• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Рэакцыя была пасьпешнай і грубай. Ужо летам 2001 года пачалася
    падрыхтоўка да будаўніцтва шырокай аўтастрады праз Курапаты. Прытым так сьпяшаліся, што пачалі без пляну і без узгадненьня праекту. Мэтадам такога будаўніцтва (гледзячы па абставінах) можна было разбурыць і зьнішчыць літаральна ўсё: і лес, і крыжы, і магілы. Напрацаваны вялікі савецкі вопыт зьнішчэньня культуры. Гісторыя расейскай акупацыі на Беларусі паказала, што не існуе ніякіх маральных перашкодаў у варвараў: ні ў тых, хто загадвае, ні ў тых, хто выконвае. Тыя, хто разбураюць крыжы і магілы, ня маюць ніякіх духоўных каштоўнасьцяў, акрамя паняцьцяў нявольніка і раба.
    Разбурэньне Курапатаў заплянавана з асаблівым цынізмам. Варта зьвярнуць увагу на даты. Ігнаруючы ўсіх і ўсё, шырокім фронтам прыступілі да будаўнічаразбуральных працаў у зоне Курапатаў 20 верасьня, якраз ў дзень так званай „самаінаўгурацыі” Лукашэнкі пасьля сфальшаваных выбараў. 8га лістапада, на другі дзень галоўнага бальшавіцкага сьвята, па загаду зьверху пачалі ламаць Крыжы, зьбіваць і катаваць людзей — абаронцаў магіл, кінулі на іх тэхніку, бульдозеры, КГБ і спэцыяльныя атрады міліцыі.
    Такое супадзеньне датаў добра адлюстроўвае ідэалёгію вандалізму, паказвае, у якой сфэры паняцьцяў існуюць разбуральнікі Курапатаў.
    Курапаты — унікальны помнік і сымвал генацыду. Ад асэнсаваньня яго беларусамі шмат у чым залежыць лепшая будучыня Беларусі. Бяда якраз у тым, што непрыяцелі беларушчыны гэта разумеюць лепш, чым некаторыя беларусы. Лёс Курапатаў будзе залежыць ад двух зьяваў: ад сілы супраціўленьня варварству і галоўнае — ад уздыму і моцы стваральнай працы, ад рабленьня Народнага Мэмарыялу крыжоў. Рэч зразумелая: напачатку гэтую працу павінна ўзяць на свае плечы арганізаваная эліта грамадзтва, актыўныя і сьведамыя людзі, пакуль ня зрушыцца ўвесь народ.
    2001 г., лістапад, Варшава.
    („Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №10(40); „Беларус”, — 2002, красавік, №471).
    96
    Крыжовы шлях2000. Пачатак працэсіі на праспэкце Скарыны ў Менску.
    БЕРАЖЭМ КУРАПАТЫ’
    (Зварот да моладзі)
    Вельмі добра, што ў нашым беларускім грамадзтве знайшліся людзі, якія дабраахвотна ўсклалі на сябе абавязак старажаваньня Курапатаў.
    Павінен сказаць пра сэнс зьявы. Курапаты гэта ёсьць мэмарыяльны помнік расейскабальшавіцкага генацыду, учыненага над нашым народам. Гэтае месца ёсьць адначасна нацыянальным сымвалам пакутаў і сымвалам беларускай народнай памяці. Гэта духоўнае месца. Па адносінах да Курапатаў мераецца наша народная беларуская моц, нашая маральная якасьць як народа.
    Цяпер нашая народная моц і нашая беларуская мараль падвяргаюцца выпрабаваньням з боку ідэйных нашчадкаў тых злачынцаў, якія некалі расстрэльвалі людзей у Курапатах.
    Яны нахабна дэманструюць непавагу да беларускай сьвятасьці, будуюць дарогу праз нашае сьвятое месца і глядзяць, як мы будзем сябе паводзіць.
    Можна сказаць пэўна, што калі б на абарону Курапатаў ніхто не паўстаў, — гэта абазначала б, што мы — ніхто і нішто, што нас — няма. I цемра зрабіла б з гэтага высновы.
    Але нашыя людзі сталі на абарону Курапатаў з поўнай сьведамасьцю. Прынесьлі сюды і паставілі сотні крыжоў. Прыйшлі з сьвятарамі. А маладыя дабр’ахвотнікі ўсталявалі тут кругласутачнае пільнаваньне.
    Мушу сказаць, што гэта ёсьць ужо наша маральная перамога.
    Цемра бярэ верх толькі тады, калі ёй не супраціўляюцца. Калі ж яна вымушаная ісьці па касьцях, па ахвярах, ламаючы супраціўленьне справядлівасьці грубай сілай, — гэта ніколі ня ёсьць перамога цемры, а толькі сьведчаньне яе амаральнасьці і зла. Такое зло ніколі доўга ня будзе трымацца. Вось чаму заўсёды трэба супраціўляцца злу.
