Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Адначаснае сумяшчэньне канону, варыянтнасьці і імправізацыі стварае дзівосную зьяву — непаўторнасьць аўтэнтычнага фальклёру. Гэтая фэнамэнальнасьць рэалізуецца ў працэсе жывога выкананьня (жывога — ня значыць, што на сцэне, а ў натуральных каляндарнатэрытарыяльных абставінах).
Традыцыю калектыўнай творчасьці, з прычыны яе закончанай формы, нельга структурна зьмяняць, бо гэта прыводзіць да яе разбурэньня і зьнікненьня. Традыцыя, як кананізаваная форма калектыўнага мастацтва, не паляпшаецца нейкім з боку, гвалтоўным умяшаньнем у яе сутнасьць. Яе можна толькі прымаць такой, якой яна ёсьць, і прадаўжаць.
Традыцыю ў адной галіне творчасьці, ці аднаго ўзроўню мастацтва можна скарыстоўваць у іншай галіне, ці ў іншым узроўні мастацтва. Можна скарыстоўваць элемэнты традыцыі, ці яе форму, ці нават яе рэмінісцэнцыі, але ўсё мусіць называцца сваім назовам (бо гэта ўжо не традыцыйная творчасьць). He павінна быць падмены аднаго мастацтва іншым, адной галіны творчасьці — іншай.
Менавіта падмена зьяўляецца сутнасьцю і вынікам разбуральнага камуністычнага паняцьця „разьвіцьцё традыцыяў”. Якраз устаноўка на падмену выклікала ўмяшаньне ў традыцыйны парадак і разбурэньне аўтэнтычнай народнай творчасьці.
Паколькі ўстаноўка была ідэалягічнай (зьмяніць, палепшыць ды абсучасьніць) і зыходзіла з дзяржаўнапартыйных установаў — усё астатняе давершвала звычайная чалавечая цемната, бескультур’е і неадукаванасьць „мэтадыстаў” ды функцыянэраў такой палітыкі.
Трэба сказаць, што сярэдні ўзровень адукацыі і эстэтычных паняцьцяў савецкага чалавека адпавядаў узроўню фармулёўкі
„разьвіцьцё традыцыяў”. Калі савецкі чалавек чуе, што нельга збоку ўмешвацца і зьмяняць традыцыю, тады ён (скажам, доктар якіхнебудзь тэхнічных навук, што мяркуе на ўсе тэмы) зьдзіўляецца: „А як жа тады разьвіцьцё? Што, жыцьцё павінна спыніцца?”
Зрэшты, можна прывесьці па аналёгіі прыклады і з тэхнікі, і з фізікі, і ўвогуле — з прыроды. Нікому, скажам, не прыходзіць у галаву ўдасканаліць форму кола, зрабіць яго больш выцягнутым, ці сплюшчаным, ці хвалістаувогнутым і т.п. У людзей хапае здаровага сэнсу не задумваючыся разумець, што кола — гэта дасканала завершаная сістэма. Палепшыць яе немагчыма, зьмяніць нельга (бо гэта будзе ўжо ня кола). Можна толькі ім карыстацца, выкарыстоўваць і вар’іраваць (што і робіцца ў тэхніцы). I ніхто не задае пытаньне: хто прыдумаў кола. Прыдумалі людзі (і дарэчы, не адразу).
Традыцыя ў калектыўным мастацтве — гэта таксама „кола” — дасканалая, як мы ўжо адзначылі, завершаная форма (сістэма) выяўленьня адпаведнай сутнасьці. Нельга яе перайначыць.
Тут адлюстраваньне вельмі агульных заканамернасьцяў. Наша фізічная трохмерная прастора ёсьць частка бясконцага сьвету. Наш трохмерны сьвет мае закончаную колькасьць дасканалых, сістэмна завершаных геамэтрычных формаў (геамэтрычных фігур), закончаную колькасьць асноўных колераў, асноўных гукаў; існуюць парогі адчуваньня сьвятла і парамэтры пераменаў стану рэчыва і г.д. Усё зьменлівае багацьце і шматаблічнасьць нашага фізічнага сьвету ёсьць варыянтнасьць і мадыфікацыя пэўных завершаных асноваў. Разбурэньне асновы прыводзіць да разбурэньня зьявы.
