Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Менавіта такую цывілізацыйную калізію ўпадку маралі і страты ўсялякіх маральных крытэрыяў перажылі, між іншым, старажытныя Грэцыя і Рым, што і прывяло да ўсеагульнага крызісу і зьнікненьня антычнага сьвету.
Альтэрнатыва Хрысьціянству як свабода ўсяго — ужо перажытая людзьмі далёка ў мінулым. Зварот да яе — гэта рэгрэс, шлях уніз, да таго, над чым некалі ўзвысіўся чалавек.
* * *
Цяпер вернемся ў пачатак, адкуль пачаліся нашыя развагі. Хтосьці зь цяперашніх дасьледчыкаў сказаў, што калі б у Гітлера было сучаснае тэлебачаньне, то невядома, як бы ўсё сталася. Тут ёсьць разуменьне асаблівага ўзьдзеяньня тэлебачаньня на чалавека.
Фактам зьяўляецца тое, што да пачатку XXI стагоддзя чалавек разбэшчаны ўжо грунтоўна ўсталяваўся і часткова загаспадарыў тэлебачаньне ў Эўропе і Амэрыцы. Пад выглядам свабоды і розных існуючых і неіснуючых правоў адбываецца агрэсіўны наступ нізасьці і бессаромнасьці, і адначасна здача пазыцыяў прыстойнасьці асобай маральнай і чалавекам разумным. Калі працэсы стануць разьвівацца гэтак і далей, то ў бліжэйшыя 1015 гадоў хрысьціянскі сьвет будзе мець тэлебачаньнеклааку чалавечай мярзоты, збочанасьці і нізкіх паняцьцяў.
Дрзнь выстаўляецца напаказ. Дрэнь і загана, гвалт і блуд сталі цяпер бізнэсам. Дрэнь прадаецца і купляецца, прыносіць прыбыткі
і грошы. Таму змагацца з маральнай дэградацыяй няпроста і малавынікова толькі ў адной краіне. Праблема даўно перакрочыла нацыянальныя межы і патрабуе міжнародных захадаў. Для гэтага ў грамадзтве павінны быць іншыя каштоўнасьці, акрамя грошай.
Што сталася і што можа стацца з тэлебачаньнем у бліжэйшы час, добра ілюструе прыклад Галівуда. Сорак гадоў таму Галівуд быў зусім іншым. Хто памятае старыя галівудзкія фільмы, можа ў гэтым пераканацца. На экране тады існаваў чалавек прыстойны. У 80х, і асабліва ў 90х гадах, „фабрыка сноў” ператварылася ў канвэер зла. На экране фактычна няма болей вобразаў жыцьця (ня кажучы ўжо пра адлюстраваньне жыцьця нармальнага). Тут цяпер зусім іншыя людзі. Гэта штучныя вобразы, што прышлі з кінакоміксаў і з рэклямных кліпаў. Забойствы, кроў, блуд, бойкі, пошласьць і распуста — усё гэта запоўніла экран Галівуда, пранікла на тэлебачаньне, ва ўсе куткі сьвету.
Экспансія паказу распусты, забойстваў і брыдоты зьяўляецца складовай часткай працэсу глябалізацыі, якая йдзе па двух накірунках: фінансаваэканамічным і культурным. Цэнтрам фінансаваэканамічнага інтарэсу зьяўляецца „ЎолСтрыт” (Фінансавы Цэнтар амэрыканскага бізнэсу). Цэнтрам культурнай (ці, дакладней, антыкультурнай) агрэсіі ад нядаўняга часу стаў Галівуд.
Захад моцны сваёй фінансавай сістэмай. За УолСтрытам стаіць рэальная сіла і рэальныя каштоўнасьці. Тым часам сучасная мастацкая культура Захаду мізэрная па сваім узроўні. Яна перажывае працэс упадку і дэградацыі. Тут даўно ўжо няма ні вялікіх духоўных ідэяў, ні станоўчых эстэтычных ідэалаў. Яе месца заступіла маскультура, ці дакладней, — бізнэскультура.
Фінансы і высокі тэхнічны ўзровень, дамінуючае валоданьне глябальнымі сродкамі перадачы інфармацыі (тэлебачаньне, інтэрнэт, касьмічныя спадарожнікі) забясьпечвае экспансію бізнэскультуры і адпаведна — разбурэньне духоўнай мастацкай культуры чалавецтва.
Існуе сусьветная праблема і пагроза зьнішчэньня духоўных традыцыяў нацыянальнай гісторыі. Ісламскі сьвет рэагуе на гэты маскультурны імпэрыялізм дзікімі, варварскімі мэтадамі барацьбы. Заходні сьвет трымаецца за свабоду слова і робіць выгляд, што праблемы няма.
