• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новае стагоддзе  Зянон Пазьняк

    Новае стагоддзе

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 108с.
    Варшава, Вільня 2002
    97.65 МБ
    Канцовая мэта гэтай палітыкі — поўная ліквідацыя дзяржаўнасьці Беларусі і зьнішчэньне беларускай нацыі.
    Беларускія калябаранты з акупацыйным рэжымам не разумеюць, што з узмацненьнем акупацыіінтэграцыі ўсе яны паступова будуць адхіленыя ад улады па этнічнай прыкмеце і потым ліквідаваныя. I апошнім у гэтым шэрагу стане сам Лукашэнка.
    Гэты працэс ужо ідзе. Правіла такое, што здраднік нацыі заўсёды ёсьць закладнікам ворагаў Бацькаўшчыны. Рана ці позна надыходзіць час, калі здраднік робівда непатрэбным. Дапамагаючы ворагу, здраднік
    капае сабе магілу. Тут адлюстраваны Боскі закон — нельга здраджваць. Нельга здраджваць Бацькаўшчыне.
    Тыя ганарлівыя людзі, што першы раз здрадзілі Беларусі, калі вялі да ўлады Лукашэнку, былі першымі ж, выкінутыя з гэтае ўлады. Другі раз — яны здрадзілі ўжо Лукашэнку. Трэці раз — яны зноў здраджваюць Беларусі, калі дамаўляюцца з расейцамі, каб коштам незалежнасьці Айчыны вярнуцца да ўлады. Так заканчваецца дарога сьляпых і замыкаецца кола здрады.
    Трэба зламаць гэтае кола. Альтэрнатывай акупантам ёсьць мы, Беларусы. He дэмакраты і не „супэрдэмакраты”, а мы, Беларускі Народ, мы — Беларуская Нацыя спынім акупацыю.
    Беларусам пара даўно зрабіць высновы з гісторыі. Пакуль існуе Расея як вялікадзяржаўная каляніяльная сістэма — датуль будзе існаваць руская імпэрыялістычная палітыка. Сутнасьць гэтай палітыкі на захадзе — зьнішчыць Беларусь. Ня мае ніякага значэньня, якая будзе ўлада ў Расеі і хто буцзе кіраваць імпэрыяй. Гэтая палітыка працягваецца ўжо сотні гадоў, і Расея не хавае сваёй мэты.
    Расейскай акупацыйнай інтэграцыі мы мусім супроцьставіць нашу Беларускую Салідарнасьць і абарону Незалежнасьці Беларусі. Беларуская Салідарнасьць за Беларусь і Незалежнасьць — гэта вялікая сіла, пра магутнасьць якой шмат хто з нас не здагадваецца. Яна гуртуецца, вырастае і павялічваецца. Наш Усебеларускі Зьезд ёсьць сьведчаньне патрэбы такой салідарнасьці ў абароне Айчыны і адлюстроўвае беларускую волю мільёнаў людзей. Гэта грунт, ад якога залежыць выніковасьць нашага змаганьня і перамога.
    Ніколі беларусы не аддадуць ужо сваёй свабоды, ня страцяць Незалежнасьці. Мы мусім быць гатовымі змагацца за Незалежнасьць Бацькаўшчыны ўсімі сродкамі, і калі на нас палезуць з войскам, — узяцца за зброю і зброяй бараніць Беларусь.
    Беларусь бьша ад пачатку і будзе надалей вольнай, незалежнай дзяржавай, краінай працавітых гаспадароў, дзе ўсталюецца справядлівы лад, і ніякая нечысьць ня зможа пляваць нам у твар. Будзьма пэўныя і набліжайма гэты час!
    („Беларускія Ведамасьці”, — 2000, №5(28)
    59
    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КАШТОУНАСЬЦІ:
    1.	ЧАЛАВЕК
    Калі задумацца над жыцьцём чалавека, мераючы яго гісторыяй, грамадзкімі дачыненьнямі і вечнасьцю, то прыходзім да высновы аб існаваньні агульначалавечых каштоўнасьцяў, якія ў кожным народзе маюць сваістае асэнсаваньне і значэньне, як грунт, на якім палягае культурнае быцьцё людзей на Зямлі.
    Агульначалавечыя каштоўнасьці ёсьць, перш за ўсё, каштоўнасьці нацыі. Гэта сам чалавек, народ, мова, зямля (тэрыторыя, на якой жыве чалавек і народ), літаратура, дзяржава, сьцяг і г.д. Існаваньне чалавека ў грамадзтве накіраванае найперш на захаваньне і абарону гэтых каштоўнасьцяў. Абсалютнасьць іх не падвяргаецца сумненьню (не зьяўляецца дыскусійнай).
