Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
У першай палове XIX стагоддзя расейцы, захапіўшы Беларусь, расправіліся з Вуніяй. Было забіта і замардавана тысячы беларусаў, вуніяцкіх сьвятароў і вернікаў, спаленыя тысячы беларускіх кніг, абразоў, твораў мастацтва, пазачыняныя і разбураныя вуніяцкія школы, кляштары і сьвятыні, зачынены Віленскі ўнівэрсітэт. Генацыд беларусаў ажыцьцяўлялі спэцыяльныя расейскія карныя атрады з казакаў. Падзеі зьдзеку над беларускім насельніцтвам, людабойства і вымардаваньне веры апісаныя часткова ў „Актах пакутніцкай Вуніі", выдадзеных яшчэ ў XIX стагоддзі на польскай мове. Аднак самы беларусы гісторыі гэтага страшнага вынішчэньня яшчэ не напісалі.
* * *
У сярэднявеччы, за часы існаваньня феадальных дзяржаваў, веравызнаньне мела вялікае значэньне для кансалідацыі грамадзтва. Новы час прынёс новыя, ужо не рэлігійныя, a нацыянальныя ідэі кансалідацыі і запатрабаваў новую форму дзяржаўнасьці, заснаванай не на феадальным праве і ўласнасьці, a на волі нацыі.
Аб’яднаўчым, сьведамым ідэйным чыньнікам нацыянальнага грамадзтва зьяўляецца ўжо не рэлігія, як раней, а нацыянальная культура і, перш за ўсё, — нацыянальная мова, нацыянальная літаратура і нацыянальны тэатр.
Пытаньне канфэсійнасьці на Беларусі перастала быць прыярытэтным. Да стварэньня сваёй новай нацыянальнай дзяржавы ў пачатку 1918 года беларускае грамадзтва прыйшло шматканфэсійным. Шматканфэсійнасьць паглыбілася ў ХІХХХ стагоддзях, перш за ўсё, з прычыны палітычных дзеяньняў непрыяцеляў Беларусі. Аднак гэта ўжо не зьмяніла і не аслабіла культурнага адзінства беларускага народу (як таго спадзяваліся з Усходу і Захаду).
На сёньняшні дзень беларускае грамадзтва складаецца з чатырох, прыкладна роўных групаў людзей, якія так ці інакш згуртаваныя альбо зьвязаныя з каталіцкім ды вуніяцкім касыдёлам, праваслаўнай (артадаксальнай) царквой*, пратэстанцкімі абшчынамі і сьвецкім атэізмам (бязбожніцтвам). Апошняя група не зьяўляецца канфэсіяй. Але яна ў рэальнасьці, бадай, ці не найбольшая, хоць адкрыта сябе не выяўляе і прыстасоўваецца да абставінаў. (Камунізм не мінае бяссьледна.)
* * *
У другой палове 80х гадоў мінулага стагоддзя, калі на Беларусі аднавіўся рух беларускага Адраджэньня, тады былі адроджаныя і прынцыпы нацыянальнай кансалідацыі грамадзтва, разбураныя рускімі камуністычнымі калянізатарамі.
Галоўнымі фактарамі адраджэнскай кансалідацыі грамадзтва ў барацьбе за свабоду былі беларуская мова і культура, сацыяльная справядлівасьць, эканамічная ўласнасьць і незалежная Беларуская дзяржава.
Адначасна Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне” сфармуляваў палітычныя дачыненьні да рэлігіі і канфэсійных групаў насельніцтва. Фронт прызнае свабоду сумленьня і паважае рэлігійныя традыцыі беларускага народу. За агульны кансалідацыйны чыньнік нацыі бярэцца беларуская культура, беларуская мова і беларускія інтарэсы, рэалізаваныя ў Беларускай нацыянальнай дзяржаве. 3 гэтага гледзішча, беларускія адраджэнцы раўназначна станоўча адносяцца да ўсіх беларускіх хрысьціянскіх канфэсіяў і да нехрысьціянскіх канфэсійных групаў, прызнаюць свабоду сумленьня, у тым ліку, і права на невызнаньне ніякай рэлігіі (але гэта не ўхваляецца). Беларуская дзяржава, якой будуць кіраваць беларусыадраджэнцы, ня стане перасьледваць атэістаў, але дзяржаўная палітыка мусіць быць скіраваная на стварэньне ўмоваў, для разьвіцьця каштоўнасьцяў Хрысьціянства, высокага ўзроўню грамадзкай маралі і маральнай асобы чалавека.