Але яна ёсьць і перакрочыла ўжо межы магчымага. Лічбавае тэлебачаньне, якое разьвіваецца ў накірунку злучэньня з інтэрнэтам, адкрые яшчэ большыя магчымасьці для індустрыі брыдоты, запабягаць якой будзе надзвычай цяжка, ды й па ўсім відаць, ніхто не гатовы гэта рабіць.
* * *
Станоўчы ўплыў цяперашняга тэлебачаньня на разьвіцьцё асобы (прынамсі на Захадзе, і асабліва ў ЗША) здаецца мне надзвычай малым. Тым часам разбуральныя вынікі яго ўзьдзеяньня навідавоку.
Асабліва відаць гэта на дзецях і моладзі. Тое, што адбываецца ў апошнія 34 гады ў школах Амэрыкі, — гэта поўны абсурд, які нагадвае пра пэрспэктыву канчатковага краху сацыяльнага грамадзтва ў гэтай краіне.
У кожнай амэрыканскай школе пастаянна знаходзіцца паліцыя. У клясы на лекцыі і зь лекцыяў усіх дзяцей прапускаюць праз кантрольныя дэтэктары (як у аэрапорце), выварочваюць кішэні і ранцы, адбіраюць нажы, пісталеты, балёнчыкі з газам, і нават гранаты. I тым ня менш, у школах Амэрыкі амаль кожны дзень грымяць стрэлы. Шасьцігадовыя дзеці і 16гадовыя падлеткі страляюць па вучнях і па настаўніках за дрэнныя адзнакі, ці за заўвагі аб непаслушэнстве, ці проста так, з цікавасьці, наглядзеўшыся галівудзкай эрзацпрадукцыі ў тэлевізары.
Ужо дзясяткі забітых дзяцей (не кажам пра раненых). Дзіця не
16
адрозьнівае таго, што бачыць па тэлебачаньні, ад рэальнага жыцьця. Яно яшчэ ня здольнае ацаніць і прадбачыць вынікі сваіх дзеяньняў, а ў рукі яму ўжо ўклалі пісталет. Гэта зрабіў тэлевізар. Дзецям усё гэта здаецца забаўкай, як на экране.
Цяпер амэрыканскія школьнікі страляюць у школах, але праз нейкі час выстралы загучаць у сям’і. I, дарэчы, ужо гучаць.
Прычыны розныя. I тое, што ў Амэрыцы манія асабістай зброі, і што яна ўсім даступная. I тое, што ў ЗША цяпер інтэнсіўна разбураецца сям’я, і тое, што многія амэрыканцы ўжо перасталі разумець дзіцячую псіхалёгію, бо большасьць жыве для сябе, для свайго задавальненьня і сваіх інтарэсаў, а не для сваіх дзяцей (як прынята ў нас). Прычынаў шмат. Але галоўная і агульная прычына — тэлевізар, тое, што дзеці ў ім бачаць. Дзіцячая псіхіка ўжо ня вытрымала.
Калі ж зьяўляюцца энтузіясты, каб абмежаваць паказ забойстваў і паскудства, то ў іх нічога не атрымліваецца. Галоўны аргумант супраць іх — свабода слова. Маўляў, чалавек свабодны і павінен мець права і магчымасьць выбару.
Але дзеці і падлеткі ня ўмеюць рабіць асэнсаваны выбар. Больш таго, клясычная норма права гаворыць аб тым, што ніхто не павінен нікога змушаць рабіць выбар. Бандыт, які кажа чалавеку рабіць выбар кшталту „кашалёк або жыцьцё” ёсьць проста бандыт, а не прыхільнік свабоды выбару.
Для шмат якіх людзей цяжка выбраць цяпер нават паміж тэлепраграмамі (асабліва ў вечаровы час). Тэндэнцыя так званай „свабоды выбару” рухаецца да таго, што нармальнаму чалавеку застанецца толькі адзін „выбар”: альбо ўключаць, альбо не ўключаць. Так рэалізуецца права на свабоду выбару інфармацыі па прынцыпу: „альбо кашалёк, альбо жыцьцё”.
* * *
У пазнаваўчым сэнсе сітуацыя са свабодай слова ня ёсьць тупіковая. Яна патрабуе пэўнага аналізу і прыняцьця пэўных рашэньняў, зыходзячы з той нормы (амаль аксіёмы), што свабода без берагоў ёсьць несвабода. Бо ня могуць асобныя людзі быць свабоднымі ад грамадзтва і адзін ад аднаго. Крыміналітэт як паразітычная агрэсіўная форма свабоды ад грамадзтва прыводзіць да яшчэ большай несвободы чалавека ў крымінальнай супольнасьці.
