Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Аўтар прыходзіць да высновы, што трэба „паўстаць на абарону сваіх дзяцей, бо іншага ня дадзена! ”.
* * *
Чарнобыль — гэта бясспрэчны факт злачынства, учынены над беларускай нацыяй. Злачынства ад самага пачатку цынічна разыгрывалася на нашых вачах.
Па сваіх наступствах, якія ўжо ёсьць, і асабліва якія яшчэ наступяць, чарнобыльскі генацыд можна параўнаць толькі з людабойствам сярэдзіны XVII стагоддзя, з калектывізацыяй і
49
бальшавіцкім тэрорам 30х гадоў. Чарнобыль страшны тым, што наступствы яго разьвіваюцца на працягу пакаленьняў, разбуральна дзейнічаюць і нарастаюць, як лавіна ў гарах. 50 мільёнаў кюры, што адпавядае 500м атамным хірасімскім бомбам, абрынулі на наш народ у 1986 годзе. Гэты ўсяленскі выбух, запаволены ў часе, — прадаўжаецца.
Адносіны цяперашняга рэжыму да чарнобыльскага пытаньня дакладна ўкладваюцца ў рамкі канцэпцыі вынішчэньня беларусаў з выкарыстаньнем сітуацыі. (У дадзеным выпадку — ядзернай катастрофы.)
У прынцыпе, па маіх назіраньнях, рэжым Лукашэнкі ў цэлым падрыхтаваны да правядзеньня масавых рэпрэсіяў беларускай эліты. Рабіць гэта будуць, вядома, не беларусы, а хутчэй за ўсё, рускія часткі „спэцназу”. Сістэма ўжо створаная і доступ расейскіх ваенных у беларускія ўнутраныя войскі адчынены. Практычныя навыкі адпрацоўваюцца на чачэнцах у Ічкерыі.
Пакуль што ў Беларусі зьнішчаюць толькі актыўных людзей, якія, на думку тых, хто гэтым кіруе, могуць нейкім чынам пагражаць уладзе. Пры стварэньні адпаведных умоваў, якімі зьяўляюцца перш за ўсё анэксія Беларусі, уключэньне яе ў склад Расеі і ліквідацыя дзяржаўнасьці, махавік бандыцкай палітычнай машыны сучаснага рускага кагэбізму запрацуе на ўсю моц. У гэтым можна не сумнявацца. Беларуская нацыя тады будзе фізічна вынішчаная. Арсэналу прыёмаў у расейцаў хапае. (Мы бачым, што яны робяць ў Чачэніі.)
* * *
Раздумляючы над сказаным, зноў і зноў вяртаюся ва ўяўленьнях у XVIIe стагоддзе, бо адтуль усё пачалося. Надлом здарыўся менавіта тады, калі раптоўна, за кароткі час, Беларусь страціла больш за палову сваіх жыхароў і апусьцела зямля.
Калі разглядаць народ як адзіны арганізм, то магчыма, што для кожнай супольнасьці ёсьць нейкая парогавая мяжа людзкіх стратаў, перакрочыўшы якую, народ ужо ня можа ўзьняцца і нібы застывае ў разьвіцьці ў вечным цярпеньні і змаганьні самога з сабой. Непрыяцелям застаецца толькі мэтадычна зьнішчаць эліту паралізаванага грамадзтва і валодаць яго душой.
Уражвае, што вялікі народ вялікай краіны, якая распрасьціралася ад мора да мора, стаў аб’ектам генацыду; выйграў вайну, але страціў насельніцтва і ўпаў.
I не даюць падняцца гэтаму народу. Як толькі ён выкарабкваецца, каб стаць на ногі, яго тут жа зноў сьпіхваюць у яму.
Беларускі сьвет так і не знайшоў спосабу эфэктыўнай барацьбы з варварствам. А гэта мусіў бы быць актыўны спосаб. Бо нельга ваяваць толькі на сваёіі тзрыторыі.
* * *
Які выхад, як збавіцца ад вынішчэньня? Выснова відавочная. Цяперашняе пакаленьне беларусаў, і асабліва тое, якое ўступае зараз у актыўнае жыцьцё, павінны пераглядзець дачыненьні з Расеяй і тыя адносіны да яе, якія былі накінутыя нам за часы акупацыі і савецкага каляніялізму. Расею нельга дапускаць у беларускую палітыку. Нельга мець ніякіх агульных справаў з Расеяй, ніякіх саюзаў і карпарацыяў ды сумесных прадпрыемстваў. Трэба захоўваць зь ёй мірныя дачыненьні праз добрую мяжу. Неабходна
Хлопчык.
