Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
14 верасьня 2001 г., Варшава.
(„Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №8(38); „Народная Воля”,
— 2001, 20 верасьня).
КУРАПАТЫ — НАШ БОЛЬ, НАША ПАМЯЦЬ, НАША ТРЫВОГА
Сёлета пачалося будаўніцтва шырокае сучаснае аўтастрады праз Курапаты. Ужо высякаюць Курапацкі лес, вядуць земляныя працы, каб пашырыць існуючую кальцавую дарогу. Савецкая практыка такой працы паказвае, што чакаюцца вялікія разбурэньні. Had Курапатамі зноў навісла небясьпека псаваньня і зьнішчэньня.
У абарону Курапатаў сталі энтузіясты КансэрватыўнаХрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне". Маладога Фронту, Мартыралёгу Беларусі, прадстаўнікі грамадзкасьці.
* * *
Цяжка ўсьведамляць, што на пачатку ХХІга стагоддзя прыходзіцца зьвяртацца да людзей у абароне Курапатаў. Курапаты — ня толькі найбольшы і найстрашнейшы на Зямлі масавы магільнік генацыду беларусаў, але і найвялікшы і найтрагічнейшы сымвал мартыралёгіі народу.
Гэта той сымвал, які трынаццаць гадоў таму ў адначасьсі абудзіў наш народ ад сну, ад ілюзіяў камуністычнае прапаганды і праз
скруху нагадаў пра чалавечую годнасьць, прымусіў задумацца над паправай нашай агульнай будучыні.
Мы, беларусы, павінны цяпер разумець, што будучыня нашай нацыі мераецца існаваньнем Курапатаў. Гэта наш духоўны знак, мера нашай якасьці як народа, і вымярэньне духоўнай сілы. У якім стане знаходзяцца Курапаты — у такім і народ. Тут усё адпавядае да дробязяў. Сходзім туды і паглядзім, як яны выглядаюць праз трынаццаць гадоў пасьля адкрыцьця, дасьледваньня і ўсьведамленьня сэнсу. Убачыўшы, зразумеем: якія мы ёсьць, у якім стане жывём.
Калі б мы, беларусы, дапусьціліся, што Курапаты зьнішчылі б, разбурылі ці зьняважылі, лічыце, што тое самае адбудзецца і з намі. У 1988 годзе, калі йшло дасьледваньне і яраснае змаганьне за Курапаты, я зьвярнуў на гэта ўвагу і пісаў пра гэта („Калі мы згубім, страцім гэтую сілу, нас — няма”).
Зьвернем увагу таксама, што непрыяцелі нашага нацыянальнага быцьця і нашай свабоды, і ўся цемра, што ўзрошчана ў нашым грамадзтве, імкнуцца Курапаты зьнішчыць. Пасвойму, па
93
Міліцыя ахоўвае разбурэньне Курапатаў. 2001 г.
Дарога праз Курапаты.
цёмнаму, яны дакладна разумеюць сэнс Курапатаў для Беларусі. I ў сваім непрыхільным стаўленьні ведаюць, што робяць.
Для закаранелых злачынцаўзабойцаў няма праблемы сумленьня і ніякіх праблемаў у злачынстве, акрамя праблемы трупа. У іх адзіны клопат: куды яго падзець, як схаваць. Энкавэдзісты хавалі ў зямлю, але сьляды замяталі потым. I найлепшай шырмай было якоенебудзь будаўніцтва.
Так схавалі шмат забойстваў. У пачатку 60х гадоў, напрыклад, каля Менску, за Абсэрваторыяй (у бок Уручча) пры пабудове дарогі і дарожнай разьвязкі было зьнішчана месца масавых пахаваньняў растраляных энкавэдзістамі людзей.
У гэты ж час (пачатак 60х) вялі кальцавую дарогу праз
Курапаты, выграблі горы касьцей расстраляных. Хто ведае, хто памятае цяпер пра гэта? (Магчыма, акрамя мяне, што запісаў гэтыя зьвесткі ад людзей, якія ў большасьці ўжо не жывуць.) Будаўніцтва на касьцях — гэта цёмны зьдзек над людзкасьцю, сьвятакрадзтва, працяг злачынства, працяг, які хавае забойствы.
Так было з масавымі пахаваньнямі расстраляных у Лошыцы (Лошыцкім Яры), зьвесткі пра якія я, на хвалі перамогі ў Курапатах, як аказалася, неабачліва, рассакрэціў раней часу (не зрабіўшы археалягічных дасьледваньняў). Сістэма зрэагавала імгненна. Тут жа хутка скапалі экскаватарамі прылеглыя ўзгоркі і засыпалі Лошыцкі Яр, заасфальтавалі, а на паверхні пабудаванлі гаражы.
