Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Усё спыняецца, калі зьнікаюць носьбіты макраінфармацыі, калі адбываецца замена насельніцтва. Усялякая гвалтоўная масавая міграцыя нават у межах невялікіх тэрыторыяў небясьпечная для традыцыйнай культуры.
Камуністы праводзілі русіфікацыю і рыхтавалі ператварэньне людзей у савецкі народ, штучна перамешваючы насельніцтва. Чарнобыль для Беларусі — гэта ня толькі сацыяльнаэкалягічная бяда, але і культурная катастрофа. (Маецца на ўвазе страта пастаяннага насельніцтва ў чарнобыльскай зоне.)
Гістарычны вопыт засьведчыў што людзі на ўзроўні народнай культуры, калі яны адарваныя ад сваёй тэрыторыі і памешчаныя ў іншай, нават блізкай, культурнай супольнасьці, нават трымаючыся кампактна, як правіла, трацяць свае традыцыі і асімілююцца іншым асяроддзем (найдаўжэй — на працягу некалькіх пакаленьняў). Выключэньне складаюць толькі некаторыя народы, мэнтальнасьць якіх абапертая на высокія традыцыі старажытнай культуры, адлюстраванай у помніках пісьмовасьці. Гэта, перш за ўсё, габрэі, кітайцы, у меншай ступені — індусы, карэйцы і арабы.
* * *
Калектыўнае народнае мастацтва, заснаванае на традыцыі,
спарадзіла і пакінула шмат фэнамэнальных зьяваў творчасьці. Зьвернем увагу, напрыклад, на архітэктуру готыкі. Шмат якія мастацтвазнаўцы лічаць архітэктуру готыкі цудам чалавецтва, вяршыняй дойлідства. Тым часам гатычная архітэктура ў поўным сэнсе ёсьць народнае рамяство і народнае мастацтва. Яго стварыў народ, рамесьнікі, арганізаваныя ў цэхі, якія зьбераглі традыцыі і таямніцы свайго мастацтва і якое майстры перадавалі з пакаленьня ў пакаленьне. Прафэсійныя (індывідуальныя) архітэктары, што займаліся адным праектаваньнем, зьявіліся пазьней, ў пэрыяд рэнесансу ў Італіі.
Фэнамэнальнай зьявай ёсьць кітайская клясычная паэзія (і зьвязаная зь ёй японская),
Кітайскаму вершаскладанству ўжо тры тысячы гадоў. Гэта індывідуальная творчасьць прафэсійных паэтаў, хоць вершы ў Кітаі вучылі складаць кожнага адукаванага чалавека і кожны дзяржаўны чыноўнік умеў іх пісаць. Тут скарбы трохтысячагадовай кітайскай паэтычнай культуры (зь якой карысталі ўсе пакаленьні), і моцная сіла традыцыяў.
Японцы вытанчылі паэтычную музу, сягнулі ў сутнасьць рэчаў і глыбіню душы, кананізавалі формы вершаў, як музычны акорд: танка — пяць радкоў, злучаныя строфы; хоку — тры радкі. I ні ўлева, ні ўправа: вялікае ў малым.
Тут вольная індывідуальная творчасьць у жорсткай традыцыі. Тым часам такія ўстаноўкі для самавыяўленьня стварала толькі калектыўная народная творчасьць.
Фэнамэн кітайскай і японскай паэзіі вядомы ў сьвеце. Ён ставіцца вельмі высока. I калі я падумаю пра гэта — агортвае мяне нейкая бясьсільная маркота, нібы ад прадчуваньня вялікага марнатраўства.
Бо ёсьць яшчэ адзін незвычайны сінтэтычны (г.зн. злучаны зь некалькіх мастацтваў) фэнамэн творчасьці на ўзроўні вяршыняў чалавецтва — сплаў дзівоснай музыкі і вялікай паэзіі. Гэты фэнамэн — беларускі песенны фальклёр, зьява ўнікальная ў Эўропе.
Але хто ведае пра гэта! Я часта быў сьведкам, калі людзі не маглі яго зразумець, усяроўна, як тыя, што не навучаныя слухаць душой, ня ўмелі ўспрымаць клясычную музыку, ці як тыя (прывыклыя да эўрапейскай шматслоўнай паэзіі), што няўцямна гарталі Сайгё, Бусона, Ісу ці Басё.