будзе, магчыма, на даўжэйшы час, абмежаваць да мінімуму (510 адсоткаў) гандаль з Расеяй, каб аберагчы беларускую палітыку, эканоміку і фінансавую сістэму ад расейскіх разбуральных уплываў, дэфолтаў, інфляцыі, палітычных і эканамічных авантураў.
Неабходна спыніць штучна створаную і нявыгадную нам энэргетычную прывязанасьць да рэсурсаў Расеі; ліквідаваць наступ рускай маскультуры і сістэму дэзінфармацыі ў электронным інфармацыйным полі Беларусі. Трэба паставіць заслон палітычнай агрэсіі з боку Расеі на Беларусь.
Цяперашнія беларусы мусяць, нарэшце, зразумець: ніколі ў гісторыі Расея не была нашым сябрам і прыхільнікам, ня ёсьць цяпер і ніколі ня будзе ў будучыні, пакуль застанецца імпэрыяй. Спрачацца можна з сябрамі. Зь непрыяцелямі трэба трымацца на адлегласьці і захоўваць карэктныя дачыненьні. Гэта называецца — мірнае суіснаваньне.
Усялякае збліжэньне з Расеяіі было і будзе небясьпечным і разбуральным для беларусаў. Бо варожасьць з боку Расеі і расебцаў да беларускай дзяржаўнасьці, свабоды і незалежнасьці — пэрманэнтная. Цяперашняя руская палітыка зноў, і як заўсёды, гэта наглядна пацьвярджае.
Ня гледзечы ні на якія перамены ўлады ў Крамлі, Расея застанецца ўвесь час агрэсіўнай у дачыненьні да Беларусі і іншых краінаў да таго часу, пакуль яна будзе існаваць як імпэрыя і захоўваць канглямэрат каляніяльных народаў. Рускія ня могуць стаць свабодным народам, уціскаючы і душачы іншыя народы і кажучы (як у Чачэніі), што ўсюды „іхняя зямля”. Брудная вайна і людабойства, якое праводзіць Расея ў Ічкерыі, выклікае агіду да рускай палітыкі.
Маючы суседам агрэсіўную імпэрыю на ўсходзе, цяперашнія і будучыя беларускія палітычныя дзеячы мусяць будуць заўсёды праводзіць актыўную міжнародную дзейнасьць, калі ўсьвядомяць толькі, пры якіх умовах можа бясьпечна існаваць Беларусь. Карфаген павінен быць разбураны. Павінны быць спыненыя гэты вечны агрэсіўны паход на Захад і зьнішчэньне Беларусі, што доўжацца стагоддзямі.
* * *
Дзеля таго, каб выжыць і зьберагчы нацыю, беларусам неабходна першачаргова вырашыць дзьве задачы: канчаткова збавіцца ад расейскага каляніялізму і ліквідаваць наступствы Чарнобылю. Адно з другім спалучанае. Без спыненьня каляніяльнай палітыкі Расеі ў Беларусі, без умацаваньня незалежнай Беларускай дзяржавы, беларускага права і свабоды, пазьбегнуць вынішчэньня і ліквідаваць Чарнобыльскую вайну немагчыма.
У 1988 годзе, зыходзячы зь неабходнасьці вырашэньня гэтых дзьвюх галоўных задачаў, паўстаў, аб’яднаны нацыянальнай ідэяй, Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне”.
Тое, што ўдалося падняць Фронту, выклікае павагу і зьдзіўленьне у тых, хто разумее маштабы вынішчэньня нацыі. Але спыніць расейскую каляніяльную агрэсію і перамагчы ў Чарнобыльскай вайне, калі змагаецца толькі актыўная частка змагароў, — цяжка. Гэта задача ўсяго беларускага грамадзтва.
18 сакавіка 29 красавіка 2001 г.
НьюЁрк, Варшава.
(„Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №6(36); „Народная Воля”, — 2001, 18 ліпечя).
50
ВЯЛІКІ КУПАЛА
Як добра мець такога паэта, вуснамі якога прамаўляла вольная Беларусь! Гэта магутны талент і дар Божы дпя беларусаў, на ўсе часы.
Янка Купала ідэйна і эстэтычна засьведчыў сьпеласьць беларускай нацыянальнай літаратуры, адлюстраваў у творчасьці лёс нацыі на тым этапе яе існаваньня, выявіў беларускую нацыянальную ідэю ў эстэтычнай форме і нацыянальныя каштоўнасьці — у вобразах мастацкай красы.
