Новае стагоддзе
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 108с.
Варшава, Вільня 2002
Гэта былы савецкі прафсаюзны намэнклятуршчык У. Ганчарык; гэта генэрал П. Казлоўскі — былы міністар абароны, які
Марка БНР.
павыганяў беларускіх афіцэраў зь беларускага войска; гэта былы прэм’ерміністар М. Чыгір — некалі першы памочнік Лукашэнкі, які кантактуе цяпер з рускім ФСБ (карупцыйную дзейнасьць Чыгіра раскрыў з парляманцкай трыбуны Беларускі Народны Фронт. Даклад С. Антончыка); гэта былы намэнклятуршчык з каманды В. Кебіча — С. Домаш; гэта былы 1ы сакратар райкама КПСС і першы хаўрусьнік Лукашэнкі — Л. Сініцын; гэта былы адданы прыхільнік Лукашэнкі і былы сакратар ЦК ЛКСМБ А. Фядута — перапоўнены нянавісьцю да Беларускага Народнага Фронту і беларускага Адраджэньня; гэта былы яры камсамолец і няверны слуга Лукашэнкі А. Лябедзька і іншыя асобы.
Гзта ўся былая савецкакамуністычнакамсамольская намэнклятура. Яны ніколі не падтрымлівалі беларускае Адраджзньне, яны не падтрымлівалі беларускую нацыянальную ідэю і незалежнасьць Беларусі. Усе яны выступалі супраць Беларускага Народнага Фронту і паўтаралі самыя дзікія кагэбоўскія і камуністычныя выдумкі пра Фронт. Усе яны з каманды Лукашэнкі і шмат хто зь іх заграз у карупцыі, грантах ды падачках. Усе яны заўсёды парабску глядзелі на Маскву і цяпер езьдзяць туды адзін за другім шукаць грошай і падтрымкі.
Вось такую кампанію сабралі для беларусаў і кажуць, што гэта „апазыцыя”, маўляў, галасуйце за іх, гэта лідары нацыі, цярпельцы, розум ды сумленьне, яны за дэмакратыю.
Мэтад расейскіх спэцслужбаў вядомы: кантроль над уладай і стварэньне сваёй „апазыцыі”. Масква зноў, як і ў 1994 г., хоча падрыхтаваць сабе бяспройгрышны варыянт.
1 сакавіка 2001 г. НьюЕрк.
АНТЫБЕЛАРУСКАЯ ПРАПАГАНДА
Мэтанакіраваная антыбеларуская прапаганда пастаянна і мэтадычна цягнецца вось ужо скора сто гадоў. Яна пачалася адразу пасьля стварэньня беларускай палітычнай партыі нацыянальнага адраджэньня ў 1903 годзе (Беларускай Сацыялістычнай Грамады), пасьля зьяўленьня газэтаў „Наша Доля" (1906 г.) і потым „Наша Ніва ” (у гэтым жа годзе), пасьля арганізацыі беларускага тэатру і з пачаткам творчасьці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Усё гэта ў адзін і той жа час.
Царскія ахоўніцкія службы арганізавалі тады свае псэўдабеларускія арганізацыі, пачалі выдаваць свае газэты на расейскай мове, якія якраз і займаліся ганьбаваньнем усяго беларускага.
Такімі арганізацыямі былі, напрыклад, таварыства „Крестьяннн” і аднайменная антыбеларуская газэта ў Вільні, узначаленыя агентам Кавалюком. У „таварыства” ўваходзіла каля 30ці чыноўнікаў ведамства ўнутраных справаў Расеі.
Праз два гады (у 1908 г.) каляніяльныя ўлады стварылі ў Вільні яшчэ адну антыбеларускую арганізацыю „Белорусское обіцество”; яго ўзначаліў беларусафоб Лукаш Саланевіч. „Обіцество” выпускала газэту „Белорусская жнзнь”, якая ў нянавісьці да беларускага Адраджэньня ня мела сабе роўных.
Пазьней Саланевіч трапіў у рускую эміграцыю і выхваляўся,
што ён, хоць па паходжаньні „таксама беларус”, але выхоўваўся на паэзіі Пушкіна і песьнях Вярцінскага, „а ня нейкага там Купалы”.
Быў яшчэ такі беларусафоб Пшчолка ды non Шофер — кіраўнік чарнасоценнага „Саюзу Міхаіла Архангела” ў Менску і іншыя чарнасоценцы.
Потым эстафету перанялі камуністыбальшавікі.
