Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Вынікі паражэньня студзенскага паўстаньня. Тысячы шляхецкіх змагароў пакараныя сьмерцю, тысячы адпраўленыя на катаргу, больш 30 тысячаў навечна сасланыя ў Сібір і казахскія стэпы. Іхныя маёнткі і землі — забраныя пад Расею,
85
на ўласнасьць накладзеныя непасільныя выплаты ў рускую казну і рэпарацыі. За падазронымі ўстаноўлены паліцэйскі нагляд, абмежаванае права выезду з маёнтку. Маса дробнай шляхты, спосабам бюракратычных маніпуляцыяў, была пазбаўлена шляхецтва і пераведзеная ў сялянства.
* * *
На гэтым (з фізічным і сацыяльным вынішчэньнем шляхты) фактычна, скончылася цэлая эпоха шляхецкага збройнага змаганьня за незалежнасьць і аднаўленьне Вялікага Княства.
Пачаўся новы этап беларускага Адраджэньня, этап беларускай ідэнтыфікацыі і нацыянальнай кансалідацыі грамадзтва.
Фармуецца новая нацыянальная эліта з ацалелай шляхты, сялянства і мяшчанаў, але вызначальную ролю адыгрывалі выхадцы са шляхты. Галоўным прынцыпам вызваленьня робіцца нацыянальнае асьветніцтва і палітычная дзейнасьць. Найбольшыя надзеі на Адраджэньне нацыі зьвязваюцца зь беларускай вёскай. Апірышча на інтэлігенцыю. 3 пачаткам XXга стагоддзя і да Першай Сусьветнай вайны беларускі нацыянальнаадраджэнцкі рух набывае ўжо значны размах.
* * *
1914 год, вайна. Расейскія ўлады аб’яўляюць спачатку ўсеагульную мабілізацыю, а потым, з разгортваньнем нямецкага наступленьня (1915 год), абавязковую эвакуацыю насельніцтва, асабліва інтэлігенцыі, інтэлектуальных пластоў грамадзтва, спэцыялістаў. Пры адступленьні рускай арміі з Беларусі загадана было ўсё спальваць і зьнішчаць: запасы прадуктаў, жыўнасьць, збожжа на палях, сады, студні; гарэлі вёскі і масты; выганялі людзей ў Расею.
Пасьля вайны сталі відавочнымі велізарныя матэрыяльныя страты Беларусі. Загінула каля паўтара мільёна беларусаў.
Аднак беларускае нацыянальнае Адраджэньне расейцам спыніць не ўдалося. 25 Сакавіка 1918 года аб’яўлена незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Расейцы не змаглі перашкодзіць. Беларуская дзяржава аднавілася ў нямецкай зоне акупацыі, калі вайна хілілася да заканчэньня.
* * *
Утварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі і аб’яўленьне незалежнасьці БНР перакрэсьліла ўсю зьнішчальную працу расейцаў у Беларусі за XIX стагоддзе. Высновы яны зрабілі адразу. Галоўнай небясьпекай для ўлады расейскага бальшавізму ў Беларусі яны палічылі Беларускае нацыянальнае Адраджэньне і найпераш — Раду БНР.
У самым канцы 1918 года Беларуская Народная Рэспубліка была акупаваная рускім бальшавізмам. У 1921 годзе, у выніку Рыскай змовы, расейцы і палякі падзялілі Беларусь на дзьве часткі. Утварыліся дзьве зоны акупацыі. Ва ўсходняй частцы Беларусі засталася фармальна існаваць БССР — марыянэткавае дзяржаўнае ўтварэньне.
Франтальны наступ на ўсё беларускае пачаўся ў другой палове 20х гадоў. Ён меў усеагульны характар: у БССР, у зоне польскай акупацыі (Заходняя Беларусь) і ў эміграцыі, дзе дзейнічала маскоўская разьведка супраць БНР.
Рэпрэсіі канца 20х пачатку 30х гадоў пачаліся са зьняцьця спэктакляў у беларускіх тэатрах, закрыцьцём беларускіх часопісаў, з перасьледу творчай інтэлігенцыі і закончыліся масавымі арыштамі і высылкамі найбольш актыўных, творчых і адукаваных беларусаў на расейскую Поўнач, у Сібір, у расейскія турмы, на пасяленьне ў Расею і г.д.
У другой палове 30х гадоў узьнялася новая хвала расейскіх
вынішчэньняў на Беларусі, найбольш жорсткая — клясычны генацыд. Акрамя таго, што забівалі і расстрэльвалі тых беларусаў, якія былі адукаваныя, працавітыя, маёмныя, паходзілі са шляхты, валодалі талентам, займалі пасады ў адміністрацыі і г.д., адбывалася яшчэ плянавае масавае вынішчэньне людзей па тэрытарыяльнабюракратычнаму прынцыпу („спускалі” разнарадкі на арышт на кожны сельсавет, акругу, вобласьць ці вёску і г.д.).
