Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Стварыўшы і фінансуючы прамаскоўскую „дэмакратычную апазыцыю” (куды ўваходзяць нават камуністы), Ганс Вік і ягоныя калегі на Ўсходзе і на Захадзе атрымалі магчымасьць адметным чынам кантраляваць праз яе рэжым Лукашэнкі, дэзынфармаваць беларускае грамадзтва і міжнародную
супольнасьць пра рэальнае змаганьне і рэальны канфлікт на Беларусі, адцягваючы на сябе (праз „незалежныя” СМІ) і на псэўдадзейнасьць гэтай „апазыцыі” ўсю інфармацыйную ўвагу. Барацьба беларускіх нацыянальнадэмакратычных сілаў з акупацыйнай палітыкай за свабоду і незалежнасьць Беларусі ў выніку як бы выпадае з інфармацыйнага поля. Бо беларускі адраджэнскі друк (з закрыцьцём газэты „Пагоня”) ужо, практычна, зьнішчаны.
Сімптаматычна, што Ганс Вік здолеў супрацоўнічаць і з кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі, непасрэдна прычыніўся да выгнаньня апазыцыйнага старшыні Вярхоўнага Савета 13га скліканьня Сымона Шарэцкага зь Беларусі і зь вялікай палітыкі (паколькі той ня стаў упісвацца ў схемы Бэрліна і Масквы).
У верасьні 2000 года, на канфэрэнцыі ў Беластоку, спаўняючы пэўную зададзенасьць, Ганс Вік публічна засьведчыў, што сваёй дзейнасьцю ў АБСЭ на Беларусі ён спрыяў палітыцы ўключэньня Беларусі ў склад Расеі.
18 лістапада 2000 года Беларускі Народны Фронт і КансэрватыўнаХрысьціянская Партыя — БНФ аб’явілі Ганса Віка пэрсонай нонграта на Беларусі. Яму прапанавалі пакінуць краіну. Пра гэтае рашэньне былі афіцыйна паінфармаваныя АБСЭ, Парляманцкая Асамблея АБСЭ, амбасада Нямеччыны ў Беларусі, Міністэрства замежных справаў Нямеччыны, Эўразьвяз і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Ня гледзячы на тое, што падвойная дзейнасьць Ганса Віка ў Беларусі была ўжо выкрыта, ён паводзіў сябе як ні ў чым ні бывала, а рэжым Лукашэнкі, ягоная „апазыцыя”, міжнародныя структуры і так званыя „незалежныя” СМІ рабілі выгляд, што нічога не адбылося.
Гэта дазволіла спадару Віку амаль свабодна плянаваць сваю апошнюю афёру ў Беларусі — прызнаньне „дэмакратычнасьці” выбараў прэзыдэнта ў 2001 годзе і легалізацыю рэжыма Лукашэнкі. Пры ўхваленьні з боку Віка і АБСЭ (і адпаведна, Масквы) была створана „пяцёрка” прамаскоўскіх кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі з былой камуністычнай намэнклятуры, а потым пакінута кандыдатура самага шэрага зь іх, камунасавецкага функцыянера У. Ганчарыка (які ня мог быць рэальным супернікам Лукашэнкі). Для фальсіфікацыі і выграньня выбараў Лукашэнку стварылі выдатныя ўмовы і слабога псэўдасуперніка.
Аднак Лукашэнка перастараўся. Фальсіфікацыя была праведзена ім настолькі маштабна, груба, нахабна, татальна і бессаромна, што прызнаць выбары не было як. Акрамя таго Ганс Вік, вядучы падвойную гульню, ня мог эфектыўна ўплываць на назіральнікаў за выбарамі, якія паўсюдна зафіксавалі грубыя парушэньні.
Камісія АБСЭ, якая (відаць па ўсім) прыехала ў Беларусь з гатовымі фармулёўкамі аб прызнаньні выбараў, вымушана была скарэктаваць свае намеры і сказаць пра недэмакратычнасьць выбараў 2001 года ў Беларусі.
Ганс Вік пацярпеў частковае фіяска. Лукашэнка застаўся ў крэсьле, але выбары сьвет не прызнаў.