    Хлапцам і дзяўчатам, якія дабраахвотна сьцерагуць Курапаты, я б сказаў: „Сярод вас, пэўна, ёсьць розныя людзі. Але памятайце: вы спрычыніліся да абароны найвялікшай таямніцы — таямніцы сьмерці, над якой ніхто ня ўладны. Усе народы берагуць і сьцерагуць месцы і памяць пра сьмерць, таму што гэтыя месцы і гэтая памяць ёсьць сымваламі вечнага існаваньня. Ці гэта на Зямлі — для народа, ці гэта для вечнай душы — у іншым сьвеце.
    Я хацеў бы, каб маладыя беларусы думалі і задумваліся над гэтым. I тады Курапаты могуць дапамагчы кожнаму ў паляпшэньні ягонай душы. Гэтак жа, як паспрыялі яны ў Адраджэньні Беларусі, як дапамагаюць у Адраджэньні ўсёй беларускай нацыі.”
    26 сьнежня 2001 г., Варшава.
    97
    НАШ БЕЛАРУСКІ
    ШАСЬЦІКАНЦОВЫ КРЫЖ
    У 30я гады мінулага стагоддзя і за часы нямецкай акупацыі найбольш знакамітай асобай, як знаўца мастацтва і культуры, быў у Менску скульптар і прафэсар Міхаіп Керзін. Аўтарытэт ягоны быў надзвычай высокі. Напачатку 40х, калі нямецкія акупанты ўжо абсталяваліся ў горадзе і кіраўніком цывільнай адміністрацыі Генэральнай Губэрніі быў прызначаны Вільгэльм Кубэ, тады дазволена было беларусам аднавіць беларускі гістарычны музэй, які знаходзіўся ў так званым „Юбілейным Доме”. (Пабудаваны ў 1913 годзе ў манеры „а ля рюс” у гонар юбілею расейскай царскай дынастыі. Цяпер там Дом актора. 25 сакавіка 1918 года тут была аб’яўлена незалежнасьць БНР.)
    Дырэктарам беларускага музэю заступіў Антон Шукелойць, які акурат уцёк з бальшавіцкай турмы ў Крупках (фактычна, зпад расстрэлу) і апынуўся ў Менску. (Як толькі пачалася вайна, энкавэдзісты схапілі яго і, разам з тысячамі такіх жа як ён арыштаваных беларускіх інтэлігентаў, павезьлі этапамі на Ўсход.)
    Пачалі фармаваць музэйную экспазыцыю. I вось сабралі аднаго разу ўсе ўнікальныя археалягічныя экспанаты, якія засталіся ад ранейшага менскага музэю, расклалі на вялікім шырокім стале каменныя сякеры, наканечнікі, фігуркі, амулеты і задумаліся, што з гэтым рабіць.
    Пагоня.
    Паклікалі прафэсара Керзіна, каб той парадзіў. Прафэсар прышоў, кінуў вокам, паўзіраўся і кажа:
    — Нясіце вядро.
    Прынесьлі вядро. А прафэсар гэтак адным махам шырокай рукі згроб усе археалягічныя экспанаты і — шух у вядоро.
     Выносьце, — кажа, — на сьметнік. — Гэта ж падумаць толькі, — прадаўжаў далей прафэсар Керзін пасьля ўсеагульнай замінкі, — Масква ўсюды рабавала, дзе толькі магла! Па ейнай палітыцы, ніякай культуры на Беларусі не павінна было быць. Усе арыгінальныя знаходкі і ўнікумы — сабе ў Маскву забралі, а нам тут, у Беларусі, муляжы пакінулі, падробкі, хлам: радуйцеся! О, гэта адмыслова. У іх розум не на дабро, ведалі, што рабілі, — рэзюмаваў прафэсар.
    * * *
    Гэтую гісторыю расказаў мне аднойчы Антон Шукелойць, разважаючы пра Крыж і муляж Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Муляж Крыжа (калі не прымаць пад увагу ягоную ілюстрацыйную ўжытковасьць) мае, на мой погляд, такі самы сэнс для культуры і такую ж цану, як і той хлам, які прафэсар Керзін выкінуў у вядро для сьмецьця.
    Муляж наталяе розум, але засоньвае дух, стварае ілюзію, што нешта ўжо ёсьць. Фальшыўка, падробка дае ўяўленьне — і спрыяе забыцыдю рэальнасьці.
    Калі б хто думаў спэцыяльна, што зрабіць, каб прымусіць беларусаў забыцца пра сваю зрабаваную маскоўцамі культуру і пра яе духоўны сэнс, то замест кляйнота стварыў бы дублікат, пустышку, каб улагодзіць і заспакоіць сярэдніх людзей, і тых, хто ня ведае і не разьбіраецца (якіх, на жаль, вельмі шмат).
