• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Пад гэтыя свае абмежаваныя паняцьці яны даюць невялікія грошы ды гранты бедным беларусам і плодзяць апазыцыйны пустацьвет, балбатуноў за дэмакратыю без суверэнітэту.
    Менавіта гэтакая заходняя лібэральная „публіка” прычынілася да спробы зьнішчыць Беларускі Народны Фронт і расфармаваць яго ў „дэмакратычную апазыцыю” (у „балота”). 3 гэтага, аднак, нічога не атрымалася, бо мы ўжо ведаем іхныя норавы і іхныя справы.
    * * *
    Для нас, беларусаў, свабода сёньня абазначае сьцісла канкрэтную і практычную задачу. Мы павінны, перш за ўсё, збавіцца ад каляніяльнага прамаскоўскага рэжыму ўлады, спыніць агрэсію расейскай каляніяльнай палітыкі і гарантаваць бясьпеку і незьнішчальнасьць дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.
    Дзеля гэтага мы павінны стварыць нацыянальнае кіраўніцтва краінай. Беларусяй павінны кіраваць: Беларускі нацыянальны ўрад, Беларускі нацыянальны парлямант і Беларускі нацыянальны прэзыдэнт. Беларусяй павінны кіраваць беларусы, а не расейцы, не расейскія генэралы і не расейская каляніяльная адміністрацыя.
    Пра свабоду можна казаць толькі тады, калі мы будзем гаспадарамі ў сваім доме. Толькі тады — калі мы, беларусы, самы, як мы таго захочам, — будзем кіраваць і гаспадарыць у нашай Беларускай дзяржаве. I ўжо маючы такую свабоду, мы ніколі не скарыстаем яе на зло. Наша свабода стане для нашага народа Боскім сіпварэньнем шчасьця нашых людзей. I тут ужо нам трэба будзе пастарацца, каб не рабіць так, як заходнія лібэралы, і ня ўкінуць Сьвятую Свабоду ў гразь.
    5 траўня 2001 г., Варшава.
    („Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №6(36); „Народная Воля”, — 2001, 1 чэрвеня).
    14
    ТЭЛЕВІЗАР
    Наш сьвет кардынальна перамяніўся за апошнія 40 гадоў. Нельга сказаць, каб зьявіліся іншыя грамадзкія і духоўныя каштоўнасьці, але ўзьнікла шмат чаго новага. Зьмяніліся магчымасьці чалавека і вельмі рэзка. Кардынальныя перамены зьвязаныя, перш за ўсё, з інфармацыяй і камунікацыяй. Перамены настолькі радыкальныя, што яны паўплывалі на ўсё грамадзтва, на традыцыі дачыненьняў паміж людзьмі, паставілі пад сумненьне адстояныя паняцьці.
    У 50х гадах шырока зьявілася тэлебачаньне. Праз кароткі час яно пранікла ў кожны дом. Суседзі абмежавалі непасрэдныя кантакты, перасталі хадзіць адзін да аднаго на размовы, бо кожны меў ілюзію субяседніка (тэлевізар) у сваім памяшканьні.
    Ніколі яшчэ людзі не валодалі такім масавым і эфэктыўным сродкам ўзьдзеяньня на сьвядомасьць, розум і пачуцьці чалавека. Інфармацыя ў сістэме ТБ, сьведама ці нясьведама, была падпарадкаваная якраз прынцыпу ўзьдзеяньня, незалежна ад таго, у чыіх руках знаходзілася надайная функцыя.
    Уплыў на падсьведамасьць ёсьць га.зоўная адмептасьць тэлебачаньня, чаго ня мае ў такой ступені ні радыё, ні друк, ні нават кіно, пра якое У.Ленін (які, па яго ўласным прызнаньні, нічога не разумеў у мастацтве) казаў, што для іх (для бальшавікоў) „з усіх мастацтваў галоўным зьяўляецца кіно”.
    У Савецкім Саюзе ўзьдзеяньне тэлебачаньня абмяжоўвалася ў асноўным ідэалягічнай сфэрай і прасеянай інфармацыяй. Гэта было даволі нуднае тэлебачаньне, і савецкі чалавек глядзеў у ім у асноўным „апошнія паведамленьні”, кінафільмы, спартыўныя ды забаўляльныя перадачы. Тым часам, дзякуючы якраз пасьлядоўнаму дзяржаўнапартыйнаму кантролю, на экраны не пранікала брыдота, паказ гвалту, збачэнстваў, крывавых жорсткасьцяў, распусты і паскудства творчасьці разбэшчаных людзей. (Зрэшты, у СССР не існавала індустрыі такога „мастацтва”). Савецкае тэлебачаньне мела значна меншы разбуральны ўплыў на маральнасьць асобы, чым цяперашняе тэлебачаньне ў Расеі, і асабліва на Захадзе — у Эўропе і ЗША.
