Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Беларускі рух быў моцны сваёй ідэёвасьцю, якая вынікала з духовай элітарнасьці беларускага Адраджэньня. У гэтым — першасная характарыстыка беларускага адраджэнскага руху. Ён ня быў рухам масаў, хоць і абапіраўся на ўвесь народ; прытым, на найбольш простыя дэмакратычныя пласты людзей, ідэалізаваў сялянства. Такі рух вымагаў ад ягоных актыўных асобаў, і асабліва ад кіраўнікоў, пасьвячэньня і ахвярнасьці. У гэтым — сакрэт сілы беларускага руху. Аднак чыньнік выбранасьці Беларускага Адраджэньня яшчэ не гарантаваў посьпеху. Мы назіралі неверагодныя палітычныя перамогі малымі сіламі у складаных абставінах і потым — немагчымасьць рэалізаваць дасягнутае зза слабасьці малых сілаў. Так было ў 1918м, гэтак сталася ў 1991 м і 1994м. Рыцарская вайна. Пэрманэнтная Бітва пад Воршай.
Але гэта правільны, пэрспэктыўны, надзейны, наш Беларускі шлях. Тое, што гэта так, пацьвярджае, найперш, Слуцкі Збройны Чын у 1920 годзе, калі на абарону Беларускай Народнай Рэспублікі супраць бальшавікоў паўстаў, практычна, бяз зброі ўвесь Слуцкі павет. Яшчэ б пару гадоў незалежнага існаваньня БНР — і такой, як змагарная Случчына, была б уся Беларусь.
Другі прыклад адваротнага кшталту — 1999 год, калі ў асяроддзі Беларускага Народнага Фронту група актывістаў публічна адмовілася ад нацыянальнай ідэі і стала на пазыцыі прагматызму, дэкляруючы іншы, прагматычны, не ідэёвы шлях („новую хвалю”). Скончылася ўсё супрацоўніцтвам з камунасавецкай намэнклятурай і поўным фіяска, палітычным паражэньнем і тупіком.
Іншага шляху ў нацыянальнага Адраджэньня, чым ідэёвасьць нацыянальнага Адраджэньня, у беларугкага руху не існуе.
Калёна беларускіх адраджэнцаў у Слуцку. 2000 год.
Беларускае Адраджэньне церпіць на выдаткі запозьненасьці зьявы і паскоранасьці працэсу. Заўсёды не хапала крыху часу і сілы, каб рэалізаваць дасягнутае. Заўсёды замалы быў пэрыяд нацыянальнага асьветніцтва. Калі, напыклад, гераічнымі высілкамі адраджэнцаў у чарговы раз дасягалася незалежнасьць і трэба было б будаваць дзяржаўнасьць, абывацель гэтай дзяржаўнасьці раптам пытаўся: „А зачэм этат суверэніцет?” Тады прыходзіў гэтакі самы, як ён, альбо чарговы акупант — і заграбаў уладу. Усё пачыналася спачатку.
Гэтае заганнае кола (калі за геройскай перамогай ідзе абавязковая страта пазыцыі) трэба разарваць. Цяперака, калі беларускае Адраджэньне і ўсе антырэжымныя групы пацярпелі паражэньне пасьля сілавой фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў саўгасным рэжымам, мы ўсе павінны зьвярнуць надзвычайную ўвагу на нацыянальнае асьветніцтва нашых людзей, і найперш — моладзі. Трэба рыхтаваць грунт для перамогі.
У асьветніцкай праграме дзейнасьці важна ўсё, што спрыяе ўмацаваньню нацыянальнай сьведамасьці беларуса і ўспрыняцьцю ім духоўных каштоўнасьцяў нацыі. Але тут істотна, каб не рабіць непатрэбшчыны, не прымаць пабочнага і негалоўнага — за галоўнае. Калі не прадугледзець прыярытэтаў, галоўных тэмаў і дзеяньняў, тады ўся асьветніцкая справа можа быць змарнаваная, стацца неэфэктыўнай і невыніковай.
Асьветніцтва мусіць быць адраджзнцкім. Тры пазыцыі найперш трэба ўсьвядоміць кожнаму беларусу, каб яны сталі ягонай існасьцю: галоўны ідэал нацыі — незалежнасьць і свабода, галоўная прычына нацыянальнай бяды і несвабоды — рускі імпэрыялізм, галоўная нацыянальная каштоўнасьць — беларуская мова. Бяз мовы нацыя не існуе.
Цяпер мусіць паўстаць пытаньне аб новых выбарах прэзыдэнта і адначасна — весьціся нацыянальнаасьветніцкая ды палітычная праца.
Асьветніцкая дзейнасьць у гэтым моманце і ў лепшым варыянце павінна стацца пакліканьнем для ўсіх адукаваных і сьведамых беларускіх інтэлектуалаў. Трэба дапамагчы сабе.
Такія акцыі, як Беларуская Салідарнасьць і Грамадзянства БНР (прыняцьце сымвалічнага грамадзянства БНР) маглі б найбольш паспрыяць асьветніцкай задачы і вымогам часу, які не павінен быць змарнаваны.
