• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Пасьля разбурэньня ДОМА перад людзьмі застаюцца два шляхі: альбо адраджэньне (гэта значыць найперш — адраджэньне ХРАМА), альбо заміраньне, зьнікненьне з культуры і геаграфічнае мапы чалавецтва. (У цяперашняй цывілізацыі такі стан можа зацягвацца харытатыўнай дапамогай, гуманітарнымі падачкамі на выжываньне. Але гэта не ўплывае на працэс выміраньня).
    Адраджэньне заўсёды пачынаецца (і толькі магчымае) з духоўнай ідэі адбудовы ХРАМА (сьвятыні). Ізноў паўтаруся: гэта значыць мовы, гістарычнай памяці, культуры, рэлігіі, сымвалаў, велічы і г.д. Ідэалёгіі, якія дэкляруюць будаваць толькі ДОМ, як правіла, узьнікаюць у спэцыяльных абставінах, маюць матэрыялістычнапапулісцкі ці падвойны характар і вырастаюць ва ўмовах рэгрэсу, самы зьяўляюцца адлюстраваньнем заняпаду.
    Будаўніцтва сьвятыні вымагае ахвярнасьці, бо яно не абгрунтаванае матэрыяльнымі мэтамі. Каб будаваць храм, трэба ўмець думаць духоўнымі сымваламі, асэнсоўваць іх і адчуваць патрэбу. Вымагаецца адпаведны ўзровень грамадзтва, каб быць народам і мець індывідуальную адказнасьць за нацыянальныя інтарэсы,
    Узровень дасягаецца ў выніку стварэньня абставінаў гістарычнага разьвіцьця. Тады вялікую ролю пачынае адыгрываць характар улады і дзейнасьць грамадзкай эліты.
    Тым часам пры выхадзе з заняпаду і ў пэрыяд нацыянальнага адраджэньня найвялікшую ролю адыгрывае нацыянальнае асьветніцтва і нацыянальная эліта, накіраваная на стварэньне ХРАМА. Дарога павінна весьці да сьвятыні. Грамадзтва мусіць мець ідэалы.
    Ніякія прагматычныя інтарэсы не прыводзяць да нацыянальнага адраджэньня народа, бо адраджэньне патрабуе ахвярнай барацьбы і не зьяўляецца прагматычным дзеяньнем.
    Гісторыя чалавецтва набрала вялікі грамадзкі вопыт, што рабіць і чаго не рабіць. Ня трэба, напрыклад, будаваць Бабілёнскую вежу,
    67
    але заўсёды трэба берагчы сьвятыню, нават калі ад яе засталася толькі сьцяна.
    Шляхі і вынікі нацыянальнага адраджэньня добра вядомыя, маем шмат прыкладаў. Тым часам амаль не гаворыцца пра працэсы і вынікі рэгрэсу. У гэтым ніхто не зацікаўлены. А калі і гаворыцца, то ў скажоным выглядзе, найчасьцей сьведама падмяняючы паняцьці, бо рэгрэсуючае грамадзтва ня ў стане пра сябе адпаведна паведамляць. Заняпад адных часта адпавядае інтарэсам іншых.
    Ацэнка народам самога сябе розная на схіле і на ўздыме. Адраджэньне, што вымагае ахвярнасьці, менш праймаецца стратамі, бо на ўздыме на месца аднаго становяцца двое.
    Тым часам пры заняпадзе страты неаднаўляльныя. Адсюль патрабаваньне рознай стратэгіі існаваньня. Пры ўзьлёце вырастае роля і вартасьць асобы. Але менавіта на схіле прыходзіць усьведамленьне каштоўнасьці кожнага чалавека, патрэбнасьці дапамагаць народу на этнічным узроўні, незалежна ад палітычнае і ідэалягічнае арыентацыі. У найбольш здаровай часткі людзей тут спрацоўвае інстынкт выжываньня. Гэта разумны інстынкт, бо народ існуе пакаленьнямі, а палітычныя погляды, ідэалёгія не абавязкова перадаюцца ў спадчыну. Кожнае пакаленьне сінтэзуе сваю ідэйнапалітычную рэальнасьць. Дзеці не абавязкова ва ўсім паўтараюць бацькоў. Але з пшаніцы вырастае пшаніца, а з бобу — боб. Культурнае поле трэба берагчы ад зарастаньня.
    Тым часам у пэрыяд дэградацыі відавы інстынкт (у дадзеным выпадку, інстынкт захаваньня этнасу) якраз аслаблены. Людзі не трымаюцца сваіх, сваёй зямлі, звычаяў, сям’і, бацькоў, дзяцей, традыцыяў і г.д. Зьнікаюць паняцьці і патрэбнасьць ідэалаў, абавязкаў перад усімі, аслабляецца здольнасьць да супраціўленьня, да барацьбы за штонебудзь, нават за самыя неабходныя асабістыя інтарэсы (не кажам ужо пра інтарэсы народныя).
