• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Звычайна ў такіх выпадках выкарыстоўваецца вайна, альбо нейкія надзвычайныя абставіны, якія часам штучна ствараюцца (як у 30х гадах). Чым, напрыклад, можна растлумачыць той факт, што калі ў 1944 годзе (пасьля заняцьця Беларусі савецкімі войскамі) моц беларускіх хлопцаў мабілізавалі ў савецкую армію і амаль без абучэньня адразу накіравалі на перадавую? Іх гналі бяз зброі ў непатрэбныя атакі пад нямецкія кулямёты. Альбо зь вінтоўкамі, ды без патронаў. А калі тыя, што выжывалі пад нямецкімі кулямі,
    47
    уцякалі назад — іх сустракаў кулямётны агонь энкавэдзісцкіх „загрядотрядов”. Я ўжо не кажу, што „загрядотряды” стралялі таксама і ў плечы.
    Так былі расстраляныя тысячы беларусаў. Рускія выкарыстоўвалі вайну, і нават франтавыя баі, з мэтай генацыду беларускай нацыі. He па немцах ім абходзіла ў першую чаргу страляць, а разам зь немцамі — па беларусах. I не прыдзярэшся: маўляў, загінулі ў баі зь нямецкафашысцкімі захопнікамі.
    Я ўжо ня буду тут гаварыць пра так званых „савецкіх партызанаў” і іхныя дачыненьні да беларусаў у час вайны. Гэта асобная размова. Вядома, як у асяроддзі самых партызанаў энкавэдзісты вынішчалі беларускіх камандзіраў, як правакавалі нямецкія спаленьні беларускіх вёсак, як рабавалі і мардавалі беларускае насельніцтва.
    * * *
    Вернемся ў 30я гады. Я ўжо не аднойчы пісаў раней, што сталінскі генацыд на Беларусі меў асаблівы характар. Беларускае насельніцтва вынішчалі плянава. Усім савецкім адміністрацыйным і партыйным кіраўнікам спускалі разнарадку на квартал выявіць адпаведную колькасьць „ворагаў народу”. Разнарадка спускалася на кожную беларускую вёску і на кожнае прадпрыемства. Кожнае міністэрства мела свой аддзел па ГУЛАГу.
    ЯЛІТЧНКГЕЮЙ А РОССНН.НЕ UIVMM^ #К
    IПНЕТ HAUi БРАТСКНЙ С0ЮЗ!
    Разнарадкі выконваліся. Кожную ноч каціліся па беларускіх вуліцах і вёсках чорныя энкавэдзісцкія будымашыны і загружаліся ахвярамі.
    У памежжы з польскай акупацыйнай зонай савецкім памежнікам давалі вінтоўку і рыдлёўку. Калі такі памежнік сустракаў у бязьлюдным месцы беларуса ці беларуску, ён павінен быў чалавека застрэліць і сам рыдлёўкай закапаць труп. Сяляне вельмі баяліся, каб не спаткаць ваеннага з рыдлёўкай. (Усё гэта ўжо было надрукавана ў беларускім друку ў 90х гадах мінулага стагоддзя, але неяк нібы і не ўскалыхнула цяперашніх людзей.)
    Сітуацыя з памежнай зонай і нават кампанія з „ворагамі народа” падаваліся нібы працяг становішча вайны і выкарыстоўваліся як маніпуляцыі для зьнішчэньня людзей.
    Але зьмест камуністычнага генацыду ня толькі ў яго заплянаванасьці. Вынішчаліся, перш за ўсё, разумныя, працавітыя, адукаваныя, прыстойныя, паважаныя, актыўныя, здаровыя,
    Чарнобыльскі шлях у Менску.
    таленавітыя людзі, эліта народу, інтэлект нацыі. Так былі амаль поўнасьцю зьнішчаныя беларускія вучоныя і пісьменьнікі, палітыкі і грамадзкія дзеячы, мастакі і настаўнікі, адміністратары і гаспадары, нават камуністычны беларускі партыйны апарат.
    Гэтая палітыка тлела пасьля вайны. Пазачынялі беларускія школы. Выхаласьцілі літаратуру і мастацтва. Выгналі беларускую мову з афіцыйнага ўжытку. Над скошаным пакаленьнем легіёны наглядчыкаў сачылі, каб нічога не паднялося, каб нічога ня вырасла беларускага.
    У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа.
    * * *
    Мы бачым, як беларуская трагедыя' Чарнобыля знарок расцягваецца ў часе — гэта ёсьць выкарыстаньне ўмоваў экалягічнай катастрофы дзеля генацыду беларускага насельніцтва.