Акупацыйныя ўлады на Беларусі, якога б ідэалягічнага кшталту яны ні былі, заўсёды аддавалі прыярытэт той канфэсіі, якая зьяўлялася пераважнай у іхняй краіне. Яны стараліся, перш за ўсё, падпарадкаваць беларускія канфэсіі пад іерархію акупацыйнай дзяржавы. Нават рускія бальшавікібязбожнікі, зьнішчаючы ўсё рэлігійнае, тым ня менш апасродкавым чынам аддавалі перавагу праваслаўнай царкве. (Асабліва ў апошнія часы існаваньня СССР.)
Немалаважнае значэньне ў растлумачэньні такога дзіўнага, на першы погляд, прыярытэту бальшавікоў, мела „кагэбізацыя” рускай праваслаўнай царквы. У 1929 годзе, пры Патрыярху Сергію, бальшавікі зламалі супраціўленьне праваслаўнага кіраўніцтва, і рускае кіруючае праваслаўе (нясучы адначасна страты ў людзях і ў веры) пайшло на супрацоўніцтва з камуністамі і НКВД. Чэкісты напрасткі засылалі свае кадры ў духоўныя сэмінарыі і акадэміі, у структуры праваслаўя і, пры спрыяньні
*На Беларусі з XIX стагоддзя, у выніку расейскай акупацыйнай палітыкі, усталявана кіраўніцтва (юрысдыкцыя) Рускай Праваслаўнай Царквы (РПЦ). Беларуская Праваслаўная Царква дзейнічае ў эміграцыі.
30
патрыярхаў, хутка кагэбізавалі іерархію рускай праваслаўнай царквы, ператварыўшы яе ў своеасаблівы аддзел КГБ.
Тут зазначу, што руская праваслаўная царква была падпарадкаваная дзяржаве і страціла самастойнасьць яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя, пры цары Пятрышалёным (як называлі яго беларусы).
У XIX стагоддзі расейская праваслаўная царква ўжо ў значнай ступені зьвязаная з паліцыяй і ператварылася ў вырабленую зброю рускага самадзяржаўя, каляніяльнага ўціску і імпэрскай экспансіі.
Пасьля распаду СССР і савецкай сістэмы сацыялізму, палітычная ўлада вышэйшага праваслаўнага клеру павялічылася. Кагэбізаванае праваслаўе стала імітаваць дзяржаўную ідэалёгію кагэбізаванай
* * *
Пасьля заняцьця Беларусі савецкім войскам ў 1944 годзе, ізноў была адноўленая ўлада маскоўскага патрыярхату над праваслаўнымі беларусамі.
Але беларусы бачылі, што такое маскоўская царква. Як і ў ранейшыя часы, адбываўся адплыў да пратэстантызму, хоць пратэстанцкія абшчыны за саветамі надзвычай жорстка перасьледвалі. (Вернікаў не ўладкоўвалі на працу, выдумвалі штучныя абвінавачваньні, судзілі ды ссылалі, зьдзекваліся над дзецьмі, вялі шалёную прапаганду, прыдумвалі дзікія небыліцы, распальвалі нянавісьць да пратэстантаў і г.д.)
Ідуць беларусы (Беласпіоччына).
(Фота: „Ніва”;
Расеі. На праваслаўныя сьвяты кіраўнікі Крамлю (былыя бязбожнікі і энкавэдзісты) выстройваюцца ля алтара са сьвечкамі ў правай руцэ. Патрыярх Маскоўскі Алексій II (ён жа генэрал КГБ Рыдзігер, агентурная клічка „Дроздов”) неаднаразова „благославляет” генацыд у Чачэніі і вынішчэньне чачэнцаў, ухваляе вайну, узнагароджвае бязбожніка Лукашэнку праваслаўным ордэнам, выступае ініцыятарам і праводзіць кананізацыю (прылучэньне да аблічча сьвятых) аднаго з найбольшых злачынцаў ХХга стагоддзя — рускага цара Мікалая II („ крывавага ’’). *
* Нагадаю, што рускі царалькаголік Мікалай II асабіста аддаў загад расстраляць 9га студзеня 1905 года мірнае шэсьце людзей, якіх з іконамі і царкоўнымі харугвамі прывёў да царскай рэзыдэнцыі ў Пецярбургу праваслаўны попправакатар Гапон. Было забіта 1118 чалавек. У гісторыі гэтая трагічная падзея вядомая пад назвай „крывавая нядзеля”. Цара Мікалая II, пасьля гэтага расстрэлу, назвалі „крывавым”.