Курапаты. Беларусы перад памяцьцю пра генацыд.
(Фота Ю. Дзядзінкіна)
94
Курапаты. 29 кастрычніка 2000 г. Удзельнікі Крыжовага шэсьця. (Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне” і КанезрватыўнаХрысьціянская Партыя — БНФ).
3 Курапатамі такі нумар не прайшоў. Пятнаццаць гадоў рыхтавалася іхняе адкрыцьцё. Мне і маім сябрам, якія ведалі таямніцу, хапіла вытрымкі, і Курапаты дачакаліся свайго часу. У 1988 годзе пра злачынства камунізму ў Курапатах ведаў увесь сьвет.
Hi адзін помнік мартыралёгіі не дасьледаваны на такім узроўні, як Курапаты. Сфальшаваць зьвесткі і сказаць іншае нашчадкі НКВД ўжо былі ня ў стане. Кожная спроба давесьці адваротнае толькі сьведчыла супраць іх. Тады вярнуліся да старога мэтаду — да будаўніцтва. Так узьнікла ініцыятыва пашырэньня кальцавой дарогі і правядзеньня шырокай сучаснай аўтастрады праз Курапаты. I гэта нягледзячы на тое, што даўно існуюць нармальныя праекты аўтастрады ў абход Курапатаў. Але будаваць хочуць напрасткі. Тут відавочны палітычны заказ тых, хто зацікаўлены зьменшыць значэньне Курапатаў і ў пэрспэктыве — разбурыць іх.
Патрабаваньні людзей і ўсёй грамадзкасьці цяпер павінны быць рашучымі і адназначнымі: ніякай аўтастрады праз Курапаты не павінна будавацца і не павінна быць!
Справа ня ў тым, іпто дарога, як абяцаюць, быццам бы не разбурыць зноў Курапацкія магілы (што сумніўна). Будаўніцтва аўтастрады праз Курапаты стане прыступкай для далейшай непавагі і стварэньня магчымасьцяў для зьнішчэньня рэшты магілаў у пэрспэктыве. Аўтастрада іх зьняважыць, прынізіць значэньне гэтага трагічнага і сьвятога месца, бо такія адносіны да яго — хамскія, паказваюць на тое, што ў людзей, якія б зрабілі такую дарогу, няма прыярытэту духа, памяці, пашаны перад пакутніцкай сьмерцю часткі нацыі; сьведчаць пра дробязнасьць інтарэсаў дробных людзей, што не берагуць спакой мёртвых. Брыдка пляваць у мінулае, але недапушчальна і дзіка пляваць у будучыню.
He павінна такога быць, каб па краю пакутных магілаў, з шумам і грукатам, імчалася рака машын! Аўтастрада мусіць ісьці ў абход, далей ад Курапатаў і ад жылых дамоў. (Трэба шанаваць і жывых, і мёртвых!) Гэта было б правільна, разумна і палюдзку.
А на адрэзку старой кальцавой дарогі праз Курапаты (калі яна застанецца) неабходна паставіць з двух бакоў індывідуальны Знак Курапатаў і дарожныя знакі абмежаваньня хуткасьці, каб кожны ведаў, дзе праязджае.
Беларуская грамадзкасьць, дасьледчыкі і пацярпелыя (дзеці і сваякі расстраляных) не павінны паддавацца ні на якія нібыта „канструктыўныя” кампрамісы, распачынаць нейкія „дасьледваньні” ў зоне заплянаванай дарогі (і тым самым
згаджацца з будаўніцтвам), бо ня можа быць кампрамісу са злачынствам. А заплянаваная аўтастрада праз Курапаты якраз і ёсьць — злачынства.
* * *
У абставінах, калі імкненьням прынізіць і зьнішчыць Курапаты спрыяе ўлада і інсьпіруе такія дзеяньні, выратаваць мэмарыяльнае месца можа толькі грамадзкасьць, сам народ, і найперш — эліта грамадзтва.
У Курапатах (улічваючы нэгатыўную пазыцыю і дачыненьні ўладаў) можа быць толькі народны помнік расстраляным, народны мэмарыял, які спантанна здольны стварыць народ.
Пачатак народнаму мэмарыялу паклалі ў 1989 годзе, калі ўсім народам (тысячы людзей) паставілі ў Курапатах сямімэтровы Крыж пакуты. Курапаты мне бачацца помнікам з мноства крыжоў, дзе кожны крыж сымвалізуе ахвяру. Гэта помнік на вечнасьць. Ён не зьнікае і не марнее, пакуль жывы народ. Бо людзі кожнага пакаленьня нясуць сюды свае крыжы памяці.