Чым жа нязьменны і чым дарагі нам зараз, цяпер, наш вялікі нацыянальны паэт? Ён дарагі нам любовяй да Беларусі, да яе волі і незалежнасьці. Ягоная любоў, выяўленая ў мастацкай форме, гэта ня ёсьць хараство суб’ектыўнага замілаваньня, кшталту: „Люблю мой край, старонку гэту”. Ягоная любоў ёсьць адлюстраваньне ўнівэрсальнасьці сьветабудовы і парадку рэчаў, які прадвызначае паставу і паводзіны чалавека. Бо нельга быць несвабодным. Нельга быць нявольнікам — і спадзявацца на шчасьце. Нават дабрабыту нявольныя людзі ня мецьмуць, бо колькі б яны ні працавалі, вынікі іхняе працы забяруць калянізатары, тыя, ад каго залежныя нявольнікі, тыя, хто валодае іхняй краінай.
Памятаючы Купалу, глянем цяпер на гэтых, што абяцаюць народу „сто” ці „трыста” даляраў зарплаты, дакляруюць рынкавую гаспадарку, багацьце ды кажуць: галоўнае — эканоміка, а не свабода, ня мова, ня сьцяг і ня Бог.
,Наго хочаш?” — спыталі б такога. „Хачу — дабрабыт.” „Ня будзеш яго мець. Бо, каб стаць заможным, трэба быць незалежным!”
Вось дзе найвялікшая каштоўнасьць і найвялікшая праўда Беларускага Адраджэньня! „Гэта бітва йдзе сусьветна між сьвятлом і апраметнай! ’’ — пісаў Янка Купала.
Шчасьце людзей недасягальнае бяз вольнай будучыні ўсіх, без
незалежнасьці Бацькаўшчыны. Будаваць нацыянальную будучыню трэба пачынаць зь вялікай ідэі, з Храма, а не з хлява.
„На Вялікі Сход! Па Бацькаўшчыну!” — клікаў Купала. „На прастор!". „На бітву, будучыя сілы!”
Купала, маючы Боскі талент, казаў праўду наўпрост, гучна, голасна і магутна. Гэта рабіла яго вялікім і моцным. I нават сьмяротныя ворагі, гэтае выпарэньне пекла, — рускія бальшавікі — баяліся Купалы і, ненавідзячы, дваццаць гадоў не рашаліся яго забіць. (Пакуль не заманілі паэта ў Маскву.)
„Паўстань з народа нашага, прарок, іў буры громудар, пад звон кайдан!”
Гэтак пісаў і марыў Янка Купала. Ён якраз і быў тым найвялікшым прарокам і песьняром Беларускага Адраджэньня, які сказаў аб галоўным:
„Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў — на свабоду,
Зваў з цемры — да сьвятла”.
Ідэйная пазыцыя і творчасьць Янкі Купалы ёсьць ідэальны прыклад, узор паставы і думаньня для беларусаў, якім неабыякавы лёс Беларусі, якія мараць пра шчасьце Айчыны.
Гэта такая зьява, што пакуль будзе існаваць Беларусь, пакуль будзем мы на Зямлі, дагэтуль будзе вялікім — Купала. Ён — Вялікі Наш. Ён — частка нашай Будучыні.
Няхай жа памяць пра нашага генія станецца вечнай! Няхай творчасьць ягоная лучыцца з нашым змаганьнем. Хай веецца сьцягам і ўспаможа нам — у свабодзе.
7 ліпеня 2002 г., ВаршаваМенск.
АМЭРЫКА — ДЛЯ АМЭРЫКАНЦАЎ
Не шукайма сьляды нашых продкаў, а шукайма тое, што шукалі яны. Так казалі некалі мудрыя людзі.
Нашы продкі шукалі шчасьця, велічы і свабоды. Гэта было найвялікшае шуканьне, бо яму ахвяраваліся, за яго змагаліся і рызыкавалі жыцьцём. Такое змаганьне мае асаблівы сэнс, калі пад пагрозай знаходзіцца лёс народа, ці калі незалежнасьць яго страчана. Тады рушэньне рана ці позна набывае грамадзкую шырыню і выяўляецца ў форме нацыянальнавызвольнага руху. Нацыянальнавызвольны рух меў усеагульны характар. Ён узьнікаў там, дзе існавалі імпэрыі. Вызвольнырух — гэта заўсёды канцэпцыя змаганьня з імпэрыяй за свабоду і незалежнасьць.
У Эўропе працэс вызваленьня зпад імпэрскіх путаў найбольш інтэнсіўна адбываўся ў другой палове XIX і пачатку XX стагоддзяў, калі мноства народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы адваявалі сваю незалежнасьць.