    Беларусы змагаюцца на ўсіх узроўнях, але зададзенасьць вынішчальнай тэндэнцыі з боку рэжыму Лукашэнкі відавічная.
    Ддзе вялікая Чарнобыльская вайна, — піша Уладзімер Старчанка. — Для беларусаў чарнобыльская навала па сваіх дэмаграфічных наступствах значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус. Але яшчэ страшней тое, што мы ня ведаем, на колькі большую за вайну шкоду гэтая катастрофа нам прынясе ў пэрспэктыве. ’’ („Ніва", — 2001, 29 красавіка)
    Страшны „ёдны ўдар” у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каляніяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчаньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага абпраменьваньня.
    У 198687	гг.	камуністычна
    дзяржаўнай медыцынай, па падказцы зьверху, было вынішчана, шляхам забіцьця плоду, цэлае пакаленьне беларусаў. (Прымушалі жанчын рабіць аборты ў сувязі з чарнобыльскай пагрозай.) Гэта было абсалютна неапраўдана ні зь медыцынскага, ні з маральнага, ні зь якога іншага гледзішча. Потым, прадаўжаючы медыцынскі генацыд, распрацавалі злавесную палітыку па спыненьні нараджальнасьці беларусаў і забіцьцю чалавечага зародка ва ўлоньні жанчыны.
    „Сёньня з кожных трох зачатых беларусаў, — піша Уладзімер Старчанка, — двух забіваюць у жываце маці! Фактычна, некалькі пакаленьняў беларусаў у літаральным сэнсе былі спушчаныя ў бальнічны ўнітаз. Гэта нябачны ў сьвеце і ганебны факт... Гітлеру такое і ня сьнілася. ”
    I сапраўды, ня сьнілася. У Беларусі, дзе зьмяншаецца насельніцтва, практыкуюць стэрэлізацыю жанчынаў. Жанчыны горада Барысава засьведчылі, што ім, адразу ж пасьля народзінаў дзяцей, лекары жаночай кансультацыі ўльтыматыўна прапаноўвалі ў якасьці кантрацэптываў карыстаць так званую „унутрыматачную сьпіраль” або іншыя сродкі прадухіленьня цяжарнасьці. Калі ж парадзіхі адмаўляліся гэта рабіць, ім „мэдыкі” не выдавалі дакуманты дзеля атрыманьня належнай у такіх выпадках грашовай дапамогі на немаўлят.
    Барысаўчанка Ірына Сільніцкая (маці двух дзяцей, меншаму —
    48
    9 месяцаў) сьведчыць: „Сказалі: пакуль не паставіш сьпіраль, ніякай дапамогі табе ня будзе. Дапамогі я так і не атрымала, бо сьпіраль я ставіць не захацела... Грошай катастрафічна не хапае”. („Беларускія Ведамасьці”, — 2000, №4(27), с.13)
    Аналягічныя гісторыі распавялі барысаўчанкі Галіна Раскоша, Алеся Ясюк, Ларыса Грэбнева ды іншыя.
    У жаночай кансультацыі горада Барысава загадчыца гінекалягічнага аддзяленьня Тамара Барысавец патлумачыла, што такі „парадак” вызначае пастанова Саўміна БССР, прынятая летам 1991 г. Загадчыца паведаміла таксама, што іхняя „кансультацыя” праводзіць стэрэлізацыю шматдзетных маці, каб пазьбегнуць, маўляў, нараджэньня хворых дзяцей і росту „асацыяльных” сем’яў. („Беларускія Ведамасьці”, —2000, №4(27), с.13)
    15га чэрвеня мінулага году супраць гінекалягічнага генацыду адкрыта выступілі барысаўскія жанчыны і мужчыны. Група асобаў арганізавала пікет. Усіх арыштавалі і судзілі.
    У выніку масавага забойства зародкаў людзей, а таксама з прычыны хваробаў, выкліканых радыяцыяй, беларуская нацыя раптам пачала хутка выміраць. Вымірае ўжо ў сярэднім сто тысячаў беларусаў у год. Калі беларуская супольнасьць ня здолее пазбавіцца ад агрэсіі расейскага каляніялізму і ня выправіць становішча з Чарнобылем, то ў XXI стагодбзі не застанецца ніводнага беларуса. Увесь народ вымардуюць і вымараць у пень, да апошняга чалавека.
