• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Тады v Эўропе вкнаііп счпраць чатырох імпэрыяў: Турэцкай Атаманскай імпэрыі. АўсіраВенгерскай, Прусіі і Расеі. Але найперш, яшчэ ў XVIII стагоддзі пачала трашчэць Брытанская каляніяльная марская імпэрыя.
    Першымі супраць брытанскага панаваньня паўсталі амэрыканцы. У той час наш вялікі беларус і герой гэнэрал Андрэй Тадэвуш Касьцюшка змагаўся за свабоду Амэрыкі. У цэнтры Вашынгтону яму стаіць бронзавы помнік на ўвесь рост.
    Амэрыканцы першымі выявілі сутнасьць і формулу антыкаляніяльнага змаганьня за неэалежнасьць. Яна вызначаецца ў закліку і сцьвярджэньні: „АМЭРЫКА — ДЛЯ АМЭРЫКАНЦАЎ.'".
    У гэтых словах выяўлены ўнівэрсальны зьмест дэкалянізацыі і нацыянальнавызвольнай барацьбы, дзе б яна ні адбывалася. Калі грамадзтва не наблізілася да зьместу і разуменьня гэтага сцьвярджэньня, значыць яно яшчэ цалкам не пасьпела да вызвольнага змаганьня.
    I сапраўды, чаму краіна, зямля, на якой спрадвеку жыве і працуе пэўны народ, павінна належыць нейкай іншай краіне, чаму нейкія іншыя павінны ў ёй распараджацца і карыстацца зь яе багацьцяў ды з працы яе народу? Гэта ж парушэньне прыроднага і Боскага права. Гаспадар на зямлі той народ, які асвоіў і акультурыў яе сваёй працай. розумам і духам ад самага пачатку і спрадвеку, які стварыў на ёй культурнае грамадзтва цягам перадачы вынікаў працы ад продкаў з пакаленьня ў пакаленьне і прадаўжае на ёй жыць, тварыць і працаваць.
    Эўрапейскія пасяленцы ступілі на амэрыканскі мацярык як піянэры і як калянізатары і адначасна самы апынуліся ў каляніяльнай залежнасьці ад мэтраполіяў. Яны сутыкаюцца з індзейцамі, што там жылі на пэўных тэрыторыях і адначасна займалі незаселеныя першародныя землі, якія абкультурылі і
    51
    пераўтварылі сваёй працай, стварылі на іх цывілізаванае грамадзтва.
    Барацьба за незалежнасьць ад мэтраполіяў вынікала з натуральнага права, а знакаміты і клясычны лёзунг вызвольных змагароў , Амэрыка — для амэрыканцаў!” — адлюстроўваў гэтае права.
    Потым, змагаючыся за незалежнасьць супраць імпэрыялізму, кожны народ выкарыстоўваў гэтае права ў сваім закліку і ў сваёй форме: „Мадзьяршчына (Венгрыя) — для мадзьяраў”, „Балгарыя — для балгараў”, „Італія — для італьянцаў”, „Беларусь — для беларусаў” і г.д.
    Беларускія адраджэнцы пачатку ХХга стагод дзя выдатна разумелі гэтую ідэю. Лёзунг „Беларусь — для беларусаў” быў сінонімам сцьвярджэньня „Незалежная Беларусь”.
    На грунце гэтай вялікай ідэі ў 1918 годзе была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка, прадэкляравана дэмакратыя і свабода.
    У 1920х гадах вялікі паэт і прарок беларускага адраджэньня Янка Купала памастацку выявіў і адлюстраваў вызвольны лёзунг незалежнасьці і свабоды ў выдатным творы — п’есе „Тутэйшыя”. У п’есе ў надзвычай яркай і вобразнай форме паказана, як чужынцы, імпэрыялісты ўсіх колераў, акупанты з усходу і з захаду топчуцца па безабароннай Беларусі, абдзіраюць і зьневажаюць беларускі народ, ды даказваюць яшчэ сваё прыдуманае „права” на акупацыю Беларусі. I тады станоўчы герой твора напрасткі грымотна зьвяртаецца да ўсіх з магутным і справядлівым заклікам беларускага Адраджэньня: „Беларусь — для беларусаў!”.
    Янка Купала ў словах свайго станоўчага героя таксама выводзіць генэзіс нацыянальнавызвольнай ідэі з натуральнага права і кліча ісьці ўсьлед за Амэрыкай па шляху незалежнасьці і свабоды.
    Калі мы хочам спыніць акупантаў і гандаль нашай зямлёй, калі мы хочам сапраўды адрадзіць сваю дзяржаву і незалежнасьць, калі мы сапраўды цэнім свой гонар і хочам быць вольнымі людзьмі і гаспадарамі, — мы мусім паставіць заслон усялякай акупацыі, каляніялізму і чужой імпэрскай палітыцы і напісаць на сваім сьцягу выразна і запаветна: „Беларусь — для беларусаў”.