    Узрастаньне разбуральнага ўзьдзеяньня тэлебачаньня ў сьвеце спалучана з агульным маральным крызісам дэмакратыі, які пачаўся, на маю думку, з сярэдзіны 90х гадоў мінулага стагоддзя і зьвязаны з паўсюдным прыходам да ўлады левых сілаў у заходніх краінах (дэмакратаў, сацыялдэмакратаў, сацыялістаў, камуністаў, зялёных і т.п.). Палітычна рэглямантаваны дэмакратычны прынцып свабоды асобы быў пераведзены імі ў „права чалавека” на ўсё, што не пярэчыць закону. А паколькі законам вельмі цяжка (і фактычна, немагчыма) рэглямантаваць мараль (бо маральныя дачыненьні вышэй за закон), то „права на ўсё” стала правам на грэх.
    Спробы амэрыканскіх дэмакратаў рэглямантаваць гэтую падмену (свабоды правам на грэх) у галіне заканадаўства прывялі да кур’ёзаў, да пачварных вынікаў, што супярэчаць лёгіцы і здароваму сэнсу, прыніжаюць годнасьць чалавека, разбураюць сям’ю, разьядноўваюць людзей.
    На працягу вельмі кароткага часу на паверхню грамадзтва выплыла такая чалавечая гразь, пра існаваньне якой раней не магло нават прысьніцца ў кашмарным сьне. Распаўсюджаньне яе адбываецца агрэсіўна і хутка, запаланяецца адна грамадзкая галіна за другой. Асноўная барацьба йдзе за ўладу, заканадаўства і сродкі масавай інфармацыі. У значнай ступені ў антымаральным балоце патоплена мастацтва і найбольш — так званая „маскультура”.
    * * *
    Нешта падобнае назіралася ў XVXVI стагоддзях у Эўропе ў
    пару так званага „рэнесансу” (гэта значыць, адраджэньня паганскіх традыцыяў, свабоды людзей ад рэлігійных дачыненьняў своеасаблівых „правоў чалавека” ў дахрысьціянскім разуменьні). Тады вельмі нізка апусьцілася мараль. Дзеці ня ведалі сваіх бацькоў, а манастыры ператварыліся ў прыстанішчы блуду і садомскай распусты. У гэты ж час ішла адкрытая разгерметызацыя ведзізму і таемных ведаў (Дж. Бруна). Прапаведвалася шалёная нянавісьць да Бога і чалавека (Т. Кампанэла). Эўропа літаральна захлыналася нашэсьцем цёмных сілаў, чараўнікоў, „калдуноў”, магаў, хірамантаў, астролягаў, прадказальнікаў, гадальнікаў, чарнакніжнікаў і т.п. „экстрасэнсаў” (у цяперашняй тэрміналёгіі). Усё гэта раптам павылазіла з усіх шчылінаў на паверхню жыцьця.
    Але тады, вобразна кажучы, другога ўпадку Рыму не адбылося. Хрысьціянская грамадзтва знайшло ў сабе сілы знутры, стварыўшы і сьвятую інквізіцыю (Дамініканцы), і моцную апалягетыку, і узяўшы ў свае рукі выхаваньне эліты (Езуіты). Стабілізацыі дасягнулі праз сто гадоў.
    За ўсю 2000гадовую гісторыю эўрапейскай цывілізацыі гэта было самае небясьпечнае і самае крытычнае яе выпрабаваньне. Тут справа ішла не за ўладу, і нават не за рэлігійную дактрыну, як магло здавацца на першы погляд. Вырашаўся лёс чалавечай індывідуальнасьці. Як трактаваць чалавека, як да яго адносіцца, якая яго роля на Зямлі і ў Сусьвеце. Гэта была барацьба з антычным (паганскім) рэгрэсам у межах Хрысьціянства.
    Новая індывідуальнасьць (індывідуальнасьць душы, якую заклаў Хрыстос) зь яе крытэрыямі ўнутранага сьвету асобы і вечнага існаваньня ўступіла ў канфлікт з старой індывідуальнасьцю — індывідуальнасьцю цела і прыроднага права на задавальненьне яго вымог.
    Менавіта тады вырашалася будучыня эўрапейскай цывілізацыі, бо сэнс Хрысьціянства мог рэалізавацца толькі ў новым чалавеку. Без стварэньня гэтага новага чалавека Хрысьціянства засталося б рэлігійнай дактрынай, ня больш.
