• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Тут выяўляецца тыпалягічная рыса пэўнай зьявы. У дачыненьні да беларускай культуры я назваў бы яе „адмоўным эфэктам Керзіна”. Яна (гэтая зьява) вынікае з тыпалёгіі ашуканства і каляніяльных дачыненьняў. Гэтак бэльгійцы некалі рабавалі Афрыку, забіралі брыльянты ды алмазы, а ўзамен давалі туземцам
    душы народа, сьцеражэ, аберагае краіну. Страта Крыжа — пазбаўляе народ апекі і прынясе няшчасьце тым, хто яго ўкрадзе.
    I вось ён зьнік. 3 пачатку 40х гадоў яго няма на Беларусі. Запавет прыдае Крыжу значэньне пэрспэктыўнага і мабілізуючага нацыю сымвала. (У мяне падазрэньне, што найперш таму ён і быў выкрадзены бальшавікаміравсейцамі. У ягоным зьнікненьні прачытваецца злая воля.)
    Крыж Эўфрасіньні — гэта беларускі Грааль, толькі захоўваецца ён ужо не на Монтсальвачы (Полацку), р, відаць, у д’ябальскім замку Шахтэльмарвайль.
    Нагадаю, што Полацкі Шасьціканцовы Крыж, які сымвалізуе Боскае стварэньне сьвету (шэсьць канцоў — шэсьць дзён стварэньня) ёсьць Крыж
    Курапаты.
    (Фота Ул. Кармілкіна)
    Куфэрак, у якім захоўваюцца кавалак Крыжа Хрыстовага з кроплямі Ягонай Боскай крыві і асколак каменю з крыпты (труны) Багародзіцы.
    Калі паўзірацца на нашыя пасьляваенныя гады, то відаць, што то тут, то там зьяўляюцца людзі, якім не дае спакою лёс Полацкага Крыжа. Яны пачынаюць разважаць, дзе б ён мог быць. Некаторыя нават парываліся яго безвынікова шукаць. Але, зразумела (хоць, магчыма, яшчэ нямногім), што шукаць Полацкі Крыж трэба ня толькі ў натуральным ягоным выглядзе, як канкрэтную нацыянальную рэліквію, але здабываць у духу, як найсьвятлейшую, вечную праўду, знайшоўшы якую, народ становіцца — бесьсьмяротным.
    I вось, калі ў чарговы раз зноў ажыла цікавасьць да Полацкага Крыжа, аднекуль, зь вельмі сумніўных сфэраў сьвядомасьці, зьяўляецца прымітыўная ініцыятыва стварыць ілюзію Крыжа,
    шкляныя пацеркі (каб цешыліся). 3 цывілізаваным народам можна абыходзіцца гэтак жа, калі давесьці ягоную сьведамасьць да ўзроўню Афрыкі.
    У апошні час месцазнаходжаньнем Полацкага Крыжа спрабаваў цікавіцца Пётр Краўчанка, былы Міністар замежных справаў Беларусі. Але ён ніколі не задумваўся пра Грааль, таму ягоная мімалётная цікаўнасьць ні да чаго не прывяла, а сам ён неўзабаве ператварыўся ў „японскага пасла” ў краіне Узыходзячага Сонца.
    Што дзень наступны нам рыхтуе? Калі вернецца на Беларусь Полацкі Шасьціканцовы Крыж? Дзе ягоныя рыцары і абаронцы? Хто дасьць адказ?
    Але ня трэба адказу. Ужо даўно, так даўно, што сталі, як мроя, „усё лятуць і лятуць тыя коні, срэбнай збруяй далёка грымяць...”
    12 жніўня 2002 г., Варшава.
    99
    ШЛЯХ АДРАДЖЭНЬНЯ
    Адраджэньне — гэта ідэалёгія Беларускага НацыянальнаВызвольнага Руху, які ставіў задачу вярнуць незалежнасьць Беларусі і стварыць Беларускую нацыянальную дзяржаву. Пачатак гэтай ідэалёгіі сягае ў сярэдзіну XIX стагоддзя. Ён зьвязаны з творчай і грамадзкай дзейнасьцю Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча і потым — з паўстаньнем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
    Погляды і рух беларускага Адраджэньня сфармаваліся як сістэмная палітычная зьява ў самым пачатку ХХга стагоддзя, пасьля стварэньня беларускай палітычнай партыі Адраджэньня, якой стала Беларуская Сацыялістычная Грамада. Беларускае Адраджэньне, асабліва пасьля расейскай рэвалюцыі 1905 года, разьвівалася ў рэчышчы палітычнага незалежніцкага руху і ў форме нацыянальнакультурнага асьветніцтва.
