• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Калі дапусьціць магчымасьць нейкіх выключных зьбегаў абставінаў, то беларусаў магло быць цяпер і 50 мільёнаў, і 35 мільёнаў, але ня менш за 30 мільёнаў чалавек. Тым часам нас у Рэспубліцы Беларусь 10 мільёнаў, і гэтая колькасьць не павялічылася на працягу апошніх 50ці гадоў.
    Тэрыторыя цяперашняй Рэспублікі Беларусь амаль у сем разоў большая за плошчу Бэльгіі, але колькасьць насельніцтва аднолькавая, што ў Бэльгіі, што ў Беларусі. Ці, напрыклад, тэрыторыя цяперашняй Беларусі толькі на 19 адсоткаў меншая за
    плошчу Вялікабрытаніі, але насельніцтва ў 6 разоў меншае. Тэрыторыя Украіны амаль у тры разы большая за плошчу цяперашняй Беларусі, але насельніцтва больш у 5 разоў і г.д.
    У сярэднім поясе Эўропы такога анамальнага стану, як у Беларусі, не назіраецца ні ў адной краіне.
    Трэба, праўда, улічыць, што ў сярэдзіне XVII стагоддзя у Вялікім Княстве знаходзіліся ўсе беларускія этнічныя землі: і Смаленшчына, і Дзьвіншчына, і Севершчына, і Віленшчына, і Падляшша. Тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. разам з гэтымі землямі дасягала блізу 400 тысячаў квадратных кілёмэтраў. Гэта значна больш, чым плошча такіх цяперашніх краінаў, як Італія, Польшча, Вялікабрытанія. Розныя дасьледчыкі і палітыкі (прымаючы пад увагу ваенны час, уцекачоў, вымушаную міграцыю) налічвалі на тэрыторыі БНР ад 14 да 17 мільёнаў жыхароў. Цяпер, праз 80 гадоў, на гэтай тэрыторыі таксама пражывае каля 14,5 мільёна людзей. Колькасьць аўтахтонных беларусаў за межамі Рэспублікі Беларусь за гэты час зьменшылася. Балянс павелічэньня беларускага насельніцтва практычна ўсюды аднолькавы — мінусовы.
    45
    Першая Сусьветная вайна. Расейцы, адступаючы, паляць беларускую вёску.
    За 70 гадоў знаходжаньня ў складзе савецкай Расеі Смаленскі край быў вынішчаны дазваньня і стаў падобным на астатнюю Расею. Вобласьць абязьлюдзела. Насельніцтва ў некаторых раёнах Смаленшчыны зьменшылася ў 10 разоў, урадлівыя землі пазарасталі хмызьняком і мохам.
    Цяпер на Смаленшчыне, як і раней, няма ніводнай беларускай школы, ніводнай беларускай газэты ці часопіса, ні беларускага радыё, ні тэлебачаньня. Задушана ўсё.
    Беларуская мова ў асноўным засталася ў смаленскіх вёсках ды ў фальклёры.
    У Смаленшчыне заўсёды быў даволі высокі ўзровень беларускай сьведамасьці. Бальшавікі, супрацьпастаўляючыся БНР, нават БССР аб’яўлялі ў Смаленску. У 1930х гадах урадам савецкай Беларусі былі падрыхтаваныя неабходныя дакуманты па вяртаньні Смаленшчыны ў склад БССР. Аднак новая хваля сталінскіх рэпрэсіяў утапіла ў крыві ўсе гэтыя намеры.
    * * *
    Што ж гэта такое адбываецца з нашым народам і нашай супольнасьцю на працягу вось ужо больш чым 300 апошніх гадоў! Чаму такая вялікая гістарычная культура на ўсходзе Эўропы, як беларуская, занепадае, а насельніцтва зьмяншаецца? Чаму беларусы практычна выпалі з гістарычнага парадку дэмаграфічнага разьвіцьця?
    18 сакавіка сёлета доктар Вітаўт Кіпель прачытаў у НьюЁрку рэфэрат з нагоды 83й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выказаў дакладную, на мой погляд, думку аб тым, што галоўнай палітычнай звышзадачай пэрманэнтнай расейскай агрэсіі на Беларусь было не настолькі зьнішчэньне беларускай дзяржаўнасьці на заходняй мяжы Расеі, колькі ўвогуле фізічнае вынішчэньне беларускай нацыі. I пачалося ўсё мэтадычна, як лічыць В. Кіпель, менавіта з сярэдзіны XVII стагоддзя, ад часу, калі стала ўжо складвацца расейская імпэрыя. (Расея аб’явіла сябе імпэрыяй у 1721 г.)