Закончылася ўсё даволі камічна. Ня гледзячы на супрацоўніцтва і „заслугі” Г. Віка, Лукашэнка ня даў яму ўязной візы і не пусьціў больш у Беларусь. Гэтакае цыганскагэбоўскае вераломства. Маўляў, вы сваю справу зрабілі, спадары, дзякуй, вы вольныя. Місія АБСЭ таксама больш непатрэбная начальніку з усходняй мэнтальнасьцю.
Можа ўзьнікнуць пытаньне аб прычынах падвойнай „працы” ГансаГеорга Віка і пра сутнасьць агульных інтарэсаў Бэрліна і Масквы ў Беларусі. Гэта тэма асобнай размовы. Але можна сказаць, што тут справа ідзе пра незалежнасьць Беларусі, і пра транзіт, і пра канцэрн РургазГазпром, і пра „калідор” праз
89
Польшчу, і пра інтарэсы Масквы за Бугам, а Бэрліна — у Калінінградзкай вобласьці, і пра ськідваньне „лішняга насельніцтва” з былой Усходняй Прусіі ў Беларусь (аналягічна, як гэта было ў 19901991 гадах — з Усходняй Нямеччыны), і пра ськідваньне ў Беларусь атамных адыходаў ды расейскаэўрапейскага сьмецьця і шмат пра што іншае, да чаго не дадумаецца звычайны беларус, але плянуюць злыдні.
Шкода, якую спадар ГансГеорг Вік, сумесна зь Місіяй АБСЭ ў Менску, зрабіў для беларускай нацыянальнай дэмакратыі, беларускага Адраджэньня і для Беларусі — велізарная і ўтрымлівае ў сабе элемэнты злачынства, вымагае рассьледваньня, сьледзтва і разьбіральніцтва ў судзе.
* * *
Падсумоўваючы страты Беларускага Адраджэньня, мусім сказаць, што сытуацыя пасьля ўсяго, што натварылі на Беларусі расейцы за дзьвесьце гадоў акупацыі, няпростая. Найгорш, што непрыяцелі моцна і неаднаразова пабурылі сацыяльнакультурную структуру беларускага грамадзтва, зламалі сацыяльнакультурныя мэханізмы, ператварылі насельніцтва ў не прывязаных да месца людзей, моцна вынішчылі нацыянальную інтэлігенцыю, ідэёвых асобаў і змагароў. Беларускую нацыю пазбавілі сацыяльных апірышчаў, у грамадзтве не засталося моцных, стабільных, сацыяльна ўгрунтаваных групаў людзей, няма рэальных і нармальных дачыненьняў уласнасьці, вольных прафэсіяў і г.д. Ня кажам ужо пра нацыянальную сьведамасьць, культуру, рэлігійнасьць насельніцтва.
Тым ня менш Масква (нават пры дапамозе Нямеччыны) не дасягне, чаго хоча. У Беларусі ёсьць магчымасьці зьберагчы незалежнасьць, зьмяніць унутраныя абставіны (у тым ліку, і
ўладу) да лепшага і выйсьці на вышэйшы ўзровень нацыянальнага разьвіцьця.
Аднак беларусы мусяць добра ведаць сваю гісторыю і разьбірацца ў гісторыі змаганьня за сваю незалежнасьць, дзяржаву, свабоду і нацыянальнае разьвіцьцё.
Беларусы павінны ведаць, хто іхны прыяцель у сьвеце, а хто — непрыяцель, мусяць разумець, найперш, палітыку Расеі ў дачыненьні да Беларусі, каб правільна арыентавацца, змагацца, адстойваць, абараняць сябе і сваю краіну.
* * *
Адзін з унівэрсальных сучасных шляхоў дзеля ўзмацненьня абароны і сілы нацыі ёсьць нацыянальная асьвета і адукацыя. Беларускае Адраджэньне ня будзе моцным без нацыянальнага асьветніцтва. У цяжкі час трэба зьвярнуць вялікую ўвагу на ўзровень і становішча розумаў, калі хочам сур’ёзна супроцьстаяць несвабодзе і чужынскай навале. Каб эфэктыўна змагацца, трэба падрыхтаваць добрыя сілы, не марнаваць час і вызначыць прыярытэты. Гістрыя паказвае, што ў палітычнай барацьбе перамагае ня толькі сіла зброі ды грошай, але, найперш, —узровень розуму і сіла духу, калі яны абапіраюцца на сьведамае, асьвечанае грамадзтва.
