Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Акрамя Курапатаў, мне ўдалося вызначыць яшчэ пяць такіх месцаў вакол Менска і пра адно (Лошыца) сабраць зьвесткі. На Беларусі вядома каля дзясятка мясьцін камуністычных расстрэлаў і пахаваньняў расстраляных людзей. Шмат — вакол Магілёва, дзе
Праз чатыры гады КГБ поўнасьцю захапіў уладу ў Расеі. Там цяпер няма камунізму, але ёсьць канцэнтрацыйныя (фільтрацыйныя) лягеры, праводзіцца генацыд і зьнішчэньне Чачэніі з ужываньнем войска і сучаснай разбуральнай зброі, душыцца друк і ўведзена вайсковая цэнзура. Вусная інструкцыя для рускіх вайскоўцаў абавязвае забіваць усіх чачэнцаў ад 10 да 60ці гадоў. Людзей замыкаюць у фільтрацыйныя лягеры, дзе іх катуюць, прыніжаюць і мардуюць. Пляны расейскага камандваньня заключаюцца ў тым, каб забіць дзьве траціны чачэнскай нацыі, разбурыць і абязьлюдзіць горную частку краіны.
Курапаты. ХХІе стагоддзе. Сакавік.
быў другі па маштабах (пасьля Менску) рэпрэсіўны цэнтар НКВД.
Разбурэньне Савецкага Саюза і КПСС пачалося з 1988 года, калі былі створаныя народныя франты Эстоніі, Латвіі, Летувы, Беларусі, Украіны і сфармуляваныя ідэі палітычнага змаганьня за незалежнасьць і дэмакратыю.
У 1991 годзе КПСС перастала існаваць, СССР распаўся, руская намэнклятурная дэмакратыя пераняла ўладу ў Расеі. Ёй спатрэбілася толькі тры гады, каб асвоіцца і вярнуцца да сваёй праверанай імпэрскай палітыкі ўмяшальніцтва, захопу, агрэсіі і зьнішчэньня. Напад на Чачэнію і першая каляніяльная вайна з чачэнцамі (19941996) падвяла рысу пад посткамуністычнай пераменай улады ў Расейскай імпэрыі. Перамены скончыліся. Пачаліся працэсы вяртаньня страчанага.
Наступным аб’ектам умяшаньня стала Беларусь. У 1996 годзе Расея непасрэдна падтрымала свайго стаўленіка Лукашэнку і на высокім дзяржаўным узроўні прыняла дыпляматычны ўдзел у дзяржаўным перавароце ў Беларусі. Да ўлады ў Беларусі прыйшоў савецкі КГБ. Усталявалася прамаскоўская дыктатура.
Гэта робіцца цяпер перад абліччам усяго сьвету. To які сэнс гаварыць цяпер пра злачынствы камунізму, што ў 40х гадах зьнішчаў і вывозіў у Сібір тых жа чачэнцаў, інгушоў ды татараў? I калі ёсьць сэнс, то дзе яго болей: тады, калі існаваў расейскі дзяржаўны камунізм і расейскі дзяржаўны бандытызм, ці цяпер, калі расейскага камунізму няма, а расейскі бандытызм ёсьць?
Камунізм у Савецкім Саюзе быў перш за ўсё формай рускага каляніялізму, ідэалягічнай канцэпцыяй расейскай імпэрыялістычнай палітыкі.
Пасьля таго, як да сярэдзіны 80х гадоў гэтая форма скампрамэтавала і вычарпала сябе, камуністычных артадоксаў адхілілі ад улады. Адначасна зьніклі, растварыліся ў нетрах улады так званыя рускія дэмакраты (тыя ж імпэрыялісты). Рэальнай і адзінай палітычнай сілай у Расеі паступова робіцца КГБ.
У 199395х гадах адбываецца хуткае засвойваньне імпэрскага шавінізму як дзяржаўнай ідэалёгіі. (Ролю юродзівага ў гэтым працэсе, згодна з расейскай мэнтальнасьцю і традыцыяй, прафэсійна выканаў блізкі да спэцслужбаў У. Жырыноўскі.
28
Дзяржаўных мужоў, што ў прыстойным тоне паўтаралі тыя ж пазыцыі усьлед за Жырыноўскім, ужо ўспрымалі сур’ёзна. Шышкі падалі на „сына юрыста”.)
Гэта ёсьць кагэбісцкая тэхналёгія захопу ўлады, таксама, як ўзрывы дамоў (разам зь людзьмі) у Маскве і Валгадонску. Сутнасьцю ж зьяўляецца тое, што КГБФСБ (былое НКВД) валодае цяпер поўнай і абсалютнай (а неўзабаве — татальнай) уладай у Расеі.
