Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Менск. 1996 год.
Тым часам зусім другая карціна рэпрэсіяў і тэрору назіралася ў Беларусі. Першае, тут былі выразна акрэсьленыя „ворагі” — беларускія нацыянальсты. Пад гэтай маркай рускія вынішчалі ўсё беларускае (размова пабеларуску таксама трактавалася як праява беларускага „буржуазнага нацыянальзму”). Другое, усялякае нібыта „клясавае” вынішчэньне беларускай інтэлігенцыі, адміністрацыі, нашчадкаў шляхты, заможных сялян, якое падавалася як зьнішчэньне „клясавых ворагаў”, было на Беларусі не ўнутраным „тэрорам улады”, як у Расеі, a клясычным генацыдам на чужой акупаванай тэрыторыі, забіваньнем людзей па нацыянальнай прыкмеце, вымардаваньнем беларускай нацыі.
Беларусь была акупаванай краінай, уладу на Беларусі трымалі рускія бальшавікі, якія выконвалі тут палітыку Масквы.
87
Паўторым: тут быў ня ўнутраны тэрор нацыянальных уладаў незалежнай краіны, як у Расеі (дзе ён не ўплываў карэнным чынам на пэрспэктывы існаваньня дзяржавы і нацыі і нават рускай нацыянальнай культуры). Тут было вынішчэньне беларусаў на беларускай акупаванай зямлі, людабойства, зьнішчэньне асобнага народа, ліквідацыя ягонай будучыні, магчымасьці існаваць і разьвівацца ў гісторыі. Справу забітых беларускіх паэтаў, палітыкаў, адраджэнцаў не заступіў ніхто. A на месца зьнішчанай беларускай адміністрацыі прыслалі рускіх з Расеі (альбо паставілі мясцовых, што адмовіліся ад роднай мовы і культуры і дапамагалі акупантам у вылюдненьні і русіфікацыі краіны).
Нельга ставіць знак роўнасьці паміж унутраным бальшавіцкім тэрорам у Расеі і расейскабальшавіцкім генацыдам у Беларусі. Гэта розныя зьявы. Тут былі розныя мэты, задачы і розныя вынікі. (He адно і тое, калі гіены грызуцца паміж сабой і паядаюць сабе падобных — і калі яны ўсе разам грызуць антылопу.)
Бальшавізм (камунізм) — гэта была найбольш агрэсіўная форма рускага імпэрыялізму, які Расея скарыстала дзеля вынішчэньня паняволеных нярускіх народаў і акупаваных краінаў. Галоўная звышзадача ў гэтай імпэрскай палітыцы рускіх вялікадзяржаўнікаў — ня даць падняцца ў будучыні, ня даць магчымасьці адрадзіцца Беларусі.
* * *
У 5070 гады праводзілася ідэалягічнае замацаваньне разгрому беларускага Адраджэньня. Некалькі пакаленьняў беларусаў было выхавана савецкай сістэмай адукацыі ў поўным няведаньні сапраўднага мінулага Беларусі, у хлусьлівых уяўленьнях пра нібыта непаўнавартаснасьць беларускай культуры, беларускай мовы і беларускага народа, які (як сцьвярджалі савецкія прапагандысты) быццам бы ніколі ня меў дзяржавы і ня здольны быў яе стварыць, ды вечна цягнуўся да Расеі, каб быць разам.
Галоўнае дзеяньне і генэральны плян рускай палітыкі на Беларусі (пасьля ліквідацыі і калгаснай дэфармацыі сялянства) заключаўся ў вынішчэньні этнічных карэньняў беларускай культуры (гэта значыць, ізноў той жа асновы, якая магла б паспрыяць аднаўленьню ідэяў нацыянальнага Адраджэньня). Фальклярысты, этнографы, знаўцы народнай культуры, хто памятае тыя часы, ведаюць, якія перашкоды рабіліся ў тым, каб існаваў беларускі аўтэнтычны фальклёр, каб распаўсюджвалася інфармацыя пра яго, накопліваліся веды, перадаваліся традыцыі.
Але гэта была палітыка, якая вынікала толькі з пазыцыйнага, тактычнага зьместу ў ліквідацыі беларускага этнасу. Стратэгічны ж плян быў апрацаваны ў шырокім маштабе ў 1964 годзе. Ён заключаўся ў тым, што 73 адсоткі беларускіх. вёсак (25 тысячаў з 34х тысячаў) аб’яўляліся „непэрспэктыўнымі”. Іх плянавалася зьнесьці (пабудову перанесьці ў іншае месца альбо зьнішчыць), а людзей перасяліць у вызначаныя зьверху „цэнтральныя” паселішчы.