    * * *
    Антыхрысьціянскія сілы зноў ідэалягічна і палітычна арганізаваліся ў Эўропе толькі праз 200 гадоў (масоны; пазьней — сацыялістычныя партыі). Але змаганьне за асобу было імі прайграна яшчэ ў XVI стагоддзі. Цяпер барацьба вялася ў сфэры ідэалёгіі і палітыкі за ўладу і сьвецкую дзяржаву, сацыяльную свабоду і права на бязбожжа.
    He праз асобу, а цераз новую дзяржаву і ўладу ў ёй, меркаваўся зварот да „свабоднага”, „натуральнага” чалавека, які павінен быў ськінуць з сябе рэлігійныя і духоўныя абмежаваньні ды сацыяльныя путы і будаваць свой „новы сьвет”, на асновах прадэкляраванай масонамі „свабоды, роўнасьці і братэрства”.
    Барацьба, як звычайна ў такіх сітуацыях, выштурхнула на паверхню крайнія сілы, якія зыходзілі з агрэсіўнага бязбожжа і дыктавалі ўмовы паводзінаў ня толькі Эўропе, але ўсяму сьвету на працягу амаль што ўсяго ХХга стагоддзя.
    Татальны ўціск і зьдзек над людзьмі вядзе да абмежаванасьці і духоўнага зьбядненьня асобы, да дэградацыі магчымасьцяў чалавека, але маральная дэградацыя і разбэшчаньне грамадзтва ў такіх выпадках, як правіла, затарможаныя самым таталітарным рэжымам (які забараняе ўсё). Асоба ў варунках несвабоды і рэпрэсіяў „сьціскаецца”, прыстасоўваецца і мізэрнее. Гэта яе сродак абароны, устаноўка на выжываньне. Такая асоба, аднак, у глыбіні душы захоўвае, як правіла, сваю маральную аснову.
    Развагі па ходу размовы. Галеча і беднасьць ламаюць людзей.
    15
    Але звычайны чалавек часта не вытрымлівае выпрабаваньня багацьцем. Яно часам робіцца горам для яго душы. Такой жа бядой можа стаць для яго і сацыяльная свабода, калі ён не гатовы да яе. Свабода патрабуе высокай якасьці духу. У хрысьціянскім разуменьні свабода — гэта магчымасьць тварыць дабро. Гэта адначасна — маральная катэгорыя, якая характарызуе ўзровень асобы (яе свабоду ад заганаў, ад страсьцяў, ад нізкіх і прымітыўных вымог). Ня кожны нявольнік, атрымаўшы сацыяльную свабоду, робіцца вольнай асобай. Але карыстацца сацыяльнай свабодай можа кожны. У гэтай супярэчнасьці закладзены вірус маральнага крызісу дэмакратыі.
    * * *
    Ліквідацыя камуністычнага таталітарызму ў Эўропе паспрыяла рэальнаму яе палявеньню. (Бо зьнікла таталітарная пагроза ад СССР.) Левыя з энтузіязмам узяліся за ажыцьцяўленьне ідэі аб’яднанай Эўропы. У канцы гэтай ідэі ўжо праглядваецца новая карпаратыўная імпэрыя „таталітарнай дэмакратыі”, дзе „правы чалавека” (і мы ўжо бачым гэтага „чалавека”) будуць першасныя, па параўнаньні з суверэнітэтам краіны. (Гэта нешта накшталт сурагату новай рэлігіі.)
    Аднак не палітычныя дактрыны, і нават не эканамічныя праблемы, вызначаюць цяпер сутнасьць напружаньня ў дэмакратычным сьвеце. На паверхню выходзіць той самы суб’ект, што і ў XVI стагоддзі — чалавек разбэшчаны. Гэтак жа, як і 500 гадоў таму, ён усьведамляе сваю разбэшчанасьць як свабоду. Свабоду ўсяго: ад Бога, ад рэлігіі, ад маралі, ад сям’і, ад абавязкаў, ад грамадзтва, і нават ад сваіх справаў (за якія ён ня хоча адказваць)/ Ён лічыць, што безадказнасьць — гэта ягонае „права чалавека”, і змагаецца за гэтае права ў плыні ўсіх левых сілаў.
    Разбэшчаны чалавек у XXI стагоддзі, гэтак жа, як і ў XVI стагоддзі, змагаецца не за сваю нішу, а за сваё разуменьне сьвету. Канфлікт, які нарастае (ад якога, аднак, некаторыя людзі адмахіваюцца і робяць выгляд, быццам яго няма), мае якраз цывілізацыйны характар і ў пэрспэктыве (у выпадку, калі б перамог разбэшчаны чалавек), азначае крах, канец эўрапейскай цывілізацыі. (Хаця першай можа ўпасьці якраз Амэрыка. I эканоміка тут не дапаможа.)