Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Можна глядзець на Захад і на Усход — усюды гэтыя прыклады ўбачым, толькі на розным узроўні і ў розным выяўленьні.
Палітыкаў, якія асновай добрага існаваньня грамадзтва і ўсяго чалавечага жыцьця лічаць толькі эканоміку, ня трэба й слухаць. Гэта, як правіла, папулісты і абмежаваныя людзі. Ім лепш прафэсійна займацца эканомікай і не набліжацца да палітычнай улады. Бо ўлада і палітыка — гэта перш за ўсё адказнасьць за людзей і за ўсю нацыю. Тут трэба ўлічваць ня толькі эканоміку.
У Беларусі, прынамсі на працягу апошніх 200 гадоў існаваньня пад акупацыяй, бальшыня ўнутраных сацыяльнапсіхічных і маральных зьменаў у грамадзтве выкліканыя зьнешнепалітычным чыньнікам. Менавіта бесперашкоднасьцю палітычнапраўнага, інфармацыйнага і сацыяльнага пранікненьня расейскіх стэрэатыпаў у беларускую сацыяльнакультурную супольнасьць.
Далучанасьць Беларусі да адзінага савецкага грамадзтва абазначала і далучанасьць яе да хваробаў гэтагатрамадзтва, да інфэкцыі чужародных заганаў.
Часта ў грамадзтве (мы разглядаем тыя чалавечыя грамадзтвы, якія існуюць на ўзроўні дзяржаўных утварэньняў) нейкая загана фармуецца як традыцыйная грамадзкая зьява (напрыклад, кроўная помста ці п’янства ў некаторых краінах). Тады яна ўхваляецца часткай народа і дзейнічае як тормаз любога нацыянальнага прагрэсу.
Зьяву можна разглядаць як агульную хваробу грамадзтва, змагацца зь якой ня так проста, бо яна заўсёды мае ня толькі маральныя, але і сацыяльныя, і эканамічныя, культурныя, палітычныя і іншыя карэньні.
У пляне эканамічнага разьвіцьця найбольш небясьпечнай грамадзкай заганай зьяўляецца, на маю думку, эгалітарызм — грамадзкае выяўленьне зайздрасьці, якое рэалізуецца як раўненьне па ніжнім узроўні. Эгалітарная супольнасьць страчвае імкненьне да лепшага, да перайманьня добрых прыкладаў, да ўдасканальваньня. Яна перастае разьвівацца. Глыбокі застой зьмяняецца рэгрэсам і адсталасьцю.
Эгалітарызм распаўсюджаны ў асноўным сярод бедных пластоў насельніцтва, характэрны таксама для люмпена і люмпенскай псіхалёгіі. Гэтая зьява найчасьцей спатыкаецца на ўсходзе Эўропы, найбольш у Расеі і далей на ўсход.
Беларусы, якім прыходзілася выязджаць зь Беларусі і доўгі час жыць у Расеі, асабліва ў рускай сельскай мясцовасьці, добра ведаюць, што такое нянавісьць да лепшага.
Беларус ня можа бяз працы. Таму, пасяліўшыся з сям’ёй у рускай вёсцы, ён заводзіў гаспадарку, трымаў карову, сьвіней, курэй, індыкоў ды качак, садзіў сад, упраўляў гарод, шаляваў хату, ставіў гаспадарчыя пабудовы, капаў склеп ды студню, абгароджваў усё добрым плотам, працаваў і ўсё неабходнае меў.
Рускія сельскія жыхары, большасьць зь якіх (асабліва вакол вялікіх гарадоў) здавён не трымаюць жывёлы, ня маюць ні садоў, ні платоў і кожны дзень п’яныя, ацэньвалі такое жыцьцё беларуса заўсёды варожа. „Вось куркуль, вось прагны, яму больш за ўсіх трэба, дурны беларус,” — казалі яны пра яго. Кожны стараўся зрабіць яму цішком непрыемнасьць: то штанкет адарваць, то гусь колам пераехаць, то цяля атруціць, то сад спляндраваць. Часам даходзіла да адкрытых пагрозаў: „Ты, — казалі рускія, — тут не старайся, усяроўна спалім”.
Тым часам яны заўсёды нечага прасілі ў беларуса. Ведаю гісторыі, што калі прыходзіла пара калоць парсюка, то ў чаргу да беларуса па мяса ды сала выстройвалася цэлая руская вёска. I ўсім давалася. Але гэта ніяк не зьмяняла адносіны да беларуса: „Вншь, куркуль, всё нмеет,” — казалі пасьля сала.