29га кастрычніка мінулага году Народны Мэмарыял пачаў мэтанакіравана стварацца энтузіястамі КансэрватыўнаХрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне", калі было арганізаванае шматкілямэтровае крыжовае шэсьце ў Курапаты і ўсталяваныя на магілах дзясяткі крыжоў.
3 таго часу колькасьць крыжоў большае. Кожны чалавек можа прынесьці сюды і паставіць свой крыж у памяць пра генацыд, па загіблых людзях, па замардаваных матках, бацьках, дзядах, прадзядах, па нявінна забітых продках. Беларусаў зьнішчалі, і гэтая памяць у нас — велізарная, павінна стукаць у нашыя сэрцы.
Мала рушэньня энтузіястаў. Добра, каб быў шырокі, сапраўды ўсенародны рух. Тысячы, дзясяткі тысячаў, лес крыжоў можа вырасьці ў Курапатах, калі толькі людзі зрушацца і захочуць ушанаваць жыцьцё і сьмерць, і пакуты продкаў.
Пакаленьне 80х гадоў выканала сваю задачу, выявіла, дасьледвала і выратавала Курапаты, паказала беларускую трагедыю ўсяму сьвету. Перад людзьмі пачатку трэцяга тысячагоддзя стаіць новы выклік, каб уратаваць Курапаты. Мусіць быць ня толькі пратэст супраць варварства, але й стваральная праца ўсіх. Ідэя ёсьць, пачатак зроблены. Няхай жа дапаможа Беларусі Бог!
6 кастрычніка 2001 г., Варшава.
(„Народная Воля”, — 2001, 10 кастрычніка; „Берасьце”, — 2001, верасенькастрычнік, №12).
95
ЧЫМ ВЫКЛІКАНЫ ВАРВАРСКІ НАСТУП НА КУРАПАТЫ
Ідэалёгія і палітыка разбурэньня Курапатаў зразумелая. Уладу ў Беларусі захапілі выхадцы з НКВДКГБ, якія хацелі б зьнішчыць сьведчаньні генацыду, што ажыцьцяўляла Масква праз ворганы НКВД. Усе спробы сфальшаваць вынікі навуковых дасьледваньняў, зробленых у 1988 годзе, і абвергнуць вынікі сьледзтва па Курапатах праваліліся. Пасьля гэтага запанавала ўяўная цішыня, у час якой паволі руйнавалася і занечышчалася ўсё, што зьвязана было з памяцьцю пра Курапаты, засьмечвалася тэрыторыя магілаў, месца рабілася прахадным, кінутым на таптаньне наезных жыхароў з бліжэйшых кварталаў горада.
Тактыка рэжыму была зразумелай. Яе неабходна было спыніць. У 2000 годзе на Дзяды Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне" і ягоная КансэрватыўнаХрысьціянская Партыя — БНФ распачалі актыўнае стварэньнеу Курапатах Народнага Мэмарыялу Беларускай мартыралёгіі. Было наладжана масавае Крыжовае шэсьце ў Курапаты і ўстаноўлена над магіламі мноства крыжоў (больш 30ці).
Стаўленьне крыжоў працягвалася ўвесь час. На 2001 г. іх ужо паставілі больш за сотню. Была растлумачана (часткова ў друку) канцэпцыя Народнага Мэмарыялу ў Курапатах, які па задуме ствараў бы сам народ. Дзеля гэтага кожны мог зрабіць і прынесьці ў Курапаты свой крыж, паставіць яго за душы расстраляных беларусаў, сваіх родных і блізкіх. Над магіламі расстраляных на Курапацкіх горах, побач з соснамі, на палянах і ўздоўж дарог вырастаў бы лес рукатворных крыжоў. Усё гэта рэальна абазначыла б памяць па расстраляных і сымвалізавала б уваскрасеньне душ. (Такі беларускі крыжовы помнік ёсьць на сьвятой гары Грабарка на Беласточчыне і ў іншых месцах. Кожны год беларусы нясуць у Грабарку крыжы.)
Справа зрушылася. Гэтакія дзеяньні выклікалі ціхую паніку ў кіраўнічым асяроддзі рэжыму. Безумоўна, што маскоўскія аналітыкі з ГБ прааналізавалі задуму Народнага Мэмарыялу і зразумелі, што прыходзіць канец іхным спробам схаваць памяць пра Курапаты і паступова зьнішчыць іх.