Цяпер, пасьля захопу ўлады ў Беларусі і Расеі, шальмаваньне беларусаў падхапілі савецкія кагэбісты. Зрэшты, незалежна ад палітычнай афарбоўкі ўлады, антыбеларуская прапаганда заўсёды была прэрагатывай рускіх спэцслужбаў. У кагэбоўскай Беларусі яна, гэтак жа, як некалі ў СССР, зьяўляецца дзяржаўнай палітыкай і праводзіцца адкрыта, грубымі спосабамі.
18 сакавіка гэтага году афіцыйнае тэлебачаньне ў Менску (праграма „Рэзананс”) выпусьціла свой чарговы паклёп на беларускае Адраджэньне, беларускія ідэі і беларускую інтэлігенцыю. Словы дыктара ілюстравалі, як звычайна, кадрамі нямецкай фашысцкай кінахронікі пэрыяду 2й Сусьветнай вайны, якія, па задуме прапагандыстаў, павінны бьші пасеяць ўяўленьні, што беларуская адраджэнская інтэлігенцыя — гэта фашысты, што беларускія змагары за незалежнасьць Беларусі такія ж, як і гітлераўцы, маюць такія ж самыя мэты і здольныя рабіць такія ж самыя справы, (Гэта значыць, усталяваць у Беларусі фашысцкі рэжым, пабудаваць канцлягеры,
40
зьнішчыць усіх неарыйцаў (небеларусаў) і, магчыма, разьвязаць вайну ды напасьці на „мірную” Расею.)
Тут не паранойя, а зласьлівы разьлік на зацемненую сьведамасьць у грамадзтве. Прапаганда абсурду і хлусьні якраз і спараджае такую сьведамасьць.
Шмат ёсьць прыёмаў у прапагандыстаў, калі прыдумваецца нейкі абсурдны тэзіс, які спачатку прыпісваюць беларускаму палітыку ці грамадзкаму дзеячу, а потым пачынаюць гэты свой тэзіс удавана гнеўна і злосна высьмейваць.
Затым ідзе апытаньне з тэлекамэрай простых людзей на вуліцах, каб пачуць „голас народа”. Гавораць, напрыклад, якоенебудзь глупства, скажам, пра ліквідацыю ўсялякіх пэнсіяў, ці пра расстрэл усіх камуністаў, ці пра высяленьне ўсіх рускіх і пытаюць у цёткі на тратуары: маўляў, такі і гэтакі кажа так і гэтак. „Как вы к этому относнтесь?” Цётка, вядома, кажа, што дрэнна адносіцца. Мэта дасягнута. Ёсьць голас народа.
У прынцыпе — гэта сталінская прапаганда. Яе прыёмы ўзьніклі ў чорнабелых уяўленьнях сталінскіх энкавэдэшнікаў ды партыйных апаратчыкаўаў, для якіх сьвет складаўся з пралетарыяў і капіталістаў, зьмест гісторыі быў у клясавай барацьбе, а сэнс палітыкі — у зьнішчэньні ворагаў.
У расейскай каляніяльнаакупацыйнай палітыцы такая сьведамасьць выяўляецца ў вельмі распаўсюджаным для энкавэдзістаў прыёме, калі
прыдумваецца вэрсія (напрыклад, неіснуючы „Саюз вызваленьня Беларусі”, як было у 30х гадах мінулага стагоддзя), якая выдаецца за рэальны факт і пад яго ажыцьцяўляюцца рэпрэсіі (выбіваюцца паказаньні шляхам катаваньняў, судзяць, расстрэльваюць, ссылаюць і г.д.). У прапагандзе „вэрсіі” прыдумваюцца, каб наводзіць паклёп.
На савецкім радыё і тэлебачаньні сталінская прапаганда найбольш буяла ў часы халоднай вайны. (Каго там толькі ні „закляймілі” савецкія „журналісты”).
Разваліўся Савецкі Саюз, зьнікла КПСС, але засталіся кагэбоўскія „тэлепрапагандысты”. У Расеі гэта цэлая група тэлестукачоў на ГРТ („ОРТ”) і іншых расейскіх каналах, розныя дарэнкі, шараметы ды няўзоравы палохаюць расейцаў Чачнёй, якая, калі паслухаць гэтых „дыктараў”, напала на Расею, хоча захапіць і зьнішчыць увесь рускі народ.
У Беларусі ў электронных СМІ распараджаецца свая група. Тут прыдуманыя свае вэрсіі і свае аб’екты нянавісьці (ворагі). Але мэтады аднолькавыя — сталінскія і гэбэшныя.
Характар тэлепрапаганды адлюстроўвае характар улады, якая усталяваная ў Беларусі і ў Расеі.
Чарговы выказ нянавісьці на менскім тэлеэкране 18 сакавіка зьвязаны з надрукаваньнем майго артыкула „Амэрыка для амэрыканцаў” у газэце „Народная Воля”. Там якраз расказана пра мэтодыку кагэбоўскай прапаганды супраць ідэяў беларускай незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды. Тое, што стварылі 18 сакавіка на афіцыйным тэлебачаньні ў Менску, дакладна адпавядае той схеме паводзінаў, пра якую якраз і напісана ў публікацыі.
