Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Некаторыя „апазыцыянерыдэмакраты” зразумелі настрой спонсара і аддана працуюць у „патрэбным накірунку”.
„Как „лукашнсты”, так н оппознцнонеры, должны четко уясннть, — піша дэмакратычная спадарыня Т.Процька, допустнть нелегнтнмного, с точкн зрення мнрового сообіцества, презндента, нельзя.” * (Народная Воля, — 2001, 20 лютага)
Камэнтары, як кажуць, непатрэбныя.
„Апазыцыянердэмакрат” Сяргей Калякін выказваецца ў рэчышчы палітыкі Віка зусім адкрыта.
„Онн (гэта значыць, заходнія міжнародныя арганізацыі — З.П.) не протнв сегодня прнзнать Палату представнтелей. Но онн не знают, как это сделать.., ндет постепенная смена познцнн н, фактнческн, налажнваются отношення с государственной властью... Западные днпломаты пытаются обьясннть властн: мы хотнм вас прнзнать, но вы хоть чтото сделайте, чтобы мы моглн это сделать.” ** (Белорусскйй рынок, — 2001, №21)
Мушу зазначыць, што ўсё выглядае ня гэтак проста. Але такую сітуацыю адносінаў да рэжыму Лукашэнкі вось ужо гадамі стварае Ганс Вік і нямецкая дыпляматыя. Ім прыходзіцца часта выдаваць жаданае за рэальнае. Праўдападобнасьць няпэўнасьці надаюць дэмакратычныя балбатуны.
Тым ня менш, справа сур’ёзная. Устаноўка эўранемцаў зразумелая. Праўда, ня гледзячы на фінансавыя рычагі, наўрад ці здолее Вік і эўрапейскія канфармісты істотна ўплываць на паводзіны кантралёраў і назіральнікаў за галасаваньнем на выбарах. Акрамя таго, КансэрватыўнаХрысьціянская Партыя — БНФ і Народны Фронт ствараюць сваю сістэму назіральнікаў. Небясьпека, аднак, у тым, што, ня гледзячы на ўсе магчымыя факты парушэньняў выбарчага заканадаўства, прадстаўнікі міжнародных эўрапейскіх арганізацыяў, якіх „праінфармавалі” Ганс Вік і кампанія, могуць праігнараваць парушэньні і прызнаць выбары за законныя і дэмакратычныя,
Каб запабегчы пагаршэньню становішча і ня даць разьвівацца філісьцерскай авантуры эўраканфармістаў, неабходна выдаліць зь Беларусі Віка. Тое, што за гэтую пэрсону нонграта трымаюцца як пэўныя палітыкі ў эўраструктурах, так і Масква (дзе Вік часта бывае), цяпер надта добра відаць.
Менавіта Беларускаму НацыянальнаВызвольнаму Руху зноў прыдзецца ўзяць на сябе важную задачу.
Выдаленьне з краіны асобы, якая пад шапкай міжнароднай праваабарончай арганізацыі займаецца дзейнасьцю, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і не сумяшчальная з мэтамі гэтай арганізацыі, зьяўляецца неабходным прававым дзеяньнем. Трэба аздаравіць абставіны на выбарах у Беларусі і, нарэшце, спыніць маніпулятараў з Усходу і Захаду, якія, як бачым, даўно аб’ядналіся.
Калі Беларусь страсе з сябе гэтых „дабрадзеяў”, што апанавалі яе, як камары, тады яна пойдзе хутка наперад, да справядлівага парадку, дабрабыту, спакою і сьветлай сваёй нацыянальнай будучыні.
16 чэрвеня 2001 г.
(„Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №6 (36).
* „Як „лукашысты”, гэтак і апазыцыянеры, павінны выразна ўсьвядоміць: дапусьціць нелегітымнага, з пункту гледжаньня сусьветнай супольнасьці, прэзыдэнта нельга.” (з рус.)
** „Яны ня супраць сёньня прызнаць Палату прадстаўнікоў. Але яны ня ведаюць, як гэта зрабіць.., адбываецца паступовая зьмена пазыцыі і, фактычна, наладжваюцца адносіны з дзяржаўнай уладай... Заходнія дыпляматы спрабуюць растлумачыць уладзе: мы хочам вас прызнаць, але вы хоць штонебудзь зрабеце, каб мы маглі гэта зрабіць.” (з рус.)