    Што датычыць рэальнага Крыжа Эўфрасіньні, то тут, на мой погляд, сэнс найглыбейшы. Я б сказаў, эзатэрычны сэнс, цудатворны і лёсавызначальны для ўсяго беларускага народа, Зьдзіўляе, зь якой пасьлядоўнасьцю расейцыбальшавікі імкнуліся неўйрыкметна зьнішчыць Крыж, завалодаць ім, ня даць, каб ён заставаўся на Беларусі.
    Зь літаратуры вядома, што ў 1929 годзе ГПУНКВД вывез Крыж Эўфрасіньні Полацкай зь Менску ў Магілёўскі музэй. (Захаваліся нават прозьвішчы тых гэбістаў, што вывозілі.) Тлумачылі акцыю тым, што, маўляў, рэліквія павінна быць далей ад мяжы, каб гарантаваць бясьпеку.
    У канцы 70х мне прыходзілася некалькі разоў размаўляць пра Крыж з былым дырэктарам Магілёўскага гісторыкакраязнаўчага музэю спадаром Філіповічам, які ў 1941 годзе працаваў у музэі і прысутнічаў пры эвакуацыі ягоных экспанатаў. Ён цьвердзіў, што энкавэдзісты вывезьлі тады Крыж ў Маскву.
    Праўда, пасьля вайны была пушчана плётка (хутчэй за ўсё, праз КГБ), што быццам бы Крыжа на той час у Магілёве не было, і што невядома, дзе ён. Пазьней пускаліся іншыя чуткі, што быццам бы Крыж трапіў то ў Амэрыку (называлі нават калекцыю Моргана), то ў Аўстралію, то ў беларускую эміграцыю, Бразілію і г.д.
    Пусканьне плётак тымі, хто скраў Беларускую Рэліквію, мяне не зьдзіўляе. Я схільны верыць Філіповічу. Бальшавікі пры эвакуацыі музэя, першым чынам (вядома ж) забралі б Крыж, а не муляжы каменных сякераў, кшталту тых, якія выкінуў на сьмецьце прафэсар Керзін.
    Але нават калі б сапраўды ў 1941 годзе Крыжа ўжо не было ў Магілёве (хадзілі яшчэ чуткі, што Крыж хавалі ў абкамаўскім
    98
    партыйным сэйфе), то ці могуць быць сумненьні ў тым, дзе ён апынуўся пасьля таго, як гэбісты забралі яго зь Менску?!
    Крыж схаваны ў Маскве, і прычыны ягонага знаходжаньня там, відаць, ня толькі культурнаматэрыяльнага і музэйнага кшталту. Нездарма гэтым займаўся НКВД. Там думалі наперад, зьнішчалі дзеля „сьветлай камуністычнай будучыні”. (I, як паказала гісторыя, — дзеля рускай і гэбоўскай будучыні.)
    Для беларускай нацыі Полацкі Крыж ёсьць сакральны агульнанародны сымвал, гэтак жа, як Пагоня, БелЧырвонаБелы Сьцяг, Вільня, Курапаты, Абраз Маці Божай Вострабрамскай, Наваградак, Мірскі замак, Нясьеіж, Полацак, рака Нёман і гістарычная рака Няміга (дзе цаной вялікіх ахвяраў, у крывавай бітве былі спынены чужынцы), Белавежская Пушча, Крэва і г.д. (Дарэчы, нават маючы на ўвазе толькі тое, што я назваў, заўважце, куды цаляюць непрыяцелі.)
    Добра вядомы таксама Запавет Шасьціканцовага Крыжа Эўфрасіньні, сэнс якога ў тым, што Полацкі Крыж „жыватворыць”
    падробку, каб заспакоіць інтэрас ды суцішыць неабуджаны дух. Ствараецца муляж рэліквіі (1997г.), фальшыўка, і хораша абгрунтоўваецца; дзіўныя спонсары, зьвязаныя з Расеяй, дапамагаюць яе зрабіць. Утварылася зьява, як наш цяперашні суверэнітэт, які, заўважце, карэлюецца з муляжным падабенствам Вялікага Сымвала.
    У іншых умовах і абставінах, пры адсутнасьці маскоўскага сьледу і пры поўнай невядомасьці пра месца знаходжаньня Крыжа, можа і не было б у гэтым чыне вялікай бяды. Хутчэй за ўсё, нават рэалізаваліся б добрыя памкненьні. Але калі ведаем і здагадваемся, што злодзей засеў там, у цёмным замку Кліншора, за крамлёўскімі сьценамі, то ўся гэтая самадзейнасьць выглядае інакш.