Ведаю выпадкі, калі такога беларуса ў рускай вёсцы спальвалі, ведаю, калі беларус кідаў усё і зьязджаў, але ніводнага ня ведаю прыкладу, каб нехта з такіх рускіх людзей нечаму добраму ў беларуса навучыўся, нешта добрае ў яго пераняў, ці хоць бы паважаў яго за працу і заможнасьць.
Тут не ксэнафобія. Тут якраз выяўляецца псіхалёгія эгалітарызму. Менавіта на эгалітарызм абапіраліся бальшавікі, калі стваралі розныя „камбеды”, вынішчалі заможных сялян („кулакоў”) і разбуралі вёску. Нянавісьць да багацейшых, да вольнай працы, што стварае багацьце, да ўсяго лепшага, чыстага, адукаванага, інтэлегентнага стала афіцыйнай псіхалёгіяй у рускай камуністычнай імпэрыі. Гэтая псіхалёгія падтрымлівалася і ўхвалялася, і называлася „клясавай нянавісьцю”.
У Расеі эгалітарызм быў глыбока ўкарэнены ў сьвядомасьць яшчэ за прыгонным правам. Нідзе прыгоннае права не было такім жорсткім і нідзе не пратрывала так доўга, як у Расеі. (Да 1861 года за царом і з 1930 па 1991 — за камуністамі).
У Беларусі праявы эгалітарызму сталі відаць найбольш у пачатку 90х гадоў мінулага стагоддзя, калі самыя актыўныя людзі ў вёсцы на кароткі час здолелі выбіцца на самастойныя таварныя гаспадаркі (так званыя „фермеры”).
Шмат дзе калгасны люд адносіўся варожа да тых гаспадароў,
20
справы якіх пайшлі ўгару. Зафіксаваныя нават выпадкі атручваньня быдла і рабленьне нематываванай шкоды. Маўляў, не высоўвайся, ня лепшай, не багацей, жыві дрэнна, як мы, гэта, маўляў, нармальна.
Тое, што праявы эгалітарызму ў агрэсіўнай форме ёсьць у Беларусі — гэта найбольш вынік камунізму ды калгаснага ладу. Тут выяўленьне псіхалёгіі несвабоднай асобы, а таксама наступствы усёй сістэмы камуністычнага выхаваньня і адносінаў да працы як да працэсу, адасобленага ад канкрэтнага чалавека.
Вольныя і маральна выхаваныя людзі ў вольным грамадзтве паводзяць сябе інакш. Калі немец ці амэрыканец бачыць, як побач зь ім багацее сусед і нешта разумнае робіць, што дае яму выгаду, то ацэнка суседзкага посьпеху выяўляецца не ў эгалітарнай зайздрасьці, не ў жаданьні нашкодзіць бліжняму, каб той ня лепшаў ды не багацеў, а ў імкненьні павучыцца ў яго і зрабіць гэтак сама, а то й лепш, каб дасягнуць свайго посьпеху.
У свабодных грамадзтвах, дзе цэніцца вольная праца (а не нявольніцкая ды прымусовая), дзе існуюць нацыянальныя традыцыі культуры, дзе ёсьць павага да Бога і да чалавека, там заможных, пасьпяховых людзей паважаюць. Там кіруюцца на вышэйшае, на лепшпе.
У супольнасьці, дзе пануе эгалітарызм, багатых людзей ня любяць, ім зайздросьцяць і ненавідзяць. У іх могуць прасіць, але не вучыцца.
У эгалітарнай супольнасьці нішчыцца і зьнікае вольная праца. Тут узаемасувязь і замкнутае кола. I ня так проста зь яго выйсьці пры дапамозе адных толькі эканамічных рэформаў. Бо ўзьнікае цэлы ланцуг нездаровых паводзінаў.
Канкурэнцыя ў свабодным грамадзтве, напрыклад, вырашаецца разумна. Калі нейкі вытворца вытварае такі ж самы тавар, як іншы вытворца, але па танейшай цане, то іншы вытворца пачынае думаць, як скараціць выдаткі на вытворчасьць, увесьці новыя тэхналёгіі, павялічыць гандлёвы абарот і г.д., каб выраўняць цану.
У супольнасьці, дзе пануе эгалітарная псіхалёгія, праблемы канкурэнцыі вырашаюцца, як у Расеі. Вытворца пачынае думаць, дзе б гэта наняць кілера, каб застрэліць канкурэнта. (Ці ў лепшым выпадку спаліць альбо нашкодзіць.) Эгалітарная псіхалёгія спараджае крымінальную сьведамасьць.