Стагнацыя рэжыму, што сфальшаваў выбары, ня будзе трываць доўга. Праз нейкі час пачнуцца чарговыя зрухі і дрыжэньне асноў. Рэжым, які ня мае ніякіх ідэяў (хоць бы тыпу чучхэ) і трымаецца толькі на Маскве, на старых савецкіх людзях ды страху, — такі рэжым ня мае ні будучыні, ні пэрспэктывы. Ужо цяпер Беларусь павінна рыхтавацца да распаду рэжымнай улады, каб свабодна парадзіць сабой, як найлепш.
(Канфзрзнцыя:
ІДЭАЛЫ БНРI АДРАДЖЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ. 84я гадавіна незалежнасьці Беларускай Народнай
Рзспублікі. 17 сакавіка
2002 г., г. Менск.
Беларускі Народны Фронт „Адраджзньне”
і Кансэрватыўна
Хрысьціянская
Партыя — БНФ)
103
1995 год. Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Фронтаўцы на радзіме ТадэвушаАндрэя Касьцюшкі ў Мерачоўшчынс.
104
ЗЬМЕСТ
Стар.
Новае стагоддзе (прадмова) .................................................................... 5
Мінула ХХе стагоддзе.......................................................................... 6
Беларускі сьцяг................................................................................ 8
Старыя дарожкі..................................................................................Ю
Эліта ......................................................................................... 11
Свабода ....................................................................................... 13
Тэлевізар.......................................................................................15
Урбанізацыя ....................................................................................18
Эгалітарызм ....................................................................................20
Вялікія людзі..................................................................................22
Камунізм як форма рускага імпэрыялізму.........................................................25
Вера і палітыка.................................................................................30
Традыцыя ......................................................................................33
Унутраная акупацыя..............................................................................37
Змаганьне за незалежнасьць ....................................................................38
Антыбеларуская прапаганда.......................................................................40
Чужая сучаснасьць і беларуская палітыка.........................................................42
Слава Слуцкім героям!...........................................................................44
Фізічнае зьнішчэньне беларускай нацыі .........................................................45
Вялікі Купала...................................................................................51
Амэрыка — для амэрыканцаў ......................................................................51
Ідэалы БНР нам сьвецяць (3 выступу ў НьюЁрку) .................................................53
3 цыклу: „Выбары ў Беларусі”:
Першае, што трэба зрабіць, каб забясьпечыць справядлівыя выбары — выдаліць зь Беларусі Віка ..........................................54
Сфальшаваныя выбары............................................................................55
Варвары........................................................................................57
Незалежнасьць гэта ёсьць існаваньне нацыі......................................................59
Нацыянальныя каштоўнасьці: Чалавек....................................................................................60
Беларуская мова................................................................................62
Беларускі народ............................................................................... 67
Беларуская тэрыторыя і прырода ................................................................74
Беларуская ідэя ...............................................................................79
Культура, гісторыя, маёмасьць..................................................................81
Лёгіка стратаў і адраджэньня...................................................................85
Беларускія гімны ..............................................................................90
Канфлікт Давіда з Галіяфам.....................................................................92
Курапаты — наш боль, наша памяць, наша трывога ................................................93
Чым выкліканы варварскі наступ на Курапаты.....................................................96
Беражэм Курапаты! .............................................................................97
Наш Беларускі шасьціканцовы крыж ..............................................................98
Шлях Адраджэньня .............................................................................. 100
105
УДК 323 (476)
(091)П 12
Пазьняк Зянон Станіслававіч, кандыдат мастацтвазнаўства
Культурнаасьветніцкае выданьне
Надрукавана пры матэрыяльнай дапамозе беларускіх патрыётаў у Польшчы і пры спрыяньні сяброў
Пазьняк Зянон.
Новае стагоддзе. — Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня; „Беларускія Ведамасьці”, Варшава, 2002. — 108 с.: іл.
ISBN 9955933747
УДК 323 (476) (091) П 12
Кніга артыкулаў аб гісторыі і культуры Беларусі ў XX стагоддзі.
Напісаная адмыслова для шырокага чытача.
© Зянон Пазьняк
Мастацкі макет, вокладка і падбор
ілюстрацыяў: Зянон Пазьняк
Кампутарны набор і карэктура: Галіна Палачаніна
Кампутарны склад: Робэрт Стаховіч
Друк: Друкарня „АРО”, Варшава
Наклад: 1200 асоб.
Аддрукавана ў верасьні 2002 г. у Варшаве
Папера крэйдавая, фармат: 68x86 см
Ум. друк. арк: 15,2
Таварыства Беларускай культуры ў Летуве, Вільня, 2004, вул. Жыгімонта, 123;
„Беларускія Ведамасьці”, Варшава, 02017, вул. Ерусалімскія алеі, 125/127
ISBN 9955933747
Жыке Беларусь.
(Фота 3. Пазьняка)
На першай і апошняй старонках вокладкі фота Зянона Пазьняка (2002 г., Варшава, НьюЁрк)