    Так казаў вуснамі сваіх драматычных герояў Янка Купала.
    Для калянізатараў з усходу і з захаду, якія праводзілі інтэграцыю, асіміляцыю ды вынарадаваньне беларусаў, усьведамленьне беларусамі вызвольнай мэты — „Беларусь — для беларусаў” — было цьвіком у труну ўсёй захопніцкай палітыкі. На гэтым шансы акупантаў канчаліся. Няма нічога дзіўнага, што п’еса Янкі Купалы была забароненая.
    У 20х — 30х гадах мінулага стагод дзя ворагі Беларусі з Усходу і з Захаду галоўны ўдар накіравалі на разгром Беларускага Нацыянальнавызвольнага Руху. Сумеснымі намаганьнямі ім гэта ўдалося. Тысячы беларускіх адраджэнцаў былі расстраляныя ў Курапатах ды засьценках НКВД, забітыя падасланымі забойцамі, укінутыя ў ГУЛАГ ды КартузБярозу, высланыя ў Сібір ды азіяцкія стэпы; беларускія палітычныя і грамадзкія арганізацыі пазачынялі і забаранілі, беларускі адраджэнскі друк ліквідавалі, беларускія кнігі спалілі ды арыштавалі ў спэцаддзелах бібліятэк. А потым, ужо ў пасьляваенны час, адбывалася мэтадычнае ганьбаваньне і абплёўваньне ўсяго адраджэнскага беларускага — вялікіх людзей, палітыкаў, пісьменьнікаў і паэтаў; фальсіфікавалі беларускую гісторыю, перакручвалі і замоўчвалі падзеі, зьнеслаўлялі вялікія і справядлівыя ідэі.
    Тры зьявы Беларускага Адраджэньня выклікалі асаблівую нянавісьць у рускіх бальшавікоў — гэта дзейнасьць Рады БНР, беларускае адраджэньне ў час 2й Сусьветнай вайны за немцамі і вызвольны лёзунг „Беларусь — для беларусаў”.
    У зьнеслаўленьні гэтых каштоўнасьцяў бальшавіцкая прапаганда выкарыстоўвала толькі адзін псіхалягічны аспэкт: падсьведамасьць нянавісьці Другой Сусьветнай вайны.
    Усё нацыянальнае беларускае, што завязана было з нацыянальнай ідэяй і беларускім адраджэньнем, аб’яўлялася фашысцкім: ці гэта
    беларускі нацыянальны БелЧырвонаБелы Сьцяг, ці гэрб Пагоня, ці імёны забароненых вялікіх паэтаў, нават проста размова пабеларуску ва ўнівэрсытэце ці ва ўстанове — усё кваліфікавалася стукачамі, савецкімі абывацелямі і прапагандыстамі як „фашызм”, Беларускае падавалі ў двух азначэньях: альбо „мужыцкае”, альбо — „фашызм”.
    Руская камуністычная прапаганда ў Беларусі паўтарала гэтыя, скажам проста — ідыёцкія ярлыкі, з дня ў дзень, тупа, ненавісна і пастаянна, пакуль існаваў СССР.
    Палітычная формула нацыянальнавызвольнага руху „Беларусь — для беларусаў” перакручвалася пад савецкія ідэалягічныя ўяўленьні. За часы камуністычнага СССР ідэалёгіяй рускага імпэрыялізму і русіфікацыі быў так званы „інтэрнацыяналізм”, згодна якога нібыта сьціраліся адрозьненьні паміж акупаванымі народамі ды расейцамі і ствараўся так званы „адзіны савецкі народ” (гэта значыць „адзіныя расейцы”). Палітычны лёзунг нацыянальнай свабоды камуністы апускалі на этнічны ўзровень і тлумачылі, што беларускія „нацыяналісты” (а, значыцца, — „фашысты”) хочуць выгнаць зь Беларусі ўсіх расейцаў, усіх габрэяў, усіх, хто не беларусы, і стварыць этнічна чыстую дзяржаву,
    Тым часам палітычны зьмест лёзунга вызвольнага руху мае антыкаляніяльны сэнс і вырашае пытаньне, каму павінна належыць краіна і хтоў ёй гаспадар, а ня тое, хто ў ёй павінен жыць (як спэцыяльна перакручвалі калянізатары).
