Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
* * *
Мы, беларусы, гістарычна малады народ. Прыблізна тысячу гадоў таму ў нас адбыўся культурны выбух. Супала некалькі цывілізацыйных падзеяў. Практычна ў адзін і той жа час узьніклі гарады, пісьмовасьць, дзяржава і распаўсюдзілася Хрысьціянства. За вельмі кароткі час нашыя продкі выйшлі з гістарычнага нябыту і стварылі вялікую цывілізаваную магутную дзяржаву, якая сталася ня толькі геапалітычнай, але і культурнай зьявай Эўропы.
Дынамічным чыньнікам, маторам эўрапейскай культуры былі
Касьцёл у Будславе. Здымак 1930х гг.
(Фота: „Бацькаўшчына”)
Тым часам жорсткі сацыяльны падзел бяз зьявы грамадзкай камунікацыі прыводзіць да застою і марнаваньня магчымасьцяў культуры, да дэградацыі.
Для нармальнага разьвіцьця камунікацыйны дзейнік культуры павінен выступаць чыньнікам грамадзкай лучнасьці, стаць спосабам гарманізацыі сувязяў і дачыненьняў людзей. Якраз тады праяўляецца паскарэньне як шлях да стабільнасьці грамадзтва. Стабільнасьць жа грамадзтва — гэта ёсьць стабільнае разьвіцьцё культуры.
Камунікацыйнымі чыньнікамі разьвіцьця (паскарэньня) культуры трэба лічыць рэлігію, дзяржаву, пісьмовасьць, урбанізацыю, тэхніку і ў апошні час — інфарматыку.
Пацікавімся адной з гэтых істотных зьяваў дынамікі і стабільнасьці сацыяльнакультурнага разьвіцьця — урбанізацыяй.
гарады. Беларускія гарады карысталіся Магдэбурскім правам, мелі самакіраваньне і вольнае саслоўе, канцэнтравалі гандаль і рамесьніцкую вытворчасьць, былі цэнтрамі адміністрацыі і рэлігіі, станавіліся часта (што датычыць сталіцаў) духоўнымі і культурнымі цэнтрамі ўсяго народу.
Аднак, каб урухоміць цывілізацыйную ролю гарадоў на ўсё грамадзтва, патрэбна, каб існавала прадуманая ўрбаністычная сістэма сувязі паміж горадам і вёскай, спалучаная з камунікацыйнымі магчымасьцямі людзей.
У сярэднявяковай Беларусі, гэта значыць у Вялікім Княстве Літоўскім, якраз была створана і добра дзейнічала такая сістэма.
Прынцып яе заключаўся ў тым, што паміж сталіцай, вялікімі гарадамі і вёскай існавала мноства маленькіх гарадкоў — паселішчаў з сацыяльнакультурным статусам гарадзкога цэнтру. Гэта славутыя беларускія мястэчкі.
18
Мястэчка, як правіла, было цэнтрам мясцовай адміністрацыі і парафіі. Тут былі царква і касьцёл. У мястэчку, акрамя сялянаў, жылі гандляры, мяшчане і рамесьнікі, былі крамы, школа, аптэка, часам шпіталь ці пры боку кляштар і замак, будынкі адміністрацыі. У мястэчках існавала галоўная гандлёвая плошча і рынак. Шмат якія мястэчкі мелі самакіраваньне, магдэбургскія гэрбы і свабоднае саслоўе.
Беларускія мястэчкі, як правіла, разьмяшчаліся на адлегласьці ад 12 да 16 кілёмэтраў адно ад другога. Мы можам нядрэнна прасачыць гэтую сістэму на тэрыторыі былой Віленшчыны, дзе яна найлепш захавалася.
Пачнем адвольна, скажам, зь Дзявенішак. Праз 14 кілёмэтраў на поўдзень ад Дзявенішак — мястэчка Суботнікі; на захад ад Суботнікаў за 12 кілёмэтраў — мястэчка Геранёны з замкам і касьцёлам; за 16 кілёмэтраў на паўднёвы захад — мястэчка Ліпнішкі; за 12 кілёмэтраў на паўночны ўсход — мястэчка Трабы з царквой і касьцёлам; за 12 км на ўсход — мястэчка Юрацішкі; ад Юрацішак за 14 юм на паўднёвы захад — мястэчка Іўе, а за 12 /ш на поўдзень — Лаздуны; 12 кілёмэтраў за Лаздунамі — Бакшты; за 14 км на захад ад Іўя — Ліпнішкі; за 12 км на захад ад Ліпнішак — мястэчка Тракелі, потым Воранава, Беняконі і г.д. — ва ўсе канцы праз 121416 кілёмэтраў ёсьць мястэчкі.