Беларускае Адраджэньне жыве і змагаецца. Падступныя ўдары па сілах нацыянальнай дзмакратыі ў Беларусі не дасягаюць мэты. Сутнасьць, аднак, ня толькі ў тым, каб змагацца ды выстаяць, але — перамагчы найгоршага непрыяцеля. На гэта павінны быць накіраваныя дзеяньні і праца беларускіх адраджэнцаў.
17 чэрвеня 2002 года, Варшава.
БЕЛАРУСКІЯ ГІМНЫ
Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказу, а самой гісторыяй. Прытым сам факт зьяўленьня гімну можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мэлёдыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, яны становяцца яго гімнам.
Вядомая, напрыклад, гісторыя французкай салдацкай песьні Марсельеза, што стала дзяржаўным гімнам Францыі, ці мазуркі „Ешчэ Польска не згінэла ", якая стала ў 1918 г. дзяржаўным гімнам Польшчы.
Дзяржаўны заказ на стварэньне гімну ёсьць блюзьнерства. Што з гэтага атрымліваецца, добра відаць на прыкладзе гімнаў СССР і так званых „рэспублік свабодных”. Гімны найчасьцей ствараюцца ў барацьбе за нацыянальнакультурнае, дзяржаўнае і духоўнае адраджэньне нацыі і выбіраюцца народам, які змагаецца за сваю волю і лепшую долю.
У пачатку XX стагоддзя гімнам беларускага Адраджэньня найчасьцей гучаў верш Янкі Купалы „А хто там ідзе...” на музыку Людаміра Рагоўскага. Ён так і называўся: „Беларускі гімн ’’.
Пазьней, пасьля ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, ужо ў 20х гадах, шырока распаўсюдзіўся гімн „Мы выйдзем шчыльнымірадамі”, паводле верша Макара Краўцова, напісанага ў 1919 годзе (музыка Уладзімера Тэраўскага). Ён стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго сьпявалі паўсюдна змагары ў
Заходняй Беларусі, потым ён гучэў у часы Другой Сусьветнай вайны і цяпер гучыць ва ўсім сьвеце, дзе жывуць беларусы, якія памятаюць пра Бацькаўшчыну.
3 часоў Другой Сусьветнай вайны, падзеі якой стымулявалі беларускае нацыянальнае Адраджэньне, паўсюдна гучыць побач з гімнам БНР беларускі духоўны гімн „Магутны Божа”. Гэта знакаміты верш Натальлі Арсеньневай (музыка Міколы Равенскага). Надзвычай велічная, узьнёслая і ўрачыстая мэлёдыя і зьмест гімна гучаць паўсюдна, дзе ладзяцца беларускія нацыянальнакультурныя мерапрыемствы. Прытым часта ўсё пачынаецца дзяржаўным гімнам БНР, а заканчваецца духоўным гімнам нацыі — „Магутны Божа ".Рэлігійныя службы ва ўсіх беларускіх цэрквах Амэрыкі, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі завяршаюцца сьпевам ^агутны Божа ”.
Склалася добрая і прыгожая традыцыя. Беларуская нацыя мае два гімны — дзяржаўны і духоўны. Кожны заняў сваё месца. Кожны сьпяваецца ў сваім часе. Кожны адлюстроўвае нашу беларускую гісторыю, наш розум, нашую волю, наш дух, нашае беларускае сэрца.
Мяркую, што кожны Беларус павінен ведаць свае гімны.
МЫ ВЫЙДЗЕМ ШЧЫЛЬНЫМІРАДАМІ
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны, родны свой прастор;
90
Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух;
Вольны дух!
Штандар наш белчырвонабелы Пакрыў сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі...
На бой! — усе да аднаго!
Да аднаго!
Імя і сілу Беларуса
Няхай пачуе й бачыць той, Бачыць той!
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім;
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваёй!
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!
МАГУТНЫ БОЖА
Магутны Божа! Уладар сусьветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменьні свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай, На лусту хлеба, на родны край, Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласьць — дай!
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай Краіну нашу і наш народ!
(„Беларускія Ведамасьці”, — 1998, №2(12); „Народная Воля”, — 2001, 19 красавіка).