СФАЛЬШАВАНЫЯ ВЫБАРЫ
Амаль тыдзень доўжыўся бессаромны спэктакль пад назвай „галасаваньне за прэзыдэнта”. Скарыстаўшы палажэньне Закона аб магчымасьці папярэдняга галасаваньня для тых, хто ў дзень выбараў ня можа знаходзіцца па месцы жыхарства, улады рэжыму па загаду зьверху на працягу 5ці дзён арганізоўвалі масавы і прымусовы прывоз („прыгон”) выбаршчыкаў на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня, з намаўленьнем галасаваць за Лукашэнку. Адначасна аб’язджалі хаты і вёскі са скрынямі для галасаваньня.
Як выбралі, так і жывём.
(Фота В. Драчова; „Кур’ер")
Кантраляваць такія „выбары” не далі магчымасьці (ды й вельмі цяжка). Скрыні на ноч заставаліся, як правіла, у кабінэтах мясцовых начальнікаў, альбо ў выбарчых камісіях. Кантралёры за галасаваньнем ня ведалі і не маглі ведаць, што адбываецца са скрынямі па начах.
У выніку ў некаторых раёнах пачалося „сацспаборніцтва” рэжымнай намэнклятуры за высокія паказчыкі папярэдняга галасаваньня. Дзенідзе паказчыкі дасягнулі 5055 адсоткаў папярэдне прагаласаваных. (Некаторым п’яніцам давалі нават выпіць гарэлкі, каб прагаласаваў, „як трэба”.)
Калі 9га верасьня пачалося нармальнае галасаваньне, то выбары былі ўжо папярэдне зроблены на карысьць Лукашэнкі. Тым ня менш ў гэты дзень фальсіфікацыі прадаўжаліся ў шырокім маштабе. На шмат якіх участках • назіральнікаў увогуле не
55
дапусьцілі да назіраньня. А тым, каго дапусьцілі, дазволілі назіраць толькі з адлегласьці 10 мэтраў, пры гэтым яны не павінны былі рухацца і ўставаць зь месца. Назіраць за падлікам галасоў кантралёраў увогуле не дапусьцілі.
Нават у гэтакіх умовах назіральнікі заўважылі мноства грубых парушэньняў, склалі сотні пратаколаў.
У Наваполацку назіральнікі зрабілі засаду на выбарчую камісію і злавілі іх у той момант, калі яны выносілі скрыню для галасаваньня, каб замяніць на іншую. У Гомельскай вобласьці „сацспаборніцтва” выбарчых камісіяў і „вертыкалі” дало рэкордны адсотак галасоў за Лукашэнку: ад 90 да 95 адсоткаў. Прытым, на некаторых участках, як заўважылі назіральнікі, бюлетэняў увогуле не лічылі і запісалі стопрацэнтовую колькасьць прагаласаваных. Гэтакага не было нават за саветамі. (Там спыняліся на 99,99 адсотку.)
У выбарчыя камісіі не былі ўключаныя назіральнікі ад партыяў і палітычных арганізацыяў. У камісіях сабралі выключна адну пралукашэнкавую прамаскоўскую масьць. Так што лічылі, як хацелі, і рабілі таксама, што хацелі.
„Пятая калёна” Расеі — электарат Лукашэнкі.
У дзень выбараў была зроблена беспрэцэдэнтная дыверсія ўладаў. Поўнасьцю адключылі сувязь (тэлефоны, факсы, мабільныя тэлефоны, інтэрнэт, электронную пошту) у офісах партыяў, беларускіх і „дэмакратычных” арганізацыяў, выбарчых штабах, карпунктах рэдакцыяў газэтаў і радыё. Краіна беларусаў асьлепла і аглохла на цэлы дзень. Дзейнічала толькі сувязь у афіцыйных уладаў і ў выбарчых камісіях.
Гэты факт наглядна паказаў на ўзровень акупацыйнага кантролю КГБ над нашай краінай.
Ужо вечарам Лукашэнка з кампаніяй сьвяткавалі „чэсны” „выбар народу”. За Лукашэнку, аказваецца, прагаласавала 75,6 адсотка выбаршчыкаў.
Прадстаўнікі АБСЭ гаварылі блытаныя супярэчлівыя фразы пра „недэмакратычныя выбары” і... пра шкоду ізаляцыі рэжыму ў Беларусі. Але назаўтра, 10га верасьня, Злучаныя Штаты Амэрыкі і краіны Эўрапейскага Зьвязу выразна выказаліся аб непрызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі за справядлівыя.
