Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Дзеячы Рады БНР зьбераглі высокія ідэалы 25 Сакавіка і перадалі іх пакаленьням на Бацькаўшчыне. Яны захавалі ідэі, дакуманты, цягласьць незалежнай беларускай дэмакратычнай улады і нашы сьвятыя нацыянальныя сымвалы — БелЧырвонаБелы Сьцяг і гэрб ..Пагоню ”.
У канцы 80х гадоў мінулага стагоддзя ідэалы Сакавіка і сымвалы беларускай незалежнасьці падхапіў Беларускі Народны Фронт. 25 жніўня 1991 года, скарыстаўшы гвалтоўны правал кагэбоўскага путчу ў Маскве, дэпутаты Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце вельмі малымі сіламі (8 адсоткаў дэпутатаў), але пры падтрымцы ўсяго Вызвольнага Руху, дамагліся прыняцьця канстытуцыйнага закону аб незалежнасьці Беларусі, спынілі дзейнасьць КПСС і камсамолу на тэрыторыіі Беларусі, прымусіўшы прагаласаваць за гэта спалоханых, разгубленых і дэмаралізаваных дэпутатаўкамуністаў — 86 адсоткаў „дэпутацкага корпусу” (дарэчы, кіруючую намэнклятуру). Гэта быў трэці ўнікальны подзьвіг беларускіх адраджэнцаў у XX стагоддзі.
Потым усё нібы пачалося па другім крузе, як у першай палове ХХга стагоддзя. Зноў маскоўская акупацыя Беларусі, толькі ўжо знутры, праз прэзыдэнтастаўленьніка і старыя каляніяльныя структуры ўлады. Зноў усё робіць арганізаваная расейская партыя
Гэрб БНР.
палітычнай агрэсіі. Толькі цяпер гэта не расейскія камуністы, a расейскія кагэбісты, не ВКПБ, а КГБ.
Пасьля захопу ўлады ў Беларусі расейцы зноў, як у 20х і 30х гадах мінулага стагоддзя, паспрабавалі першым чынам зьнішчыць Беларускі НацыянальнаВызвольны адраджэнцкі рух. Галоўны ўдар быў скіраваны супраць Беларускага Народнага Фронту. Але ім не ўдалося нас ліквідаваць, нягледзячы на дапамогу нямецкай дыпляматыі і розных заходніх фондаў.
Беларускі Народны Фронт дзейнічае і будзе дзейнічаць; умацавалася ягоная палітычная КансэрватыўнаХрысьціянская Партыя — БНФ.
Цяпер настрой у беларусаў пераменьваецца. Лукашэнка ня мае падтрымкі бальшыні ў беларускім грамадзтве.
Сёлета антыбеларускі рэжым рыхтуецца правесьці прэзыдэнцкія выбары. У гэтым становішчы ён, каб ацалець, можа спадзявацца толькі на ашуканства і сілу. Тым часам Масква можа спадзявацца толькі на ашуканства і замену Лукашэнкі на іншага маскоўскага стаўленьніка. Калі не атрымаецца, то будзе імкнуцца пакінуць Лукашэнку.
Але што б ні здарылася, як бы ні разьвіваліся падзеі і колькі б Захад ні дапамагаў Расеі, нішто ўжо ня зьнішчыць і не стрымае беларускай незалежнасьці.
Мы выступаем супраць расейскай агрэсіўнай палітыкі, дзе б яна ні адбывалася: у Беларусі, у Грузіі ці ў Чачэніі. Мы ня хочам мець ніякіх агульных справаў, ніякіх саюзаў і ніякіх агульных ініпарэсаў з Расеяй як краінай небясыіечнай, крымінальнай і агрэсіўнай.
Наша нацыянальная будучыня, да якой мы імкнемся, — гэта вольная, незалежная, дэмакратычная і справядлівая Беларусь у сфэры эўрапейскіх дачыненьняў і
эўрапейскай цывілізацыі.
Мы ўдзячныя амэрыканцам за падгрымку беларусаў у справе абароны правоў чалавека ў Беларусі, але мусім заявіць зьмест аднаго з галоўных лёзунгаў Беларускага Вызвольнага Руху: .Ле правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека” пад акупацыяй”.
Наша канцэпцыя палітыкі палягае на ідэалах БНР і дае магчымасьць адразу вырашыць шэраг праблемаў людзей.
Гэтая канцэпцыя — незалежнасьць і свабода Беларусі. Гэта Беларуская дзяржава і Беларуская мова, Беларуская школа і Беларуская культура, Беларускія грошы і Беларуская эканоміка, Беларускае войска і Беларуская палітыка, Беларускае права і Беларуская дэмакратыя. Наша канцэпцыя — далей ад Расеі і бліжэй да ўсіх эўрапейскіх суседзяў.
