• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Гэта вялікая памылка. Народ нельга абзываць. Ад гэтага ён не палепшае. I за абзывальшчыкамі — ня пойдзе. Народ — гэта ўсе мы, усе беларусы.
    Стагоддзямі простыя людзі назіралі нацыянальную здраду ў вярхах. Ня ўнізе выракаліся беларускае мовы, а наверсе. I калі зьнізу беларус прабіваўся ў гару, то найчасьцей там, уверсе, ён выракаўся ўсяго свайго, а часам нават краю і родных бацькоў.
    Ці ж мог просты народ, сьведама і падсьведама, тым давяраць, што ўгары?
    Так пад стагоддзямі няволі і прыгнёту ўтварылася заломнае кола здрады, якое можна разарваць толькі любоўю, дабром, працай на карысьць усіх беларусаў, і толькі ў свабодзе, толькі ў вольнай незалежнай краіне. Бо не разьвіваюцца людзі ў няволі.
    18 студзеня 2001 г., Варшава.
    („Народная Воля”,— 2001, 24 студзеня).
    12
    СВАБОДА
    Воля, свабода... Словы амаль магічныя. Яны неяк паасабліваму ўспрымаюцца. У мяне слова „свабода” выклікае ўяўленьне шырокага сьветлага прастору, дзе вее цёплы лагодны вецер. Несвабода асацыюецца зь нечым замкнутым, прыгнечаным і абмежаваным, без даляглядаў і пераменаў.
    Праявы несвабоды я назіраў з самага раньняга дзяцінства, тады, калі пачалася савецкая калектывізацыя. Пад акупацыяй воля не існуе. Беларус быў бяспраўны. Расейцы зьдзекваліся з нашых сялянаў, як хацелі. Гэтыя карціны зьдзеку бальшавікоў над людзьмі мне і цяпер стаяць у вачах. Сам жа я непасрэдна сутыкнуўся з несвабодай ужо тады, калі асэнсоўваў свабоду як сваё і наша агульнае беларускае права (а не як нейкае маё хаценьне).
    Памятаю, калі я яшчэ вучыўся ў 9м клясе ў школе, прыйшоў да нас у керзавых ботах дырэктаррасеяц і сказаў, што з наступнага дня ён будзе выкладаць у нас гісторыю паруску, дык каб мы яму і адказвалі паруску.
    Тады мы цэлым клясам пастанавілі, што паруску яму адказваць ня будзем. Кірзач ставіў нам усім за гэта „калы” і „двойкі”. Праз нейкі час я ад імя кляса запатрабаваў, каб ён спыніў свой экспэрымэнт і стаў нам чытаць лекцыі на нармальнай мове. Дырэктар спасылаўся на Леніна, маўляў, Ленін гаварыў паруску. „Але вы ня Ленін, — сказалі мы дырэктару, — вось калі да нас прыйдзе Ленін, тады мы зь ім і пагаворым.”
    Праз нейкі час у нас зьявіўся новы настаўнік гісторыі і, як ні ў чым ні бывала, пачаў весьці заняткі пабеларуску.
    Гэта была наша школьная перамога, бяз крыку і шпурляньня чарнілак у непрыяцеля. Мяне гэта ўмацавала тады ў думцы, што толькі
    змагаецца за свабоду. Свабода сама не зьяўляецца. За яе трэба змагацца, а потым — абараняць.
    * * *
    Дэфініцыя свабоды ўмяшчаецца ў тры словы. Свабода гэта ёсьць магчымасьць тварыць дабро.
    Пра свабоду мы гаворым толькі тады, калі існуе такая магчымасьць. Калі такой магчымасьці няма — мы кажам, што няма свабоды.
    Калі ж свабода выкарыстоўваецца на зло — яна ператвараецца ў несвабоду. Тады чалавек альбо робіцца нявольнікам сваіх страсьцяў, злых думак і паводзінаў, альбо, ў выпадку антысацыяльных дзеяньняў, трапляе ў турму і траціць свабоду ў літаральным, фізічным сэнсе. Прытым нікому не прыходзіць у галаву змагацца за свабоду крымінальнікаў, гвалтаўнікоў ды забойцаў. Наадварот, патрабуюць абмежаваць іхнюю свабоду.
    Істотна зазначыць, што свабода ёсьць маральная катэгорыя. Яе адлюстраваньне ў канкрэтных каштоўнасьцях залежыць ад маралі і ўзроўню культуры грамадзтва. Тым часам гэта ёсьць катэгорыя аб’ектыўная. Рэлятывісцкі падыход тут памылковы і прыводзіць
    да зьнішчэньня свабоды. Дадам яшчэ, што ў філясофскім сэнсе, свабода — гэта магчымасьць вечнага разьвіцьця да ідэалу.