Сутнасьцю ёсьць тое, што гэтая ўлада вядзе несправядлівую, брудную вайну, вынішчае людзей, робіць ваенныя злачынствы, топча правы асобы, а ўсе рускія палітыкі і ўсё рускае грамадзтва ўхваляюць ды падтрымліваюць такія дзеяньні, бяруць, такім чынам, на сябе калектыўную адказнасьць за забойствы і генацыд.
Сутнасьцю зьяўляецца тое, што расейская ўлада рыхтуе аншлюс Беларусі, падтрымлівае антыдэмакратычны нелегальны рэжым Лукашэнкі, а ўсё расейскае грамадзтва ўхваляе гэтую захопніцкую палітыку.
Сутнасьцю зьяўляецца тое, што расейскае грамадзтва падтрымлівае ўладу ПуцінаКГБНКВД гэтак жа, як апантана падтрымлівала дзеяньні Мураўёвавешальніка, цара, Сталіна ды Леніна. Гэта грамадзтва, якое згаджаецца і ўхваляе любое варварства ў інтарэсах рускай імпэрыі. Гэта ёсьць грамадзтва без інтэлігенцыі, без ідэалоў свабоды.
Для рускіх імпэрыялістаў, незалежна ад таго, за каго яны сябе ўважаюць (за дэмакратаў ці недэмакратаў), камунізм стаў выгаднай шырмай, за якую можна схавацца. Ён стаў для іх ахвярным казлом, на якога можна ківаць і сьпісаць усе свае мінулыя антылюдзкія расейскія грахі і апраўдаць цяперашнія, выкарыстоўваючы камунізм як
Прысуд малапісьменнага расейскага энкавэдзіста, вык. абавязкі пракурора па спэцсправах юрыста 2гарангу С. Шусціна: „3 прычыны сацыяльнай небясьпекі —расстраляць.
страшылку для дызарыентаванага грамадзтва і лёгкавернай міжнароднай супольнасьці.
Камунізм нельга разглядаць толькі як абстрактную катэгорыю, што сама па сабе чыніць зло. Гэта правільна толькі з ацэначных, вызначальных (дэфінітыўных) патрабаваньняў. Але калі мы падыходзім да пытаньня адказнасьці за тое, што ўчыніў рускі камунізм, то знаходзім ня толькі ідэалёгію, але і канкрэтных асобаў, спраўцаў злачынства, і палітычную арганізацыю, і дзяржаўную сістэму, і адпаведным чынам арганізаваны народ, і адпаведным чынам арганізаванае грамадзтва. Кожны мае сваю долю віны. Кожны нясе сваю долю адказнасьці. Але ў Расеі ніхто ня думае пра пакаяньне.
Адказнасьць за масавыя злачынствы супраць чалавецтва датычыць ня толькі канкрэтных асобаў, яна ёсьць ня толькі індывідуальная, але і калектыўная, што прадугледжвае розную ступень пакараньня.
Перад абліччам міжнароднага суду камунізм мусіць разглядацца ў канкрэтным зьмесьце. Я маю на ўвазе рускі камунізм. Іншага ў Эўропе не было.
Нюрнбергскі трыбунал судзіў не абстрактны, а нямецкі фашызм і канкрэтных злачынцаў. Было прынятае рашэньне аб ліквідацыі магчымасьцяў аднаўленьня нямецкага мілітарызму. Нямецкая нацыя (не фашысты, а народ, нацыя, што скарыстала фашызм) заплаціла кантрыбуцыі за зьнішчаныя культурныя каштоўнасьці іншых народаў, плаціла за галакост і газавыя камэры, за выкарыстаньне дармовай рабочай сілы (і плоціць па сёньняшні дзень).
Хто заплоціць беларусам за мільёны землякоў, замардаваных рускім камунізмам?! Хто заплоціць за скарыстаньне беларускай дармовай рабочай сілы на рускіх лесапавалах, за працу ў вечнай мерзлаце? Хто заплоціць за зрабаваныя культурныя каштоўнасьці Беларусі, што аселі ў рускіх музэях і розных „палатах” Масквы? Хто нам заплоціць за Чарнобыль?!
Захад бяз зброі перамог камуністычную сістэму, выйграў халодную вайну. I тут жа пачаў адраджаць расейскага монстра, наіўна мяркуючы, што дапамагае дэмакратыі і што зло не жыве. У такіх умовах змаганьне з рускім камунізмам пачынае выглядаць барацьбой з папяровымі тыграмі. Яно толькі ўмацоўвае імпэрыялізм, які перамяніў аблічча.