    Такой самай думкі прытрымліваліся некалі гісторыкі Міхась Ткачоў і Мікола Ермаловіч. Вывучэньнем гэтага пытаньня на раньнім этапе (XVIIe стагоддзе) займаецца гісторык Генадзь Сагановіч і іншыя дасьледчыкі.
    * * *
    У сярэдзіне XVII стагоддзя была страшная вайна паміж Расеяй і Вялікім Княствам, якая доўжылася з 1654 па 1667 год і закончылася перамогай беларусаў, але вынікі яе для нашай краіны,
    нягледзячы на перамогу, былі жахлівымі. Папершае, расейцы на нашу зямлю напалі і вайна доўгія гады адбывалася на нашай тэрыторыі. Але нават ня ў гэтым сутнасьць. Расейцы, заняўшы беларускую тэрыторыю, ужывалі тактыку генацыду — татальнага вынішчэньня цывільнага насельніцтва. Палітыка выпаленай зямлі на часова акупаваных беларускіх землях была сплянаваная рускім царом Аляксеем Міхайлавічам і яго ваяводамі і праводзілася масава, мэтадычна і пасьлядоўна. Маскоўцы стварылі спэцыяльныя атрады, задача якіх заключалася ў тым, каб спальваць беларускія паселішчы і забіваць усіх людзей, вынішчаць усё жывое. Маскавіты арганізавалі прадуманае і пастаяннае людабойства на захопленых землях Беларусі і займаліся гэтым увесь час, пакуль, нарэшце, іх ня выгналі.
    У выніку генацыду і ваенных дзеяньняў Беларусь, па падліках вучоных, страціла ад 51 да 53 адсоткаў насельніцтва. Маскоўцы забілі больш за 1 мільён 800 тысячаў цывільных беларусаў. Усходнія беларускія землі: Смаленшчына, Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына — абязьлюдзелі. Там засталося жывых толькі 30 адсоткаў людзей.
    3 таго часу і да сёньняшняга дня не было больш страшнай народнай катастрофы, чым чалавечая катастрофа Беларусі ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Hi генацыд армянаў, ні галакост габрэяў немагчыма нават параўноўваць з тым, што адбывалася ў Беларусі тры з паловай стагоддзі таму.
    Вобразна кажучы, з таго часу наш народ нібы падрэзалі. Было амаль поўнасьцю пазабіванае насельніцтва беларускіх гарадоў. (Ад 70 да 95 адсоткаў людзей загінула ў кожным горадзе.) Парушылася сацыяльная структура грамадзтва, зьніклі цэлыя пласты насельніцтва. Беларусь страціла бальшыню сваіх мяшчанаў, купцоў, рамесьнікаў, эліту гаспадарства. Апусьцелыя землі пазарасталі кустоўем, травой. Беларуская дзяржава і грамадзтва ўжо не змаглі падняцца, хутка аднавіць насельніцтва, маёмасьць, нерухомасьць, рамесную вытворчасьць, багацьце зямлі і людзей.
    Як археоляг я займаўся позьнім сярэднявеччам, якраз пэрыядам з XIV да XIX стагоддзя. Нас, дасьледчыкаў, усіх уражвала тая акалічнасьць, як выразна наша зямля адлюстравала катастрофу. Культурныя пласты XVIXVII стагоддзяў найбольш багатыя і найбольш насычаныя вельмі разнастайным рэчавым матэрыялам высокага ўзроўню. Але вось пайшоў пласт XVIII стагоддзя. Відовішча ўражвае. Ён надзвычай бедны знаходкамі і пусты, намэнклятура і ўзровень знаходак абмежаваныя. I так па ўсёй Беларусі. Зямля зафіксавала катастрофу і рэгрэс матэрыяльнай культуры, заняпад гандлю, рамёстваў, узроўню жыцьця,
    46
    зьмяншэньне колькасьці насельніцтва і зьбядненьне людзей.
    У той жа час Расея, пры дапамозе немцаў, ператварылася ў імпэрыю і ўвесь час нарошчвала агрэсію. Зацяжная Паўночная вайна яшчэ больш пагоршыла становішча. Цяпер генацыд беларускага насельніцтва прадаўжаў шалёны рускі цар Пётра I. Наступная руская царыца немка Кацярына дамаглася ў канцы XVIII стагоддзя ліквідацыі беларускай дзяржавы і анэксіі Беларусі.
    3 гэтага часу, згодна расейскіх плянаў, гісторыя для беларусаў павінна была скончыцца, а народ — не існаваць, Быў зачынены ўнівэрсітэт у Вільні, ліквідаваныя базылянскія манастыры і школы, зьнішчана беларуская адукацыя і кнігадрук, ліквідаваная грэкакаталіцкая вера, забітыя і замучаныя тысячы вуніятаў, манахаў і сьвятароў, спаленыя беларускія кнігі, іконы і абразы. Потым — забароненая беларуская мова і назва Беларусь.