Ніколі не было ні скрухі, ні пакаяньня ў гэтага чарговага страшнага і апошняга рускага цара. I тое, што бальшавікі пабандыцку без суда расстралялі яго разам з сям’ёй, выглядае як Боская кара забойцу сотняў людзей. Тут усё сымвалічна, нават, што суда не было. Бо такіх чакае Боскі Суд. (Я ўжо не ўспамінаю тут пра жонку цара ды Распуціна, ды пра ўвесь гэты вядомы ў гісторыі бруд.) Праз 80 гадоў нашчадкі камісараў у сутанах аб'яўляюць „сьвятым” забойцу нявінных людзей.
Прычыны такіх асабліва жорсткіх адносінаў бальшавікоў да пратэстантаў былі палітычныя. Гэтыя вернікі выпадалі зпад кантролю КГБ. Каталіцкі касьцёл бальшавікі прыгаварылі на фізічнае выміраньне, перакрыўшы ўзнаўленьне кадраў сьвятароў. (Стары ксёндз паміраў і касьцёл зачыняўся. Парафія зьнікала.) Праваслаўе кагэбісты кантралявалі поўнасьцю праз свае кадры і сэмінарыі, а вось з пратэстанцтвам нічога не атрымлівалася.
Інфільтраваць яго агентурай было значна цяжэй. Пратэстанцкія абшчыны складаліся, у асноўным, з простых беларусаў, на якіх бальшавік, акрамя страху, практычна ня меў ніякага ўплыву.
Такая ж сітуацыя засталася і цяпер, у час аднаўленьня на Беларусі расейскага нэакаляніялізму. Рэжым Лукашэнкі зразумеў, што паставіць сабе на службу беларускіх пратэстантаў (ці хоць бы часткова нэўтралізаваць, як каталіцкі касьцёл) яму ня ўдасца. Таму рэакцыя супраць пратэстантаў грубая і тыпова кагэбоўская: дыскрэдытацыя, пагрозы, паклёп і т.п. Імкнуцца запалохаць вернікаў.
Аднак за ўсім гэтым стаіць „стратэгічная” задача расейскага
31
гэбізму: выклікаць у Беларусі нянавісьць па канфэсійнай прыкмеце, справакаваць канфлікты на рэлігійнай глебе і потым
„камандаваць парадам” — лавіць рыбу ў мутнай вадзе.
200 гадоў працуюць рускія спэцслужбы над гэтай мэтай у Беларусі. Што толькі ні прыдумвалі: і „чорныя сотні”, і каталажкі, але так нічога і не атрымалася. I не атрымаецца. Я гэта кажу ўпэўнена, бо ведаю беларусаў.
* * *
Калі мы гаворым пра беларускае хрысьціянства, беларускае праваслаўе, беларускае каталіцтва ці беларускае вуніяцтва, то мы, вядома ж, разумеем, што Хрысьціянства ёсьць адзіным, і мы ня маем на
ўвазе нейкую яго выключнасьць у Беларусі ці выпаданьне з агульнай сусьветнай дарогі Веры. „Беларускае” абазначае тое, што ня мусяць беларускімі вернікамі і грамадзянамі Беларусі кіраваць з замежных цэнтраў патрыярхігэбісты чужой дзяржавы і лейтэнанты ў сутанах. Гэта супярэчыць нашым нацыянальным
інтарэсам.
Павінна быць так, як у вольных людзей, як у іншых вольных краінах Эўропы і як некалі ў нас бьшо. Беларускай царквой павінны кіраваць беларускія першаерархі, кардыналы і біскупы. Хопіць акупацыі.
Аддзяленьне царквы ад дзяржавы абазначае, што царква не зьяўляецца дзяржаўным інстытутам улады і не выконвае функцыяў дзяржаўнай улады. Юрыдычна яна знаходзіцца на правах грамадзкай арганізацыі і падлягае ўсім дзяржаўным законам.
Царква ня мае такога юрыдычнага статусу, каб займацца кантрабандай, гандляваць цыгарэтамі ды гарэлкай, вывешваць сьцягі чужых дзяржаваў у алтарах і кіравацца антыбеларускай справай. Могуць быць прынятыя спэцыяльныя законы адпавядаць Канстытуцыі краіны.
Беларусы на дэманстрацыі ў НыоЁрку.
па канфэсіях, але яны павінны
У 1993 годзе дэпутатам Народнага Фронту ўдалося правесьці ў Вярхоўным Савеце (праўда, са стратамі) прыстойны закон аб рэлігійных арганізацыях, які паспрыяў усім. Рэжым Лукашэнкі