Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Савецкая намэнклятура зноў сыграла сваю дрэнную „гістарычную” ролю: дапамагла Лукашэнку (сваёй нікчэмнасьцю) дэманстратыўна сфальшаваць выбары і застацца пры ўладзе, няхай сабе і нелегальнай і не прызнанай. Гэтай яго ўлады Маскве можа стаць дастаткова, каб паступова поўнасьцю захапіць Беларусь.
(„Беларускія Ведамасьці", — 2001, №8(38); Выбралі...)
* Нягледзячы ні на што, гэта перамога дэмакратыі, таму што ўсе мы аб’ядналіся. (з рус.)
56
ВАРВАРЫ
Расейскі штотыднёвік „Новая газета” надрукаваў (а польская „Gazeta Wyborcza" перадрукавала) інтэрв’ю журналісткі Ганны Паліткоўскай з генэралам Шаманавым, па загадах якога забітыя і замардаваныя тысячы людзей у Чачэніі. Генэрал Шаманаў — адзін з найбольшых рускіх злачынцаў — спачатку камандаваў заходняй групай рускіх войскаў у Чачэніі, а цяпер камандуе 58й арміяй, якая праводзіць экзэкуцыі на чачэнскай зямлі.
Журналістка спытала генэрала пра забітых цывільных людзей, якія ня здолелі выйсьці з АлханЮрту праз „калідор”, што быццам бы адчынілі для іх расейцы. Генэрал Шаманаў адказвае: „Тое, што яны ня выйшлі на працягу тыдня дзеяньня калідору, — гэта была іхняя справа... Сярод забітых, — кажа генэрал, — былі людзі, так ці інакш зьвязаныя з бандытамі’’ (гэта значыць, з Чачэнскай Арміяй, — З.П.)
плякатамі і фатаграфіямі скалечаных пад рускімі бомбамі чачэнскіх дзетак, бяз ручак, бяз ножак, бяз пальцаў, абпаленых і пабітых, жывых і мёртвых.
Ахмет, чачэнец з ДжахарГала, гадоў пад 60, расказаў мне, што рускія скрозь параскідалі шмат спэцыяльных мінаў у выглядзе дзіцячых цацак: лялькі, зайчыкі, мячыкі, аўтаручкі. Знойдзе такую „цацку” „бандыт” ці „бандытка”, пачне бавіцца, пакруціць — міна ўзрываецца. Глядзіш — „бандыцік” бяз пальцаў, a то і бяз ручкі, ды без вачэй. „Дабро павінна мець межы, — з націскам кажа генэрал Шаманаў журналістцы. — Калі бандыты не разумеюць нашай маралі, то яны павінны быць ліквідаваныя. А як жа інакш? Яны ж жывуць у Расеі", — цьвердзіць Шаманаў.
Паколькі жонак і дзяцей бандытаў трэба лічыць бандытамі і ўсе, хто не разумее „нашай” (рускай) маралі, павінны быць
Абпалены вайной. (Чачэнія, 2000).
Чачэнскі „тэрарыст ” Аліхан Асманаў (6 гадоў).
„Кім ёсьць, на вашу думку, жонка „бандыта”? — пытае журналістка. „Бандыткай ",— адказвае генэрал. „А дзіця „бандыта”, гэта таксама „бандыт”? „Таксама ”, — адказвае Шаманаў.
Трэба разумець мэнтальнасьць варвараў: усё, што ім супраціўляецца — ёсьць „зло”; тыя, хто супраць іх змагаюцца, — „бандыты”; усе разбурэньні, гвалты і забойствы варвары робяць дзеля „дабра” (гэта значыць, каб ім, варварам, было добра).
У варвараў адсутнічае паняцьце аб’ектыўнай каштоўнасьці маралі. Маральнае (добрае) — усё тое, што робяць варвары. Такой раней была псіхалёгія гунаў і манголаў. (Практычна, маралі там яшчэ не існавала.) Варвары (варварскія імпэрыі) спачатку пачыналі забіваць іншых, бо іншыя былі чужыя. А потым, выклікаўшы супраціўленьне гвалту і забойству, забівалі ўжо за супраціўленьне гвалту, за „бандытызм”, „тэрарызм” і г.д. Такая схема вось ужо 200 гадоў выкарыстоўваецца рускімі на Каўказе супраць чачэнцаў, абхазаў, чаркесаў, інгушоў і г.д.