Як бачым, гэта плян каласальнага структурнага разбурэньня беларускай нацыі (сотні чарнобыляў), у выніку якога была б канчаткова дабіта этнічнагістарычная і звычаёвая культура беларускага народа. Бо ўсё астатняе ў грунце рэчы — ужо, парктычна, да таго часу разбурылі. (Заўважым агульнавядомае, што традыцыйная народная культура існуе і разьвіваецца толькі пры ўмове, што носьбітам яе ёсьць пастаяннае насельніцтва на пастаяннай тэрыторыі.)
Плян вымагаў неверагодна вялікіх сродкаў. 3 эканамічнага боку ён выглядаў абсурдным, з сацыяльнакультурнага —
антычалавечым. Тым ня менш Масква, ня гледзячы на патрэбу вялікіх фінансавых затратаў, узялася яго ажыцьцяўляць. I толькі крызіс камуністычнай сістэмы прытармазіў тэмпы зьнішчэньня беларускай вёскі. Далейшы распад СССР пакуль што ўратаваў беларусаў ад сацыяльнакультурнай катастрофы.
* * *
Ужо ў 70х гадах, практычна, уся кампартыя на Беларусі (складвалася ўражаньне, што ўсе, да аднаго чалавека) і, як можна меркаваць, бальшыня КГБ былі перакананыя, што пасьля вынішчэньня, якое яны зрабілі, Беларусь памерла, ніколі ўжо не падымецца і не ўваскрэсьне. Яны былі ашарашаныя, зьдзіўленыя і зьбянтэжаныя, калі ў 19881991 гадах Беларусь уваскрэсла разам з Пагоняй і Беларускім БелЧырвонаБелым Сьцягам, разам з узьнікненьнем Беларускага Народнага Фронту. Калі ж зьбянтэжанасьць мінула, то Масква добра прааналізавала сітуацыю і адразу ўбачыла нешматлікасьць адраджэнскага авангарду ў Беларусі.
Неўзабаве крамлёўскі кантроль над Беларусяй быў вернуты. Масква правяла на прэзыдэнта краіны свайго стаўленьніка, абапершыся на савецкі КГБ, на савецкую каляніяльную адміністрацыю (былую камуністычную намэнклятуру) і на той дэфармаваны канглямэрат савецкага насельніцтва, якое засталося пасьля рэпрэсіяў, генацыду, калектывізацыі і савецкай школы. Стаўленьнік забясьпечыў умовы для ўнутранага захопу ўлады ў Беларусі прамаскоўскімі функцыянерамі і спэцслужбамі Расеі.
Вайна Расеі ў Беларусі — гэта адмысловая дзейнасьць спэцслужбаў КГБФСБ, пры дапамозе якіх была захоплена ўлада знутры і ажыцьцёўлена ўнутраная акупацыя краіны. Задача унутранай акупацыі — развал нацыянальнай эканомікі і зьнішчэньне беларускай культуры знутры, падрыхтоўка такім чынам захопленай краіны да здачы пад Расею. (Зараз, у 2002 годзе, расейцы рыхтуюць захоп беларускай нацыянальнай маёмасьці, адкрыта аб’явілі пра пэрспэктыву анэксіі Беларусі.)
Але вернемся да палітыкі і мэтодыкі зьнішчэньня расейцамі беларускага Адраджэньня. Што новага зьявілася ў дзейнасьці непрыяцеляў Беларусі пасьля таго, калі, ня гледзячы на тое, што яны зьнішчылі і разбурылі на Беларусі амаль усё, беларуская нацыя (і дзяржава) раптам пачалі адраджацца і ў 1991 годзе Беларусь вярнула незалежнасьць?
Схема выглядае так. Захоп улады, зьнішчэньне нацыянальных дзяржаўных сымвалаў (гэрб, сьцяг) і духоўных цэнтраў, мэмарыяльнасакральных месцаў (Курапаты), нацыянальнай мовы, нацыянальнай школы і адукацыі, літаратуры і мастацтва, разбурэньне эканомікі, захоп нацыянальнай маёмасьці і нацыянальных рэсурсаў, ліквідацыя нацыянальнай фінансавай сістэмы, зьнішчэньне нацыянальна актыўных людзей, дэградацыя і замена насельніцтва.
На першы погляд, мы бачым як бы стандартны імпэрскакрымінальны набор, але ёсьць і новае. Папершае, фатальнае выкарыстаньне Чарнобыльскай катастрофы ў палітыцы дэградацыі і замены беларускага насельніцтва. Гэта вельмі страшная і, бадай, найбольш небясьпечная і найбольш антычалавечая зьява. Прытым Расея тут можа мець саюзьнікаў на Захадзе — міжнародную атамную карпарацыю МАГАТЭ.