Тым часам сістэмная завершанасьць (самадастатковасьць, самадасканаласьць) фізічных асноваў прадвызначае ўнівэрсальную заканамернасьць разьвіцьця і стварэньня ўсяго. Менавіта: , адпаведнасьць (адэкватнасьць) паміж формай і зьместам зьявы. Умоўнасьць формы і ўмоўнасьць зьместу маюць цэнтрабежную тэндэнцыю да завершанага адзінства. У ідэале ўмоўнасьць формы і ўмоўнасьць зьместу імкнуцца стаць адной існасьцю і дасягнуць дасканаласьці. Гэтае імкненьне (назавём яго шляхам гармоніі) падпарадкоўваецца законам ісьціны: прыгажосьці, прастаты і вечнасьці. (Вечнасьць дасканалай сістэмы ў дадзеным выпадку ёсьць яе завершанасьць у адпаведным сьвеце).
У пачатку 60х гадоў, калі сьвет быў яшчэ пад уражаньнем адкрыцьця малекулы ДНК, мяне зацікавілі апісаньні трох амэрыканскіх вучоныхадкрывальнікаў (Ф. Крыка, М. Уілкінса, Д. Уотсона) пра тое, як рабілася адкрыцьцё.
Вучоныя перамянілі вялікае мноства структурных мадэляў малекулы пры дасшыфроўцы вопытаў. Асноўнымі крытэрыямі адбору мадэлі ў іх былі прастата і хараство структуры. Малекула павінна была быць прыгожай. Непрывабныя, хоць і дастаткова лягічныя мадэлі, адкідвалі. У выніку — адкрыцьцё падвойнай сьпіралі, простай і дасканалай сістэмы малекулы ДНК.
Вельмі дакладная інтуіцыя. Вучоныя зразумелі, што шукаюць адну з асноваў існаваньня жывога сьвету і яна павінна валодаць якасьцямі ісьціны.
* * *
Гэтыя пункцірныя развагі я зрабіў дзеля таго, каб падвесьці да тлумачэньня, што фэнамэн стваральнага эстзтычнага працэсу ў калектыўнай творчасьці людзей падпарадкаваны ўсеагульнаму сусьветнаму парадку рэчаў і ёсьць ягоным вобразным выяўленьнем.
Менавіта таму тут няма брыдоты, паскудства, дэкадэнства, пачварнасьці, збачэнства думак, духу сьмерці, упадку і разбурэньня, як гэта часта прысутнічае ў індывідуальным прафэсійным мастацтве. Я не кажу ўжо пра масавую культуру.
34
Калі меркаваць па якасьці, узроўні і вобразнай сутнасьці эстэтычнага адлюстраваньня народнага духу і народнай адметнасьці, як выяўлена гэта ў аўтэнтычнай калектыўнай творчасьці людзей, то, безумоўна, — гэта вяршыня. Нішто і ніхто лепш не выяўляе хараство народу, як сам народ у сваёй традыцыйнай мастацкай творчасьці. Вядучыя мастацтвы тут — сьпевы і танцы.
Тым часам індывідуальная (прафэсійная) творчасьць гэта ёсьць мастацтва нацыі. Вядучыя мастацтвы тут — літаратура і тэатр. Яны адлюстроўваюць жыцьцё, дух і вобраз народа праз лёсы і вобразы асобных людзей.
Літаратура і тэатр ёсьць сутнасныя атрыбуты нацыянальнай культуры. (Бязь іх нацыя не ўтвараецца і не існуе.) Нацыянальнае мастацтва, як правіла, абапіраецца на народную творчасьць і
Гэта прафэсійная творчасьць на падставе народнай творчасьці. Тут ёсьць своеасаблівы „гістарызм” (як нэаготыка ў архітэктуры), тут выяўленьне тэатральнасьці і прадстаўленьне народнага сродкамі мастацкай фантазіі. Пры такім падыходзе ўсё вырашае густ і майстэрства сьпевакоў. Падыход эстэтычна апраўданы, хоць і не глыбокі.
Цяперака паўкультурнае асяроддзе ў НьюЁрку якраз цікавіцца Ванэсай Мэй*. Безумоўна, што яе аранжыроўкі клясыкі пад сучасныя рытмы і выкананьне зробленыя таленавіта, на добрым узроўні і слухаюцца лёгка. Але гэта ўжо ня клясыка. Гэта другасная творчасьць. I Ванэса не хавае гэтага. Клясыцы такое ня шкодзіць. (Хоць зразумела, што тут звычайны амэрыканскі бізнэс).
Горшая сітуацыя, калі размежаваньня няма, калі на сцэну цягнуць жывую традыцыйную творчасьць, але падпраўляюць яе.
Гуканьне вясны ў Строчыцах. 1998 г.
(Фота Ул. Сапагова)
выпрацоўвае плённую форму выкарыстаньня, галоўным прынцыпам якой ёсьць павага і захаваньне традыцыяў.
* * *
Разгледзім некалькі прыкладаў.