Першага чэрвеня ў сьвеце адзначалі Дзень абароны дзяцей. У Варшаве перад Місіяй АБСЭ і заходнімі амбасадамі адбылася вялікая дэманстрацыя чачэнскіх уцекачоў. (Яно і зразумела, бо Захад здрадзіў, здаў Чачэнію.) Было шмат чачэнскіх жанчынаў з
зьліквідаваныя, то што ж такое „наша мараль”? — пытаецца журналістка ў генэрала. I тады савецкі генэрал, п’яніца і бязбожнік, расеяц, член КПСС з сяржанцкага ўзросту, забойца, які хоча „ліквідаваць” жанчын і дзяцей, вызначае „нашу мараль” як ... „збор абавязковых правілаў існаваньня ў эўрапейскай хрысьціянскай культуры ”.
Раней такім было прасьцей. Забівалі ў імя ідэалаў камунізму. Цяпер вярнуліся да праваслаўя, да „нашай маралі”. Тым больш, што генэрал КГБ Рыдзігер, ён жа Патрыярх Маскоўскі Алексій II, ужо дзесяць разоў „асьвяціў” ліквідацыю чачэнцаў.
Чачэнцы — мусульмане. У іх іншая культура, іншыя „правілы існаваньня”, іншы сямейны ўклад, традыцыі, дачыненьні. Яны не разумеюць „нашай маралі”. Калі не пачнеце жыць панашаму — будзем забіваць, кажуць генэралы ад нагана і кадзіла.
Ахмет пацьвярджае, што кожнаму расейскаму вайскоўцу ў Чачэніі дадзены вусны загад: забіваць усіх чачэнцаў ад 10 да 60 гадоў. Палітпрапаганда простая, як у вандроўнікаў: калі не забіць дзіця, то зь яго вырасьце „бандыт”, калі не забіць жанчыну, то яна народзіць „бандыта”. Гэты загад выдаваўся расейскім галаварэзам яшчэ ў Першую рускачачэнскую вайну (19941996) і дзейнічае цяпер.
57
a
5
a a a a
J 53
1 50
H a
§ 5 a a ^
Прыкладаў псіхалёгіі сярэднявечча i варварскіх паводзінаў вельмі шмат у крымінальнай Расеі. (Чаго варта, напрыклад, афіцыйная аб’ява пра ўзнагароду ў адзін мільён даляраў за галаву Шаміля Басаева.) Расейскае радыё „Рэха Масквы” (лічыцца дэмакратычным, па расейскіх мерках) зьвярнулася з пытаньнем да сваіх слухачоў: „Ці згаджаецеся вы з поглядам генэрала Шаманава, што жонкі і дзеці бандытаў — гэта бандыты?” 62 адсоткі рускіх „дэмслухачоў” адказалі, што згаджаюцца і падтрымліваюць генэрала. (Што ўжо казаць пра не „дэмслухачоў”...)
Зрэшты, інакш і быць не магло. Раней ківалі на камунізм. Цяпер гэтай шырмачкі не існуе. Засталася адна Расея. Тая самая крымінальная, ілжывая і крывавая, дзе масава галасавалі за сьмерць іншых, дзе масава даносілі, ухвалялі генацыд і перасьлед, дзе лягеры, турма і расстрэлы былі паўсядзённым бытам, дзе жонак прымушалі адмаўляцца ад мужоў, а мужоў ад жонак. („Калі яна не бандытка, — кажа пра чачэнак генэрал Шаманаў, — то няхай пакіне свайго бaндыmaмyжa.’,) Тая самая Расея, дзе бацькі выракаліся дзяцей, а дзеці даносілі на бацькоў, дзе былі спэцыяльныя лягеры для жонак „ворагаў народа” і сваякоў „ворагаў народа”; дзе былі спэцыяльныя дзіцячыя дамы, сірацінцы, куды звозілі дзяцей расстраляных, зьмянялі ім прозьвішчы ды імёны.
Усё ўжо было ў гэтай страшнай, рабскай, жорсткай імпэрыі, дзе доўжыцца вечная хлусьня, вечны гвалт і вечнае забойства.
Вось вытрымкі з службовага ліста ад 15га сьнежня 1999 года Сакратара Савета Бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі Сяргея Іванова да Старшыні Дзяржаўнай Думы Расеі камуніста Генадзя Селязьнёва:
„Члены Савета Бясьпекі РФ абмеркавалі сітуацыю, якая склалася пры выкананьні другога этапу антытэрарыстычнай апэрацыі па ліквідацыі бандфармаваньняў на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі, і выпрацавалі рабочую канцэпцыю рэалізацыі ейнага завяршальнага этапу...
Удзельнікі абмеркаваньня пагадзіліся, што горныя пасяленьні чачэнцаў, якія складаюць менш 20% усіх населеных пунктаў Чачэнскай Рэспублікі, не ўяўляюць якой кольвечы значнай
Чачэнская сталіца ДжахарГала (былы Грозны), зьнішчаная расейскай авіяцыяй і артылерыяй. Здымак 2000 г.