18 сакавіка 2001 г.
НьюЕрк.
53
3 ЦЫКЛУ: ВЫБАРЫ У БЕЛАРУСІ:
ПЕРШАЕ, ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ ЗАБЯСЬПЕЧЫЦЬ СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ — ВЫДАЛІЦЬ ЗЬ БЕЛАРУСІ ВІКА
Першая рэальная, але няўдалая, спроба легітымізаваць рэжым Лукашэнкі адбылася ў кастрычніку 2000 г. на выбарах у „палату”. Шлях да гэтай падзеі з боку Масквы і нямецкай дыпляматыі быў доўгі, але мэтанакіраваны. Тут выявілася рэакцыя на дэклярацыю Vга Зьезду (1997 г.) Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне" аб стварэньні Беларускага Вызвольнага Руху супраць нэакаляніяльнай палітыкі Расеі ў Беларусі.
У сувязі з лістападаўскім пераваротам ў 1996 годзе, „антылукашэнкаўская апазыцыя” мусіла разваліцца. Яна была часовым супрацоўніцтвам розных антылукашэнкаўскіх сілаў (ад фронтаўцаў да прамаскоўскіх „дэмакратаў” і камуністаў), пагрунтаваным на канкрэтнай мэце — імпічманце Лукашэнкі. Са зьнікненьнем магчымасьці імпічманту разбурыўся грунт для канкрэтнага злучэньня інтарэсаў і апазыцыйнага аб’яднаньня супрацьлеглых поглядаў. Рэальнымі ж засталіся вялікадзяржаўная палітыка Расеі і асноўны каляніяльны канфлікт паміж сіламі расейскага імпэрыялізму і сіламі беларускай незалежнасьці.
Пра гэтае становішча і пэрспэктывы я пісаў у перадзьездаўскім артыкуле „Вызвольны Рух’’ (газэта „Свабода”, 1997 г.) і казаў на Зьездзе. Неабходна было скарыстаць сітуацыю ўздыму і арганізаваць яе ў вызвольнае адраджэнцкае рушэньне. Дзеля гэтага былі распачатыя акцыі „Грамадзянства БНР”, „Адстаўка”, пазьней — збор подпісаў „За незалежнасьць”, ..Беларуская Салідарнасьць” і інш. Справы паварочваліся так, што расейскія каляніяльныя сілы на Беларусі маглі быць проста зьмеценыя з палітычнай сцэны.
Контрадзеяньні супраць беларусаў былі на гэты раз прадуманымі і канцэптуальнымі, Увосень узьнікла закамуфляваная агентурная ініцыятыва — „Хартыя97”, якую рухалі праз журналістаў і дыпляматыю. „Хартыю” плянавалі супроцьставіць Беларускаму Вызвольнаму Руху і Фронту. Гэтая ідэя не была да канца ажыцьцёўленая (па пэўных прычынах) і пазьней ..Хартыя’’ ператварылася ў асяродак „перавалу” рэсурсаў з Захаду і мэтанакіраванай (вырабленай) прапагандысцкай інфармацыі (накіраванай, у істоце сваёй, супраць Беларускага НацыянальнаВызвольнага Руху).
У гэты ж час у якасьці кіраўніка Місіі АБСЭ ў Менск прыязджае былы нямецкі амбасадар у Маскве і потым былы кіраўнік зьнешняй разьведкі Нямеччыны ГансГеорг Вік. Вік выступіў ініцыятарам захаваньня старой антылукашэнкаўскай апазыцыі на новай аснове. Ён прапанаваў так званы „перамоўны працэс” з рэжымам улады, ідэю „круглага стала” і ўдзел апазыцыі ў парляманцкіх выбарах на падставе дамоўленасьці (кампрамісу) з Лукашэнкам.
Менавіта Вік спрычыніўся да стварэньня. на падставе гэтых прапановаў так званай „аб’яднанай апазьшыі” і завёў справу беларускаы імаганьня ў сьляпы швулаь
Ганс Вік і іншыя нямсцкія „дыпляшты" пераконвалі ааіныкау на Захадзе. што рэжым Лукашэнкі можна „палепшыць”. што яго быццам бы можна „дэмакратызаваць”. Прызнаньне таго, што рэжым Лукашэнкі „палепшыўся”, давала б магчымасьць пэўным заходнім зацікаўленым колам, зьвязаным зь нямецкімі палітычнымі (эканамічнымі, фінансавымі) інтарэсамі, прызнаць
гэты рэжым і заплюшчыць вочы на „інтэграцыйную” палітыку Расеі па анэксіі Беларусі.