Сем гадоў таму мне і маім калегам зь Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце ня раз прыходзілася казаць, пісаць і перасьцерагаць аб магчымасьці дыктатуры ў Беларусі, аб будучай агрэсіі Расеі, аб пагрозе страты незалежнасьці. Цяпер, гледзячы на тое, што робіцца, сумна ўспамінаць тое лёгкадумства, зь якім беларускія эліты адносіліся да відавочнай рэальнасьці.
Цяпер для Масквы і яе памагатых з Захаду засталося толькі легітымізаваць рэжым Лукашэнкі праз любыя выбары (хай сабе і недэмакратычныя), і тады
300тысячная расейская вайсковая групоўка гатовая ўступіць у Беларусь. Гаворачы пра „інтэграцыю”, рыхтуюць акупацыю. Потым можа ўзьнікнуць чарговы „калідор” да Калінінградзкай вобласьці і акупацыя Летувы. Мы ўжо бачым гэтую генэральскую палітыку „атторжэныя вазвраціх”. Гісторыя, на жаль, мае тую асаблівасьць, што на практыцы яна людзьмі не засвойваецца. Прынамсі, ва Ўсходняй Эўропе.
Калі зло не судзіць, яно робіцца нормай. Таму суд над рускім камунізмам неабходны. Гэта мусіць быць суд над „імпэрыяй зла”.
Працэс павінен пачацца. Ня могуць мільёны ахвяраў нявінных людзей застацца без патолі і справядлівасьці. Ня можа кроў забітых адплысьці вадой.
Рускі камунізм — злачынная імпэрыя агрэсіі і вайны — павінен стаць перад людзкім судом вольных краінаў Эўропы.
12 чэрвеня 2000 г.
(„Беларускія Ведамасьці”, — 2000, №5(28); Факты абвінавачваюць (зборнік), — Вільня, 2000 г.; „Народная Воля”, — 2000г., 15 верасьня).
29
ВЕРА I ПАЛІТЫКА
Мы, беларусы, — хрысьціянскі народ. Гісторыя нашай веры драматычная. Мы перанялі ўсходняе Хрысьціянства ад Грэцыі цераз Балгарыю і Сербію. Аднак Беларусь не была Ўсходам і на працягу ўсёй гісторыі, ад часоў заснаваньня моцнай дзяржавы, — Вялікага Княства Літоўскага — змагалася з усходняй дэспотыяй (спачатку Залатой Ардой, затым Маскоўшчынай, потым — Расеяй). У барацьбе з Усходам і ў змаганьні з Расеяй — увесь зьмест нашай тысячагадовай гісторыі.
Тут канфлікт цывілізацыяў, і Беларусь — на падзельнай мяжы. Гэта не магло не ўплываць на нашу веру. Усходняя імпэрыя, што ваявала супраць нас, таксама пераняла Хрысьціянства з Усходу і, узмацніўшыся, пачала выкарыстоўваць рэлігійную ідэнтычнасьць у сваіх палітычных інтарэсах.
Гэта спрыяла таму, што найбольш актыўныя беларускія вярхі, змагаючыся з Масквой, зьмянялі ўсходні абрад на заходні, адсякаючы маніпуляцыі ўсходняга непрыяцеля. Але гэта не палепшыла становішча.
У XVI стагоддзі, у часы распаўсюджаньня пратэстанцызму ў Эўропе, частка беларускай арыстакратыі прыняла пратэстанцтва і паспрабавала кансалідаваць народ на падставе моднага тады кальвінізму. 3 гэтага нічога не атрымалася. Беларускае грамадзтва рабілася ўсё больш шматканфэсійным і індэферэнтным.
Аднак у самым канцы XVI стагоддзя ўдалося ажыцьцявіць вялікую кансалідацыйную ідэю: заключыць Царкоўную Вунію паміж Усходнім і Заходнім Хрысьціянствам на Беларусі.
Цяпер, гледзячы здалёку, трэба прызнаць, што гэта была найвялікшая падзея ў беларускай гісторыі. Праз няпоўныя 200 гадоў Вунія, культурна і духоўна, скансалідавала беларускае грамадзтва і заклала падваліны пад будучыню беларускай нацыі, найглыбейшым чынам паўплывала на беларускае сакральнае мастацтва, вобразную творчасьць і сьведамасьць беларусаў. Вунія дала ў рукі беларусам пастаянны і натуральны абаронны шчыт перад разбуральнай і рэлігійнай па форме агрэсіяй усходняй імпэрыі.
У канцы XVIII стагоддзя, перад разборамі Рэчы Паспалітай, беларускае хрысьціянскае насельніцтва складалася з 80 адсоткаў вуніятаў, 5ці адсоткаў праваслаўных і 15ці адсоткаў каталікоў.