эканамічнай ці іншай каштоўнасьці ні для дадзенага суб’екта фэдэрацыі, ні для Расеі ў цэлым, і іх трэба цалкам зьліквідаваць у сэктары БамутЗандакІтумкале. Пры гэтым тут трэба стварыць умовы, цалкам непрыдатныя для пражываньня людзей ў будучым, а рэшту мірных жыхароў з гэтай часткі Чачні неабходна перасяліць у ейныя паўночныя раёны за раку Церык, ці асіміляваць у іншых рэгіёнах Расеі...
Усе натуральныя пабудовы (уключаючы культавыя і гістарычныя) горнага рэгіёну, старажытныя родавыя вежы будуць прыраўняныя да аб’ектаў схаваньня бандфармаваньняў і будуць татальна зьнішчаныя. Пасьля сканчэньня вайсковай апэрацыі, з гэтай часткі рэспублікі неабходна вывезьці ўсе будаўнічыя ды іншыя матэрыялы. У інтарэсах Расеі неабходна зрабіць гэты рэгіён безжыцьцёвым.”
Ну чым гэты антычалавечы плян генацыду і вынішчэньня чачэнцаў розьніцца ад праектаў Гітлера, Бормана, Сталіна, Берыі ды плянаў НКВД?!
Канцэнтрацыйныя („фільтрацыйныя”) лягеры ў Чачэніі, дзе катуюць ды мардуюць людзей, нікога ўжо не зьдзіўляюць. Маўляў, гэтак можна. Так і трэба. У Расеі ніхто ніколі ніў чым не каяўся, ніколі ніхто ні ў каго не парсіў прабачэньня. Тут масава ўхвалялася любое варварства ў інпіарэсах рускай імпэрыі.
Ухваленьне ўсім рускім грамадзтвам генацыду ў Чачэніі яшчэ раз пацьвярджае, што ва ўсіх антычалавечых выступах, ва ўсіх грахах сваёй крывавай гісторыі „рускі народ”, разам з рускай уладай і рускімі генэраламі, нясе калектыўную адказнасьць за злачынствы супраць чалавецтва.
Разам з тым, вынішчэньне чачэнскай нацыі Расеяй — гэта ёсьць тэст, выпрабаваньне гуманістычнай
трываласьці палітычных прынцыпаў лібэральнай Эўропы. Тэст, які паказвае на падвойнасьць, фальшывасьць гэтых прынцыпаў. Гэта экзамен, якога Захад зноў не вытрымлівае.
2000 г., чэрвень, Варшава. („Беларускія Ведамасьці”, — 2000, №4(27); „Народная Воля”, — 2000, 9 сьнежня).
58
НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ
ГЭТА ЁСЬЦЬ ІСНАВАНЬНЕ НАЦЫІ
(Выступ на Ўсебеларускім Зьезьдзе за незалежнасьць 29 ліпеня 2000 года.)
Для кожнага народа стварэньне незалежнай дзяржавы ёсьць сьведчаньне і сэнс гістарычнага разьвіцьця. Калі народ траціць дзяржаву і незалежнасьць, то ягоная гісторыя спыняецца. Страта гісторыіі ёсьць сьмерць. Таму няма большай каштоўнасьці для нацыі, чым дзяржава і дзяржаўная незалежнасьць. Гэта ёсьць пытаньне свабоды і нявольніцтва, існаваньня і небыцьця. Альбо мы гаспадары, альбо — нявольнікі. Альбо мы ёсьць — альбо нас няма. Гонар і Бацькаўшчына — вось чым мусяць быць напоўненыя нашыя душы.
Дзеля вяртаньня свабоды і здабыцьця дзяржаўнай незалежнасьці мы, беларусы, змагаліся два стагоддзі. 25 Сакавіка 1918 году аб’яўлена Незалежнасьць БНР. Але Беларусь была адразу акупаваная і падзеленая з двух бакоў, бо не пасьпела стварыць свае ўзброеныя сілы.
Падсумоўкай беларускай барацьбы ў ХХм стагоддзі стаў Акт аб Незалежнасьці Беларусі, прыняты 25 жніўня 1991 году. Яму папярэднічала прыняцьце Дэклярацыі „Аб суверэнітэце Беларусі” 27 ліпеня 1990 году. Гэтыя тры падзеі ёсьць вызначальныя этапы нашай 200гадовай барацьбы. I нічога няма для нас важнейшага ў нацыянальнай гісторыі ХХга стагоддзя.
Цяпер перад беларускай нацыяй зноў, як і ў 1918м годзе, паўстала задача абараніць незалежнасьць ад агрэсіі расейскага імпэрыялізму. Але калі 82 гады таму Незалежная Беларусь сутыкнулася з ваеннай агрэсіяй і акупацыяй зьнешняй, то цяпер мы маем справу з унутранай акупацыяй, якую праводзяць расейскія спэцслужбы праз рэжым Лукашэнкі.