Нямецкі геапалітычны інтэрас накіраваны, перш за ўсё, на Польшчу. I ў гэтым пляне пэўныя колы нямецкай палітыкі глядзяць на Беларусь як на разьменную манэту ў геапалітычных гешэфтах з Расеяй. Hi для расейскага, ні для нямецкага капіталу (Рургаз з Газпромам і г.д.) непатрэбная незалежная беларуская транзітная тэрыторыя і расходы, зь ёй зьвязаныя. (Ня кажам ужо пра стратэгічныя фактары.) Нямецкарасейскія інтарэсы тут супадаюць, як супадалі сотні гадоў.
Ганс Вік, валодаючы ўплывам на разьмеркаваньне заходніх сродкаў сярод створанай ім „аб’яднанай апазыцыі”, мае дачыненьне да спробы разбурэньня Беларускага Народнага Фроніпу — адзінай сілы ў Беларусі, якая здольная супрацьстаяць усёй гэтай нямецкарускай нэакаляніяльнай палітыцы.
У цэлым, атака на Фронт пацярпела фіяска. Але, тым ня менш, прыхільнікам сорасаўскай дэмакратыі ўдалося адкалоць вялікую групу фронтаўцаў, якая, таксама пад назвай „БНФ” арганізавана ўвайшла ў сістэму „аб’яднанай апазыцыі”.
У кастрычніку 2000 г., у час „выбараў” ў „палату”, вікаўская палітыка легалізацыі рэжыму набывае рэальныя формы. Меркавалася, вядучы двайную гульню, з аднаго боку, падтрымаць няўдзел апазыцыі у выбарах, з другога — уцягнуць партыі „аб’яднанай апазыцыі” ў выбары, прызнаць іх дэмакратычнымі і легалізаваць „палату”.
3 гэтага нічога не атрымалася па некалькіх прычынах. Папершае, Лукашэнка не пайшоў ні на якія, нават мінімальныя, саступкі. Выбары сапраўды былі паварварску недэмакратычнымі. Падругое, двурушныя дзеяньні Віка былі дрэнна падрыхтаванымі на беларускім і міжнародным узроўні. Патрэцяе, „палітыка” Віка на так званых „перамовах” і „выбарах” пастаянна выкрывалася прадстаўнікамі Народнага Фронту і КансэрватыўнаХрысьціянскай Партыі — БНФ, якія запатрабавалі няўдзелу партыяў і насельніцтва ў выбарах і ўклалі потым велізарную працу ў рэалізацыю гэтай справы.
Нямецкія паплечнікі Віка, ня гледзячы на непасрэдны подкуп сябраў партыі „Народная Грамада” і іншых апазыцыйных „дэмакратаў”, якім далі грошы за ўдзел у „выбарах” (па пяць тысячаў даляраў на згодніка), нічога ня здолелі перамяніць. Бальшыня беларусаў не галасавала. Выбары праваліліся, але рэжым Лукашэнкі груба сфальсіфікаваў вынікі галасаваньня, і АБСЭ не пайшло на рызыку, каб іх прызнаць. Легалізацыя рэжыму была адкладзеная на выбары прэзыдэнта ў 2001 годзе.
Да гэтага часу Ганс Вік (асабліва пасьля выказваньня ў Беластоку ў верасьні 2000 года пра сваю антыбеларускую палітыку ў рамках АБСЭ) страціў усялякую павагу ў беларусаў. Структуры Беларускага Вызвольнага Руху аб’явілі яго пэрсонай нонграта і запатрабавалі ад міжнародных арганізацыяў і МЗС Нямеччыны адкліканьня Віка зь Беларусі.
У абарону Віка парадаксальным чынам заўсёды станавілася ўлада Лукашэнкі, арганізоўваючы паказныя пагрозы і быццам бы атаку на Віка (каб заблыіань ірамалжасьці. і заглуіпыцв паірабаваньні '•■ •'■■ ліс р.г _ .. «.viKMbHan прачаскоўскай ішныкі рэжымам Лукашэнкі, Вікам і Масквой відавочнае.
Эўрапейскія канфармісты ў міжнародных арганізацыях, „усьвядомленыя” за гэты час Вікам, нямецкай і рускай дыпляматыяй, далі выразна зразумець, што прэзыдэнцкія выбары на Беларусі яны схільныя прызнаць пры любых выніках (хіба што парушэньні заканадаўства будуць вельмі скандальнымі). Ведаючы
54
гэта, упэўнена пачуваецца Вік, дэманструе паказную ўпэўненасьць Лукашэнка, спакойна чуецца Масква, як па нотах, гуляюць сваю брыдкаю партыю пяць намэнклятурных кандыдатаў ад вікавай „аб’яднанай апазыцыі” і іншыя падстаўныя фігуры.