У выніку — забілі мільёны беларусаў, амаль поўнасьцю вынішчылі беларускую адміністрацыю, заможных гаспадароў, творчую інтэлігенцыю, пісьменьнікаў, мастакоў, настаўнікаў, практычна, усіх адраджэнскіх палітыкаў. Да пачатку Другой Сусьветнай вайны беларускае Адраджэньне ў БССР было цалкам разгромлена, дзеячы расстраляныя.
Перад вайной дабівалі беларускую інтэлігенцыю і актыўнае насельніцтва таксама ў Заходняй Беларусі. Гэтую справу аднак (вымардаваньне Заходняй Беларусі) расейцы не пасьпелі закончыць, бо пачалася вайна.
* * *
У часе вайны, дзякуючы сваістаму зьбегу абставінаў (прыхільнасьць цывільнай адміністрацыі Вільгельма Кубэ) адбылося станаўленьне беларускіх незалежніцкіх сілаў, кароткае, але моцнае беларускае Адраджэньне, якога, бадай (па аднадушнаму сьведчанньню эміграцыі), Беларусь ня мела ні пры адной акупацыі, Пасьля вяртаньня бальшавіцкіх акупантаў тысячы беларускіх дзеячоў гэтай генэрацыі эмігравалі на Захад, а на Беларусі з новай сілай аднавіліся рэпрэсіі, арышты і расстрэлы людзей. Найперш — зьвязаных зь беларускім рухам.
Пачалася цёмная ноч беларускай нацыі. Зьнішчана, вытаптана, сфальшавана, забаронена было ўсё, што зьвязана з беларускай незалежнасьцю і змаганьнем за вольную Беларусь. Практычна, была амаль цалкам зьнішчана гістарычная памяць нацыі і ўяўленьні людзей аб палітычным змаганьні за Беларусь.
Некалькі пакаленьняў беларусаў, што выжылі, прапушчаныя праз сталінскахрушчоўскабрэжнеўскую сістэму адукацыі і прапаганды, ня мелі ўжо ніякага паняцьця пра беларускую свабоду і незалежнасьць, пра Беларускі Сьцяг і Гэрб Пагоня, пра БНР ды беларускае войска.
* * *
Цяпер зьвернем увагу на палітыку і мэтодыку зьнішчэньня Беларусі і беларускага нацыянальнага Адраджэньня, якую ўжывала раней і практыкуе цяпер Расея. Акрамя зьнішчэньня беларускай мовы, здабыткаў культуры, рэлігіі (ліквідацыя Вуніі), адабраньня маёмасьці і стварэньня ўмоваў для беднасьці насельніцтва, галоўную ўвагу Расея зьвяртала найперш на вынішчэньне ў Беларусі людзей, якія здольныя былі падняць край на змаганьне з акупантамі і забясьпечвалі краіне культурнаэканамічную магутнасьць.
Гэтак на працягу ўсяго XIX стагоддзя царат пасьлядоўна вынішчаў беларускую шляхту. Збройна змагацца і падымаць краіну на ваенную барацьбу магла толькі шляхта. Шляхта была на Беларусі свабоднай і шматлікай. Яе галоўная задача ў мірны час: ажыцьцяўленьне ўлады, памнажэньне багацьця і культуры. У ваенны час — абарона Бацькаўшчыны, стварэньне войска. Пакуль існавала вольная шматлікая шляхта, акупанты не маглі лёгка зьнішчыць Беларусь і ня мелі гарантыяў, што ўтрымаюць за сабой захопленую беларускую тэрыторыю.
Паўторым: шляхта ў Беларусі не перарасла натуральным шляхам у новую супольнасьць, не інтэгравалася ў сучаснае грамадзтва, разьвіваючыся разам зь ім. Яна была адмыслова
86
зьнішчаная фізічна і рэпрэсіўна (і часткова — адміністрацыйна) царскай Расеяй, як масавая сацыяльная група.
Расейцы зьмянілі структуру беларускага грамадзтва, прадумана пазбавіўшы яго актыўнай баёвай інтэлігентнай і незалежнай сілы. (Мы не разглядаем тут пытаньне палянізацыі шляхты. Яно ў гісторыі перабольшанае. Калі пачынаецца нацыянальнае Адраджэньне, культурнаасіміляцыйныя меры, як правіла, рассыпаюцца. Пра гэта сьведчыць гісторыя нацыянальнага Адраджэньня іншых краінаў, напрыклад, Чэхіі, Вэнгрыі, Балгарыі, Малдовы і г.д., ды й Беларусі таксама.)