Апазыцыйная намэнклятура і калябаруючыя зь ёй „дэмакраты” ды некаторыя былыя фронтаўцы выглядалі нікчэмна і разгублена. „Несмотря нн на что, это победа демократнн, потому что все мы обьеднннлнсь”,* — сказаў „адзіны” намэнклятурны кандыдат У. Ганчарык. „Ураааа”, — пачулася ў адказ сярод дэмакратаў на мітынгу дэмакратыі на Цэнтральнай плошчы ў Менску. (Сабралася каля тысячы чалавек.)
— У іх нешта не ў парадку з галавой, — сказаў мне адзін назіральнік выбарчага спэктаклю ў Беларусі. — Якая тут „победа демократнн”?
Вялікі стратэг Ганс Вік сплянаваў усё, як у Нямеччыне: 14 тысячаў незалежных назіральнікаў павінны былі зрабіць паралельны падлік галасоў, каб выявіць фальсіфікацыю. Выбралі 500 выбарчых участкаў для паралельнага лічэньня. Згодна „стратэга”, прадстаўнікі назіральнікаў павінны былі пазнаёміцца на месцы з пратаколамі камісіяў і параўнаць з сваімі практыкаваньнямі. Але рэжым у Беларусі — гэта не Нямеччына. Тры тысячы падрыхтаваных назіральнікаў улады ўвогуле не зацьвердзілі і не акрэдытавалі. Астатніх — у сто камісіяў не дапусьцілі да назіраньня, іншым — адмовіліся паказваць пратаколы і якіянебудзь дакуманты. Акрамя таго, як я ўжо пісаў, — адключылі ўсялякую сувязь.
Нямецкая „стратэгія” тут жа развалілася. Аказваецца, намэнклятурная „апазыцыя” была абсалютна непадрыхтаваная да такога павароту справаў.
(Нядаўна ў Беларусі выйшла на расейскай мове арыгінальная кніжка Яўгена Будзінаса „Дуракй ”.)
Пасьля паўночы лідары і дарадцы апазыцыі намэнклятурных „дэмакратаў”забарыкадаваліся ў Палацы культуры савецкіх прафсаюзаў і задумаліся, што рабіць далей. „Цэнтр супраціўленьня рэжыму” ахоўвала некалькі дзясяткаў маладых хлапцоў. Але калі яны зажадалі, як і належыцца, вывесіць над „цэнтрам супраціўленьня” беларускі БелЧырвонаБелы Сьцяг, то лідары „апазыцыі” тут жа зашыкалі, замахалі рукамі і — забаранілі. (Маўляў, каб пазьбегнуць правакацыі.)
„Дыскусіі былі малавыніковымі, — піша, пацяшаючыся, „Gazeta Wyborcza" (11.09.2001г.)
— А можа, надрукаваць нам крыху лістовак? Гэтакіх невялічкіх.., — прапанаваў ў канцы камуніст С.Калякін... Але аказалася, аднак, што няма нават паперы на лістоўкі.”
Пра ўзровень савецкай каляніяльнай намэнклятуры на Беларусі найлепш сьведчаць так званыя „царскія вёскі” вакол беларускіх гарадоў. У пачатку 90х гадоў, выклікаўшы штучную гіперінфляцыю, камуністычная намэнклятура, маючы ўладу, прыгарнула да рук усе ашчадныя зьберажэньні беларусаў, што ляжалі ў дзяржаўным банку. Абрабавалі ўсю нацыю.
Але як жа распарадзіліся прыўлашчанымі грашыма народа савецкія начальнікі, што баяліся эканамічных рэформаў і стаялі за калгасы? Яны ня ўклалі іх ні ў бізнэс (у якім не разьбіраліся), ні ў вытворчасьць. Пачалі масава будаваць „катэджы” вакол гарадоў. Катэджы аказаліся нерэнтабельнымі і дарагімі ў эксплуатацыі палацамідаўгабудамі, жыць у якіх было б вельмі дорага. (Дабудаваўшы пад дах, яны раптам зразумелі, колькі будзе каштаваць эксплуатацыя такога хорама і жыцьцё ў хораме, разам з пракладкай кабеляў, праводкай вады, каналізацыі, цеплатрасы, электрычнасьці і г.д.)
Так і засталіся „царскія вёскі” недабудаванымі да канца, як помнік намэнклятурнай абмежаванасьці і нацыянальнага марнатраўства (ці папросту — ідыятызму). „Законна ўкрадзеныя” народныя грошы ператварылі ў груду цэглы мёртвых дамоў.
Цяпер гэтых „арыгіналаў” адкапаў Вік з Масквой у якасьці „дэмакратычнай апазыцыі”, пасьля таго, як аслабілі і адціснулі ўбок Беларускі Народны Фронт.