    * * *
    Самым галоўным гістарычным вынікам беларускага Адраджэньня было аб’яўленьне незалежнасьці Беларусі, арганізацыя Беларускай незалежнай дзяржавы і стварэньне дзяржаўнай улады (ворганаў кіраваньня). Першасны цыкл рэалізацыі нацыянальнай ідэі і сцьвярджэньня беларускай нацыі пасьпяхова адбыўся ў 1918 годзе. Наступным этапам павінна была стацца нацыянальная стабілізацыя Беларускай дзяржавы і беларускага грамадзтва. Гэтага якраз не дазволілі ажыцьцявіць абставіны. Дзяржаўнасьць пад акупацыяй існавала ў вельмі дэфармаванай форме і, практычна, не разьвівалася, бо не было незалежнасьці.
    У першыя дзесяцігоддзі рускабальшавіцкай акупацыі беларускае Адраджэньне было, практычна, разгромленае, а ягоныя дзеячы, ў большасьці, — фізічна ліквідаваныя. Адбывалася расправа зь беларускім народам, генацыд і зьнішчэньне, практыкаваліся пачварныя зьявы. Нават мову беларускую (фактычна, забароненую) імкнуліся разбурыць і перарабіць пад расейскую акупацыйнымі дэкрэтамі.
    У становішчы генацыду любая перамена, што адхіляла б прычыну генацыду, выглядала б лепшай. Такім парадоксам стала Другая Сусьветная вайна, зьмена акупацыі. Беларускі рух адрадзіўся, перажываў пэрыяд уздыму, моладзь гатовая была змагацца за свабоду і незалежнасьць Бацькаўшчыны. Але пэрспэктывы барацьбы былі мрочнымі, бо ўсё вырашалі акупанты, і змагацца прыходзілася на два бакі. Беларусы не пасьпелі сабраць вялікай вайсковай сілы і заняць самастойнае месца ў тэатры ваенных дзеяньняў. Але галоўным палітычным чыньнікам для беларусаў, які вызначаў палітычныя паводзіны (асабліва ў канцы вайны) быў чыньнік існаваньня Рады БНР, факт арганізацыі Беларускай дзяржаўнасьці ў 1918 годзе і падтрымка ідэалёгіі нацыянальнай дзяржаўнасьці.
    У другой палове 40х гадоў была адноўлена дзейнасьць Рады БНР (якая часова прыпынілася пасьля сьмерці Прэзыдэнта Васіія Захаркі). Пытаньне беларускай свабоды, незалежнасьці і вызваленьня зпад камунасавецкай акупацыі зноў паўстала на ўсю моц у сфэры антысавецкай эміграцыйнай палітыкі. Прысутнасьць Рады БНР у пасьляваеннай палітыцы стала істотным чыньнікам удзелу беларускіх эміграцыйных колаў у халоднай вайне з Савецкім саюзам.
    Ідэі Беларускай дзяржаўнасьці, свабоды і незалежнасьці, дзяржаўныя сымвалы — БелЧырвонаБелы Сьцяг, гэрб Пагоня і гімн (,,Мы выйдзем шчыльнымі радамі”) — рэальна жылі толькі ў эміграцыі. У падсавецкай Беларусі яны былі, практычна, поўнасьцю задушаны і не выходзілі на паверхню з глыбокага
    падпольля. Складвалася ўражаньне, што беларуская нацыя ўжп не існуе, і ўсё грамадзтва ператворана ў савецкі канглямэрат.
    Аднак з крызісам камунізму, які пачаў інтэнсіўна пр 'тяцца ў 80х гадах, зноў узьніклі ідэі беларускага Адраджэньня, прыч  v форме, у распрацоўках, у ідэалах і сымвалах Беларускай Народі ; “ Рэспублікі.
    Гэта ёсьць ілюстрацыя таго, што ідэі свабоды і незалежнасьц' незьнішчальныя, бо зыходзяць з аб’ектыўнай неабходнасыіі разьвіцьця нацыянальнага грамадзтва. Але істотна тое, што гэтыя ідэі былі ўжо сфармуляваныя, абгрунтаваныя і гістарычна рэалізаваныя, сталі чыньнікам змаганьня супраць нацыянальнага ўціску і савецкай акупацыі. Новым беларускім адраджэнцам, новаму пакаленьню ўжо ня трэба было сцьвярджаць тое, што сцьверджана раней, абгрунтоўваць тое, што было абгрунтавана. За вяртаньне дасягнутага трэба было змагацца, Беларускі Сьцяг трэба было ўзьняць, Беларускі гімн — сьпяваць. Але гэта ўсё ўжо існавала, гэта ўсё ўжо было.