Імкненьне да неабмежаванай свабоды ёсьць у аснове сваёй крымінальнае, эгаістычнае і прымітыўнае жаданьне
несвабоднага чалавека, які хацеў бы збавіцца ад абавязкаў перад людзьмі, культурай і прыродай.
Грамадзтва валодае сістэмай абмежавальных мэханізмаў, каб свабода не ператварылася ў несвабоду, але яно не заўсёды здольнае іх ужываць, бо стрымліваньне зла залежыць ад
шматлікіх фактараў, дзе найбольшай супрацьдзеючай сілай зьяўляецца інтэрас бізнэсу і прага нажывы.
Практыка паказвае, што права грошай тут нават ня ставіцца пад сумніў. Ніякая страляніна ў школах, ніякія забойствы і ніякая маральная шкода людзям ня спыняць нажыву, нават калі кананада загучыць па ўсім сьвеце, бо сам бізнэс на чалавечых заганах, нізкіх інсіпынктах і комплексах ёсьць узаконеным дзеяньнем зла.
Можна ўявіць, як далей будзе разьвівацца легалізацыя разбэшчанага чалавека і якую ролю адыграе ў гэтым тэлебачаньне. Верагодны варыянт: усё будзе ісьці, як і цяпер, — зьяжджаць па нахіленай плоскасьці да цывілізацыйнага распаду эўрапэйскай культуры.
Магчыма, аднак, што ў грамадзтве адбудуцца перамены, да ўлады прыйдуць адказныя людзі ды разумныя сілы, і праблема пачне вырашацца на міжнародным узроўні. Будуць уведзеныя пасьлядоўныя заканадаўчыя абмежаваньні на зло, наладжаны кантроль грамадзтва і перагледжана лібэральная формула свабоды (у тым ліку і свабоды слова), якая ня можа быць абсалютнай, ня можа быць адасобленай ад маралі, ад павагі да чалавечай асобы, ад шанаваньня сьвятога і чалавечага. Свабода ня можа быць зброяй рэгрэсу і разбурэньня, хто б ёй ні карыстаўся.
Свабода — гэта вялікая Боская каштоўнасьць. Але ёсьць бязбожнае разуменьне свабоды (якім пераважна імкнецца жыць цяперашні сьвет), калі чалавек хоча быць свабодным ад Бога і ад усяго. Бальшавікі таксама змагаліся за свабоду. У іх было сваё разуменьне свабоды. Што атрымалася з бальшавіцкай „свабоды”, мы ведаем.
Мяркую, што ў вольнай справядлівай Беларусі будзе нацыянальнае тэлебачаньне высокага ўзроўню. Яно, напэўна, таксама сутыкнецца з агрэсіяй распусты і з тэлевізійнай бізнэскультурай. Але мы, беларусы, мусім быць падрыхтаванымі да гэтага, каб не дапусьціць ўкараненьня чужароднага.
Беларуская ўлада, якая будзе гэта разумець, павінна памятаць адно: заканадаўчыя і арганізацыйныя захады супраць распаўсюджаньня тэлебізнэсу на разбэшчанасьці мусяць прымацца адразу, без прамаруджаньня, цьвёрда і пасьлядоўна.
Калі ў гэтай справе час будзе страчаны і на Беларусі ўмацуецца індустрыя дрэні, тады гэта станецца, як з мафіяй — вечная барацьба, якая змарнуе грамадзкія сілы.
Аднак веданьне праблемы — гэта ўжо палова справы. Ёсьць надзея, што беларусы ня стопчуць свой гонар і захаваюць высокі ўзровень людзей.
е 14 красавіка 2001 г., НьюЕрк. g („Беларускія Ведамасьці”,
I — 2001, №9(39).
17
УРБАНІЗАЦЫЯ
Узровень культуры грамадзтва залежыць ад пэўных цывілізацыйных фактараў, якія выяўляюцца ў канкрэтных азначэньнях таго, чым займаецца грамадзтва, што і як вытварае, які існуе падзел і якая сувязь (камунікацыя) паміж людзьмі, якія іхныя ўяўленьні пра сьвет і пра сэнс існаваньня.
Чыньнікі грамадзкага падзелу і камунікацыі ёсьць галоўнымі дзейнікамі паскарэньня і разьвіцьця культуры. Грамадзтва роўных людзей амаль не разьвіваецца (напрыклад, прымітыўныя супольнасьці на нізкай ступені існаваньня).