За апошнія 40 гадоў выдадзена больш за паўсотні акадэмічных тамоў паэтычных тэкстаў беларускага фальклёру. Справа ня ў тым, што ні ў каго такога няма, што гэтае неверагоднае народнае багацьце (хоць сабранае, на жаль, аднабакова) ёсьць толькі рэшткі з таго, што засталося, што гэтая веліч паказвае на велізарную культуру, якую 200 гадоў адмыслова разбуралі і зьнішчалі варвары. Справа ў тым, што гэта ёсьць сусьветны ўзровень, паэтычная энцыкляпэдыя, філясофія духу, гісторыі, побыту, характару і вобразаў хараства беларускага народу, як частка Боскай ісьціны і Боскай красы.
Хто ведае, хто разумее гэта ў эпоху рэгрэсу і дэградацыі эўрапейскай культуры! Адказ „хто” ды „чаму” ляжыць на паверхні. Толькі я ня буду яго паўтараць. Мы жывем у такім становішчы і ў такую пару, калі кожны да Беларусі прыходзіць сам.
2 красавіка 2001 г., НьюЕрк.
(„Беларускія Ведамасьці",— 2001, №7(37).
36
УНУТРАНАЯ АКУПАЦЫЯ
Беларусь ужо некалькі гадоў як знаходзіцца ў становішчы ўнутранай акупацыі. Для шмат якіх людзей за мяжой, якія не знаёмыя з гісторыяй і палітыкай ва Усходняй Эўропе, не зусім зразумела, што гэта за вайна такая, пра якую ня чутно, якой, як быццам, не відаць і што гэта за акупацыя краіны, калі адначасна існуе дзяржава, дзейнічае ўрад ды кіраўніцтва выканаўчай улады?
Тым ня менш факт застаецца фактам: не стралялі, не бамбавалі, не наступалі рускія танкі, ня бачылі акупацыйнага войска, а ўся ўлада ў Беларусі пасьля прыходу Лукашэнкі паступова апынулася ў руках расейцаў — функцыянэраў КГБ, выхадцаў з Расеі. Разгортваецца расейская акупацыйная палітыка, зачыненыя беларускія школы і беларускія клясы, спынена разьвіцьцё беларускай вышэйшай адукацыі, перасьледуецца беларуская мова, спаленыя беларускія падручнікі і зноў фальсіфікуецца беларуская гісторыя, паралізаваная беларуская гуманітарная навука, кнігавыдавецтва і друк, разбураецца нацыянальная літаратура і тэатр, беларускае прадпрымальніцтва, гаспадарка і эканоміка, годнасьць беларускай літаратуры Васіль Быкаў вымушаны эміграваць, перасьледуецца і топчацца беларуская культура, крок за крокам падрыхтоўваецца злучэньне Беларусі з Расеяй і ліквідацыя Беларускай дзяржавы.
Унутраная акупацыя — гэта захоп улады ў краіне, нраведзены зьнешнімі сйіамі знутры.
Калі мы паглядзім на беларускі ўрад і на вышэйшьтя структуры кіраўніцтва ў цяперашняй Беларусі, то ўбачым, што там практычна ўжо не засталося аніводнага беларуса. Пасьлядоўна, крок за крокам, беларускія функцыянэры, нягледзячы на службовую адданасьць рэжыму, былі выведзеныя з ураду ды іншых вышэйшых структураў улады і замененыя на расейскіх генэралаў, палкоўнікаў, агентаў КГБФСБ.
Тое ж самае адбываецца зь беларускім кіраўніцтвам гаспадарчых і эканамічных структураў.
Паступова, абапіраючыся на ўжо апанаваны ўрад, міністэрствы і незаконнага „прэзыдэнта”, расейскія спэцслужбы займаюць усе вузлавыя пасады ў беларускай сістэме ўлады і кіраваньня. Утвараецца сетка рэзідэнтур расейскай разьведкі, узмацняецца ўнутраная антыбеларуская палітыка, накіраваная на разбурэньне беларускай дзяржавы, дэзарганізацыю грамадзтва і зьнішчэньне нацыянальнай культуры.
У выніку такой дэзарганізацыі, задушэньня нацыянальнага школьніцтва, беларускай мовы і нацыянальнай культуры, грамадзтва траціць кансалідацыю, робіцца безабаронным перад чужынцамі. Увесь народ апускаюць у галечу і беднасьць. Ствараюцца ўмовы для лёгкага і дармовага захопу беларускай маёмасьці ды нацыянальнай уласнасьці іншаземцамі. Праца беларуса марнуецца, перастае даваць яму прыбытак, грамадзтва не багацее. Працоўная дзейнасьць чалавека накіраваная толькі на выжываньне. Зьніжаецца рэпрадуктыўнасьць насельніцтва. Нацыя пачынае фізічна выміраць.