Калі ў пачатку 70х гадоў голасна заявіў пра сябе ансамбль „Песьняры”, нашае пакаленьне маладых беларусаў успрыняло яго зь вялікай прыхільнасьцю і энтузіязмам. Тым часам Рыгор Раманавіч Шырма — найвялікшы аўтарытэт у беларускай музыкалёгіі і знаўца народнай музыкі — даволі стрымана аднёсься да іхняе творчасьці. Ён перажываў, што ў „Песьняроў” страчана глыбіня, народны беларускі дух і тонкая эстэтыка традыцыйнае песьні. У гэтым Рыгор Раманавіч, безумоўна, меў рацыю. Але ён не крытыкаваў калектыў публічна. Маэстра разумеў, што „Песьняры” і не прэтэндавалі на народнае выкананьне народных песьняў. Яны рабілі свае аранжыроўкі ў межах свайго стылю і выконвалі ўсё на выдатным прафэсійным узроўні’. Народную традыцыю гэта не папсавала, бо тут не было яе падмены.
„паляпшаюць” ды прерайначваюць, дадаюць „нестаючыя элемэнты” і ўсё гэта выдаецца за народны беларускі аўтэнтычны падыход. Тут зьяўляецца ашуканства, эстэтычная дэзінфармацыя. Дрэнны варыянт — гэта так званая „самадзейнасьць” зь яе апрацоўкамі народных песьняў савецкімі кампазытарамі. Тут адкрытае разбурэньне традыцыі і падмена яе прымітыўным „вакалам” („медленно, протяжно”).
Але поўнае варварства, калі малаадукаваныя культработнікі шырокага профілю вучылі „правільна сьпяваць” народных сьпевакоў, цягаючы іх па розных раённых і абласных аглядах мастацкай самадзейнасьці.
Можна ўявіць, што сталася б з бурацкім ці тувінскім гарлавым сьпевам, ці з азербайджанскім мугамам, ці з грузінскім шматгалосьсем, калі б іхных сьпевакоў павучылі савецкія культработнікі.
У Беларусі захавалася арыгінальнае прасторавае грудное сьпяваньне, заснаванае, як і ўсё старажытнае народнае, на пента
* Маладая асоба, 22 гады, магчыма, — будучая індывідуальнасЬць у музыцы.
35
тоніцы, бяз ладавай афарбоўкі мэлёдыі. Але ў Беларусі савецкія культмасавікі, што ня ведалі часам элемэнтарных рэчаў, „вучылі” народных майстроў „правільнаму вакалу”.
Разбурэньне сьпеўных і выяўленчых традыцыяў ішло за саветамі праз сцэну, самадзейнасьць, радыё і тэлебачаньне. Асноўны вынік гэтай дзейнасьці — стварэньне прымітыўных уяўленьняў пра беларускую народную культуру і стварэньне сцэнічнага паказнога кіча. Аднак самы традыцыі і народная творчасьць жыла не на сцэне і ніколі не існавала на сцэне. Звужалася і зьнішчалася таксама натуральнае асяроддзе і ўмовы існаваньня традыцыяў беларускага народнага мастацтва.
* * *
Для таго каб у грамадзтве адбывалася цягласьць народнай культуры, каб з пакаленьня ў пакаленьне перадаваліся традыцыі, неабходна, каб існавала пастаяннае насельніцтва на пастаяннай тэрыторыі. Маецца на ўвазе ня толькі агульнанацыянальны маштаб, але і макрасістэмы ў межах геаграфічных мясьцінаў, адміністрацыйных раёнаў і асобных паселішчаў.
Жыхары паселішча, што існуюць у сфэры нацыянальнай і мясцовай традыцыйнай культуры, жывуць адначасна і ў сваім макрасьвеце, дзе абкультураныя ня толькі дачыненьні паміж людзьмі, але і ўся акаляючая прастора. Як правіла, кожная дарога, лагчына, камень у полі, ручайкі і рэкі, дрэвы і ўзгоркі, лясы ды палі, масты ды грэблі, крыжы пры гасьцінцы — усё мае свой назоў, сваё слова і сваю гісторыю, адлюстраваную ў памяці пакаленьняў вёскі, хутару, горада ці мястэчка.
Сацыяльнакультурнае жыцьцё паселішча — гэта таксама свая гісторыя і свой сьвет, дзе адбываюцца адметныя падзеі, існуюць адстояныя зьявы і дачыненьні. Тут пастаянна жывуць і нараджаюцца людзі. У іхняй памяці і на іх трымаецца тое, што рабілі, ведалі, стваралі дзяды і прадзеды і пяроймуць потым дзеці і ўнукі. Уся краіна пад вялікім дахам нацыянальнага адзінства складаецца з такіх макрасьветаў і асяродкаў.