    Працэс заняпаду народа гэта ёсьць, перш за ўсё, заняпад сьведамасьці. Аднак гэты рух па схіле ня ёсьць пэрманэнтным распадам. Адбываецца эфэкт сцісканьня. Нейкая частка народу (этнасу) на ўзроўні асобаў і цэлых групаў не паддаецца разбурэньню, захоўвае сваю ўнутраную ідэнтычнасьць і здольнасьць супраціўляцца. Колькасьць такіх людзей можа быць рознай і заставацца доўгі час на пастаянным узроўні.
    Менавіта дзякуючы перш за ўсё гэтай „сьціснутай” здаровай колькасьці людзей магчымы ёсьць фэнамэн нацыянальнага адраджэньня, і пружына тады пачынае выпроствацца (пры ўмове, калі зьбераглася бытнасьць этнасу).
    Калі ж дэградаваны этнас зьнікае і засталася толькі „сьціснутая” ягоная частка, то яна (гэтая частка, якая ідэнтыфікуе сябе) ёсьць самая моцная. Яна можа гістарычна рэалізавацца ў сваіх сьціснутых межах і выявіць надзвычайную здольнасьць да выжываньня (паколькі тут засталася спрэсаваная здаровая сіла загіблага народу).
    Тыповымі прыкладамі такой „спрэсаванай” гістарычнай рэалізацыі ёсьць, на мой погляд, краіны Балтыі (Эстонія, Латвія, Летува). Мы яшчэ назіраем таксама шмат дзе ў сьвеце працэс барацьбы за незалежнасьць такіх народаў, што панесьлі этнічныя страты і захавалі толькі сваё народнае ядро). Гэта валійцы, флямандцы, чачэнцы, татары, адзін з найстарэйшых народаў Эўропы — баскі — і іншыя.
    Выпадкаў канчатковага народнага заміраньня, аднак, яшчэ больш. Блізкія прыклады: прусы, яцьвягі, правансальцы, хазары і інш.
    Беларускі народ уваходзіць у трэцюю групу дачыненьняў, менавіта: нацыянальнага адраджэньня і існаваньня ў форме нацыянальнай дзяржавы. У гэтым стане знаходзіцца пераважная большасьць народаў Эўропы. Аднак Беларускае Адраджэньне, якое палітычна рэалізавалася ў 1918 годзе і стварыла беларускую
    нацыянальную дзяржаву, неўзабаве было перапыненае акупацыяй і расчляненьнем Беларусі паміж Расеяй і Польшчай. Нацыянальныя сілы, якія павінны б былі ў нармальных умовах забясьпечваць якраз дзяржаўную стабілізацыю беларускай нацыі, змушаныя былі адхіліцца на барацьбу з акупацыйнай палітыкай за выжываньне народа і неўзабаве ў большасьці былі фізічна зьнішчаныя; рэшта выгнаная за межы Беларусі.
    Да паловы XX стагоддзя Беларускае Адраджэньне было разгромлена, а ягоныя дзеячы ліквідаваныя. Прытым сталінскія бальшавікі імкнуліся зьнішчыць перш за ўсё найбольш сьведамую, здаровую частку народа.
    Тут трэба адзначыць, што генацыд на Беларусі расейскія бальшавікі праводзілі плянава (гэта значыць, што забівалі беларусаў па разнарадцы). Але адначасна зьнішчалі выбарачна, адпаведныя групы насельніцтва, найперш і менавіта — лепшых людзей. Так было забіта агулам каля трох мільёнаў беларусаў. Таму калі ў 80х гадах (з падрастаньнем новага пакаленьня) пачалося вызвольнае змаганьне за беларускае адраджэньне і дзяржаўную незалежнасьць, выпростваньне пружыны ўжо не набрала належнай сілы, каб адным махам (як у іншых краінах) скончыць з акупацыйнымі дачыненьнямі і рэшткамі каляніялізму.
    Мы назіраем перапляценьне супярэчлівых працэсаў. У перашай палове 90х гадоў дамінавалі адраджэнскія тэндэнцыі. 3 другой паловы 90х павялічваюцца праявы рэгрэсу.
    Генацыд, русіфікацыя і вынішчэньне беларускага народу ў ХХм стагоддзі былі настолькі разбуральнымі для нацыі, што стварылі ў народзе характэрныя праявы заняпаду: абыякавасьць да палітыкі, гісторыі, культуры, да нацыянальных ідэалаў; адсутнасьць нацыянальнага радыкалізму; няздольнасьць да супраціўленьня і барацьбы; канцэнтрацыя на прыватным жыцьці і г.д.