    Свабода зьвязана з сьветапогляднай і маральнай арыентацыяй чалавека. Таму дэкляраваньне барацьбы за свабоду і сама барацьба за свабоду яшчэ мала што тлумачаць і вымагаюць канкрэтызацыі — у чым справа. Часта выяўляецца, што некаторыя людзі, якія змагаюцца за свабоду, на справе маюць на ўвазе толькі свае інтарэсы, прытым даволі эгаістычныя, суб’ектыўныя і заганныя. Цяпер, у час усеагульнага крызісу дэмакратыі, мы бачым, як нарастае агрэсіўнасьць сацыяльнай цемры ў грамадзтве. Зло змагаецца за свабоду. Масы цёмных суб’ектаў у розных краінах патрабуюць легалізацыі наркотыкаў, свабоды прастытуцыі, распусных палавых дачыненьняў, ліквідацыі інстытуту сям’і, свабоды абортаў і г.д.
    той несвабодны, хто не
    Шматаблічная
    свабоды п;
    (Фота 3. Пазыіяка)
    за ўсё,
    дакладнай кадэфікацыі ў праве і выразнай вызначальнасьці ў сістэме маральных каштоўнасьцяў грамадзтва. Агульнасьць і расплывістасьць праўных фармулёвак свабоды можа стаць прычынай апраўданьня абсурду і несвабоды чалавека.
    Рэкардсмэнам такога абсурду зьяўляецца якраз „свабодная” Амэрыка. Тыповы прыклад. У НьюЁрку ўдарыў мароз. Гэта вялікая пагроза для бяздомных, апушчаных людзей і наркаманаў, якія начуюць на вуліцах. Паліцэйскі разбудзіў бяздомную жанчынунаркаманку, што ляжала пад сьцяной, і, ня гледзячы на яе супраціў, завёў у цёплую станцыю мэтро, каб яна там пераначавала і не замерзла. Праз нейкі час паліцэйскага пацягнулі ў суд і паліцэйскае ўпраўленьне было аштрафаванае на 500 тысячаў даляраў за парушэньне правоў наркаманкі ляжаць на вуліцы і дзе яна хоча. Паліцэйскі, згодна азначэньня суда, парушыў фундамэнтальнае права асобы — яе свабоду.
    Некаторыя амэрыканцы нават з гонарам расказвалі мне пра гэта — во якая ў нас свабода. На самай справе тут звычайны (а ў нашым разуменьні — шарлатанскі) амэрыканскі бізнэс. Знайшоўся нікому не вядомы адвакат, які падгаварыў бадзяжку зьвярнуцца ў суд і, карыстаючыся агульнасьцю вызначэньня заканадаўства і
    13
    фармалізацыяй мысьленьня суддзяў (такое магчыма толькі ў Амэрыцы), выйграў працэс „абароны свабоды”.
    Адвакат такім чынам зрабіў сабе бясплатную рэкляму (бо абсурдальнасьць падзеі прыцягнула ўвагу друку) і ў дадатак яшчэ зарабіў грошы (звычайна, ад 25 да 50 адсоткаў ад сумы „судовага выйгрышу”, гэта значыць, штрафу).
    Гэта вельмі тыповы для Амэрыкі прыклад, дзе бог — даляр, a свабода — сродак бізнэсу. Hi адваката, ні суддзяў, ні журналістаў, ні разьзявакаў, што цікавіліся зьявай, не абходзіла жыцьцё бадзяжкі. Яны не асэнсоўвалі нават фальшывасьці сваёй пазыцыі. Адзіным чалавекам у гэтай гісторыі, які меў жаласьць у сэрцы і цаніў жыцьцё іншага чалавека як найвялікшую каштоўнасьць, быў амэрыканскі паліцэйскі, якога пакаралі.
    * * *
    Свабода — гэта ўнівэрсальны прынцып Сусьвету як Боскага стварэньня, часткай якога ёсьць свабодная воля чалавека.
    У сацыяльным грамадзтве абсалютны, унівэрсальны сусьветны прынцып свабоды ўзаемазьвязаны з маральнымі калізіямі духоўнага разьвіцьця чалавецтва. Гэтым абумоўлена тое, што свабода ў цывілізаваным сацыяльным грамадзтве ёсьць катэгорыяй выбару і не зьяўляецца найвышэйшай і абсалютнай каштоўнасьцю. Найвялікшымі каштоўнасьцямі ёсьць Бог, жыцьцё чалавека і жыцьцё народа. Там, дзе свабода ўступае ў канфлікт з гэтымі каштоўнасьцямі — там робіцца выбар. Ён можа быць розным. Гледзячы якія сілы, якія ўзроўні задзейнічаныя ў супроцьстаяньні.
