Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
* * *
Шмат хто з тых, што гавораць пра палітыку, не задумваюцца, як гэта ў 1991 годзе малалікая фракцыя фронтаўскіх дэпутатаў, на чале з „несучасным” палітыкам перамагла камуністычную бальшыню ў Вярхоўным Савеце, дамаглася незалежнасьці Беларусі, спыніла дзейнасьць КПСС і ЛКСМБ рукамі самых камуністаў. Якой трэба было валодаць палітычнай тактыкай, воляй, сьмеласьцю і рашучасьцю малой групе змагароў, каб перамагчы ў такіх абставінах. Назіральнікам збоку здаецца, што незалежнасьць „звалілася зь неба”. Хоць гэта было найцяжэйшае змаганьне і найвялікшая праца.
Я яшчэ не спаткаў чалавека з асяроддзя гаворачых пра палітыку, які б задумаўся, як гэта ў 198889 гадах, калі існаваў Савецкі Саюз, усясільныя КПСС і КГБ, можна было іх перамагчы і выйграць справу з Курапатамі. Ім здаецца, што гэта проста так сталася, само сабой. Тое, што змаганьне было адкрытым і гаварылася, што думалася (і што так трэба было), яны, як быццам, і не заўважылі.
Людзі ня могуць прааналізаваць таго, чаго яны ня ведаюць. Для іх добра, калі ўсё добра. А вось калі дрэнна, тады шмат хто пачынае „аналізаваць” ды ацэньваць гэтак, як яму здаецца.
Мушу нагадаць некалькі аксіёмаў. НацыянальнаВызвольная апазыцыя і палітыкі, якія, апэлюючы да грамадзтва, змагаюцца з амаральным рэжымам і дыктатурай, ня могуць быць цынічнымі і амаральнымі, ня могуць самы хлусіць. Інакш — паражэньне
43
незваротнае, палітычны нябыт. Цынізм і ашуканства — зброя зусім іншых палітыкаў. Прыклады — адназначныя. Існуе падзел у палітыцы. He разумець гэтага і ня бачыць — павярхоўнасьць. Гэта першы і галоўны парог, на якім скручвалі сабе шыю шмат якія палітычныя змагары.
Другое. Палітыка ня ёсьць заняткам ні „брудным”, ні „чыстым”. Палітыку робяць людзі. Таму яна такая, якой яе ствараюць палітыкі. Нячыстыя людзі, звычайна, робяць і брудную палітыку.
„Чыстасьць” і „нячыстасьць” у палітыцы ёсьць адлюстраваньне барацьбы маральных установак у грамадзтве. Ня больш. Адны ідуць у палітыку хлусіць і брудзіць, каб здабыць выгаду. Другія — шануюць годнасьць і йдуць, каб дамагчыся паляпшэньня грамадзтва. Гэта на іх ськідваецца гразь палітычных цынікаў і нягоднікаў. Але гэта ня значыць, што нягоднікі заўсёды перамагаюць. (Калі перамагаюць, а калі — і не. Палітыка — змаганьне.)
Я залічваю сябе да другой групы палітыкаў і ведаю, што дасягнуць высокага нізкімі мэтадамі — немагчыма. А тое, што цябе могуць выпэцкаць ў палітыцы — нічога страшнага, бо „пан ведаў, на што йшоў”. У палітыцы ня толькі „пэцкаюць”, але й зьнішчаюць, і саджаюць у турму (за нішто), і выганяюць у эміграцыю. Цярпі, змагайся і перамагай. Галоўнае, каб сам ня выпэцкаўся.
Безумоўна, што Квасьнеўскі „сучасны палітык”. I Лукашэнка сучасны палітык, і Пуцін „сучасны”, і г.д. Але для мяне прыкладам „сучасных” зьяўляюцца ня гэтыя спадары, а вялікі Ян Павел II, Папа Рымскі, які праводзіць якраз дзейную маральную і сучасную палітыку.
Вядома, гэта — асаблівы прыклад, ілюстрацыя прынцыпу. Але і ў сьвецкай палітыцы, нават у такой руціннай, як эўрапейская, шмат адкрытых, прыстойных асобаў, якіх хоча бачыць у кіраўніцтве ўсялякае сучаснае грамадзтва.
Марка БНР.
