• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    ўвесь час намерваецца адмяніць гэты закон і заступіць яго іншым, каб забясьпечыць прыярытэт рускай праваслаўнай царкве (РПЦ) на Беларусі і дыскрымінаваць іншыя (беларускія) канфэсіі (у тым
    ліку, і беларускае праваслаўе). Знаёмыя справы, пазнавальныя пляны.
    * * *
    Калі зазірнуць далей у будучыню вольнай Беларусі, у той час, калі мы адновім наш Беларускі дом і наш Беларускі Храм, калі будзем мець Беларускі нацыянальны ўрад, Беларускае кіраўніцтва і Беларускі друк, калі мы вернем дзяржаўнасьць Беларускай мовы і станем, нарэшце, сапраўднымі гаспадарамі ў сваёй краіне, то будучыня Беларускага Хрысьціянства ўяўляецца мне вельмі добрай. Зарукай таму зьяўляецца памяркоўнасьць і разумнасьць нашых людзей. Беларус ня любіць варагаваць з суседам і з усімі
    імкнецца жыць мірна.
    Распаўсюджаная зьява на Беларусі, калі ў адным мястэчку, дзе людзі ведаюць адзін аднаго, стаіць касьцёл, царква і частка жыхароў — пратэстанты. Аднак няма канфліктаў. Усё функцыянуе нармальна, людзі супрацоўнічаюць, працуюць, жэняцца і выходзяць замуж у межах насельніцтва, а не канфэсіяў.
    Такія дачыненьні выпрацаваныя стагоддзямі і зьяўляюцца асаблівасцю беларусаў. Палітыканы чужых дзяржаваў увесь час хацелі ўшчыміцца ў гэтыя асаблівыя людзкія дачыненьні беларускага грамадзтва і навесьці свае парадкі. Безумоўна, што яны нарабілі шкоды, але, у прынцыпе, нічога не дамагліся. I не дамогуцца. Жыцьцёвая сіла людзкага адзінства беларусаў мацнейшая за наносную нянавісьць палітычных маніпулятараў.
    Я лічу, што мы, беларусы, павінны вельмі шанаваць і мацаваць нашую людзкую памяркоўнасьць у канфэсійных дачыненьнях паміж сабой. Бо гэтая добрая рыса ёсьць псіхалягічнай асновай нашага культурнанацыянальнага
    адзінства. А ўвогуле, калі падумаць глыбей, гэта ёсьць рыса духоўнай велічы беларусаў падстава да сапраўднай дэмакратыі, моцы і вышыні будучай
    вольнай беларускай дзяржавы. Гэтая веліч Беларусі сапраўды будзе, бо яна ўжо сапраўды была і пакінула нам праз вякі найвялікшае багацьце — здольны, працавіты, памяркоўны і мірны народ.
    21 траўня 2001 г.
    („Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №8(38).
    32
    ТРАДЫЦЫЯ
    Людзі часта гавораць пра традыцыі, не задумваючыся, што азначае традыцыя і чаму яна існуе. Ім здаецца, што традыцыі, як дождж і вецер, ці як прывычка, існуюць самы па сабе. Бо цяжка ўявіць культурнае грамадзтва без традыцыяў культуры.
    Сапраўды, працэс утварэньня традыцыяў ва ўсіх галінах дзейнасьці людзей разьвіваецца самаісна. Традыцыя ёсьць найважнейшы чыньнік захаваньня і жыцьцяздольнасьці культуры. Культура зь неразьвітымі традыцыямі — слабая культура. Яна можа рассыпацца, зьнікнуць пры ўскладненьні жыцьцёвых абставінаў. А гэта суправаджаецца пакутамі людзей і агульным зьбядненьнем чалавечага грамадзтва.
    Калі гвалтоўна развальваюцца традыцыі ці дэградуюць ад зьмяшаньня з чужародным, тады людзі перастаюць разумець адзін аднаго, грамадзтва перажывае рэгрэс, культура спараджае хімеры. Развал адстояных уяўленьняў і дэградацыя соцыюма прыводзіць да прымітывізацыі і змаленьня асобы.
    Захаваньне традыцыяў заўсёды было клопатам вышэйшых людзей у грамадзтве. Можна дакладна вызначыць: па тым як адносяцца людзі да захаваньня традыцыяў, мераецца іхны ўзровень культуры.
    Традыцыя ёсьць вынік калектыўнай дзейнасьці людзей. Гэта плён агульнай творчасьці і супольных уяўленьняў. Традыцыя — асаблівая зьява, якая існуе толькі ў жывым грамадзтве і рэалізуецца тады, калі ствараецца тып, альбо канон, ёсьць варыянтнасьць і пастаяннае насельніцтва.
