльнай цывілізацыі.
    Сітуацыя драматычная, бо пакуль што безвыходная. Лёгка пралічыць і даказаць, што трэці сьвет ня можа ў гэтай сітуацыі дагнаць разьвітыя краіны. (Таму ён і „трэці сьвет”, — гэта кляймо.)
    3 другога боку, павялічваецца нянавісьць, эгалітарызм, эміграцыя. Нарастае канфлікт паміж цывілізацыямі, які вельмі нагадвае дачыненьні паміж Рымам і варварамі. Фактычна, гэта той самы канфлікт, такога ж роду, толькі на іншым узроўні і ў іншых умовах.
    * * *
    Беларусь добра індустрыялізаваная краіна (працэс разьвіцьця затармазіўся толькі за апошнія сем гадоў). Яе структурная дэмаграфія цалкам адпавядае індустрыяльнаму грамадзтву. Толькі чвэрць насельніцтва жыве ў вёсках, а тры чвэрці — у гарадах. Аднак гэты цывілізацыйны ўзровень не карэлюецца зь невысокай нацыянальнай сьведамасьцю грамадзтва.
    Токое становішча мае сваё тлумачэньне і абумоўлена, перш за ўсё, трагічнымі ўмовамі ХХга стагоддзя, у якіх апынулася Беларусь. Пасьля генацыду і вынішчэньня эліты грамадзтва ў 19201940х гадах, краіна апынулася ў калгаснасаўгасным рэжыме. У 1950х гадах, калі пачалася адміністрацыйная (сацыялістычная) індустрыялізацыя, афіцыйнае і афіцыйнаграмадзкае жыцьцё ў гарадах было зрусіфікаванае ў выніку палітыкі КПСС. Беларускія школы былі ўжо зачыненыя, a беларуская мова — перасьледвалася, не дапускалася ў афіцыйны і грамадзкі ўжытак. Стваралася атмасфэра непрыняцьця беларускай мовы (і яе носьбітаў), паколькі яна, згодна палітыкі КПСС, мусіла