    Глыбінная сутнасьць канфлікту змаганьня за свабоду выяўляецца ў пытаньні: ці можа існаваць свабода ўсягоі (А гэта значыць — і свабода зла.) У метафізічным сэнсе, які апэрыруе вечнаснымі катэгорыямі, такое становішча прызнаецца. (Бог даў свабоду Сатане. Але на пэўны час. Пакуль колькасьць упалых анёлаў не заменіцца адпаведнай колькасьцю справядлівых людзей. У гэтым — сэнс духоўнай гісторыі чалавецтва і зьмест барацьбы дабра са злом на Зямлі.)
    Але сацыяльная практыка дачаснага сьвету (і дачаснага жыцьця) паказвае, што ў соцыюме не павінна быць свабоды злу, бо спыняецца духоўнае разьвіцьцё. „Не”, — гавораць злу свабодныя людзі. „Так”,— кажуць тыя, што хочуць іншай свабоды. „Так”, — кажуць лібэральныя заканадаўцы, якія лічаць, што прынцып свабоды павінен быць роўным для ўсіх: і для мільярдэра, які лётае зь НьюЁрка на Канкордзе паабедаць у парыжскі рэстаран (тры гадзіны лёту, 18 тысячаў даляраў туды й назад), і для бадзяжкі, што мае права замерзнуць на вуліцы, і для верных хрысьціянаў, што жывуць па запаведзях, і для дэградаванага збачэнца, што ўступае ў палавыя акты з жывёлай ці з сабе падобным (і, дарэчы, знаходзіцца ў Амэрыцы пад асобай аховай закону; гэта тут называецца „сэксменшасьць”).
    Лібэралы глядзяць на свабоду, як той рускі Іван на агурковае поле, які садзіў агуркі, але ніколі іх не палоў. У выніку — замест агуркоў вырасталі чартапалох ды пустазельле. Затое — свабода: расьце, што хоча. Хоць вядома, што культура пачынаецца з абмежаваньня прыроднай свабоды (стыхіі), з абмежаваньня несвабоды (г.зн. разбуральнай сілы).
    Праклямацыя ў дэмакратычным грамадзтве свабоды без берагоў, „свабоды ўсяго” заўсёды ёсьць маніфэстацыяй заганнай цемры, патрабаваньнем свабоды злу, імкненьнем да легалізацыі чалавечай нізасьці.
    Часта прыходзіцца чытаць, як у НьюЁрку злавілі тую ці іншую банду маладзёнаў у час нападу на краму. Калі паліцыя іх хапае, яны, звычайна, абураюцца, што парушаюць іхныя чалавечыя правы і што гэта дыскрымінацыя, таму што яны чорныя. Такая рэакцыя сярод злачынцаў вельмі распаўсюджаная. Яны шчыра
    думаюць, што іх заціскаюць, бо ў Гарлеме яны вырасьлі „абсалютна свабоднымі”.
    * * *
    У цэлым, аднак, свабода ў Амэрыцы добра рэглямантаваная і ўлічвае інтарэсы чалавека, бадай, як нідзе. Выдаткі, кур’ёзы, наступ зла ды абсурд, які пашыраецца, зьвязаны, перш за ўсё, з актывізацыяй левых ва ўсім сьвеце і лібэралаў на Захадзе, пасьля распаду сістэмы савецкага таталітарызму.
    У заходнім грамадзтве зьнік страх перад камуністычным варварствам, і людзі расслабіліся, страцілі пільнасьць, сталі больш спакойна глядзець на сваіх левых сацыяльных і маральных экстрэмістаў, якія тут жа перайшлі ў наступ і ўжо шмат чаго дамагліся, і нават шмат дзе захапілі ўладу.
    Выглядае парадаксальным, што маральны крызіс заходняй дэмакратыі і крызіс свабоды супаў па часе з крахам савецкага камунізму і таталітарнай сістэмы сацыялізму ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе. Захад, магчыма, з цягам часу пераадолее гэты крызіс. Але для нас, для беларусаў, якія змагаюцца яшчэ зь мінулым днём — з рускім каляніялізмам у кагэбоўскай упакоўцы, — для нас важна зразумець, што каштоўнасьці дэмакратыі і свабоды, якія вязуць да нас з Захаду, гэта ў значнай ступені — лібэральны сурагат у дэмакратычнай абгортцы. Ім, дэмакратычным лібэралам, важней узгадаваць тут, у нас, на Беларусі, сваіх гамасэксуалістаў ды фэміністак, ды экспартаваць на Беларусь адкіды сваёй культуры, чым сапраўды дапамагчы нам, беларусам, збавіцца ад расейскай каляніяльнай агрэсіі, абараніць беларускую мову ад зьдзеку і вынішчэньня, вярнуць беларускія школы і беларускую асьвету, умацаваць беларускую незалежнасьць і г.д. Іх не цікавяць праблемы нашага нацыянальнага выжываньня. Ім абходзяць, перш за ўсё, свае лібэральныя інтарэсы.