    * * *
    Вельмі наглядна традыцыі відаць у мастацкай творчасьці, бо творы мастацтва валодаюць выразнай аўтаноміяй і самастойнасьцю (адасобленасьцю) ад носьбітаў. У калектыўным (гэта значыць народным) мастацтве гэтая самастойнасьць толькі частковая, У індывідуальным (гэта значыць прафэсійным) — практычна цалкавітая.
    Гносэалягічна мастацтва зьвязанае з рэлігійнымі ўяўленьнямі і вырастае з аднаго кораня. Мэта рэлігіі — пазнаньне Бога і дасягненьне вечнага існаваньня душы ў ідэальным стане. Мэта мастацтва — узвышэньне душы праз адлюстраваньне (стварэньне) эстэтычнага ідэалу.
    У філясофскім пляне мастацтва і рэлігію можна разглядаць як адзіны працэс пазнаньня абсалютнай ісьціны. Рэлігія — шлях непасрэдны, шлях дасягненьня праз веру. Мастацтва — гэта шлях апасродкаваны, шлях набліжзньня праз вобраз ідэальнага хараства.
    Трэба ведаць, што хараство ёсьць функцыя ісьціны. Ісьціна заўсёды вечная, простая і прыгожая.
    Таму апасродкаваныя шляхі набліжэньня да ісьціны (Бога) ішлі праз мудрасьць (філясофія, навука і т.п. „рацыё”) і праз мастацтва (вобразы хараства). Непасрэдны шлях, як я ўжо адзначаў, ляжыць пасярэдзіне — шлях веры. (Гэта значыць успрыняцьце ісьціны агулам, усёй істотай, адразу такой, якой яна ёсьць.)
    Hi адзін з трох шляхоў не гарантуе ад памылак, і толькі адзін шлях сапраўдны (шлях веры). Але сумяшчэньне гэтых накірункаў ёсьць агульнай дарогай духоўнага разьвіцьця чалавецтва. I гэта якраз пацьвярджае гісторыя.
    У калектыўны пэрыяд мастацкай творчасьці людзей кожны народ пасвойму адлюстроўваў ідэал хараства, ствараў сваю сістэму вобразаў і мастацкіх традыцыяў. Тут дзівосны сінтэз. Бо, адлюстроўваючы аб’ектыўную эстэтычную ісьціну праз сваю
    вобразную сістэму і традыцыі творчасьці, народ выяўляў адначасна сябе, сваю душу, паняцьці і ўяўленьні.
    У працэсе калектыўнай творчасьці вобразнае выяўленьне сістэматызавалася ў аптымальную форму, набывала закончаныя і дасканалыя абрысы. Так узьнікла традыцыя як найлепшае выяўленьне сутнасьці, якое характарызавалася аптымальнасьцю, закончанасьцю і дасканаласьцю.
    Такім чынам традыцыя станавілася ўнівэрсальным перадатачным мэханізмам захаваньня культуры, цягласьці яе з пакаленьня ў пакаленьне. Гэта сапраўдны ўсенародны скарб, набытак, які стагоддзямі жывіў творчасьць і эстэтычнае разьвіцьцё людзей у адпаведным і найлепшым для іх рэжыме паняцьцяў і адчуваньняў.
    Гвалтоўнае зьнішчэньне традыцыяў — гэта заўсёды культурная катастрофа. Тут трэба адрозьніваць натуральны працэс, выкліканы грунтоўнымі і вельмі хуткімі пераменамі ў грамадзтве, і працэс намераны, накіраваны спэцыяльна на зьнішчэньне традыцыяў культуры.
    Беларусы, апынуўшыся ў расейскай імпэрыі, сутыкнуліся з вырабленай палітыкай разбурэньня традыцыяў беларускай культуры. У XIX стагоддзі найбольш пацярпела беларуская архітэктура і гарады. Над Беларусяй нібы пранёсься зьнішчальны ўраган. Але вынішчэньні ХІХга стагоддзя нельга параўнаць з тым, што зрабілі потым у ХХм стагоддзі рускія бальшавікі.
    У даўняй Беларусі для абазначэньня традыцыйнага, выпрабаванага ўкладу жыцьця і культуры ўжываўся ўнівэрсальны тэрмін „старына”. „I каб старыны ня рухалі..,”— пісалі звычайна магілёўскія, смаленскія ці быхаўскія мяшчане, стаўляючы ўмовы.