* * *
Сябра Яўген Мірановіч працытаваў маю прадмову „Мілая Радзіма... ”, прачытаў вершы, напісаныя ў тым жа стылі і, відаць, палічыў усю гэтую маю „любоў” прыкметай палітычнай і чалавечай слабасьці суб’екта, якому, зза яе, „цяжка рацыянальна думаць пра Радзіму ’’.
Шчыра кажучы, я нават зьбянтэжаны. Гэтак неабдумана мог бы нехта сказаць, але толькі не чалавек такога ўзроўню, як Яўген Мірановіч.
Я, грэшны, думаю інакш. Тое, запаветнае, што нашу і неяк выказаў у вершах, гэта тое, што трымае на паверхні ў любых абставінах, што дае сілы, моц і ўпэўненасьць перад любым непрыяцелем, гэта нязломная апора, на якую абапіраешся, калі чуеш тупат насарогаў, ці калі прэ, акружае цябе зграя гіен.
Падабаюцца мне развагі аднаго мудрага беларускага філёсафа жыцьця, якога вельмі шаную і люблю — Антона Шукелойця, — чалавека, які мае вялікі жыцьцёвы досьвед і выраблены палітычны гарт. Ён часта спасылаецца на вопыт беларускага Адраджэньня, які сьведчыць што ў палітыцы, калі справа стане рубам, — перамагае ідэёвасьць, вера ў ідэалы і сіла духу. Гэта ўтрымала нас, беларусаў, палітычна жывымі ў вельмі неспрыяльных, зьнішчальных для нас варунках ХХга стагоддзя.
Гэта стала асновай нашага новага Адраджэньня ў 80х і 90х гадах. Толькі сьветлая нацыянальная ідэя можа стаць грунтам велічы і росквіту Беларусі ў ХХІм стагоддзі. Набліжайма ж гэты час зь верай, упэўнена і працадайна, без пэсымізму і расчараваньняў.
27 трауня 2001 г. („Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №5(35); „Ніва”, — 2001, 17 чэрвеня).
СЛАВА СЛУЦКІМ ГЕРОЯМ!
(Выступ на 80я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну)
Беларускі Збройны Чын мае вялікае ідэйнае і духовае значэньне ў Беларускай гісторыі. 80 гадоў таму беларусы Случчыны паўсталі, каб бараніць незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі ад расейскабальшавіцкай навалы. Гэта было агульнае рушэньне. Падняўся ўвесь народ. Імгненна сабралася войска дабраахвотнікаў, колькасьцю больш за 10 тысячаў чалавек. He хапала зброі, не было амуніцыі і рыштунку, але беларусы гатовыя былі змагацца з расейскім ворагам за незалежнасьць Беларусі хоць голымі рукамі. Ніхто не жадаў быць пад расейскабальшавіцкай уладай.
Вось гэты прыклад паводзінаў, гэтая гатовасьць змагацца за волю, за нацыянальны гонар і народную долю ёсьць надзвычай важным узорам для ўсіх нас цяпер, калі на Беларусі пануе прарасейская дыктатура, калі працягваецца ўнутраная акупацыя краіны і незалежнасьць Бацькаўшчыны пад пагрозай.
Свабоду здабывае той народ, які здольны змагацца за незалежнасьць дзяржавы любымі сродкамі і ня лічыцца з сілай ворага. 3 ворагамі, якія ломяцца ў наш дом, трэба ваяваць, хоць бы
яны былі веліканамі, хоць бы іх была цьма. Нават птушка малая абараняе сваё гняздо ад вялізнага зьвера, нават мізэрныя пчолы бароняць свайго вульля.
Гэтак змагаецца за сваю радзіму малалікі, але духоўна моцны чачэнскі народ. Ён годны павагі і ён пераможа.
Слуцкія змагары гэтак жа, як Тадзвуш Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Валовіч, Эмілія Плятар, Францішак Багушэвіч, далі нам прыклад змаганьня, паказалі ўзор паводзінаў беларуса, калі ў яго Бацькаўшыну лезе акупант.
Слуцкі Збройны Чын засьведчыў напад войскаў бальшавіцкай Расеі на Беларускую Народную Рэспубліку. Два Слуцкія палкі, аб’яднаныя ў Першую Беларускую Дывізію, баранілі БНР ад агрэсіі Расеі. Гэта была вайна з рускім акупантам.