* * *
Беларускае Адраджэньне, абапертае на беларускай Нацыянальнай ідэі, разьвівалася ў пачатку ХХга стагоддзя і фармавалася яшчэ амаль выключна выхадцамі са шляхты і шляхецкай інтэлігенцыі. Але яно мела выразны сацыяльнанародніцкі (сацыялістычны) характар і арыентавалася на рэальны народны патэнцыял — на беларускае сялянства, якое складала ў 90х гадах XIX стагоддзя каля дзевяноста адсоткаў насельніцтва. У ім беларускія адраджэнцы справядліва бачылі нацыянальную будычыню Беларусі. Таму яны ставілі задачу вызваліць сялянства сацыяльна (даць зямлю і эканамічную свабоду), прасьвяціць культурнанацыянальна, адкрыць шляхі да адукацыі, палітыкі і вытворчасьці.
У беларускай мастацкай літаратуры таго часу нават словы „беларус” і „мужык” (селянін) часам атаясамліваліся. Гэтак моцная была нацыянальная арыентацыя на сялянства, і гэтак выразна выяўляліся сацыялістычнанародніцкія ўплывы ў адраджэнскай ідэялёгіі.
* * *
Але што робяць рускія бальіпавікі адразу пасьля акупацыі Беларускай Народнай Рэспублікі? Яны пачынаюць мэтанакіравана зьнішчаць усю беларускую інтэлігенцыю, што была не з бальшавікамі і ўсіх беларусаў — выхадцаў са шляхты і маёмных пластоў насельніцтва. Па „клясавай” гірыкмеце. (Расстрэлы і тэрор расейскіх „чрэзвычаек” у 1919м, 1920м гадах.)
Зьнішчэньне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі было давершана ў 30х гадах. У гэты ж час мэтадам усеагульнай калектывізацыі і рэпрэсіяў было задушана беларускае сялянства. У першай палове ХХга стагоддзя, шляхам генацыду, рэпрэсіяў, этнацыду і тэрору, расейцы ў чарговы раз (гэтак жа, як і ў XIX стагоддзі) разбурылі і зьнішчылі сацыяльную структуру беларускай нацыі, абапертую на ўласнасьць, на зямлю і традыцыі культуры. Гэта значыць, зноў былі ліквідаваныя нацыянальнапэрспэктыўныя пласты грамадзтва.
Цяперашнія абаронцы расейскай тэрарыстычнай палітыкі ўсё ськідваюць на бальшавікоў. Маўляў, яны і ў Расеі рабілі тое самае. Аднак тое — ды ня тое. Плянавасьць і пасьлядоўнасьць вынішчэньня па культурнаэтнічнаму прынцыпу мы назіраем толькі на нярускіх тэрыторыях (у Беларусі, на Ўкраіне, на Каўказе, у Казахстане і г.д.).
Але ня менш істотна іншае. Бальшавікі ўзначалілі рускую ўладу і рускую дзяржаву, яны ўмацавалі рускую імпэрыю і рускі таталітарызм. Зьнішчаючы маёмныя станы ў Расеі, праводзячы калектывізацыю і рэпрэсуючы дзеячоў навукі і культуры, яны таксама дэфармавалі сацыяльную структуру расейскага грамадзтва. Але ад гэтага яно не пераставала быць рускім. Ніхто не перасьледваў і не забараняў рускую мову, нікога не каралі за рускі нацыяналізм, за вялікадзяржаўнасьць.
Наадварот, бальшавікі скарысталі камуністычную дактрыну і ўмацавалі гэтую рускую вялікадзяржаўнасьць, як ніколі. Давялі яе да абсалюту і аб’явілі пра пабудову камунізму ў адной асобна ўзятай краіне, дзе ў канцовым выніку ўсе павінны былі размаўляць на адной рускай мове і складаць адзіны „савецкі” (разумей „рускі”) народ.
Бальшавіцкія рэпрэсіі ўнутры Расеі ня мелі антырускага, антынацыянальнага (антынацыяналістычнага) характару. Бальшавікі не забівалі за рускую нацыянальную ідэю, не змагаліся з рускай нацыянальнай культурай. Усе іхныя рэпрэсіўныя дзеяньні былі накіраваныя выключна на ўмацаваньне абсалютызму сваёй рускай (камуністычнай, групавой) улады і рускага таталітарызму. (Нездарма некаторыя рускія эмігрантышавіністы, ненавідзячы бальшавікоў, часам хвалілі іх за тое, што яны ўратавалі Расею ад распаду.)