Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Дасьледавана, што неабарачальнае выраджэньне і выміраньне этнічнай супольнасьці характарызуецца дэградацыяй трыадзінага чалавека. Спачатку перастаюць паважаць старых людзей і клапаціцца пра старых бацькоў. Потым перастаюць цікавіцца выхаваньнем дзяцей, іхным жыцьцём і будучыняй. I нарэшце, мужчына перастае змагацца за жанчыну, уплываць на яе жыцьцё, цікавіцца яе лёсам; жанчына траціць сорам, перастае паважаць сваё цела, ня хоча дзяцей.
У мяне не адчыняецца рот, каб сказаць, якія працэсы маральных пераменаў назіраюцца ў нашым беларускім грамадзтве...
Але ня ўсё страчана. Дамагаючыся вялікага, не забывайма пра малое. Трэба змагацца, клапаціцца за кожную душу, за кожнае добрае людзкае слова, за кожнага чалавека. Так, як робяць гэта шмат хто ў нашай краіне.
* * *
Унівэрсальны прынцып гармоніі ў сусьвеце ёсьць любоў. Гэта надпрыродная зьява жыцьця, сваіста праяўляецца ў натуры чалавека і зьяўляецца асновай сям’і, дзе якраз трыадзіны чалавек рэалізуецца найбольш дасканала. Сям’я, побач з дзяржавай, ёсьць найвялікшае цывілізацыйнае дасягненьне чалавека. Гуманны, псіхалягічна паўнавартасны чалавек вырастае, як правіла, у паўнавартаснай, добрай сям’і. 3 гэтай прычыны інстытут сям’і, гэтак жа, як і жыцьцё чалавека, ёсьць вялікай кайітоўнасьцю нацыі, вымагае спэцыяльнай аховы яго ў грамадзтве і стварэньня спрыяльных умоваў існаваньня.
Пачынаючы з другой паловы ХХга стагоддзя (пасьля 2й Сусьветнай вайны), назіраецца інтэнсіўны працэс распаду сям’і, практычна, ва ўсім сьвеце (але найбольш — у Эўропе і Амэрыцы). Узіраючыся ў глыбіню пісанай гісторыі, мы не знаходзім чагосьці падобнага, з чым маглі б параўнаць тое, што адбываецца зараз з сям’ёй. Распадаюцца амаль дзьве трэці шлюбаў, зьяўляюцца хваравітыя канцэпцыі аб непатрэбнасьці сям’і, усё больш людзей (асабліва жанчынаў) сьведама не ўступаюць у шлюб, каб жыць
самым з сябе (з вымогаў цела і пачуцьцяў), карыстацца гатовым, ня мець дзяцей і ня мець абавязкаў. (Гэта найбольш назіраецца ў Заходнім сьвеце.)
3 мноства канкрэтных прычынаў гэтай зьявы я б вылучыў тры, найбольш агульныя. Першая — гэта культурны разрыў паміж пакаленьнямі, што прывяло да разладу ў перадачы традыцыяў, і нават элемэнтарнага вопыту.
Нагадаю, што для нармальнага і пасьлядоўнага разьвіцьця культуры (гэта значыць, з засваеньнем досьведу) павінны быць аўтарытэты (эліта), пастаяннае насельніцтва (на пастаяннай тэрыторыі), узаемаабмен і лучнасьць пакаленьняў. Мінімум тры пакаленьні (дзед, бацька і сын) павінны мець агульныя асноўныя каштоўнасьці. Хуткія зьмены ў грамадзтве дызарыентавалі мэханізм перадачы культуры.
Другая агульная прычына — упадак маралі. Трэцяя бездухоўнасьць.
Самае дрэннае, што зьява дэградацыі і распаду сям’і — гэта вынік агульнага працэсу абясцэньваньня і рэдукцыі нацыянальнай цывілізацыі. Эўропа айчынаў перакшталтоўваецца ў Эўропу спалучаных вытворцаў і спажыўцоў. Будуецца інтэграцыя па матэрыяльных інтарэсах на фоне фатальнага ўпадку духоўнай і гуманістычнай культуры.
Мы, беларусы, стварылі нацыянальную дзяржаву ў 1918 годзе, і ў тым жа годзе страцілі незалежнасьць. 3 прычыны больш чым 70гадовага пэрыяду савецкай акупацыі і камуністычнага вынішчэньня, мы ня мелі магчымасьці стабілізаваць нацыю ў рэжыме дзяржаўнага існаваньня. А гэта (дзяржаўная стабілізацыя) — абавязковы этап. Пасьля 1991 года (калі мы вярнулі незалежнасьць) трэба было прайсьці страчаны этап паскоранымі тэмпамі. Але з 1994 года ізноў усё затрымалася.