Другое, гэта ліквідацыя адукацыі, зьнішчэньне і стварэньне штучнага адплыву інтэлекту зь Беларусі, марнатраўства і рабаваньне інтэлектуальнай уласнасьці нацыі.
Бальшавікі стварылі сваю сістэму адукацыі і навукі. Аб’яднаўшы адукацыйны працэс з ідэалёгіяй і прапагандай, яны спадзяваліся выхаваць у Беларусі інтэлектуальных мамелюкаў, імпэрскіх людзей (саветаў) бяз памяці, бяз Бога і
88
без нацыянальных паняцьцяў культуры, ненавісьнікаў беларушчыны.
Аднак аказалася, што ня так проста кіраваць інтэлектам. Імпэрыі вынішчэньня хацелася, каб гэтага інтэлекту ў беларусаў увогуле не было. Цяперашняя палітыка прамаскоўскага рэжыму (і дарэчы, акупацыйны кантроль над адукацыяй) накіраваныя на інтэлектуальнае вынішчэньне нацыі, на ператварэньне Беларусі ў краіну трэцяга сьвету, цалкам залежную ад чужых тэхналёгіяў і ад чужой вытворчасьці, краіну бедных, пасіўных людзей.
Цалкам новымі зьявамі ў барацьбе зь беларускім Адраджэньнем і беларускай нацыянальнай дэмакратыяй зьяўляецца стварэньне на Беларусі адмысловай, кантралюемай Расеяй (найперш, спэцслужбамі) так званай „дэмакратычнай апазыцыі” (у грунце сваім — прамаскоўскай). А таксама кантралюемага рускімі спэцслужбамі так званага „незалежнага” апазыцыйнага друку.
Рускія спэцслужбы настваралі тут нават сваіх апазыцыйных арганізацыяў (у рэчышчы каляніяльнай апазыцыі), над якімі ажыцьцяўляюць кантроль праз агентуру і розных „каардынатараў”. (Гэта ўтварэньні тыпу „Хартыя97”, „Зубр”, „Край”, „Белы легіён”, шэраг партыяў і інш.)
Бальшавікі такімі мэтадамі, практычна, не карысталіся і ня бавіліся ні ў якую „дэмакратыю”.
Але найбольш заблытала, дэзінфармавала беларускае грамадзтва іншая новая зьява ў маскоўскай антыбеларускай палітыцы. Гэта супрацоўніцтва з заходнімі палітычнымі русафіламі і міжнароднымі лібэральнымі арганізацыямі. Адмоўную ролю ў змаганьні супраць беларускай нацыянальнай дэмакратыі адыграла Місія АБСЭ ў Менску, і асабліва яе кіраўнік у 19982001 гадах — прафэсійны нямецкі разьведчык ГансГеорг Вік.
Ганс Вік апасродкавана прычыніўся да расколу Беларускага Народнага Фронту, які адбыўся ў 1999 годзе, быў фактычным ініцыятарам і арганізатарам антыадраджэнскай каляніяльнай „апазыцыі”, арыентаванай на супрацоўніцтва з Масквой (рускай „дэмакратыяй”). Стварыўшы такую „апазыцыю" (якая фінансавалася з Захаду і з Усходу праз гранты і т.п.), Захад і Масква мелі кантроль над яе дзеяньнямі.
У сфэру кантролю расейскіх спэцслужбаў і розных лібэральных актывістаў з Захаду патрапіў, фактычна, увесь (за рэдкім выключэньнем) так званы „незалежны” друк у Беларусі, радыё „Свабода” (беларуская рэдакцыя) і іншыя інфармацыйныя цэнтры.
Нельга сказаць, каб уся гэтая псэўдадэмакратычная „мабілізацыя” адразу абрынулася на Народны Фронт і беларускае Адраджэньне, як некалі, за КПСС, рабілі камуністы. Тут мэтады больш вырабленыя: выбарачныя нападкі і выбарачная дэзінфармацыя. Але самы відавочны агульны прыём (дзе найбольш і відаць зададзенасьць), — гэта замоўчваньне дзейнасьці, справаў і падзеяў Беларускай нацыянальнай дэмакратыі (Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне”, КансэрватыўнаХрысьціянская Партыя БНФ і інш.). Узамен — штучнае разьдзьмухваньне пабочнага нібыта „канфлікту” паміж Лукашэнкам і каляніяльнай „апазыцыяй” (пра якую сам Лукашэнка, дарэчы, выказаўся, што калі б такой „апазыцыі” не было, то трэба б было яе спэцыяльна прыдумаць.)