    Злавеснае адценьне набывае подласьць гэтай прапаганды, калі ўлічыць, што этнічныя чысткі і генацыд ажыцьцяўлялі якраз камуністы ў Савецкім Саюзе (прымусовае высяленьне татараў, чачэнцаў, інгушоў і інш.), у былой Югаславіі, у камуністычнай Польшчы (прымусовае высяленьне ўкраінцаў), у камуністычнай Балгарыі (дачыненьні да турак) і г.д. Я ўжо не кажу пра Кітай і азіяцкія рэжымы.
    Тым часам нічога падобнага не рабілі дэмакраты і нацыянальнавызвольныя рухі. У іх іншая, не таталітарная прырода.
    Але трэба ведаць камунізм і Расею, каб зразумець характар іхняе прапаганды, пабудаванай на агрэсіўнай хлусьні,
    Рэцыдывы гэтай прапагандысцкай агрэсіі мы сустракаем і цяпер. Нічога дзіўнага — існуюць пастаянныя крыніцы рэпрадукцыі старой нянавісьці да беларускага адраджэньня — гэта савецкая псіхалёгія часткі насельніцтва і — галоўнае — нязьменнасьць імпэрскай палітыкі Расеі ў дачыненьні да Беларусі.
    Нягледзячы на маштабныя спробы расейскіх спэцслужбаў у канцы 90х гадоў мінулага стагоддзя разграміць Беларускі нацыянальнавызвольны рух, нічога ім не ўдалося. Вызвольны Рух мацнее і пашыраецца. Ён зьяўляецца рэальнай сілай, якая выяўляе нацыянальныя інтарэсы Беларускага Народу і супроцьстаіць расейскай імпэрскай палітыцы інтэграцыі і захопу нашай краіны.
    На сьцягах і харугвах беларускага Адраджэньня несьмяротныя словы Янкі Купалы —”Жыве Беларусь!” і лёзунг амэрыканскага змаганьня за незалежнасьць, які зноў жа голасна падняў наш вялікі пясьняр — „БЕЛАРУСЬ —ДЛЯБЕЛАРУСАЎ!”. Гэта наша зямля.
    I пакуль зьмест гэтых словаў трымае высока і змагаецца за яго хоць частка людзей, ніякі антыбеларускі рэжым ня будзе існаваць доўга. Ніякі агрэсар ня будзе ўпэўнены, што стане жыць за наш кошт і намі, беларусамі, кіраваць. Мы абавязкова вернемся да нармальнага стану, умацуем дзяржаву і незалежнасьць, усталюем права, справядлівасьць і дэмакратыю.
    Гэта ня марныя словы, бо гісторыя і вопыт іншых пацьвярджаюць правільнасьць вызвольнага шляху. Ствараць можа толькі свабодны народ. I толькі свабодны народ здольны шанаваць свабоду іншых народаў.
    22 лютага 2001 г„ НьюЁрк.
    („Беларускія Ведамасьці”, — 2001, №3(33); „Народная Воля”,
    — 2001, 14 сакавіка).
    52
    ІДЭАЛЫ БНР HAM СЬВЕЦЯЦЬ
    (3 выступу ў НьюЁрку)
    Акт 25 Сакавіка зьяўляецца найвялікшай падзеяй беларускай гісторыі ХХга стагоддзя.
    Галоўная мэта сацыяльнапалітычнага разьвіцьця кожнага народа — стварэньне сваёй незалежнай дзяржавы.
    Беларусы мелі сваю дзяржаву ўжо 1000 гадоў таму. Але ў канцы XVIII стагоддзя мы сталі ахвярамі змовы трох імпэрыяў і страцілі суверэнітэт. Потым, на працягу XIX стагоддзя, беларусы пяць разоў паўставалі разам з палякамі, каб вярнуць незалежнасьць. Незалежнасьць удалося вярнуць толькі ў 1918 годзе, але ненадоўга. Тым ня менш агонь свабоды быў запалены. I гэта быў вялікі подзьвіг беларускіх адраджэнцаў.
    Потым, калі ўжо адбылася расейскабальшавіцкая акупацыя, бальшавікі, каб зрабіць няважнымі Акт 25 Сакавіка і існаваньне РАДЫ БНР, арганізавалі марыянэткавае адміністрацыйнадзяржаўнае ўтварэньне пад назвай БССР.
    На працягу 25 гадоў бальшавікам разам з палякамі ўдалося разграміць беларускі нацыянальнаадраджэнскі рух і фізічна зьнішчыць тысячы палітычна актыўных беларусаў.
    Але беларускія адраджэнцы стварылі моцную палітычную эміграцыю, захавалі і актывізавалі дзейнасьць РАДЫ БНР.
    Гэта быў другі подзьвіг беларускіх адраджэнцаў. Усе спробы бальшавіцкай агентуры разбурыць палітычныя структуры беларускай эміграцыі і зьнішчыць РАДУ БНР — праваліліся.