Кардынальна зьмяніўся сьвет. Той хвалі нацыянальнага ўздыму і нацыянальнага будаўніцтва, якая была ў Эўропе ў пачатку XXга стагоддзя, больш не існуе. Мы ўжо ня можам плысьці на яе вяршыні. Няма нават прыбою. Але ж мы мусім, мусім дабудаваць наш нацыянальны дом, мусім мець над ім дах, каб не загінуць у абставінах, калі зьмянілася асяроддзе і плыні, і мы засталіся адны.
Мы, беларусы, павінны зразумець, што ў справе нацыянальнага будаўніцтва нам ніхто (абсалютна ніхто) не дапаможа, акрамя нас самых. Будуць прапаноўваць сваё разуменьне дэмакратыі. Але нікога не цікавіць наш нацыянальны лёс.
Таму, якія б ні былі павароты лёсу, якія б ні перажывалі мы выпрабаваньні, трэба найперш шанаваць і зьберагаць нашых людзей.
Самае страшнае цяпер для беларусаў — гэта Чарнобыльскі генацыд. Створаныя сапраўды сатанінскія ўмовы для пастаяннага вынішчэньня беларускай нацыі. За апошнія сем гадоў страчана паўмільёна насельніцтва. Змагаючыся за пасьлячарнобыльскае існаваньне, ня кожны чалавек здае сабе справу і ня кожны ўсьведамляе, што беларусам прыходзіцца весьці барацьбу з варожымі сіламі ўсяго сьвету. Уся сусьветная атамная энэргетыка пад шыльдай МАГАТЭ з усім сваім фантастычным капіталам (500 мільярдаў даляраў) стараецца схаваць ад сьвету страшныя вынікі атамнай катастрофы ў Беларусі, зьменшыць іх і сфальшаваць. Іх не цікавіць здароўе і лёс беларусаў.
Такую ж самую пазыцыю займае Расея, якая адмыслова забрудзіла ядзернымі ападкамі Магілёўскую вобласьць, ня выплаціла беларусам кампэнсацыю за Чарнобыль і нясе адказнасьць за катастрофу.
Чарнобыльскі генацыд небясьпечны для ўсіх, але найперш — для дзяцей. Цяпер, гледзячы на маштабы і мэтады чарнобыльскага
61
вынішчэньня, некаторыя беларусы кідаюцца ў роспач, разумеючы, што толькі праводзячы адмысловую дзяржаўную палітыку, можна зьменшыць бяду, Але палітыка не ў беларускіх руках.
У Чарнобыля існуюць як бы зьнешнія пачатковыя прычыны. Але ня менш небясьпечная страта нашых людзей, што зыходзіць з унутраных, як бы зь нябачных прычынаў, зь якімі ізноў жа, вельмі цяжка змагацца без дапамогі дзяржавы.
Прыпамінаю малазначны выпадак з 1995 года. Каля гадзіны ночы ў Менску я сьпяшаўся на апошні тралейбус па пустой вуліцы. Насустрач ішоў нейкі малады чалавек гадоў 25ці і нешта ў мяне спытаў (ці то пра прыпынак, ці то пра гадзіну). Калі я яму адказваў, ён мяне пазнаў.
— Выбачайце, — кажа потым хлапец, назваўшыся, — але ці мог бы я вам сказаць адну вельмі важную для Беларусі рэч, якая не дае мне спакою?
— Кажыце, — згаджаюся я.
—■ Трэба ратаваць беларускіх жанчынаў! Згінем. Згіне Беларусь, — усхвалявана загаварыў нечаканы спадарожнік.
Тут ужо зьбянтэжыўся я. Высьветлілася, што хлапец вельмі перажывае, што беларускіх дзяўчат падманваюць розныя агенты ды нягоднікі, вывозяць за мяжу, абяцаючы ўладкаваць на добрую працу. Адбіраюць пашпарты і перадаюць у рабства заходнім сутэнёрам.
— Трэба нешта рабіць, трэба спыніць, — хваляваўся хлапец. — Гэта зьнявага! Ганьба! Страцім Беларусь... У нас такія жанчыны!
Часам мне ўспамінаецца гэты разумны беларускі хлапец, які засьведчыў, што жывы наш народ, жыве, ня гледзячы ні на што, і будзе жыць.