    Бальшавікі, ставячы задачу зьнішчэньня традыцыйнай культуры, прыдумалі свой „тэрмін”, свой назоў разбурэньню, які быў антытэзісам азначэньню „старына”. Гэта ярлык „старьё” (што азначае — старызна).
    Тэрмін „старьё” быў асабліва небясьпечны на пабытовым, нізкім узроўні сьвядомасьці, у асяроддзі соцыюма, дзе якраз адбывалася ягонае прыжываньне. У савецкіх навуковых сфэрах маглі казаць што іншае, з прыцягненьнем навуковай тэрміналёгіі, але на практыцы татальная камуністычная палітыка вынішчэньня культуры абапіралася на безапэляцыйную формулу: „Зачэм это старьё!”. I далей чулася прымітыўная нігілістычная дэмагогія, што трэба будаваць „новае”, адмаўляцца ад „старога”, аджылага, глядзець „наперад”, а не „назад” і г.д.
    Формула „зачэм старьё” пратрывала да апошняга дня існаваньня СССР.
    Камуністычныя варвары вынішчылі ў Беларусі тысячы помнікаў архітэктуры і сакральнага дойлідзтва. Яшчэ ў 1961 годзе ўзрывалі культурныя здабыткі ХІІга стагоддзя (царква Дабравешчаньня ў Віцебску), а ў канцы 1980х гадоў разбурылі Менскае Замчышча ХІга стагоддзя і архэалягічны драўляны Менск, што існаваў у ім. (На месцы Замчышча пабудавалі станцыю мэтро „Няміга”.) Былі разбураныя старадаўнія могілкі і гістарычныя цэнтры беларускіх гарадоў ды мястэчак, зьнішчаныя тысячы прыдарожных крыжоў і капліц ды каменных муроў, вадзяных млыноў ды ветракоў, шмат дзе поўнасьцю ліквідавалі беларускія народныя строі адзеньня (забаранялі апранаць) і народныя рэлігійныя абрады, высьмейвалі аўтэнтычны фальклёр, настройвалі моладзь у школах супраць свайго.
    Адначасна ўжывалі іншы татальны, больш выраблены мэтад
    33
    вынішчэньня беларускіх традыцыяў культуры, накіраваны ў асноўным на зьнішчэньне фальклёру (песьняў, танцаў, звычаяў, абрадаў, сьвятаў і г.д.). У камуністычнай псэўдатэорыі ён называўся „развнтне траднцнй” (разьвіцьцё традыцыяў) і рэалізаваўся на практыцы найбольш праз „мастацкую самадзейнасьць”.
    Для камуністаўідэолягаў усё жыцьцё — гэта „борьба” (барацьба). Разьвіцьцё — гэта ў іх „барацьба новага са старым”. Таму камуністы заўсёды „змагаліся”, уступалі ў „вечны бой”, вялі „бітву за ўраджай” на „трудовом фронте”, скідвалі „працоўны дэсант”, ішлі „от победы к победе”, „заваёўвалі новыя рубяжы” і г.д. — усё з крыкам ды камандамі.
    3 традыцыі, згодна камуністычных „тэарэтыкаў”, трэба было браць „лепшае”, адкідаць „горшае”, „несучаснае”, і прылучаць „новае”, „сучаснае”. Крытэрыі вызначаліся „па паняцьцях”, задачы — па цыркулярах.
    Была створаная сетка сельскіх клюбаў, раённых „дамоў культуры” і „дамоў народнай творчасьці”, дзе ў большасьці сядзела цэлая армія недавучак, „арганізатараў культуры” і „разьвівальшчыкаў традыцыяў”. Нашэсьце гэтай арміі за дзясяткі гадоў „барацьбы на культурным фронце” прынесла больш шкоды, чым карысьці. Што датычыць традыцыяў, то ня гледзячы на стараньні асобных энтузіястаў, вынішчана было амаль усё жывое.
    * * *
    Традыцыя ў калектыўным мастацтве — гэта закончаная і дасканалая зьява. Яе далейшае самаўдасканальваньне прыводзіць да канону, які зьяўляецца самадастатковым. Кананізаваная традыцыя існуе стагоддзямі якраз з прычыны гэтых сваіх якасьцяў (дасканаласьці і самадасатковасьці) і таксама варыянтнасьці — зьявы характэрнай якраз для калектыўнай творчасьці, бо кожны выканаўца ў фальклёрнай традыцыі, прытрымліваючыся канону, зьяўляецца ня толькі выканаўцам, але й творцам, што выяўляецца ў імправізацыі. (Дарэчы, адметнай прыкмеце агульнай фальклёрнай традыцыі).