    Чалавек, ягонае жыцьцё і душа, ёсьць першаснымі каштоўнасьцямі самога чалавека. Людзі, падзеленыя ў грамадзтве палітычнымі і сацыяльнымі антаганізмамі, бывае, могуць кожны пасвойму і кожны з свайго гледзішча дбаць пра дабро ўсёй нацыі, ненавідзячы адзін аднаго. Ці справядліва гэта, ці дапушчальна, ці павінна так быць?
    Безумоўна, што так быць не павінна. Але гэта ёсьць. Ёсьць, практычна, паўсюдна, толькі ў рознай ступені і ў розных праявах. Таму мы, насуперак нашым жаданьням і перакананьням, вымушаныя прызнаваць рэальнасьць. Аднак гэтая рэальнасьць дапушчальная толькі да пэўнае мяжы.
    Такой мяжой ёсьць цана жыцьця чалавека, дакладней — ягоная сьмерць. Народ можа быць адзіным, пакуль не перакрочаная гэта мяжа. Таму цывілізаванае права, ствараючы юрыдычныя нормы, заўсёды імкнецца да абмежаваньня нянавісьці.
    Людзі, аб’яднаныя адной культурай, адным этнасам, адной гісторыяй, ня гледзячы на супроцьлеглыя палітычныя арыентацыі, павінны памятаць пра агульнае, дбаць пра агульныя нацыянальныя інтарэсы і бачыць супольную нацыянальную пэрспэктыву. Бо нашчадкі палітычных праціўнікаў могуць быць зусім не праціўнікамі, а сябрамі. Жыцьцё не стаіць на месцы. Палітычныя дактрыны зьмяняюцца, а народ, этнас, нацыя — застаюцца.
    Пры ўсёй жорсткасьці палітычных непрыхільнасьцяў, заўсёды можа надыйсьці час, калі беларус беларуса мусіць і абавязаны падтрымаць. Бо толькі тады можа існаваць беларуская палітыка, беларускі народ, беларуская дзяржава, беларуская культура ды беларуская мова, пакуль існуюць беларусы.
    Гаворачы пра каштоўнасьць чалавека, мы разглядаем яго шырока: як каштоўнасьць фэнамэнальную, этнічную і народную (тое ж самае — нацыянальную). У хрысьціянскай цывілізацыі стварылася яшчэ адна тыпалёгія чалавечай адметнасьці — індывідуальнасьць душы (йра гэта я ўжо пісаў раней).
    У другой палове ХХга стагоддзя чалавекіндывідуальнасьць стаў разглядацца ў сацыяльнаэтычных дактрынах дэмакратычнага сьвету як найвышэйшая каштоўнасьць, якая валодае прыярытэтам перад народам, дзяржавай і грамадзтвам. Аднак, пасьля прыходу левых да ўлады ў дэмакратычных краінах (у выніку распаду СССР) і з узмацненьнем працэсу глябалізацыі, дактрынёрства аб „правах чалавека” перарасло ў нешта, накшталт сурагату сацыяльнай рэлігіі чалавека, з выразнымі тэндэнцыямі нэапаганства ў этыцы і культуры.
    Штучнасьць і аднабокасьць гэтай дактрыны „абсалютнага чалавека” стала відавочнай, калі яна пачала ператварацца ў пануючую ідэалёгію левай дэмакратыі.
    Тым часам, калі мы ўважліва ўгледзімся ў гісторыю і прааналізуем грамадзкія ды прыватныя дачыненьні людзей, то 60
    прыдзем да высновы, што і палітычныя эліты, і людзі ў цэлым імкнуцца да гарманізацыі дачыненьняў паміж грамадзтвам, дзяржавай і асобным чалавекам.
    3	гледзішча агульных інтарэсаў, ёсьць аб’ектыўныя тэндэнцыі да парытэту памж асобай і грамадзтвам (дзяржавай).
    Канцэпцыя парытэту, на мой погляд, больш эфэктыўная ў абмежаваньні зла. Яна бліжэй да гармоніі супольнасьці і больш разумная, валодае большай мерай справядлівасьці і шырэйшым паглядам на існаваньне людзей.
    * * *
    Імкненьне да гармоніі ў чалавечай супольнасьці вынікае з гарманічнай прыроды чалавека, якую ён рэалізуе ў працэсе існаваньня. Чалавек як зьява жыцьця, як духоўны і прыродны фэнамэн ёсьць трыадзіны: чалавекдзіця, чалавекжанчына, чалавекмужчына. Тут адзіны чалавечы сьвет, адна прырода і адначасна — тры сьветы, тры прыроды.
    Калі мы супаставім нашыя зьвесткі пра прыроду, рэлігію, космас, гісторьію і чалавека, то заўважым дзіўную карэляцыю функцыяў і падабенства з унівэрсальнасьцю ўсёй сьветабудовы. Фэнамэн гарманічнага чалавека (гэта значыць, абстракцыя, якая выводзіцца з рэальнасьці) набліжае нас да меркаваньня, што чалавек ёсьць вобраз і мадэль (аналёгія) усяго існага, усяго сусьвету, узор (канструкцыя) разьвіцьця духу.