Успамінаю выпадкі ў сваёй дэпутацкай практыцы. Падыходзіць да мяне ў Менску адзін пэнсіянерветэран і кажа, што ўсе гандлёвыя кіёскішапікі ў горадзе трэба спаліць і забараніць, бо крывапіўцыгандляры жывуць на целе народа.
— А хто вам пэнсію выплочвае? — пытаю.
— Дзяржава.
— А вы ведаеце, што латошнікі і прыватны сэктар у Менску плацяць 56 адсоткаў усіх падаткаў па горадзе. Калі іх ня будзе — адкуль грошы ў дзяржаве, адкуль вам пэнсія? — кажу я.
— Всё равно нада сжэч. Жыруют на нашы пенсіі, — быў адказ.
11га сакавіка гэтага году на рускім тэлеканале НТВ паказалі такі дакумэнтальны сюжэт, зьняты ў Тульскай вобласьці Расеі.
У вёску прыехала прыстойная адукаваная жанчына сярэдніх гадоў і пачала апекавацца бяздомнымі сабакамі. Яна ўладкавала ў сваім доме і двары 52 сабакі, карміла і даглядала іх. Гэта выклікала лютую нянавісьць аднавяскоўцаў. „Людям кушать нечево, а она собак кормнт,” — такая была ацэнка.
Неўзабаве яе дом падпалілі. Калі дом гарэў, аднавяскоўцы глядзелі, як ён гарыць, а жанчына аднаго за другім выносіла сабак з агню. Калі яна ўскочыла ў палаючы дом, каб вынесьці чарговага сабаку, дах абваліўся і жанчына згарэла разам зь няшчаснымі жывёламі.
Потым аднавяскоўцы прышлі на пажарышча разам зь міліцыянерам і пазабівалі ўсіх 27 сабак, якіх пасьпела вынесьці з агню загінуўшая жанчына. Трупы сабак так і засталіся ляжаць на зямлі, ніхто іх нават не закапаў.
Неўзабаве ў вёску прыехалі з гораду дачка і зяць згарэўшай кабеты і кажуць пажарніку, што хацелі б пахаваць маці пахрысьціянску і шукаюць яе рэшткі.
— Вот, забірайте — всё, что осталось, — паказаў пажарнік на бруднае вядро з абгарэлымі касьцьмі і падкінуў яго нагой.
Камэнтаваць гэтае дзікунства я ня буду. Тым больш, што ў цывілізаваных людзей такое ня ўкладваецца ў галаве. Адзначу толькі, што гэты выпадак тыповы для псіхалёгіі эгалітарнай супольнасьці. Тут нянавісьць да непадобнага, да іншага нязвыклага разуменьня, да ўзвышаных паняцьцяў, да стылю паводзінаў, які ўспрымаецца падсьведама ў эгалітарнай супольнасьці, як дакор нікчэмнаму і прывычнаму існаваньню. Тут спрацоўвае рэакцыя статкавага інстынкту.
Зазначу, аднак, што ў маскоўцаў (гэта адзначае і гістарычная этнаграфія) сабака лічыўся нячыстай жывёлай. Маскоўцы сабак білі і ня мелі да іх ніякай ласкі і сантымэнтаў. Дачыненьні да сабакі адлюстраваныя і ў рускіх прымаўках ды выслоўях (накшталт, „бнть, как собаку”) і нават у паэзіі. (Напрыклад, рускі паэт Ясенін мастацкім узорам сваёй дабрыні лічыў той факт, што ён сабак ня біў па галаве. Такая вобразная аргумэнтацыя магла нарадзіцца толькі ў сьведамасьці рускага паэта.)
Аднак выпадак у Тульскай вобласьці вынікае не з этнічных, a менавіта з эгалітарных уяўленьняў. Этнічная падсьведамасьць магла, магчыма, толькі падтрымліваць эгалітарную матывацыю.
Памятаю, у канцы 60х гадоў, пасьля савецкай інвазіі ў Чэхаславаччыну, задаю пытаньне рускаму інтэлігенту (па адукацыі інжэнер, любіць опэрную музыку, зьбірае кружэлкі з запісамі рускіх хораў, носіць гальштук).
— Чаму вы ўвялі войскі ў Чэхаславаччыну?
— Потому что надо этнх чехов проучнть.
— За што — гэта ж краіна сацыялізму?
— Неважно! Зажралнсь, трамван у ннх бесплатнын, — такі быў адказ.
Падобных ацэнак, як гэтая, мне прыходзілася чуць ад расейцаў сотні разоў. Прытым ні адукацыйны, ні сацыяльны цэнз не адыгрываў тут практычна аніякай ролі.