Калі пайсьці на паўночны ўсход ад Суботнікаў праз Трабы, то далей, праз 14 юк ад Трабаў — славутае мястэчка Гальшаны з замкам і касьцёлам. Збоку — Меднікі з замкам, з другога боку — Багданава, потым — Вішнева з касьцёлам і царквой. Ідучы гэтак на паўночны ўсход праз Жупраны, Ашмяны, мы дойдзем, мінаючы шэраг мястэчак, да Астраўца, Гервятаў, Сьвенцянаў, потым да Відзаў, Дрысьвятаў, Опсы, горада Браслава, потым, праз 12 кілёмэтраў — да мястэчка Слабодка, праз 14 — да мястэчка Плюсы, далей — да Друйска, Друі, Прыдруйска і так аж да Невеля — паўночнай мяжы былога Вялікага Княства.
Гэтак жа, ці то ад Дзявенішак праз Яшуны, Салечнікі, ці то ад Гальшанаў мы праз кожныя 1216 кілёмэтраў, мінаючы мястэчкі, дойдзем да Вільні, Лентварова ды Трокаў і потым — на Майшаголу і Няманчын.
Такая ж сістэма сягае аж да Беластоку і Берасьця. Выразна праглядваецца яна вакол Менска, Магілёва і Віцебска ды Полацка. Рэшткі яе існуюць і ў паўднёвай Беларусі вакол Пінска ды Мазыра.
Рацыянальнасьць урбаністычнай сістэмы Вялікага Княства відавочная. Кожнае мястэчка, як бачым, мела радыюс ахопу тэрыторыі 68 кілёмэтраў. Гэта псіхалягічна максімальная адлегласьць для пешахода, калі чалавек мог кіравацца ў дарогу пехатой, не спадзеючыся на каня. Тым часам гэта адна гадзіна язды на запрэжаным кані.
Жыхар любой вёскі ў разе патрэбы мог у любы час на працягу аднойдзьвюх гадзінаў трапіць у мястэчка. У мястэчку якраз і адбываўся культурны абмен паміж горадам і вёскай. Мястэчка было рэальным перадатачным зьвяном культуры.
Паміж мястэчкам і горадам існавала рэгулярная чаўночная міграцыя і сувязь (гандлёвага, адміністрацыйнага, канфэсійнага і іншага парадку). У мястэчку і ў горадзе быў у прынцыпе аднолькавы характар культуры, толькі ў мястэчку ў меншым маштабе. (Дарэчы, і архіўныя, і археалягічныя матэрыялы добра гэта пацьвярджаюць.)
Ваколіца пад Пінскам.
Тым часам селянін часта і рэгулярна наведваў ня горад, а якраз мястэчка, і адтуль чэрпаў свае ўяўленьні пра больш шырокі сьвет і гарадзкія дачыненьні.
Урбаністычная сістэма Вялікага Княства дала вельмі шмат для беларускай культуры. Яна забясьпечыла ёй агульнаграмадзкі эўрапейскі ўзровень і засьцерагла ад правінцыялізму. Гэта значыць ад культурнага разыходжаньня, ад бездані паміж горадам і вёскай,
Там, дзе не існавала сістэмы культуратворнай (эўрапейскай) урбанізацыі, там заўсёды прысутнічаў грамадзкі правінцыялізм. (Велічная Бухара ды Самарканд — у атачэньні жывёлагадоўчых плямёнаў з прымітыўнымі заняткамі ды ўяўленьнямі; купецкая Масква, чыноўны Пецярбург і побач, як казалі самы расейцы, — „мерзость росснйской действнтельностн”.)
У Расеі не было ні вольных гарадоў, ні самакіраваньня, ні Магдэбургскага права, ні мястэчак, ні прадуманай сістэмы ўрбанізацыі. Такі стан вынікаў увогуле з неэўрапейскага характару рускага грамадзтва. У пачатку ХХra стагоддзя ў Расеі існавала велізарная культурная розьніца паміж горадам і вёскай. Бальшавікі паставілі задачу ліквідаваць гэтую бездань. I ліквідавалі пасвойму: разбурылі вёску і зьнішчылі сялянства. (Набудавалі таксама непатрэбных савецкіх гарадоў, у якіх немагчыма жыць.)
На Беларусі яны першым чынам ліквідавалі саму назву „мястэчка”. Перайменавалі мястэчкі то ў „дзярэвні”, то ў „гэпэ” („гарадзкія пасёлкі”). Расейцы моцна дэфармавалі функцыі беларускага мястэчка, шмат якія мястэчкі давялі да поўнай дэградацыі, але зьнішчыць дазваньня ўсё ж не пасьпелі.