    I рэгрэсіўная тэндэнцыя, і адраджэнскі рух абазначылі „ядро народу” (сканцэнтраваны этнас), лік якога ў 80х гадах быў вельмі малы і сягаў у сярэднім аднагодвух мільёнаў чалавек (1020%), Гэтая лічба была добра відаць падчас гарбачоўскага ўсесавецкага рэфэрэндуму вясной 1991 года. Тут акрэсьленая велічыня, якая заўсёды вызначаецца пры комплекснай рэакцыі на нацыянальныя праблемы і нацыянальныя сымвалы, такія, як абарона нацыянальнай незалежнасьці, беларускай мовы, беларускай школы, беларускага войска, беларускага гэрба Пагоня і Бел
    68
    Дзяды — 2001.
    (Фота Уя. Кармілкіна)
    ЧырвонаБелага Сьцяга, гатовасьць змагацца з імпэрскай палітыкай Расеі.
    Гэтая цэнтральная велічыня (нацыянальна актывізаванае „ядро народу”) цяпер істотна павялічылася, нягледзячы на супярэчлівыя палітычныя тэндэнцыі, і перакрочыла за палову. Але, з прычыны контравэрсійных абставінаў, яна мае, аднак, даволі размытыя межы. (Што ў цэлым якраз і адлюстроўвае становішча пераменнага руху.)
    Мушу адзначыць, што ў стабільных незалежных краінах апора грамадзтва на нацыянальных каштоўнасьцях і сымвалах сягае заўсёды далёка за 90 адсоткаў. Нацыянальныя каштоўнасьці — тут бясспрэчныя пастулаты для ўсіх грамадзянаў краіны.
    * * *
    У беларускім грамадзтве існуюць паняцьці, якія ў сьведамасьці людзей на Захадзе альбо адсутнічаюць, альбо падразумяваюць крыху іншае значэньне. Напрыклад, няма такога шырокага паняцьця, як „інтэлігенцыя”, што падразумявае ў нас людзей адпаведнага культурнага, адукацыйнага, сацыяльнага, інтэлектуальнага і маральнаэтычнага ўзроўню, вылучаных па роду заняткаў і дзейнасьці. На Захадзе такое абагульненьне і шырокае вызначэньне патрабуе дадатковага тлумачэньня.
    Нешта падобнае назіраецца і ў разуменьні слова „народ”. Але сутнасьць тут не ў разыходжаньнях з Захадам, а ў разыходжаньні з часам.
    На Беларусі — і сярод інтэлігенцыі, і сярод палітыкаў, і ўвогуле ў грамадзтве — пануюць яшчэ народніцкія паняцьці пра народ, якія склаліся ў ХІХм стагоддзі (найбольш у рамантычнай літаратуры). Маўляў, народ — гэта найперш сяляне, пастаяннае насельніцтва, што фізічна працуе на зямлі і выяўляе ў сабе асноўныя прыкметы этнасу. Тыя, што пісалі пра гэта і любілі „народ”, былі шляхтай, панамі, разначынцамі і г.д. Адным словам, быў „народ”, і былі „яны”.
    Потым „народ” палюбілі рэвалюцыянеры і распаўсюдзілі гэтае паняцьце таксама на рабочых і на ўсіх, хто займаўся непасрэдна вытворчай ручной неінтэлектуальнай працай. Значыцца — на сацыяльныя нізы грамадзтва.
    А калі так, то зьявілася жаданьне народ ашчасьлівіць. Гісторыя
    дамовых унутраных войнаў і ўнутранай барацьбы за ўладу сьведчыць, што як толькі зьяўляюцца энтузіясты перавярнуць усё ўверх дном, — „шчасьце” не за гарамі.
    У расейскай імпэрыі найбольш „шчасьцетворнымі” аказаліся бальшавікі. Грамадзтва, якое яны пабудавалі, выглядала надзвычай проста: з аднаго боку ўжо „шчасьлівы”, часткова ацалелы народ, з другога — партыя (бальшавікоў, значыць). Усё гэта называлася: „партня н народ — еднны”.
    Таму калі ў Савецкім Саюзе нейкі партыйны „таварыш” гаварыў пра народ — усё было зразумела, што ён меў на ўвазе. Калі ж гэтак гаварыў не „таварыш”, то, як выяўлялася, пад уплывам „таварышаў” і пад узьдзеяньнем адукацыі (дзе вывучалі паэтаў тыпу Някрасава, „філёсафаў”, тыпу Чарнышэўскага і палітыкаў, кшталту Леніна), ён разумеў тое ж самае, толькі па паняцьцях XIXга стагоддзя.