3 гэтага гледзішча праграма менскага тэлебачаньня „рэзананс” на 18 сакавіка гэтага года ёсьць пазнаваўчым ілюстрацыйным матэрыялам да артыкула „Амэрыка для амэрыканцаў”. Нэгатыўную прапаганду спэцыялістам таксама трэба ведаць, каб разумець, якім чынам яна ўзьнікае.
I сапраўды, па гёбэльсаўскай прапагандзе напісана шмат дасьледчыцкіх працаў, выдадзена шэраг кніг. Па сталінскай ніводнай. У нас жа, у Менску, цэлыя залежы сталінізму, жывы рэлікт, які практычна ўжо не трансфармуецца. Гэта абсалютна ўнікальная зьява — машына часу, назіраньне за якой дазваляе апусьціцца гадоў на 7040 у гісторыю СССР. Здалёку ўсё добра відаць. Дарэчы, я зусім не іранізую, бо схільны падыходзіць тут да справы як дасьледчык. Рэлікт пара вывучаць, бо калі зьнікне, будзе позна.
Зыходзячы з дасьледчыцкага інтарэсу, працытую тую частку майго артыкула і палажэньні, якія сваёй перадачай праілюстравала праграма тэлебачаньня:
„Тры зьявы Беларускага Адраджэньня выклікалі асаблівую
Менск96. Сутычка на вуліцы.
(Фота: ..Wprost")
нянавісьць у рускіх бальшавікоў — гэта дзейнасьць Рады БНР, беларускае адраджэньне ў час 2й Сусьветнай вайны за немцамі і вызвольны лёзунг „Беларусь — для беларусаў".
У зьнеслаўленьні гэтых кашпюўнасьцяў балыйавіцкая прапаганда выкарыстоўвала толькі адзін псіхалягічны аспэкт: падсьведамасьць нянавісьці Другой Сусьветнай вайны.
Усё нацыянальнае беларускае, што завязана было з нацыянальнай ідэяй і беларускім адраджэньнем, аб’яўлялася фашысцкім: ці гэта беларускі нацыянальны БелЧырвонаБелы Сьцяг, ці гэрб Пагоня, ці імёны забароненых вялікіх паэтаў, нават проста размова пабеларуску ва ўнівэрсытэце ці ва ўстанове — усё кваліфікавалася стукачамі, савецкімі абывацелямі і прапагандыстамі як „фашызм". Беларускае падавалі ў двух азначэньях: альбо „мужыцкае ’’, альбо — „ фашызм ’’.
Руская камуністычная прапаганда ў Беларусі паўтарала гэтыя, скажам проста — ідыёцкія ярлыкі, з дня ў дзень, myna, ненавісна і пастаянна, пакуль існаваў СССР.
Палітычная формула нацыянальнавызвольнага руху „Беларусь — для беларусаў ’’ перакручвалася пад савецкія ідэалягічныя ўяўленьні. За часы камуністычнага СССР ідэалёгіяй рускага імпэрыялізму і русіфікацыі быў так званы „ інтэрнацыяналізм", згодна якога нібыта сьціраліся адрозьненьні паміж акупаванымі народамі ды расейцамі і ствараўся так званы „адзіны савецкі народ" (гэта значыць „ адзіныя расейцы ’’). Палітычны лёзунг нацыянальнай свабоды камуністы апускалі на этнічны ўзровень і тлумачылі, што беларускія „нацыяналісты" (а, значыцца, — „фашысты”) хочуць выгнаць зь Беларусі ўсіх расейцаў, усіх габрэяў, усіх, хто не беларусы, і стварыць этнічна чыстую дзяржаву.
41
Тым часам палітычны зьмест лёзунга вызвольнага руху мае антыкаляніяльны сэнс і вырашае пытаньне, каму павінна належыць краіна і хто ў ёй гаспадар, а ня тое, хто ў ёй павінен жыць (як спэцыяльна перакручвалі калянізатары).
Злавеснае адценьне набывае подласьць гэтай прапаганды, калі ўлічыць, што этнічныя чысткі і генацыд ажыцьцяўлялі якраз камуністы ў Савецкім Саюзе (прымусовае высяленьне татараў, чачэнцаў, інгушоў і інш.), у былой Югаславіі, у камуністычнай Польшчы (прымусовае высяленьне ўкраінцаў), у камуністычнай Балгарыі (дачыненьні да турак) і г.д. Я ўжо не кажу пра Кітай і азіяцкія рэжымы.