Вось што заявіла Беларуская Рада Случчыны 21 лістапада 1920 году: „У мамзнт самавызначэньня ўсіх народаў і змаганьна за самастойнасьць і свабоду, Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону нашае Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьеету аб тым, што
44
Беларусь павінна быць вольнай, незалежнаіі рэспублікай у яе этнаграфічных межах. Абвяшчаючы аб гэтым і выражаючы волю народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы — нават сілаю аружжа. Ня гледзечы на лічбавую перавагу ворага, думаем, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе. ”
У гэты ж самы час у сярэдзіне лістапада ў Мазыры генэрал Станіслаў БулакБалаховіч пацьвярджае незалежнасьць БНР і аб’яўляе сваё пяцітысячнае войска войскам Беларускай Народнай Рэспублікі. У Мазыры быў створаны Часовы Ўрад БНР на чале з В. Адамовічам. Войска БНР пачынае адбіваць напады бальшавікоў.
Беларускую Народную Рэспубліку ў яе абарончай вайне тады не падтрымалі ні Антанта, ні Нямеччына, ні Польшча. Эўропа тады прадала Беларусь гэтак жа, як цяпер прадала Чачэнію. У сьнежні войска генэрала БулакБалаховіча і Слуцкія палкі вымушаныя былі адыйсьці перад мільённай расейскабальшавіцкай ардой у акупацыйную зону палякаў і раззброіцца.
Але на гэтым вайна ня скончылася. Асобныя беларускія атрады ваявалі з акупантамі на Случчыне яіпчэ некалькі гадоў.
Мір паміж БНР і савецкай Расеяй ня быў заключаны. Фармальнаюрыдычна Беларусь па сёньняшні дзень знаходзіцца з Расеяй у стане вайны. I мы бачым, як вось ужо больш за 80 гадоў доўжыцца гэтая вайна. Мы ведаем, як расейцы, разам зь немцамі, вынішчылі і забілі мільёны беларусаў.
Ушанаваньне памяці Слуцкіх герояў.
Чаго нам не хапае цяпер, каб перамагчы ў вайне з Расеяй, якая цягнецца, фактычна, палову нашай гісторыі? Нам не стае нацыянальнай салідарнасьці.
Памятайма: беларус беларуса павінен падтрымліваць. Мы мусім абараняць свой свайго, беларус беларуса перад чужакамі, незалежна ад таго, бедны беларус, ці багаты, разумны, ці неразумны, добры, ці дрэнны. Нельга, каб беларус прадаваў беларуса. Нельга дапускацца, каб нас судзілі акупанты. Мы самы сабе суддзі.
Нельга казаць, што наша хата з краю, у той час, калі топчуць нашага брата, бо не павінен маскаль пляваць нам у твар.
Слуцкі Збройны Чын засьведчыў нам жывы прыклад беларускай салідарнасьці ў змаганьні за свабоду Беларусі. Дык мацуйма ж нашае беларускае адзінства!
Надыходзіць адказная пара. Непрыяцелі Беларусі з Усходу і Захаду хочуць умацаваць свае інтарэсы ў Беларусі. Яны зноў хочуць ашукаць беларусаў і будуюць пляны, каб замяніць
Лукашэнку на іншага прамаскоўскага стаўленьніка — „дэмакрата”, які за капейку прадасьць Беларусь у Расею. Дамаўляючыся зь немцамі і эўрапейскімі лібэраламі, расейцы выкарыстоўваюць прадажных дэмакратаў у Беларусі, падбіраюць ім „адзінага кандыдата” на прэзыдэнта, на якога прымерваюць свайго чалавека.
Трэба спыніць гэтую здраду.
26 лістапада 2000 г.
(„Беларускія Ведамасьці”, — 2000, №7(30).
ФІЗІЧНАЕ ЗЬШШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
Гісторыя разьвіцьця эўрапейскіх народаў паказвае, што на працягу стагоддзя кожны народ пры большменш звычайных (сярэдніх) умовах існаваньня (гэта значыць, улічваючы войны і моры) павялічваў колькасьць свайго насельніцтва ў два разы.
Вучоныя падлічылі, што ў сярэдзіне XVII стагоддзя беларускае насельніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім складала блізу 3,4 — 3,5 мільёнаў чалавек. На сярэдзіну XVIIIra яно павінна б было павялічыцца да 7 мільёнаў; адпаведна ў сярэдзіне ХІХга — да 14ці; у сярэдзіне ХХга — да 28мі, і на пачатак ХХІга стагоддзя мы павінны б налічваць 42 мільёны беларусаў.