    Адразу, ужо з канца XVIII стагоддзя, пачалі зьнішчаць беларускую архітэктуру ў гарадах і перарабляць гістарычную пляніроўку беларускіх гарадоў. Потым стварылі спэцыяльны „будаўнічы дэпартамант”, які займаўся разбурэньнем і перабудовай беларускіх цэркваў пад кананізаваны „рускі стыль”.
    Па маіх падліках, да канца XIX стагоддзя гэты дэпартамант разбурыў і часткова перабудаваў пад рускую моду каля 2000 беларускіх храмаў.
    Гэтак жа прадумана вынішчалі здольных людзей, асабліва адукаваную моладзь і шляхту, якую душылі пад відам змаганьня з крамолай. Пэрспэктыўных асобаў з сялянства звычайна забіралі ў рускае войска на 25 гадоў. У рускай вайсковай душагубцы зьніклі тысячы беларускіх талентаў і змагароў. Найбольш вядомая трагічная гісторыя з паэтам Паўлюком Багрымам, якога згнаілі ў расейскім войску, а рукапісы вершаў зьнішчылі. Застаўся адзін толькі выдатны верш, які, дарэчы, забясьпечыў Багрыму месца ў беларускай літаратуры.
    * * *
    У другой палове XIX стагоддзя рускія палітыкі, вучоныя ды пісьменьнікі істотна ўдакладнілі канцэпцыю вынішчэньня беларусаў. Галоўным яе зьвяном стала татальная русіфікацыя. „Руская школа зробіць больш, чым рускі штык”, — казалі яе прапагандысты (тыпу Карнілава). „Главное в руснфнкацнн края — это чтобы научнть белорусскнх мальчнков петь русскне песнн”, — пісаў у 1896 годзе ў „Бнржевых ведомостях” нейкі адданы рускі патрыёт.
    Усё, штс не памяшчалася ў рамкі русіфікацыі і выходзіла за гэді.ія рамкі, перасьледвалася, найбольш здольных — зьнішчалі.
    Уражваюць катаваньні паэта Адама Гурыновіча за беларускія вершы. Засталіся нават астрожныя фатаграфіі, дзе яго, зьбітага, сфатаграфавалі як злачынцу.
    Пачатак ХХга стагоддзя. Карусь Каганец, Алесь Гарун, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Якуб Колас, Алесь Бурбіс, дзясяткі лепшых — турма і катарга. Пасьля рускай турмы выжыў толькі Якуб Колас. Усе астатнія неўзабаве памерлі ад сухотаў.
    1я Сусьветная вайна. Беларусь страціла каля паўтара мільёна людзей. Вайна вялася не на рускай, а на беларускай тэрыторыі. Пры адступленьні рускія войскі ў абавязковым парадку спальвалі ўсё, што магло б дастацца немцам: збожжа на корані, усе харчовыя запасы, масты, забівалі жывёлу і г.д. Пачаўся голад. Для бальшыні беларускага насельніцтва была аб’яўлена абавязковая эвакуацыя. Шмат інтэлігентных беларусаў схапілі ў рускае войска, адкуль яны ўжо ў большасьці не вярнуліся.
    А потым пачаўся бальшавізм, калектывізацыя, сталінізм, Курапаты, брэжнеўшчына ды псіхушкі. Вынік — каля 3х мільёнаў забітых беларусаў, і сярод іх лепшыя, найбольш адукаваныя, актыўныя, таленавітыя і працавітыя людзі нацыі.
    * * *
    Тое, што зьнішчэньне Беларусі ўвесь час, пачынаючы з XVII стагоддзя, было галоўным рускім геапалітычным інтарэсам на захадзе, расейцы, фактычна, і не хавалі. (Ельцынская вялікадзяржаўная дактрына аднаўленьня расейскай імпэрыі, складзеная ў 1995 г., таксама пра гэта сьведчаць.)
    У рускай заходняй палітыцы ўвесь час існуе ўнутраная ўстаноўка на фізічнае вынішчэньне беларускай нацыі. Становішча, якое склалася, патрабуе спэцыяльнага аналізу, каб выразна высьветліць гэтае калектыўнае злачынства цэлых пакаленьняў рускіх палітыкаў, учыненае над беларусамі. Ненавісныя адносіны да нас, беларусаў, з боку расейскай дзяржавы, асабліва добра відаць, калі нішчыцелі адыходзяць ад прынцыпу выбранасьці і пачынаюць масавае забойства простых людзей — цывільных беларусаў, гэтак жа, як у сярэдзіне XVII стагоддзя.