Урбаністычная палітыка расейскіх камуністаў на Беларусі заключалася ва ўкараненьні такой мадэлі, якая б стымулявала працэсы русіфікацыі беларусаў і міграцыі расейцаў у Беларусь. Зыходзячы з гэтай задачы, у пачатку 60х гадоў, на закрытым паседжаньні ЦК КПСС у Маскве было прынятае рашэньне аб разбудове Менска ў вялікі мегаполіс з шматмільённым насельніцтвам.
Потым, у 1964 годзе, узьнік плян ліквідацыі на Беларусі вясковых паселішчаў. Дзеля гэтага быў прыдуманы тэрмін „непэрспэктыўная вёска”. 73 адсоткі беларускіх вёсак намерваліся ліквідаваць, сцерці з твару зямлі.
Гэты плян ужо ня меў дачыненьня да ўрбанізацыі. Адкрыта рыхтавалі культурную катастрофу і вынарадаваньне беларускай нацыі.
Мы, беларусы, павінны быць удзячныя Богу, што своечасова распаўся Савецкі Саюз.
Дбаючы пра нашу будучыню і нашу кулЫуру, мы мусім будзем шмат што адбудаваць, адрадзіць, аднавіць; у тым ліку вярнуцца да культуратворчай сістэмы ўрбанізацыі, абумоўленай інтарэсамі нашага грамадзтва, дабром нашых людзей, эканомікай, экалёгіяй і культурнай пэрспэктывай. Мы павінны будзем адрадзіць нашыя мястэчкі.
Беларуская гісторыя нам штодзённа сцьвярджае і сьведчыць, што наша нацыянальная будучыня знаходзіцца ў нас самых. Мы, і толькі мы, беларусы, мусім яе ажывіць і ўсталяваць на нашай зямлі.
15 лютага 2001 г., НьюЁрк.
(„Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №9(39); „Народная Воля",— 2001, 16 траўня).
19
ЭГАЛІТАРЫЗМ
У 80х гадах мінулага стагоддзя немінучы распад СССР адчуваўся ў паветры. У Эстоніі, Латвіі, Летуве толькі і размоваў было пра вяртаньне суверэнітэту ды незалежнасьці.
У Беларусі ўзьнікла крыху іншая карціна. Пачынаючы ад гарбачоўскай перабудовы, як толькі зьбяруцца якіянебудзь палітыкі, то абавязкова будуць гаварыць пра эканоміку ды пра рэформы. Як правіла, нехта скажа (і ўсе пагодзяцца), што эканоміка — гэта галоўнае, што бяз добрай эканомікі нічога ня будзе, што найважнейшае — гэта эканамічныя рэформы і г.д.
Пэўна, што так. Ад эканамічнага ўладкаваньня грамадзтва шмат што залежыць. Толькі ў аснове добрай эканомікі павінны быць добрыя людзі. Інакш нічога прыстойнага не атрымаецца. Галоўным у эканоміцы ёсьць маральны чыньнік чалавека — пісаў вялікі эканаміст Адам Сміт. I сапраўды, якія эканамічныя рэформы можна рабіць, напрыклад, у грамадзтве, дзе шмат людзей прывыклі ашукваць і красьці, дзе існуе павальнае п’янства, дзе людзі ня любяць працаваць, бо праца абясцэненая, дзе ў грамадзтве няма духоўных ідэалаў і агульнанацыянальных каштоўнасьцяў, а дачыненьні паміж людзьмі ўзьнікаюць на падставе нянавісьці. Калі ў такім грамадзтве пачынаюць эканамічныя рэформы, то багатымі людзьмі ў выніку становяцца найбольш злодзеі і нягоднікі, якія, зрабіўшыся заможнымі, да таго ж, захопліваюць уладу. Прыкладаў шмат, ад Паўднёвай Амэрыкі ды Афрыкі да прастораў Расеі.
У аснове абсалютызаваных разважаньняў пра эканоміку як самадастатковую вартасьць знаходзяцца ўяўленьні, выхаваныя на бязбожніцтве і матэрыялізме, калі асобу чалавека ня толькі не паважаюць, але ўвогуле не прымаюць у разьлік. Ад эканамічнага рэфарматарства ў такім грамадзтве часта простая дарожка да таталітарнай дыктатуры.
Справа часьцей за ўсё зусім ня ў дрэнных эканамічных праграмах. Справа ў людзях. Грамадзтва можа мець інтэлектуальныя рэсурсы (зрэшты, можа іх купіць у іншым грамадзтве), каб скласьці добрыя эканамічныя праграмы рэформаў. Але пойдуць яны кепска, наперакос, прывядуць да пабочных вынікаў, бо не хапіла патрэбных маральных людзкіх рэсурсаў.