    Ёсьць над чым задумацца, чаму, як напісана, Бог стварыў чалавека па вобразу і падобнасьці сваёй.
    Калі спрасьціць аналёгію і канкрэтызаваць думаньне, то можна разважаць такім чынам. Пояс, чалавечая сярэдзіна — гэта энэргія і абмен. У гары — тры вышэйшыя субстанцыі: сэрца, розум і, як мяркуецца, душа. Ніжэй — працяг роду, распад, інстынкт палавін.
    Калі жыцьцёвая канцэнтрацыя думак, дзеяньняў, паводзінаў і матывацыя засяроджаныя на верхнім узроўні, тады адбываецца высокае разьвіцьцё асобы і грамадзтва (узвышэньне).
    Калі канцэнтрацыя накіраванасьці і прыярытэты засяроджаныя на нізкім узроўні — адбываецца дэградацыя (прымітывізацыя) асобы і заняпад (распад) супольнасьці.
    Раздумленьне над гэтым прыводзіць да высновы, што тут дзейнічае абсалютная заканамернасьць, якая не прадугледжвае выключэньняў.
    Накладаньне і праекцыя арыентацыяў асобы у гістарычных грамадзтвах адносна будовы цела карэлююцца з пэрыядамі ўздыму і заняпаду.
    Цывілізацыйная катастрофа адбываецца тады, калі грамадзтва набліжаецца да вобразу Садома і Гаморы.
    Гэтакі накірунак існаваньня асобы (апушчэньне ўніз) прывёў да крызісу антычнага грамадзтва і разьвіваецца цяпер у ЭўраАмэрыканскім сьвеце былых хрысьціянаў.
    Прыродная і надпрыродная сістэма чалавека (мужчыныжанчыны), практычна, усюды на Зямлі аднолькавая. Асабліва прыцягвае ўвагу аднолькавасьць дзеяньняў, паняцьцяў і рэакцыяў дзяцей у людзей розных расаў і народаў. 3 уключэньнем у соцыюм, аднак, рэзка зьмяняецца іхны малюнак паводзінаў і ацэнкі рэальнасьці.
    Тым часам відавая ўласьцівасьць духа і натуры трыадзінага чалавека не залежыць ад соцыюма (хоць узаемазьвязаная і соцыюм здольны на яе ўплываць). Прэцэзійная дакладнасьць натуры чалавека і сіла прыроднага наканаваньня ўражвае сваёй магутнасьцю і сваёй зададзенасьцю трыадзінства, як шляху да гармоніі чалавечага існаваньня.
    Псіхалягічная прырода, будова цела і біялёгія мужчыны ад пачатку спрыяе яму быць больш незалежным у выбары паводзінаў. Ён актыўны дасьледнік і пераўтваральнік сьвету, зьнішчальнік перашкодаў, заваёўнік і набытчык.
    Прырода жанчыны, на якой палягае функцыя прадаўжэньня роду, спрыяе арганізацыі асяроддзя. Жанчына замацоўвае, кансэрвуе, абчалавечвае тое, што здабыта. Без кансэрвуючага, абчалавечваючага фактару жанчыны чалавек не падняўся б з прыроды і першабытнасьці. Яго актыўнасьць дзеля здабыцьця і пераўтварэньня сьвету без „замацаваньня” магла б абярнуцца ў шлях спажываньня і разбурэньня, калі ў імкненьні наперад за плячыма застаюцца адны руіны.
    Гэтае наша дапушчэньне добра відаць у гісторыі на прыкладзе варварства. У варвараў, практычна, адсутнічала каштоўнасьць чалавека. Жыцьцё чалавека нічога ня значыла. У гістарычных манголаў часоў Чынгізхана сьмяротнае пакараньне ажыцьцяўлялася тут жа, калі мангол разьліў на зямлю малако з курдзюка альбо памачыўся ў юрце. Але калі нехта па нейкай прычыне забіваў іншага, на гэта амаль не зьвярталі ўвагі. Забойства трактавалася як прыватная справа.
    Роля жанчыны ў варварскім грамадзтве была мізэрнай. Тым часам і надпрыродная сістэма чалавечай натуры, пра якую я казаў у пачатку, і функцыя жанчыны ў гэтай сістэме чалавека, і гісторыя цывілізаванага сьвету паказваюць, што ўсялякі заняпад грамадзтва, распад у ім маральных правілаў, нормаў і дачыненьняў, не прыводзяць да ягонага краху і разбурэньня, пакуль дэмаралізацыя не паралізавала чалавекажанчыну. Гэтаму ёсьць шмат прыкладаў. Чалавекмужчына змагаецца, здабывае, стварае, зьмяняе, але сьвет трымаецца на жанчыне.