    Я ўжо пісаў ня раз пра тое, як вынішчыўшы беларускую нацыянальную эліту і абапіраючыся на прамаскоўскую каляніяльную адміністрацыю ў Беларусі, расейскае КГБ у сярэдзітне 90х гадоў палітычным мэтадам ажыцьцявіла захоп беларускай улады знутры. Адбылася ўнутраная акупацыя. Зараз падрыхтоўваецца захоп нацыянальнай маёмасьці Беларусі пад выглядам прыватызацыі і адначасна ажыцьцяўляецца акупацыя беларускай тэрыторыі.
    Тыя забруджаныя радыёактыўнымі рэчывамі землі на Гомельшчыне і Магілёўшчыне, зь якіх прымусова выселілі беларусаў, цяпер інтэнсіўна засяляюць крымінальнікамі, наркаманамі, „бамжамі”, рускімі адкідамі грамадзтва з Расеі, Сібіры, краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу. Гэтыя адлучаныя ад нашых людзей тэрыторыі ўжо не пустуюць. Там ствараецца руская крымінальная зона з сваім самакіраваньнем, непісанымі законамі і фінансамі (ад перавалу наркотыкаў). Каляніяльныя ўлады Беларусі даюць ім від на жыхарства, і нават грамадзянства. Так адбываецца калянізацыя беларускай чарнобыльскай тэрыторыі Расеяй.
    Гэта тыповая і гістарычная расейская палітыка. На замацаваньне здабытых тэрыторыяў кідалі (высялялі, выганялі, заахвочвалі) крымінальнікаў, бандытаў, тацяў, авантурыстаў ды валацуг. Імі, перш за ўсё, засяляліся падбітыя землі каля Каўказу, на Поўдні ды ў Сібіры, зь іх фармаваліся банды Ермака ды Сьценькі Разіна, ды „вольнае казацтва”. Гэтак аднаўлялася новая імпэрыя ЧынгізХана.
    Тое самае робіцца цяпер у сучасным варыянце. Расея, за кошт чарнобыльскай Беларусі, вырашае свае праблемы перанасычанасьці крымінальнікамі, уцекачамі зь мясьцінаў, дзе яна вядзе брудныя войны, бамжамі, апушчанымі людзьмі, абрабаванымі рускім крымінальным „капіталізмам”. Расея ськідвае іх у чарнобыльскую Беларусь і адначасна займае расчышчаную ад беларусаў тэрыторыю. Пры патрэбе, там апынецца і зброя, і неабходныя людзі, і падымецца прапагандысцкі лямант („рускіх абіжают”).
    Акупацыя беларускай зямлі расейскай крымінальшчынай адбываецца на вачах тысячаў беларусаў, сагнаных з радзімы. Гэта ў іхных, ужо зарослых быльлём, родных хатах бадзяжны паселены гун...
    Ці разумее хоць беларуская інтэлектуальная маса, ці разумеюць
    вярхі грамадзтва сэнс гісторыі, што рухаецца перад імі?.. Ці хочуць яны жыць, ці жадаюць яны шчасьця дзецям?
    Старчанка разумее. Ён піша: „Фактычна на працягу 15 постчарнобыльскіх гадоў супраць беларусаў каляніяльнымі ўладамі вядзецца неабвешчаная прыхаваная вайна, мэта якой — зьнішчэньне беларускага народа, вызваленьне жыцьцёеай прасторы і засяленьне яе прышлымі злемэнтамі. Дзеля гэтага не выкарыстоўваюцца, як у ранейшыя часы, самалёты, танкі,
    Гомельшчына. Ціхі чарнобыльскі генацыд.
    (Фоіа А. Кляшчука. 1995 і.)
    агнястрэльная зброя, газавыя камэры і не будуюцца „ асьвенцымы ’’. Хаця і пачалася яна ўвесну 1986 года якраз з таго, што савецкія ваенныя самалёты асаджалі радыяцыйныя аблокі на Гомельшчыну і Магілёўшчыну.
    У век інфармацыйных і палітычных тэхналёгіяў у гэтым няма патрэбы. Асабліва, калі гаворка ідзе пра зьнішчэньне зрусіфікаванага за 200 гадоў каляніяльнага існаваньня „братняга " беларускага народу, якому нож пад сэрца можна засунуць, гледзячы проста ў вочы і гаворачы пяшчотныя словы пра вечную любоў і інтэграцыю. Нашыя даверлівыя людзі ўсяроўна пярэчыць ня будуць. ” („Ніва ”,— 2001, 29 красавіка)