Захапіўшы ўладу знутры, акупанты пачынаюць кіраваць краінай. Яны праводзяць таксама зьнешнюю акупацыйную палітыку, накіраваную з аднаго боку на замацаваньне залежнасьці ад дзяржавыагрэсара, з другога — на анэксію краіны.
Усё гэта перажывае зараз нашае грамадзтва. Страціўшы нацыянальнае кіраваньне сваёй дзяржавай, беларусы ня ў стане традыцыйна ўплываць на падзеі.
Рускія спэцслужбы да ўлады на Беларусі прывёў Лукашэнка. Раней ён працаваў у сістэме КГБ і яго ворганаў і атрымаў ад іх
падтрымку на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе. (Пра гэта засьведчыў сам Лукашэнка.)
Расейская мафія і КГБ паставілі на Лукашэнку і выйгралі на Беларусі.
Шмат якія людзі не разумеюць, што ж адбываецца ў краіне, альбо разумеюць гэта памылкова, шукаюць прычынаў дрэннага стану там, дзе іх няма.
Менск. Шэрыя шыхты.
(Фота С. Грыца)
Апошнім часам хутка перамянілася сітуацыя ў сьвеце. Зьявіліся новыя сацыяльнаарганізаваныя і тэхналягічныя чыньнікі ў грамадзтве, якія далі магчымасьць ужываць нетрадыцыйную тактыку вайны. Гэта, напрыклад, электронная, інфармацыйная вайна, вайна канцэнтраванай тэхналягічнай перавагі ці сацыяльнапалітычная вайна мэтадам татальнага дзеяньня спэцслужбаў (дзеяньнямі спэцслужбаў можна захапіць краіну).
Расея якраз і валодае такой паасабліваму арганізаванай сацыяльнапалітычнай спэцыяльнай сілай, якой зьяўляецца савецкі КГБ.
НКВДКГБ быў асновай камуністычнай сістэмы таталітарызму, Пасьля распаду СССР гэтая сістэма КГБ не была разбураная і ў цэлым захавала сваю арганізацыю. У выніку КГБ уключыўся ў палітычную барацьбу за дзяржаўную ўладу. На сёньняшні дзень КГБФСБ поўнасьцю распараджаюцца ўладай у Расеі і ў Беларусі.
37
КГБ — гэта ўжо цяпер ня толькі дзяржаўная структура. Гэта палітычная сіла, якая валодае практычна неабмежаванымі магчымасьцямі: палітычнымі сродкамі ўсёй улады і рэсурсамі ўсёй дзяржавы.
Спрэсаваную дзейнасьць расейскіх структураў КГБФСБ, накіраваную на захоп улады ў Беларусі, нашае грамадзтва адчула не адразу. На пачатку гэта была нябачная вайна, зразумелая толькі нямногім, бо яна пачыналася як працяг
зьнішчэньні людзей сыгралі якраз спэцслужбы таталітарных краінаў. Пры разбурзньні таталітарызму перійым чынам неабходна было расфармаваць злачынныя спэцслужбы. Што і было зроблена пры ліквідацыі фашыстоўскага (і пазьней савецкага) рэжымаў ў Нямеччыне.
Аднак пасьля распаду Савецкага Саюзу засталіся амаль некранутымі ня толькі крывавы НКВДКГБ, але і ў грунце сваім — расейская каляніяльная імпэрыя.
Абаронім дзяцей...
каляніяльнай савецкай палітыкі ў звыклых савецкіх формах і ажыцьцяўлялася прывыклай савецкай адміністрацыяй. I толькі потым, калі стала ўсё відавочным і ўзьнікла іншая штодзённасьць, грамадзтва на ўзроўні звычайнага чалавека зрэагавала на адмоўныя перамены.
Азіраючыся на крывавае ХХе стагоддзе, мы бачым, што найбольш злавесную ролю ў падрыхтоўцы вайны і ў масавым
Агрэсіўная таемная арганізаваная сіла, якая ня мела нацыянальных межаў, пакінутая сама з сабой, мусіла была знайсьці сваю рэалізацыю ў рускай вялікаджяржаўнай палітыцы.
Яна стала ажыцьцяўляць гэтую палітыку найперш у Беларусі, распачаўшы захоп краіны і вайну — бяз зброі.
28 студзеня 2001 г., Вільня.
ЗМАГАНЬНЕ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