У цяжкіх антыбеларускіх варунках існаваньня беларус беларуса павінен падтрымліваць і адзін аднаму дапамагаць. Асноўным прынцыпам дачыненьняў паміж людзьмі павінна стаць Беларуская Салідарнасьць, падтрымка і спрыяньне адзін аднаму. Шмат якія народы перажывалі цяжкія часы, але разам, зьбярогшы сябе і падтрымліваючы кожнага, перамаглі навалу і пазбавіліся вынішчэньня.
У беларусаў ёсьць магчымасьць перамяніць адмоўны ход сваёй гісторыі. Патрэбная толькі воля.
6 верасьня 2001 г., Варшава.
2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Беларуская нацыя існуе, пакуль жыве Беларуская мова. Мова ёсьць галоўны вынік і сродак культуры.
Калі мы над гэтым задумаемся глыбей, то адчуем, што велічнасьць гэтай зьявы — чалавечай мовы — настолькі грандыёзная, што ўражвае нашу сьвядомасьць. I сапраўды, гэта цуд культуры, матэрыялізаванае думаньне і праяўлены дух. У мове мы, людзі, бачым сябе. Гэта люстэрка нашага існаваньня, адбітак нашых душаў.
Вытокі мовы пакрытыя хвалюючай таямніцай, як і ўсё нашае паходжаньне на Зямлі. Калі ўявіць, што чалавек разьвіваўся з прыроды, і паспрабаваць накрэсьліць схему, зрабіць мадэль ягонага пераходу ў стан культурнага існаваньня, то прыходзім да высновы, што абстрактнае думаньне, памяць роду (гэта значыць — гістарычная памяць) і мова ўзьніклі і разьвіваліся адначасова і ўзаемна ўплывалі самыя на сябе.
Гэтак адбывалася самаўдасканаленьне трох асноваў культуры: абстрактнага думаньня, гістарычнай памяці і мовы. Навуковыя дасьледваньні чалавечай жыцьцядзейнасьці ў старажытнасьці і сьведчаньні простых формаў існаваньня чалавечага грамадзтва ў
цэлым пацьвярджаюць нашу траістую схему разьвіцьця сьвядомасьці і мовы людзей.
Зьяўленьне мовы як структураванага інструманту інфармацыі азначала рэзкі прарыў у культуру, у грамадзкае і гістарычнае існаваньне чалавека. Адначасна запрацавала зваротная сувязь. Мова стала найвялікшым сродкам культуры, дзейнічала як матор культурнага разьвіцьця, спрыяла стварэньню чалавека разумнага, фармаваньню чалавечага грамадзтва.
Прарыў з прыроды ў культуру адбываўся найперш праз мову. Бяручы пад увагу гэтую рэвалюцыйную ролю мовы ў разьвіцьці культуры чалавецтва, асабліва робіцца зразумелым вялікае і крылатае цьверджаньне аб тым, што напачатку было Слова. Мова трымае ўсё: культуру, гісторыю, памяць, грамадзтва, сумоўе людзкіх душаў. Мова аб’ядноўвае і мацуе, вядзе за сабой. Вось жа сапраўды правільна: напачатку — было Слова (гэта значыць, на пачатку культуры).
* * *
Што яшчэ ўражвае нашае ўяўленьне, дык гэта шматаблічнасьць мовы. На Зямлі жыве мноства народаў і этнічных групаў, і, адпаведна, існуе вялікая колькасьць розных моваў. Кожная мова, нібы шчыт, які зьберагае і выдзяляе народ сярод іншых народаў, і адначасна, — гэта плятформа, на якой угрунтаваная культурная індывідуальнасьць чалавечай супольнасьці.
Аглядаючы пісаную гісторыю людзей, мы заўважаем, што заўсёды, калі гінула мова, то гінуў і народ. Тут узаемасувязь, сутнасныя дачыненьні, якія глыбока і афарыстычна адлюстраваў наш вялікі Багушэвіч. „Шануйце мову нсшу, беларускую, каб ня ўмёрлі”, — напісаў паэт.
Шмат моваў зьнікла на Зямлі, і зьнікае па сёньняшні дзень. Прычыны розныя. Але найчасьцей — гэта несамастойнае існаваньне (адсутнасьць незалежнай дзяржаўнасьці) і грамадзкапалітычная сацыяльная катастрофа.
Але шмат моваў трываюць і ня гінуць, ня гледзячы на неспрыяльныя абставіны. Шмат якія мовы адраджаюцца, вяртаюцца да жыцьця амаль зь нябыту. Перадусім, тут велізарнае значэньне мае дух народа (этнаса), яго ўпэўненасьць у сабе, закаранеласьць у сваю духоўную культуру і гісторыю, і, як вынік, — сьвятое шанаваньне сваёй мовы і ўсяго свайго.