    Больш таго, дзякуючы стварэньню Ўрада БНР і аб’яўленьню незалежнасьці Беларусі, расейскія бальшавікі вымушаныя былі пагадзіцца на стварэньне марыянэткавай дзяржавы БССР з фіктыўным суверэнітэтам і самастойнасьцю, але з рэальнымі ўрадавымі і ўпраўленчымі структурамі, якія былі, па сутнасьці, каляніяльнай адміністрацыяй, але, тым ня менш, грамадзтва мела сістэму арганізацыі па ўзору дзяржаўнага кіраваньня. Гэта аблегчыла вяртаньне незалежнасьці (хоць і ўскладніла далейшыя дачыненьні).
    Такім чынам, за ўсімі паваротнымі момантамі нашай цяпершчыны на шляху да дзяржаўнай незалежнасьці стаіць чыньнік — 25 Сакавіка, існаваньне Рады БНР і ідэалаў Беларускаіі Народнай Рэспублікі.
    Ідэалы БНР застануцца істотнымі і актуальнымі заўсёды, пакуль будуць існаваць беларусы і дзяржава Беларусь. Бо Беларуская нацыянальная дзяржава ёсьць першасны і найвялікшы ідэал, які фармальна быў рэалізаваны ў 1918 годзе. Толькі валодаючы дзяржаўнай незалежнасьцю і нацыянальнай свабодай можна было казаць пра ўсё астатняе: становішча чалавека, дэмакратыю, законы, культуру, асьвету ды эканоміку. Ня будучы гаспадаром над сабой і ў сваім краі, народ ня можа рэалізаваць сваіх магчымасьцяў; і ўсе размовы пра наступнае без дасягненьня першаснага — нерэальныя.
    Дзяржаўная незалежнасьць і нацыянальная свабода ёсьць першым пытаньнем і галоўнай задачай ідэалёгіі Беларускага Адраджэньня, сутнасьцю Беларускай Нацыянальнай Ідзі.
    Аднак галоўная задача Адраджэньня не была да канца рэалізаваная ў беларускай палітыцы і, адпаведна, — слаба замацаваная ў грамадзкай сьведамасьці народа ў той час, калі завяршаўся працэс утварэньня нацыяў і нацыянальных дзяржаваў. Савецкая акупацыя і цяперашні ўнутраны прарасейскі акупацыйны рэжым затармазілі разьвіцьцё і рэалізацыю тых працэсаў, якія закончыліся ў Эўропе ў першай чвэрці ХХга стагоддзя.
    Але нацыя ня можа абмінуць заканамернасьці і пераскочыць праз нейкі абавязковы этап разьвіцьця. Таму доўга змагаючыся за свабоду і незалежнасьць, кожнае новае пакаленьне беларусаў зноў і зноў зьвяртаецца да нацыянальных праблемаў Адраджэньня, каб вырашыць задачы стогадовай даўніны.
    Ня могучы абмінуць затарможанага і не завершанага раней, нацыя імкнецца дарабіць усё ў іншым часе, разьвіваючыся паскорана, узнаўляючы пасьпешна этапы і структуру праўдзівага
    100
    разьвіцьця. Цяжкасьць абавязковага паскарэньня, якое разьвіваецца ў пазьнейшым часе, заключаецца, перш за ўсё, у тым, што сусьветная супольнасьць, суседзі існуюць ужо ў іншым вымярэньні і вырашаюць іншыя грамадзкія задачы. У такіх умовах зьніжаецца міжнародная салідарнасьць з запозьненым нацыянальнадэмакратычным рухам і, што найгоршае, — частка грамадзтва перастае разумець актуальнасьць духоўных праблемаў нацыі, імкнецца ўключыцца ў вырашэньне сучасных цывілізацыйных задачаў у чужой форме, не разумеючы, што вырашыць іх немагчыма, не зрабіўшы папярэдняга, не стварыўшы неабходных умоваў для разьвіцьця нацыі.
    прыярытэтнай у беларускай палітыцы. Толькі яна можа прывесьці да рэалізацыі ідэі незалежнасьці, свабоды і дзмакратыі. Пасапраўднаму толькі нацыянальнае Адраджзньне і ёсьць беларускай палітыкай. Усё астатняе — пабочнае, хоць можа і супадаць у нейкіх сфэрах і на нейкіх этапах зь беларускім Адраджэньнем.
    * * *
    На працягу больш чым стогадовай гісторыі беларускага Адраджэньня праціўнікі Беларускай дзяржавы і незалежнасьці ўсімі спосабамі змагаліся з нацыянальнай ідэяй. Канцэпцыяў